Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
культурология контрольное оформление.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
264.19 Кб
Скачать

УА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ”

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар БДУКМ

Грыгаровіч Я.Д.

_____________________

"_____" _________ 2007г.

Культуралогія і дысцыпліны культуралагічнага цыклу

Кантрольныя, курсавыя, дыпломныя работы

Метадычныя рэкамендацыі па напісанню і афармленню

Мінск, 2007

Праграму распрацавалі:

Ю.Г.Болатава, дацэнт кафедры культуралогіі БДУКМ,

Ю.В.Чарняўская, дацэнт кафедры культуралогіі БДУКМ,

Н.Я.Шалупенка, дацэнт кафедры культуралогіі БДУКМ.

Рэцэнзенты:

  • А.І.Бабко, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт;

  • В.У.Пазнякоў, доктар філасофскіх навук, прафесар.

Рэкамендавана да выдання прэзідыумам вучэбна-метадычнай савета Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (пратакол № ад г.)

Болатава, Ю.Г. Культуралогія і дысцыпліны культуралагічнага цыклу: кантрольныя, курсавыя, дыпломныя работы: метадычныя рэкамендацыі па напісанню і афармленню / Ю.Г.Болатава, Ю.В.Чарняўская, Н.Я.Шалупенка. -Мінск: БДУКМ, 2007.- 34 с.

ЗМЕСТ

Уводзіны...........................................................................................................................С. 4-5

  1. Кантрольныя работы студэнтаў:

  • методыка падрыхтоўкі і напісання, правілы афармлення.......................................................................................................С. 6-7

  • прапануемая тэматыка работ па культуралогіі..............................................С.8-9

2. Курсавыя работы студэнтаў:

  • методыка падрыхтоўкі і напісання.......................................................................С.10-14

  • правілы афармлення і абарона курсавых работ........................................................................................................................С.14-15

3. Дыпломныя работы студэнтаў:

  • методыка падрыхтоўкі і напісання.......................................................................С.16-18

  • правілы афармлення і абарона дыпломных работ..............................................С.18

  • прапануемая тэматыка курсавых і дыпломных работ па дысцыплінах культуралагічнага цыклу ......................................................................................С.19–24

Дадаткі:

  • Дадатак 1. Узор афармлення тытульнага ліста кантрольнай работы.........................................................................................................................С.25

  • Дадатак 2. Узор афармлення тытульнага ліста курсавой работы........................................................................................................................С.26

  • Дадатак 3. Узор афармлення тытульнага ліста дыпломнай работы....................С.27

  • Дадатак 4. Афармленне бібліяграфічнага апісання ў бібліяграфічным спісе, які змяшчаецца ў навуковых працах.............................................................................С.28-31

Літаратура...........................................................................................................................С.32-34

Уводзіны

“Адукацыйны стандарт. Вышэйшая адукацыя (першая ступень). Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін” Рэспублікі Беларусь, вызначае культуралогію як “вучэбную дысцыпліну, прадметам вывучэння якой з’яўляецца марфалогія і тыпалогія культуры; міжкультурныя камунікацыі; асноўныя тэндэнцыі сучаснага культурнага працэсу”.

У Адукацыйным стандарце дакладна сфармуляваны наступныя патрабаванні да кампетэнцый выпускніка спецыяльнасці “Тэорыя і гісторыя культуры (Культуралогія)”. У вобласці культуралогіі выпускнік павінен:

ведаць:

  • асноўныя стратэгіі вызначэння сутнасці культуры;

  • спецыфіку марфалогіі культуры;

  • асноўныя формы культурнай камунікацыі;

  • крыніцы культурнага развіцця цывілізацыі і сацыяльных суполак;

  • асаблівасці гістарычных культурных тыпаў.

умець:

  • аналізаваць асноўныя формы стварэння і ўспрыняцця культурных узораў;

  • аналізаваць асаблівасці ўнутрыкультурнай і міжкультурнай камунікацыі;

  • характарызааць асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай культуры;

  • ацэньваць шматвобразнасць з’яў культуры;

  • аналізаваць гістарычную шматвобразнасць тэкстаў культуры;

  • здзяйсняць самастойны пошук неабходнай інфармацыі для папаўнення ведаў аб культуры;

  • адаптавацца ва ўмовах мульцікультурнай сітуацыі;

  • выкарыстоўваць атрыманыя тэарэтычныя веды для ацэнкі актуальнага культурнага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь.

Вырашэнне гэтых задач вымагае дакладнасці і паслядоўнасці патрабаванняў да пісьмовых работ студэнтаў, якімі з’яўляюцца кантрольная і курсавая работы, дыпломны праект.

Вучэбна-даследчая праца студэнтаў з’яўляецца не толькі важнай часткай падрыхтоўкі будучага спецыяліста-культуролага, але і сведчыць аб якасці навучання студэнта, раскрывае здольнасці студэнта навукова мысліць, дакладна выказваць свае думкі. Якасць кантрольнай, курсавой, дыпломнай работ ў значнай ступені залежыць ад валодання студэнтам методыкай іх падрыхтоўкі і напісання, правільнасці афармлення.

У дапаможніку змешчаны агульныя звесткі аб кантрольных, курсавых і дыпломных работах па культуралогіі, іх структуры, патрабаванні да афармлення, даецца іх прыкладная тэматыка.