Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі 14-18 ст..doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
212.48 Кб
Скачать

Культура другой паловы хvіі – хvііі ст

У другой палове XVII ст. беларуская мова была амаль цалкам выціснута са справаводства ВКЛ польскай мовай, што знайшло сваё юрыдычнае афармленне ў 1696 г. У выніку беларускую мову ў XVIII ст. можна было чуць толькі пры набажэнстве ў праваслаўнай ці уніяцкай царкве (пры неафіцыйных мерапрыемствах), а таксама сярод дробнай шляхты, мяшчан і сялян.

Літаратура. Грамадска-палітычная думка. Адметнымі рысамі развіцця літаратуры ў XVII – XVIII стст. стала з’яўленне замест агульнадзяржаўнага па свайму зместу летапісання мясцовых летапісаў (Баркулабаўская, Магілёўская хронікі і інш.), хранографаў па сусветнай гісторыі, соймавых дзённікаў і іншых дакументальна-белетрыстычных твораў.

Актыўна развіваюцца ў гэты час таксама мемуарыстыка, вершаванне, публіцыстыка, нараджаецца камедыйна-сатырычная плынь, найбольш вядомымі помнікамі якой сталі парадыйная соймавая «Прамова Мялешкі» (першая палова XVII ст.), «Ліст да Абуховіча» (1655 г.), «Прамова русіна» і інш.

У XVII ст. пануючым стылем у еўрапейскай культуры, а таксама ў літаратуры і мастацтве ВКЛ становіцца вычварнае, маляўнічае барока. У гэтым стылі былі напісаны творы настаўніка Полацкага калегіума Мацея Сарбеўскага, паэта-панегірыста Даніеля Набароўскага, асветніцкая паэма магілёўскага брацкага пісьменніка Фамы Іяўлевіча «Лабірынт, або заблытаныя шляхі Мудрасці» (Кракаў, 1625 г.), мноства беларускіх і рускіх вершаў Сімяона Полацкага і інш.

Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629 – 1680). Нарадзіўся ў Полацку. Малалетні Самойла пачаў спасціжэнне навукі ў брацкай школе полацкага Богаяўленскага манастыра. Далей за адукацыяй Сімяон выправіўся ў найвядомейшую праваслаўную ўстанову, што атрымала назву Кіеўскай Афіны – Кіева-Магілянскую калегію. Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе ў Полацку. У1664 г. пераехаў у Маскву, дзе стаў у хуткім часе настаўнікам царскіх дзяцей. Яго выхаванцам быў і будучы расійскі імператар Пётр I. Для васьмігадовага хлапчука Пятра Сімяон Полацкі надрукаваў «Буквар языка славенска». Ен выйшаў у 1679 г.., а цераз год пабачыла свет Сімяонава «Псалтыр рыфмаваная». ", "Вертоград многоцветный" і "Рифмологион". Пасля сябе Полацкі пакінуў вялікую літаратурную спадчыну. Але Сімяон вядомы не толькі як літаратар. У канцы 70-х гадоў XVII ст. ён арганізаваў і ўзначаліў Верхнюю друкарню ў Маскоўскім Крамлі. Па ініцыятыве Сімяона Полацкага была створана першая ў Маскве вышэйшая адукацыйная ўстанова – Славяна-грэка-лацінская акадэмія, статут якой складаў Сімяон. Полацкі быў вялікім патрыётам Беларусі і Расіі. У сваіх творах ён славіў родны край і асабліва блізкія яму Полацкую і Віцебскую землі. У развіццё беларускай і рускай культур Сімяон Полацкі ўнёс вялікі ўклад.

У шэраг з Сімяонам Полацкім упісваюцца імёны ягонага паплечніка Філафея Утчыцкага, які вядомы творам пад назвай “Стіхі краесогласныя”, Ігната Іяўлевіча, што стварыў вершаванныя вітанні на прыезд расійскага цара Аляксея Міхайлавіча.

На рускай мове ў другой палове ХУІІ ст была створана значная таленавітая паэма “Пяцікніжка” Андрэя Белабоцкага – слуцкага прапаведніка, магілеўскага настаўніка, які атрымаў вышэйшую адукацыю ў Заходняй Еўропе.

Да класікаў польскай літаратуры адносяцца Ю.Нямцевіч, Ф. Карпінскі, А. Нарушэвіч, Я. Аношка ды іншыя, якія нарадзіліся, жылі, тварылі на беларускіх землях. Сярод іх можна вылучыць польскамоўнага паэта Францішка Князьніна (1750-1807). Ён быў уарджэнцам Віцебска. Вучыўся ў Полацку, Слуцку, Нясвіжы. Служыў сакратаром у князя А.К.Чартарыйскага. У сваёй творчасці ўслаўляў родныя мясціны, захапляўся прыгажосцю края. Пры гэтым Ф.Князьнін цікавіўся, а месцамі і выкарыстоўваў ў сваіх творах беларускі фальклор.

Беларуская жывая гутарковая мова ў літаратуры другой паловы ХУІІ – ХУІІІ ст дайшла да нас пераважна у песеннай лірыцы. Рукапісныя “Аршанскі”, “Курніцкі”, “Маскоўскі” зборнікі змяшчаюць каля 150 любоўных песняў.

У ананімнай беларускамоўнай літаратуры таксама адлюстроўваліся лёсавызначальныя гістарычныя падзеі. Так, да героіка-рамантычнага паэтычнага жанру можна аднесці “Песню беларускіх жаўнераў”, якая была прысвечана паўстанню Т.Касцюшкі.

У акадэмічнай навукова-прававой літаратуры ВКЛ прыкметнае месца належыць прафесару Віленскага універсітэта А. Алізароўскаму, аўтару прац «Аб палітычнай супольнасці людзей» (1651 г.), «Палітычныя пытанні» (1647 г.) і інш. У адрозненне ад кансерватыўных шляхецкіх ідэолагаў ён лічыў грамадзянамі дзяржавы ўсё насельніцтва, акрамя рабоў і іншаземцаў, выступаў за ўдасканаленне сацыяльнага ладу, рэалізацыю прынцыпаў натуральнага права ў дачыненні да ўсіх саслоўяў, у тым ліку сялянства.

Неардынарнай з’явай у філасофскай і грамадска-палітычнай думцы Беларусі другой паловы XVII ст. сталі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынскага (1634 – 1689 гг.) Казімір Лышчынскі (1634 – 1689) – выхадзец з небагатай шляхецкай сям’і, што валодала маёнткам Лышчыцы на Берасцейшчыне. Казімір атрымаў адукацыю спачатку ў мясцовым Берасцейскім езуіцкім калегіуме, а затым закончыў Віленскую акадэмію. Адукаваны, таленавіты малады чалавек настаўнічаў на сваёй Бацькаўшчыне, меў юрыдычную практыку. Але галоўнай справай ягонага жыцця быў роздум аб чалавеку, яго божацкім пачатку. У выніку – мысліцель прыйшоў да высновы аб неіснаванні Бога. Аб гэтым Лышчынскі давёў у сваім трактаце, які так і назваў «А6 неіснаванні Бога». Рукапіс трапіў у рукі царкоўнікаў-цемрашалаў. Яны запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. 30 сакавіка 1689 г. на плошчы Старога Мяста ў Варшаве па прыгавору соймавага суда Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на кастры.

Георгі Каніскі (1717 – 1795) – царкоўна-палітычны і культурны дзеяч. Нарадзіўся на Украіне і першую палову жыцця правёў там. Быў прафесарам, а затым рэктарам Кіеўскай духоўнай акадэміі. У 1755 г. пераехаў у Магілёў і з часам набыў сан архіепіскапа. Каніскі ў сваіх творах прапаведаваў асветніцтва. Тое ж ён рабіў і на практыцы. У 1757 г. Каніскім была заснавана Магілёўская духоўная семінарыя. Георгі Каніскі мае шэраг глыбокіх, арыгінальных філасофскіх прац. Па сваіх поглядах быў антыпод Лышчынскага. Каніскі лічыў існаванне бога канечнай прычынай усяго існуючага. Разам з тым вялікую ролю адводзіў чалавечаму розуму, меў значную павагу да прыродазнаўчых навук. Георгі быў таленавітым літаратарам. Яго творчасць заслужыла высокай ацэнкі А. С. Пушкіна: «Георгі есць адзін з самых дабрапамятных мужоў мінулага стагоддзя. Жыццё яго належыць гісторыі».

3 крытыкай палітычнага ладу Рэчы Паспалітай выступіў беларускі шляхціц Станіслаў Шчука. У сваім трактаце «Зацьменне Польшчы» (1709 г.) ён прапаноўвае ліквідаваць панаванне магнатаў і шляхты ў грамадскім жыцці краіны і правесці рэфармаванне палітычнай сістэмы ў мэтах умацавання цэнтральнай улады.

Навука. Войны Рэчы Паспалітай сярэдзіны XVII – пачатку XVIII ст., адыход ад традыцый рэлігійнай талерантнасці мала спрыялі развіццю навуковых ведаў. Тым не менш паступова многія навуковыя адкрыцці (Каперніка і інш.), ідэі ранняга еўрапейскага Асветніцтва паступова прабівалі сабе дарогу, у прыватнасці ў сістэме вышэйшай і сярэдняй адукацыі. Цікавы агляд па гісторыі сусветнай астраноміі і каляндарных сістэм апублікаваў беларускі уніяцкі пісьменнік Аляксей Дубовіч («Каляндар праўдзівай царквы», 1644 г.). Выдатным творам прыкладной і тэарэтычнай навукі ВКЛ стала манументальная праца Казіміра Семяновіча (каля 1600 – пасля 1651) «Вялікае мастацтва артылерыі» (Амстэрдам, 1650 г.). У гэтай працы ён даў апісанне мноства канструкцый баявых і дэкаратыўных (святочных) ракет, уключаючы шматступенчатыя, прыдумаў іх дадатковыя рухавікі, стабілізатары. Тым самым ён з'явіўся папярэднікам Цыялкоўскага і Каралёва. Кніга Семяновіча мела поспех ва ўсёй Еўропе. Праз некалькі гадоў яе перавыдалі французы, затым немцы (Франкфурт-на-Майне,1676г.) і англічане. Кніга стала падручнікам для гарматчыкаў. Мелася яна таксама ў бібліятэцы Пятра I.

Традыцыі Тамаша Макоўскага і яго нясвіжскіх памочнікаў, што ў пачатку XVII ст. падрыхтавалі лепшую ў Еўропе карту ВКЛ (была надрукавана ў Амстэрдаме каля 1603 г. і ў 1613 г.), працягваў картограф і матэматык Юзаф Наронскі. У сярэдзіне XVII ст. ён працаваў у маёнтках Радзівілаў у Беларусі і Літве, напісаў вялікую кнігу з чарцяжамі: «Геаметрыя, або Трактаванне і майстэрства ўсякага вымярэння». Значны ўклад у развіццё прыродазнаўчых і гуманітарных навук унёс ураджэнец Беларусі Ілля Капіевіч (1651 – 1714 гг.). Ілля Капіевіч (1651 – 1714) – ураджэнец Мсціслаўшчыны. Адукацыю Ілля атрымаў у Слуцкай кальвінскай школе. 3 прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілля заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнаёміўся з маладым Пятром I. Па даручэнню цара Капіевіч падрыхтаваў і выдаў у 1699 г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове «Краткое и полезное руковедение во аріфметику». 3 пачатку XVIII ст. жыў у Маскве. Там Ілля Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і іншыя. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае – больш чым 20 кніг. 3 іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаеміцца з багаццем еўрапейскай навукі і культуры.

У другой палове XVIII ст. значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў адыгрывала медыцынская школа ў Гародні. 3 70-х гадоў яе кіраўніком быў французскі вучоны Ж. Э. Жылібер. Яго дбаннем быў створаны пры школе прыродазнаўчы, анатамічны кабінеты, аптэка, батанічны сад. 3-пад яго пяра выйшлі два тамы навуковай фундаментальнай працы «Літоўская флора».

Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728 – 1808) – вядомы вучоны-прыродазнаўца. Выхадзец з гародзенскай шляхты. Адукацыю набыў у гародзенскіх езуітаў, затым у еўрапейскіх універсітэтах. Выкладаў у Полацку і Вільні. 3 1780 г. быў рэктарам Галоўнай школы Літоўскай. Навуковыя інтарэсы даследчыка былі шырокімі. Пачобут-Адляніцкі вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е, вызначыў каардынаты многіх пунктаў у Беларусі і Літве.

Грамадска-філасофская думка адрываецца ў гэты час ад тэалогіі. Ідэі асветніцтва прапагандуюць у сваіх творах Бенядзікт Дабшэвіч, Міхаіл Карповіч, Казімір Нарбут, Саламон Майман, Ігнат Быкоўскі.

У беларускім грамадстве расце цікавасць да мінулага. Другая палова XVII – XVIII ст. пакінулі нам цэлы шэраг мемуарных твораў, аўтары якіх імкнуцца асэнсаваць месца сваёй эпохі ў гістарычным развіцці. Ураджэнец Піншчыны Адам Нарушэвіч стварае «Гісторыю польскага народа».

Вялікі ўплыў на светапогляд дзеячаў беларускай культуры другой паловы XVIII ст. аказвалі ідэі французскіх асветнікаў Ф. Вальтэра, Д. Дзідро, Ш. Л. Мантэск’е, Ж-Ж. Русо. Апошняга А. Тызенгаўз запрасіў пасяліцца ў Беларусі. І толькі выпадак не дазволіў знакамітаму французу гэта зрабіць. У Беларусі распаўсюджваюцца творы прагрэсіўных рускіх, польскіх асветнікаў А. Радзішчава, С. Сташыца, Г. Калантая.

Пашыралася кнігадрукаванне. Калі ў Беларусі ў першай палове XVIII ст. налічвалася 2 друкарні, то ў другой – іх было ўжо 11. У 1776 г. выходзіць у свет першая на беларускай зямлі газета – «Газета Гродзенска» (на польскай мове). Расце колькасць кніжнікаў. Шматтысячныя кнігазборы мелі ў сваіх рэзідэнцыях Радзівілы, Сапегі, Храптовічы.

Архітэктура і выяўленчае мастацтва. У XVIII ст. магнацкія рэзідэнцыі становяцца цэнтрамі культурнага жыцця Беларусі. Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Храптовічы, Тызенгаўзы запрашаюць да сябе на службу лепшых архітэктараў, мастакоў, музыкантаў. Па праектах знакамітых дойлідаў Я. К. Глаўбіца, Дж. Сака, К. Спампані ўзводзяцца і перабудоўваюцца магнацкія палаца-паркавыя ансамблі. У гэты час беларускую зямлю ўпрыгожваюць палацы, што былі пабудаваны ў Ружанах, Дзярэчыне, Слоніме, Гародні, Шчорсах. Аздабляецца ўнутраны інтэр’ер гэтых велічных пабудоў. Пакоі ўпрыгожваюць высокамастацкія габелены, партрэты прадстаўнікоў магнацкіх родаў. У апісанні Нясвіжскага замка Радзівілаў 1779 г. названы 984 рознага роду карціны на палатне і дрэве.

Манументальная свецкая і царкоўная архітэктура ВКЛ у XVII – XVIII стст. развівалася ў асноўным у рэчышчы еўрапейскага барока. Яго заснавальнікам у Беларусі стаў італьянскі архітэктар Джавані Бернардоні, які ў канцы XVI ст. пабудаваў у Нясвіжы першы ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе касцёл у гэтым стылі. Найбольш выразна архітэктурнае барока, знітаванае з мясцовымі традыцыямі, увасобілася ў многіх каталіцкіх і уніяцкіх мураваных храмах.

У XVII – першай палове XVIII ст. склаўся своеасаблівы архітэктурны стыль – так званае віленскае барока, які знайшоў найбольшае распаўсюджанне сярод уніяцкіх культавых пабудоў. У стылі віленскага барока, у якім спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства, быў перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, а таксама ўзведзены цэрквы ў Быцені, Жыровічах, Оршы і інш. Архітэктура праваслаўных храмаў у гэты час у значнай ступені захоўвала і развівала рысы традыцыйнага візантыйскага дойлідства. Магнацкія палацы ў Беларусі набываюць больш маляўнічы характар, упрыгожваюцца садамі і паркамі.

Выканаўцамі шмат якіх мастацкіх твораў былі беларускія майстры. Яны здабылі сабе славу не толькі на Радзіме. Высокі ўзровень майстэрства беларускіх дойлідаў, мастакоў, разьбяроў ведалі і ў Маскоўскай дзяржаве. Рукі беларускіх майстроў будавалі і ўпрыгожвалі ў другой палове XVII ст. многія палацы і храмы Масквы і Падмаскоўя. Так, яны прынялі ўдзел у будаўніцтве Каломенскага палаца. Імі былі выкананы ўсе разьбярныя работы па вонкаваму і ўнутранаму яго ўбранню. Беларускія іканапісцы стварылі шэраг іканастасаў у Маскве. Яны прымалі ўдзел ва ўпрыгожванні і напісанні ікон для царквы Юрыя Неакесарыйскага на Палянцы, Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве, Круціцкага церамка ў Маскве, церамоў у Крамлёўскім палацы.

У XVII – XVIII стст. эстэтычныя прынцыпы барока паступова пранікаюць у розныя віды выяўленчага мастацтва. Фрэскі, насценныя размалёўкі цэркваў, іканапіс пакрыху адыходзяць ад кананічных застылых вобразаў да больш рэалістычных. У свецкім жывапісе вядучае месца ў гэты час займае партрэт: парадны, рыцарскі, прадстаўнічы (прадстаўнік роду), пахавальны. Прыватныя галерэі многіх магнатаў (Радзівілаў, Сапегаў, Пацаў, Агінскіх і інш.) уражвалі багатым падборам фамільных партрэтаў, напісаных мясцовымі і замежнымі майстрамі. У іх змяшчаліся таксама карціны на батальныя, гістарычныя, антычныя, прыродна-ландшафтныя і іншыя сюжэты.

Тэатр і музычнае мастацтва. Але, бадай, самай чароўнай з’явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. быў прыгонны тэатр. Найбольш вядомымі ў Беларусі былі прыгонныя тэатры: Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Гародзенскі тэатр Тызенгаўзаў, Слонімскі тэатр Агінскага, Ружанскі – Сапегаў, тэатр Тышкевічаў у Свіслачы

Магнаты запрашалі сюды выдатных майстроў тэатральнага мастацтва з Заходняй Еўропы. Аснову ж трупы складалі артысты і музыканты з прыгонных сялян і мяшчан. Яшчэ ў дзіцячым узросце таленавітых дзетак вучылі ў музычных і балетных школах. Некаторыя траплялі на стажыроўку нават у Італію. У прыгонных тэатрах ставілі п’есы Мальера, камедыі Вальтэра. Найбольш папулярныя былі творы гаспадыні Нясвіжа князёўны Францішкі Уршулі Радзівіл з роду Вішнявецкіх.

Еўрапейскую славу меў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага, дзядзькі Міхала Клеафаса – аўтара паланеза «Развітанне з Радзімай». Тут наладжваліся грандыёзныя прадстаўленні. Сцэна тэатра была настолькі агромністая, што акцёры маглі заязджаць на яе на конях. Калі ж трэба было, на сцэне прыбіралася падлога і размешчаны пад ёй басейн напаўняўся вадой. Тады можна было назіраць сапраўдныя марскія баталіі.

Многія выхаванцы прыгонных тэатраў услаўлялі потым сцэны Варшавы, Пецярбурга. Прынамсі, гародзенскі балет і слонімскія танцоры сталі аснован каралеускага Варшаўскага балета. Цераз стагоддзі да нас дайшлі прозвішчы таленавтых прыгонных акцёраў, музыкантаў, танцоўшчыкаў – Я. Ценціловіч, А.Бжазінская, А. Дарэўская, М. Чаклінская, Мацей з Карэліч

У XVII – XVIII стст. хутка развіваліся тэатральнае і музычнае мастацтва. Невялікія драматычныя творы, так званыя інтэрмедыі, ставіліся амаль ва ўсіх сярэдніх школах і калегіумах.

Вялікай папулярнасцю ў народзе карысталіся выступленні скамарохаў, мядзведнікаў, пераноснага батлеечнага (лялечнага) тэатра. У прыватных маёнтках (Нясвіж, Слонім, Ружаны) дзейнічалі спачатку аматарскія трупы з удзелам прыгонных акцёраў, членаў сям’і гаспадара, прадстаўнікоў шляхты і інш. Імі ставіліся камедыі, трагедыі, оперы і г. д. Крыху пазней яны ператварыліся ў шырокавядомыя, па-сутнасці прафесійныя, прыгонныя тэатры.

У музычным мастацтве XVII – XVIII стст. хуткае развіццё атрымала царкоўная і касцёльная музыка. У праваслаўных цэрквах традыцынна карысталіся пісьмовымі зборнікамі песнапенняў – ірмалоямі, якія прызначаліся для аднагалосага вакалу і так званага знаменнага распеву – па знаменнаму (крукавому) запісу. У XVII ст. распаўсюдзіліся мясцовыя варыянты песень – слуцкі, супрасльскі, магілёўскі і інш., якія ў часы патрыярха Нікана сталі вядомымі і ў Расіі.

3 другой паловы XVI ст. у Беларусі пачынаюць друкавацца зборнікі пратэстанцкіх песнапенняў з пяцілінейнымі еўрапейскімі нотамі. У беларускіх літургічных кнігах яны ўпершыню былі выкарыстаны ў зборніку «Супрасльскі Ірмалагіён», які стварыў Багдан Анісімавіч з Пінска ў 1598 г. У гэтыя ж часы ў Беларусі распаўсюджваюцца і шматгалосыя спевы (па партыях). Вялікімі майстрамі выканання падобных спеваў на візантыйскія царкоўныя тэксты былі брацкія праваслаўныя хоры. Вядомым помнікам беларускай музыкі XVII ст. з’яўляецца «Полацкі сшытак», запісаны круглымі італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы.

Моцнае ўражанне на слухачоў аказвала арганная музыка – адно з найвялікшых сусветных дасягненняў музычнай культуры, рамесніцкай тэхнікі і акустыкі. У Берасці ў сярэдзіне XVI ст. славіўся сваім майстэрствам арганіст Трошка. У 1611 – 1615 гг. на сродкі шляхціца Андрэя Скарульскага быў пабудаваны вялікі арган для нясвіжскага касцела езуітаў. Звычайныя арганы і малыя арганныя інструменты (рэкгалы) гучалі ў залах рэнесансавага каралеўскага палаца ў Гродне. У XVII – XVIII стст. пры дварах многіх буйных феадалаў існавалі капэлы, якія выступалі на сямейных і вялікіх публічных святах, а аркестры пры прыгонных і школьных тэатрах усё часцей выконвалі творы як заходнееўрапейскіх, так і мясцовых кампазітараў – Міхала Казіміра Агінскага, Яна Давіда Голанда, Мацея Радзівіла і інш.

Такім чынам, культура Беларусі ў канцы XVI – сярэдзіне XVIII ст. у адрозненне ад паступовага палітычнага і эканамічнага заняпаду Рэчы Паспалітай развівалася і па многіх напрамках на аснове мясцовых традыцый і спалучэння дасягненняў заходнееўрапейскай (каталіцкай) і візантыйскай (праваслаўнай) культур дасягнула значных поспехаў. Нават беларуская мова, нягледзячы на страту статуса дзяржаўнай мовы ВКЛ і паланізацыю шляхты, працягвала захоўвацца ў сялянскім, мяшчанскім, дробным шляхецкім асяроддзі, што з'яўлялася галоўнай перадумовай для яе адраджэння.

Асвета. Як і ў папярэднія часы, школьная справа была аддадзена ў рукі царкоўных устаноў. Пачатковыя школы існавалі пры цэрквах і касцёлах. Туды ішлі спасцігаць навуку пераважна шляхецкія дзеці. Тэарэтычна школьную адукацыю маглі атрымліваць прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Але для сялянства першаснай была іншая навука – навука працы. Шляхта лічыла асвету шкоднай для прасталюдзінаў.

Гэта вынікае з наказу, што дала гародзенская шляхта сваім паслам на Варшаўскі сойм 1733 г. Галасы мінулага. «Хадайнічаць аб выданні цвёрдага закону, каб нікога з сялянскіх дзяцей не прымалі ў школы для навучання грамаце», бо, «згодна старой прымаўцы, сялянскі род добры, калі ён у самоце, але дрэнны, калі ён у радасці ці калі адукаваны школьнымі навукамі».

У школах вучыліся толькі хлопчыкі. Дзяўчаты атрымлівалі хатнюю адукацыю. Навучэнцам прапаноўваліся курсы граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі і музыкі. Выкладанне мела багаслоўскі ўхіл. Але за непаслухмянасць і нядбальства ў царкоўных школах каралі не па-божаску.

3 сярэдзіны XVIII ст. па меры рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай пачаліся змены і ў школьнай адукацыі. Былая – багаслоўская і аўтарытарная – не адпавядала патрэбам часу. У 1773 ствараецца Адукацыйная камісія, якая праводзіць велізарную работу па распаўсюджванню асветы і пісьменнасці. Гэта было першае ў Еўропе міністэрства адукацыі. За 20 гадоў дзейнасці камісіі ў Беларусі было адкрыта 20 школ (Гародня, Ваўкавыск, Паставы, Вішнева, Наваградак, Пінск, Халопенічы, Беразвечы, Мазыр, Берасце, Бабруйск, Жыровіцы і іншыя). Яны з’яўляліся сярэдняй ступенню навучання. Паспяховае заканчэнне гэтых школ давала магчымасць паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай іх было дзве – Кракаўскі і Віленскі універсітэты.

У пачатку 80-х гадоў XVIII ст. на той частцы Беларусі, якая заставалася ў Рэчы Паспалітай, дбаннем Адукацыйнай камісіі працавала 200 пачатковых школ, у якіх займалася 2500 чалавек. Для таго часу гэта высокі паказчык, тым больш што 30 % навучэнцаў былі сялянскія дзеці.

Рэформа адукацыі 70 – 90-х гадоў XVIII ст. зрабіла яе больш даступнай, свецкай. Замест латыні ў школы ўвайшла польская мова. Ад рэлігійных навук прыярытэт пераходзіў да прыродазнаўчых і грамадскіх. Навучанне нацэльвала на развіццё разумовых здольнасцей дзяцей.

Статут Адукацыйнай камісіі патрабаваў ад настаўнікаў:Галасы мінулага. «Наогул настаўнікі старацца павінны, каб вучні больш рабілі поспехаў разважаннямі, чым завучваннем прадметаў на памяць».

Вынікі рэформы адукацыі 70-80 гг XVIII ст: Даступнасць; Свецкі характар;Выкладанне на польскай мове замест латыні; Увага на развіццё разумовых здольнасцей дзяцей

Другая палова XVII – XVIII ст. у гісторыі беларускай культуры не сталася перыядам заняпаду, які адзначыўся ў эканоміцы і палітычным жыцці. Нацыянальны характар культуры на час быў зацемнены наднацыянальным характарам эпохі асветніцтва, шматмоўем у літаратуры і навуцы.