Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
культурология контрольное оформление.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
264.19 Кб
Скачать

1. Кантрольныя работы студэнтаў Методыка падрыхтоўкі і напісання, правілы афармлення

Кантрольная работа з’яўляецца распаўсюджанай формай кантроля за самастойнай работай студэнтаў у межсесійны перыяд. Падрыхтоўка і выкананне кантрольнай работы дазваляе студэнту абагульніць і замацаваць атрыманыя веды. Кантрольная работа рыхтуецца студэнтам асабіста і правяраецца выкладчыкамі кафедры культуралогіі БДУКМ. Адзнака па кантрольнай рабоце даводзіцца да ведама студэнта. Напісанне і паспяховая абарона кантрольнай работы з’яўляецца абавязковай умовай допуску студэнта да заліка або экзамена. Тэматыка кантрольных работ павінна адлюстроўваць асноўны змест выкладаемага курса і звычайна пішацца па вузлавым яго пытанням.

Кантрольная работа складаецца з наступных абавязковых структурных частак:

  • тытульны ліст;

  • план работы;

  • уводзіны;

  • асноўная частка (2-3 раздзела);

  • заключэнне;

  • бібліяграфічны спіс.

Ва ўводзінах абгрунтоўваецца выбар тэмы, указваюцца яе мэта і задачы, даецца кароткая характарыстыка выкарыстаннай літаратуры. У асноўнай частцы паслядоўна раскрываецца змест тэмы работы ў адпаведнасці з планам. У канцы кожнага раздзела робіцца кароткая выснова. У заключэнні падводзіцца вынік па тэме. Асобна прыводзіцца бібліяграфічны спіс выкарыстанай літаратуры і першакрыніц.

Патрабаванні да афармлення кантрольнай работы. Аб’ем работы павінен складаць 18-20 старонкі сшытка або 10 старонак фармата А-4 камп’ютэрнага тэксту. Патрабаванні да набору: выкарыстанне тэкставага рэдактара Word, шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў, міжрадковы інтэрвал – 18 пунктаў (праз 1,5 інтэрвалу), палі: левае – 3 см, правае – 1 см, верхняе і ніжняе – па 2 см.

Старонкі работы нумаруюцца. Першай старонкай з’яўляецца тытульны ліст, другой – змест, з якога і пачынаецца нумарацыя старонак.

На тытульным лісце ўказваецца: ведамственная прыналежнасць установы адукацыі, назва ўстановы адукацыі і кафедры, дысцыпліна, назва тэмы, прозвішча, імя, імя па бацьку студэнта, форма навучання, нумар курса і групы (прыклад афармлення тытульнага ліста гл. у дадатку).

На першай старонцы даецца план работы. На наступных выкладаецца змест тэмы, на апошняй – даецца бібліяграфічны спіс выкарыстанай літаратуры і першакрыніц, які складаецца ў алфавітным парадку ў адпаведнасці з ДАСТам бібліяграфічнага апісання крыніц.

У тэксце работы абавязкова павінны быць спасылкі на выкарыстанную літаратуру (уключаючы Інтэрнэт), перш за ўсё на цытаты, фрагменты тэкста, фактаграфічны матэрыял. Напісаўшы пэўную частку работы на аснове того або іншага выдання, у канцы гэтай часткі робіцца спасылка ў квадратных дужках [ ], унутры якіх ставяцца дзве лічбы: першая азначае нумар са спіса выкарыстаных крыніц, а другая – нумар старонкі. Напрыклад: [2, 96].

Па выніках праверкі кантрольнай работы студэнт дапускаецца або не дапускаецца да яе абароны. Не дапускаецца да абароны кантрольнай работы студэнт, які не выканаў у поўным аб’еме ўказаныя патрабаванні. Перапрацаваная кантрольная работа паўторна накіроўваецца на кафедру для рэцэнзавання.