Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
128 Кб
Скачать

Дэпутаты Народнага сходу Беларусі звярнуліся ў Вярхоўны Савет ссср з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з бсср. Просьба была задаволена 12 лістапада 1939 г.

Гістарычны факт. У выніку ўз'яднання з Заходмяй Бела-руссю тэрыторыя БССР павялічылася з 125,5 тыс. км2 да 225,7 тыс. км2, насельніцтва вырасла прыкладна ў два разы і ў канцы 1940 г. склала больш як 10 млн чалавек.

У заходніх абласцях Беларусі разгарнуліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні – тэхнічна рэканструяваліся старыя і пачалі будавацца новыя прамысловыя прадпрыемствы. Ужо за першы год існавання савецкай улады павялічыўся аб'ём прадукцыі мясцовай прамысловасці. За сем месяцаў быў адноўлены Днепра-Бугскі канал працягласцю 201 км, тады як Польшча не здолела зрабіць гэта на працягу 20 гадоў. Было ліквідавана беспрацоўе. 30 тыс. сялянскіх двароў былі аб'яднаны ў калгасы Гэты працэс, як і ва ўсходніх абласцях, быў гвалтоўным, бо высяляліся тыя, каго залічылі ў «ворагі народа».

Гістарычны факт. 10 кастрычніка 1939 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.

Гістарычны дакумент. Наконт гэтай падзеі Нарком замежных праў СССР Молатаў у дакладзе аб знешняй палітыцы СССР сказаў наступнае: «Мы ведаем, што большасць насельніцтва гэтага (маецца на ўвазе Віленскі) краю не літоўская. Але гістарычнае ды імкненне літоўскага народа цесна звязаны з горадам Вільня, і ўрад СССР палічыў за неабходнае шанаваць гэтыя маральныя фактары».

Пашырэнне фашысцкай агрэсіі. Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Заключэнне дагавора аб ненападзенні з СССР дазволіла Германіі завяршыць разгром Польшчы і распачаць вайну супраць Францыі, Англіі і іншых краіл Еўропы. Вясной 1940 г. Германія захапіла Данію, Нарвегію, Бельгію, Галандыю, Люксембург. У пачатку чэрвеня 1940 г. без бою быў заняты Парыж. 22 чэрвеня 1940 г. Францыя падпісала акт аб капітуляцыі. У жніўні 1940 г. германская авіяцыя пачала масіраваную бамбардзіроўку Вялікабрытаніі. У верасні 1940 г. Германія ўвяла свае войскі ў Румынію, вяла паспяховыя баявыядзеянні ў Афрыцы. 27 верасня 1940 г. Гермамія, Італія і Японія падпісалі ваенна-палітычны Берлінскі пакт. Вясной 1941 г. Германія акупіравала Балгарыю, Грэцыю і частку Югаславіі. Да Берлінскага пакта далучыліся Венгрыя, Румынія, Славакія, Балгарыя і Фінляндыя – якія сталі саюзнікамі Германіі ў вайне.

Адначасова Германія пачала падрыхтоўку вайны супраць СССР. 22 чэрвеня 1940 г., у дзень падпісання акта аб капітуляцыі Францыі, Гітлер аддаў загад аб распрацоўцы плана нападзення на СССР. Такі план – план маланкавай вайны «Барбароса» – быў зацверджаны ў снежні 1940 г. У маі 1941 г. быў прыняты яшчэ адзін план «Ост» – разгорнутая праграма знішчэння і каланізацыі народаў Савецкага Саюза.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны БССР уяўляла сабой буйную індусгрыяльна-аграрную рэспубліку. У яе склад уваходзіла 10 абласцей і 188 раёнаў. Эканоміка БССР развівалася як састаўная частка эканомікі ўсёй Савецкай краіны. У 1940 г. валавая прадукцыя прамысловасці рэспублікі перавысіла ўзровень 1913 г. у 8,1 раза. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ў параўнанні з 1913 г. узрасла ў 1,7 раза.

Нарастанне ваеннай пагрозы прымусіла савецкае кіраўніцтва ажыццявіць шэраг мер па ўмацаванню абароназдольнасці СССР, і ў першую чаргу яго заходніх рубяжоў, у тым ліку і Беларусі. На тэрыторыі Беларусі ўмацоўвалася новая граніца, уздоўж якой было пабудавана 193 баявыя ўмацаванні («лінія Молатава»), войскі забяспечваліся сродкамі сувязі, павялічвалася прапускная здольнасць магістральных чыгунак, якія ішлі да заходняй граніцы. Асаблівая ўвага надавалася будаўніцтву ў Мінску і Магілёве авіяцыйных, а ў Віцебску і Баранавічах танкарамонтных заводаў. Аднак гэтага было недастаткова, каб стрымаць ворага. Тым больш многія меры па ўмацаванню абараназдольнасці краіны былі запозненымі і частковымі.

У адпаведнасці з планам «Барбароса» Г'ерманія выставіла супраць СССР 153 дывізіі, яе саюзнікі Італія, Румынія, Фінляндыя і Венгрыя – 37 дывізій (усяго 5,5 млн чалавек), 47,2 тыс. гармат і мінамётаў, каля 4300 танкаў і штурмавых гармат, 4980 баявых самалётаў. СССР у 5 ваенных акругах на заходняй граніцы меў 170 дывізій (каля 2,6 млн чалавек), 37,5 тыс. гармат і мінамётаў, 1457 танкаў КВ і Т-34, 1540 баявых самалётаў. На тэрыторыі Беларусі былі размешчаны 44 дывізіі, у тым ліку 18 танкавых і механізаваных.