Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БССР у 20 -30-я гг..doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
228.35 Кб
Скачать

Усталяванне таталітарнага рэжыму.

Грамадска-палітычнае жыццё ў канцы 20-х – 30-я гг. і зацвярджэнне дыктатуры. Палітычны рэжым, што ўсталяваўся ў 20-я гг. у Савецкай Беларусі, лічыцца рэжымам аўтарытарнага цэнтралізму – гэта значыць бясспрэчнага падначалення цэнтральнай уладзе, на чале якой у канцы 20-х гг. стаў I. Сталін.

Прыход Сталіна да ўлады суправаджаўся спыненнем нэпа і замацаваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання грамадствам. 3 сярэдзіны 30-х гг. у рэспубліцы штучна ўмацоўваецца рэжым асабістай улады, ці культу асобы.

Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі ў гэтых умовах сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя супрацьстаяла сталінскай. У рэспубліцы ўсталяваўся таталітарны рэжым.

У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, названая ў гісторыі Канстытуцыяй «перамогшага сацыялізму», у якой абвяшчаўся шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Але гэта на самай справе не ажыццяўлялася.

Аб тым, што гэта так, сведчаць тыя хвалі рэпрэсій, што пракаціліся да і пасля прыняцця Канстытуцыі 1936 г. Так, у 1937 г. была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыямал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Ф. Гікалам, А. Р. Чарвяковым, М. М. Галадзедам.

У выніку масавых чыстак і палітычнага тэрору рэспубліканская партыйная арганізацыя страціла 40 % свайго складу, былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б з 101 райкома, якія былі ў той час на тэрыторыі БССР. Масавыя рэпрэсіі, грубыя парушэнні правоў чалавека праходзілі пад прыкрыццём сталінскай формулы аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. У 30-я гады ў выніку рэпрэсій загінулі Я. Лёсік, В. Ластоўскі, А. Луцкевіч, А. Смоліч, 3. Жылуновіч, А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі... Усе яны загінулі ў 30-я гг. Нарком НКУС БССР Б. Берман, лічыў, што тэмпы барацьбы з «ворагамі народа» адстаюць ад паказчыкаў у астатніх рэспубліках. Ён гаварыў, што «трэба канчаць допыты ў белых пальчатках... Кожны следчы павінен выкрываць не меней аднаго арыштаванага ў суткі, а лепей – двух».

У 1939 г., у час знаходжання на пасадзе кіраўніка НКУС БССР Л. Цанавы, было арыштавана 27 тыс. чалавек. Амаль да 900 чалавек у дзень. Паводле падлікаў вучоных, у 30 – 40-х гг. было рэпрэсіравана каля 600 тыс. чалавек.

Правядзенне палітыкі індустрыялізацыі і калектывізацыі с/г.

Паступовае згортванне новай эканамічнай палітыкі. 3 дасягненнем даваеннага ўзроўню вытворчасці пачалося паступовае згортванне новай эканамічнай палітыкі. Пачатак наступленню на прыватны капітал паклала пастанова СНК СССР ад 8 верасня 1926 г. У адпаведнасці з ёй значна павялічваліся падаткі, касаваліся арэндныя дагаворы, скарачаўся грашовы і таварны крэдыт прыватнікам. Быў узяты курс на выцясненне прыватнага капіталу са сферы вытворчасці, фінансаў і гандлю, на паступовае згортванне новай эканамічнай палітыкі ва ўмовах усяго пераходнага перыяду.

Такім чынам, у поўнай адпаведнасці з палітыка-ідэалагічнай дактрынай Камуністычнай партыі ў другой палове 20-х гг. новая эканамічная палітыка была паступова заменена палітыкай сацыялістычнай індустрыялізацыі краіны, калектывізацыі сельскай гаспадаркі і культурнай рэвалюцыі. У 30-я гг. палітыка Савецкай дзяржавы атрымала афіцыйную назву палітыкі разгорнутага наступлення сацыялізму па ўсяму фронту.

Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі. Даволі нізкі ўзровень развіцця прадукцыйных сіл у сярэдзіне 20-х гг. патрабаваў стварэння буйной машыннай вытворчасці і Перабудовы ўсёй народнай гаспадаркі на аснове высокапрадукцыйнай тэхнікі. Гэты працэс у СССР і БССР атрымаў назву сацыялістычнай індустрыялізацыі. У краінах Захаду ён вядомы як прамысловая рэвалюцыя.

Курс на правядзенне сацыялістычнай індустрыялізацыі ў СССР прыняў у снежні 1925 г. XIV з'езд ВКП(б). Як сцвярджалася ў партыйных і дзяржаўных дакументах, сацыялістычная індустрыялізацыя была неабходнан: а) для стварэння матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму; б) для пераўтварэння СССР з краіны, якая завозіла машыны і абсталяванне з-за рубяжа, у краіну, якая іх вырабляе, і забеспячэння на гэтай аснове тэхніка-эканамічнай незалежнасці СССР ад капіталістычных дзяржаў; в) для ўмацавання абараназдольнасці СССР і забеспячэння Чырвонай Арміі новай тэхнікай і ўзбраеннем; г) для абсталявання ўсіх галін народнай гаспадаркі, у тым ліку і сельскагаспадарчай вытворчасці новай высокапрадукцыйнай тэхнікай; д) для павышэння матэрыяльнага дабрабыту і культурнага ўзроўню народа.

Сацыялістычная індустрыялізацыя ў СССР карэнным чынам адрознівалася ад індустрыялізацыі ў капіталістычных краінах. Прамысловая рэвалюцыя на Захадзе расцягвалася на стагоддзі. Яна пачыналася з развіцця лёгкай прамысловасці, якая патрабавала менш фінансавых выдаткаў і забяспечвала атрыманне ў кароткі тэрмін высокага прыбытку. Маючы капіталы, іх потым накіроўвалі ў цяжкую прамысловасць. У СССР і БССР індустрыялізацыю патрэбна было ажыццявіць за 10 – 15 гадоў і пачынаць яе не з лёгкай, а з цяжкай прамысловасці, што патрабавала вялікіх капітальных укладанняў.

Паколькі краіны Захаду адмовілі СССР у прадастаўленні займаў і крэдытаў, фінансавыя сродкі для індустрыялізацыі прыходзілася шукаць унутры краіны. Гэта – прыбытак ад нацыяналізаваных фабрык, заводаў, прадпрыемстваў сувязі, іншых галін гаспадаркі, продаж зерня, лесу і нафтапрадуктаў за мяжу, а таксама карцін, скульптур і іншых мастацкіх каштоўнасцей, скарачэнне сродкаў на ўтрыманне кіруючага апарату, усталяванне жорсткага рэжыму эканоміі. Былі выкарыстаны золата і серабро, прададзены за мяжу званы, іконы і іншыя каштоўнасці, нарабаваныя ў царквы ў 20 – 30-я гг. Уведзена дзяржаўная манаполія на гарэлку, а таксама валютная манаполія, у выніку якой чырвонец стаў унутранай валютай і пазбавіўся канверціравання.

Формамі перакачвання сродкаў насельніцтва на патрэбы індустрыялізацыі былі недаплата за работу рабочым і служачым, звышпадатак для сялян «у выглядзе пераплат за прамысловыя тавары і недапалучак па лініі цэн на сельскагаспадарчыя прадукты», прамыя і ўскосныя падаткі (падатак са звароту), эмісія грошай, подпіс на дзяржаўныя пазыкі, канфіскацыя маёмасці і зберажэнняў у заможных сялян, кампаніі ў гарадах па забіранні ў насельніцтва золата і каштоўнасцей.

Індустрыялізацыя ў БССР з’яўлялася часткай адзінага працэсу індустрыялізацыі СССР. Яна мела свае асаблівасці правядзення. У 1926 г. старшыня Савета Народных Камісараў БССР I. А. Адамовіч адзначыў, што «беларускую прамысловасць мы ў асноўным павінны і можам развіваць гапоўным чынам як прамысловасць па перапрацоўцы мясцовай сыравіны. У нас у бліжэйшы перыяд будзе развівацца прамысловасць лёгкага тыпу».

Па-першае, улічваючы дастатковыя запасы мясцовай сыравіны, патрэбу ў таварах народнага спажывання, зручныя шляхі зносін і вытворчыя традыцыі, асноўная ўвага ў БССР аддавалася паліўнай, дрэваапрацоўчай, папяровай, гарбарнай, швейнай, абутковай і харчовай прамысловасці. У рэспубліцы былі пабудаваны торфапрадпрыемства «Асінторф» каля Оршы, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Аршанскі льнокамбінат, гарбарны завод «Бальшавік» і скураная галантарэйная фабрыка ў Мінску, фабрыка штучнага валакна ў Магілёве, швейная фабрыка «Знамя індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, панчошна-трыкатажная фабрыка імя 8 Сакавіка ў Гомелі, запалкавая фабрыка ў Рэчыцы. Паспяхова працавалі Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы», Мазырскі фанерны завод «Чырвоны Кастрычнік», барысаўскія запалкавыя фабрыкі «Чырвоная Бярэзіна» і «Пралетарская перамога».

Па-другое, прыгранічнае становішча БССР, неразведанасць яе прыродных багаццяў, недахоп сыравіны, інжынерна-тэхнічных і рабочых кадраў не дазвалялі разгарнуць буйнамаштабнае будаўніцтва аб'ектаў цяжкай прамысловасці, як гэта рабілася ў іншых рэгіёнах СССР. Тым не менш частка капіталаўкладанняў накіроўвалася на развіццё энергетыкі, машынабудавання і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

У 1928 – 1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна якому прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. У 1928 г. Мінскі завод «Энергія» выпусціў 200 свідравальных і такарных станкоў, чым быў пакладзены пачатак развіццю станкабудавання ў Беларусі. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх народаў СССР у гады першай пяцігодкі(1928 – 1932 гг.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй дзеючых швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі і інш. Нягледзячы на тое што індустрыялізацыя праходзіла пад лозунгам «Пяцігодку – у чатыры гады», яе паказчыкі аказаліся ніжэй запланаваных.

У выніку другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937; 1938— чэрвень 1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментавым, магілёўскімі трубаліцейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансернавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі і інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. Але тут па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць.

На базе невялікіх заводаў у Мінску быў створаны металаапрацоўчы завод «Камунар», які пазней стаў базай станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава. У Віцебску былі створаны станкабудаўнічыя заводы імя Камінтэрна і імя С. М. Кірава, у Гомелі – станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава.

Па-трэцяс, з-за недахопу ў рэспубліцы ўласных фінансавых рэсурсаў частку сродкаў на патрэбы індустрыялізацыі выдзяляў урад СССР. 3 338 млн руб., укладзеных у прамысловасць БССР за гады першай пяцігодкі, каля 1/3 паступіла з саюзнага бюджэту. 3 рэспублік Савецкага Саюза ў Беларусь завозілася прамысловае абсталяванне, чорныя і каляровыя металы, каменны вугаль, нафтапрадукты. На новабудоўлях рэспублікі працавалі спецыялісты і рабочыя з Масквы, Ленінграда, Кіева, Харкава, прамысловых цэнтраў Урала. У той жа час тэхнічнас абсталяванне, станкі, зробленыя ў БССР, паступалі на фабрыкі і заводы Масквы, Украіны, Урала.

Па-чацвёртае, у БССР былі створаны новыя галіны прамысловасці – паліўная, машынабудаўнічая, хімічная, наладзілася вытворчасць штучпага валакна і трыкатажу. Сфарміраваліся інжынерна-тэхнічныя кадры, выраслі кадры рабочага класа. Толькі за другую пяцігодку колькасць рабочых буйной прамысловасці БССР павялічылася на 36,5% і дасягнула 175 тыс. чалавек. Мноства спецыялістаў і кваліфікаваных рабочых было падрыхтавана ў прафесійна-тэхнічных навучальных установах, а таксама на фабрыках і заводах.

У выніку ажыццяўлення індустрыялізацыі СССР стаў адной з трох-чатырох краін свету, якія былі здольныя вырабляць любы від прамысловай прадукцыі, даступнай тады чалавецтву. Беларуская ССР з аграрнай акраіны былой Расійскай імперыі пераўтварылася ў рэспубліку з развітой прамысловасцю. Было ліквідавана беспрацоўе, адменена картачная сістэма на прамысловыя і харчовыя тавары.

Курс на правядзенне палітыкі калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, накіраваная на вытворчае каапераванне сялянскіх гаспадарак, масавы іх перавод з індывідуальнай сістэмы гаспадарання на калектыўную. Аб'ектыўна яна была неабходнай для больш поўнага забеспячэння прамысловасці якаснай сельскагаспадарчай сыравінай, а насельніцтва – прадуктамі харчавання, для выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі і перадавога вопыту ў мэтах павышэння эфектыўнасці гаспадарання, для павышэння дабрабыту народа.

Пры распрацоўцы і правядзенні палітыкі калектывізацыі ўлічваліся калектывісцкія традыцыі славянскай вёскі – сялянская абшчына, калектыўная праца на будаўніцтве дарог і мастоў («гвалты», «згоны»), падчас дапамогі людзям, трапіўшым ў бяду («талака»), а таксама вопыт развіцця кааперацыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Яшчэ да пачатку індустрыялізацыі на вёсцы праходзіла каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася ў розных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая і збытавая. Узнікалі і больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, калгасы). Усё гэта адпавядала распрацаванаму яшчэ У. І. Леніным кааператыўпаму плану, асноўным прынцыпам якога была добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў і паступовы пераход ад простых да найбольш складаных форм кааперацыі. К 1927 г. у БССР было звыш 400 арцеляў, камун і таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі, а таксама 213 саўгасаў.

Усімі відамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў рэспубліцы ў 1928 г. было ахоплена 50% сялянскіх двароў, у той час як калгасамі – не больш чым 1 %.