Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БССР у 20 -30-я гг..doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
228.35 Кб
Скачать

Курс на правядзенне палітыкі калектывізацыі сельскай гаспадаркі распрацаваў у снежні 1927 г. XV з'езд вкп(б).

Ужо з 1928 г. аб'яднанне сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя (калгасы) становіцца гснеральнай лініяй партыі ў вёсцы. Гэта было выклікана прынянцем плана звышіндустрыялізацыі, які патрабаваў значных сродкаў. Невыпадкова дзяржавай былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала незадаволенасць сялян і іх нежаданне прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы «хлебны крызіс» 1928 –1929 гг. У ім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Пачалася палітыка раскулачвання.

У ходзе яе выкарыстоўваліся меры гвалтоўнай канфіскацыі збожжа, нярэдка падчыстую, што прыводзіла да голаду. Каб у кароткія тэрміны атрымаць сродкі з вёскі для правядзення індустрыялізацыі, тут пачалі прымусова і паскорана ствараць калгасы, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка і аплачвалі яе не грашыма, а прадуктамі, па колькасці адпрацаваных дзён, а тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічалі да кулакоў,

Пераход да суцэльнай калектывізацыі і фарсіраванне яе тэмпаў. 1929 г. увайшоў у савецкую гісторыю пад назвай «год вялікага пералому». У гэтым годзе было абагулена 46 % пасяўной плошчы, а тэарэтычным абгрунтаваннем палітыкі суцэльнай калектывізацыі стаў артыкул I. Сталіна «Год вялікага пералому», надрукаваны ў газеце «Правда».

Без патрэбных матэрыяльна-тэхнічных і духоўна-псіхалагічных умоў у другой палове 1929 – пачатку 1930 г. пачалася суцэльная калектывізацыя і звязанае з ёй фарсіраванне тэмпаў. На гэта арыентавала пастанова ЦК ВКП(б) ад 5 студзеня 1930 г. «Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі калгаснаму будаўніцтву», а таксама рашэнні студзеньскага (1930 г.) пленума ЦК КП(б)Б аб завяршэнні калектывізацыі ўсіх бядняцка-серадняцкіх гаспадарак да канца 1931 г. Гэтыя і іншыя рашэнні абумовілі выкарыстанне адміністрацыйна-камандных метадаў у правядзенні калектывізацыі. Сялян часта прымушалі запісвацца ў калгасы, што прывяло да нарошчвання колькасных паказчыкаў. Да I сакавіка 1930 г. у калгасы было аб'яднана 457,5 тыс. сялянскіх гаспадарак, што складала 58 % ад іх агульнай колькасці. Гэта быў самы высокі паказчык калектывізацыі ў рэспубліцы ў першай пяцігодцы.

Сяляне не ўспрымалі ідэю калектывізацыі. Архіўныя дакументы сведчаць, што «бедната не з'яўляецца ініцыятарам у калектывізацыі», «з асаблівай рашучасцю выступаюць супраць... (калектывізацыі) жанчыны, у тым ліку і бяднячкі», насельніцтва вёсак заяўляла, што «кулакоў у іх няма», што яны «не стараліся» б дзеля савецкай улады, калі б яна адразу сказала, «што будзе калектывізацыя», і г. д.

Тых, хто выступаў супраць прымянення сілавых метадаў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Такі ярлык прыклеілі Д. Ф. Прышчэпаву, які быў у той час народным камісарам земляробства БССР. Яго дзеянні, накіраваныя на выкананне добраахвотнасці і паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі, атрымалі ўмоўную назву «прышчэпаўшчына»,

У вёску для стварэння калгасаў былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных камуністаў. Разам з імі адпраўлялі і рабочых-дваццаціпяцітысячнікаў, у тым ліку прысланых з прамысловых цэнтраў РСФСР, усяго звыш 600 чалавек. Аднак многія з арганізатараў калгасаў, увогуле слаба дасведчаныя ў асаблівасцях сялянскага жыцця, лічылі за лепшае дзейнічаць метадамі «лепш перагнуць, каб потым не абвінавацілі». Па сутнасці, працэс калектывізацыі быў падменены «раскулачваннем». Пры гэтым адну частку сялян нацкоўвалі на другую, уступленне ў калгас заахвочвалі падзелам маёмасці «кулакоў». Рэакцыяй сялянства на фарсіраванне тэмпаў калектывізацыі і абагуленне рабочай, а нярэдка прадукцыйнай жывёлы і свойскай птушкі сталі масавы зарэз і продаж свойскай жывёлы. Да мая 1930 г. пагалоўе коней і буйной рагатай жывёлы скарацілася больш чым на чвэрць. Растлумачальная работа сярод насельніцтва поспеху не мела. Сельская гаспадарка панесла вялікія страты. Толькі ў 1930 г. адбылося звыш 500 узброеных выступленняў, Таму кіраўніцтва рэспублікі часова адступіла ад сілавых метадаў абагулення сялянскіх гаспадарак, што адразу выклікала змяншэнне іх долі ў калгасах да 11%.

Перагібы і памылкі ў калгасным руху. Непазбежным вынікам паспешнасці, фарсіравання тэмпаў калектывізацыі сталі перагібы і памылкі ў калгасным руху. 14 сакавіка 1930 г. з'явілася пастанова ЦК ВКП(б) «Аб барацьбе са скрыўленнямі партлініі ў калгасным руху». 17 красавіка гэтага ж года ЦК КП(б)Б прыняў рэзалюцыю «Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху».

Сярод перагібаў і памылак былі парушэнні прынцыпу добраахвотнасці пры ўступленні сялян у калгасы, празмернае падаткаабкладанне індынідуальных сялянскіх гаспадарак, што губляла ўсялякі сэнс іх вядзення, забарона самастойнага перасялення і продажу сялянскай маёмасці пад пагрозай поўнай яе канфіскацыі. У шэрагу выпадкаў раскулачванне праводзілася не на аснове суцэльнай калектывізацыі і закранала серадняка. Замест сельскагаспадарчых арцеляў як асноўнай формы калгаснага будаўніцтва нярэдка ствараліся камуны.

Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машына-трактарныя станныі (МТС), а пры іх палітаддзелы, якія строга праводзілі партыйную лінію ў калектывізацыі. 18 лютага. 1930г. - пачатак дзейнасці у Койданаве (з 1932 г. - Дзяржынск) МТС - першай у БССР.

Вынікі калектывізацыі сялянскіх гаспадарак. Масіраваная палітыка-ідэалагічная работа, жорсткая падатковая палітыка і іншыя меры спрыялі пашырэнню калектывізацыі. У 1935 г. яе працэнт склаў 85,6 %, у 1939 г.— больш за 90 %. На калгасных палях працавала больш за 9000 трактароў, сотні камбайнаў і многа іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Ішоў працэс арганізацыйна-гаспадарчага ўмацавання калгасаў, стварэння вытворчых брыгад і звенняў, ссялення хутарскіх гаспадарак у калгасныя цэнтры.

Разам з тым у 20 – 30-я гг. большую частку фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў, лепшыя кадры дзяржава выкарыстоўвала ў інтарэсах правядзення палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі і ўмацавання абараназдольнасці СССР. Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткаваму прынцыну, развівалася галоўным чынам за кошт мізэрных уласных сродкаў калгасаў. Гэта, а таксама недахопы ў арганізацыі вытворчасці прывялі да таго, што ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур, іх валавыя зборы, прадукцыйнасць жывёлагадоўлі заставаліся ў канцы 30-х гг. на ўзроўні дакалгаснай вёскі. Руху наперад амаль не было. Назіралася таптанне на месцы, застой у развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці. Нягледзячы на тое што ў канцы 30-х гг. калгаснікі сталі купляць больш прамысловых тавараў, спажываць больш цукру і іншых прадуктаў, узровень іх матэрыяльнага становішча заставаўся нізкім.

У 1935 г, урад СССР узнагародзіў БССР ордэнам Леніна за поспехі ў галіне сельскай гаспадаркі і прамысловасці. У рэспубліцы шляхам проб і памылак былі ажыццёўлены індустрыялізацыя і калектывізацыя. А ўвогуле тагачаснае жыццё было, з аднаго боку, афіцыяльным і парадным, з другога – заснаваным на поце і крыві простых людзей.