Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БССР у 20 -30-я гг..doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
228.35 Кб
Скачать

Новая эканамічная палітыка ў бсср

Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў рэспубліцы. Вынікі першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, замежнай інтэрвенцыі і акупацыі, а таксама ўмовы Рыжскага дагавора выклікалі палітычны і гаспадарчы крызіс у БССР і патрабавалі вырашэння шэрага буйных палітычных задач. Адной з іх стала вялікая колькасць бежанцаў і былых ваеннапалонных, якія з’явіліся тут яшчэ ў гады першай сусветнай вайны. Другой задачай была неабходнасць барацьбы з нелегальнымі (кантрабанднымі) гандлёвымі зносінамі з заграніцай, выкліканымі эканамічнай разрухай і абмежаванымі матэрыяльнымі рэсурсамі краіны.

Прамысловая вытворчасць у 1920 г., у параўнанні з даваеннай, скарацілася ў сем разоў. Колькасць рабочых зменшылася амаль на 30 %, а іх заработная плата складала 10 – 20% ад даваеннага ўзроўню. Гэтай зарплаты не хапала нават на харчаванне. Ад голаду і холаду гарадскія жыхары ўцякалі ў навакольныя вёскі, дзе былі згодны наймацца на любую працу, толькі б выжыць у той час. Зімой 1920 – 1921 гг. у Мінску не было паліва і не працаваў транспарт: адступаўшыя польскія войскі спалілі чыгуначны вакзал, гарадскую электрастанцыю, больш за адну трэць магазінаў. У 1920 г. колькасць насельніцтва ў горадзе была ўдвая меншай, чым у 1914 г. Абставіны жыцця на беларускай вёсцы здаваліся лепшымі толькі на першы погляд. Прадукцыя сельскай гаспадаркі складала менш чым 50 % даваеннай. Пасяўныя плошчы зменшыліся больш чым на адну трэць. Тысячы сялян засталіся без жылля, зведалі што такое голад. Тым не менш яны ўзялі на выхаванне сотні дзяцей з галадаючых раёнаў РСФСР і накіравалі ў гэтыя раёны тысячы пудоў харчавання.

Становішча пагаршалася палітыкай «ваеннага камунізму». Сяляне патрабавалі адмены харчразвёрсткі і дазволу свабоднага гандлю. На глебе матэрыяльных цяжкасцей узніклі забастоўкі рабочых, а таксама паўстанні сялян, якія ліквідаваліся з дапамогай Чырвонай Арміі.

Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (нэпа). 3 заканчэннем грамадзянскай вайны на парадак дня было пастаўлена пытанне аб аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі. Але палітыка “ваеннага камумізму» гэтаму ўжо не спрыяла. Сяляне выказвалі ўсё большае незадавальненне харчразвёрсткай ва ўмовах пераходу да мірнага будаўніцтва, не разумелі, чаму цяпер, пасля заканчэння вайны, трэба амаль усе свае прадукты аддаваць Чырвонай Арміі. Незадаволеныя харчразвёрсткай сяляне браліся за зброю. Савецкія органы улады вымушаны былі да 1922 г. уключна захоўваць у БССР надзвычайнае становішча.

Незадаволенасць сялян вылілася ў Кранштацкі мяцеж, які пачаўся ў лютым 1921.

Бальшавіцкае кіраўніцтва на чале з У. I. Леніным ужо праз тры дні пасля падпісання Рыжскага дагавора, на Х з’ездзе РКП(б) 21 сакавіка 1921 г., прыняло рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам, распачаўшы такім чынам палітыку, якая атрымала назву новай эканамічнай (нэп). Што ж было новага ў гэтай палітыцы ў параўнанні з “ваенным камунізмам»? Па-першае, уводзіўся харчпадатак, які быў меншы за харчразвёрстку і аб’яўляўся загадзя, напярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніна паявіліся лішкі прадуктаў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог прадаць іх на рынку, атрымаўшы за гэта грошы ва ўласную кішэню, бо ў краіне ўводзілася свабода гандлю, немагчымая раней ва ўмовах вайны.

І сам харчпадатак, а таксама іншыя элементы нэпа (кааперацыя, свабодны выбар формы землекарыстання, дазвол прыватнага гандлю і г. д.) аказалі дабратворны ўплыў на стан сельскай гаспадаркі, якая да 1927 г. была поўнасцю адноўлена.

Кааперацыя – форма арганізацыі працы, пры якой адбываецца добраахвотнае аб’яднанне людзей для сумеснай арганізацыі працы, напрыклад, таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі, гандлёвы кааператыў і г. д.

Формы землекарыстання – калектыўныя ў сельскагаспадарчых кааператывах альбо індывідуальныя пры існаванні хутарской сістэмы гаспадарання.

У сакавіку 1921 г. быў зроблены “першы практычны крок”, да якога ён заклікаў: харчовая развёрстка была заменена харчовым падаткам (гэта значыць лішкам, што заставаўся пасля выканання харчпадатку, селянін распараджаўся сам). Аднак адзначны крок у значнай ступені з’яўляўся прапагандысцкім. Па-першае, харчпадатак 1921 г, для БССР вызначаўся ў большых памерах, чым развёрстка папярэдняга года. Па-другое, хлеб прадаваць напачатку забаранялася, а абмен яго на прамысловыя тавары па істотна завышаных цэнах быў нявыгадны. К канцу 1921 г. стала зразумела, што непасрэднага тавараабмену горада з вёскай не атрымалася, і У.І.Ленін, карысгаючыся тэрміналогіяй таго часу, заявіў аб чарговым “адступленні”.

Пераважнае эканамічнае значэнне для Беларусі напачатку нэпу захоўвала сельская гаспадарка. Аднак НЭП, пачаўшыся з сельскагаспадарчай палітыкі, развіўся ў палітыку фінансавай стабілізацыі і урэшце вызначыўся і як палітыка прамысловая. Паколькі буйная прамысловасць не магла быць адноўлена без вялікіх капіталаўкладанняў, пачаць гэты працэс можна было, стымулюючы спачатку развіццё дробнай і сярэдняй прамысловасці. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што на Беларусі гістарычна пераважалі менавіта дробныя і сярэднія прадпрыемствы.

У сферы прамысловасці БССР новая эканамічная палітыка выявілася ў наступным:

Скасоўвалася празмерная цэнтралізацыя. Прамысловасць БССР атрымоўвала магчымасць лепш выкарыстоўваць мясцовыя рэсурсы. Былі створаны ўпраўленні, якія падпарадкоўваліся непасрэдна Саўнаргасу рэспублікі. У паветах дзейнічалі эканамічныя аддзелы, у кампетэнцыю якіх уваходзілі пытанні аднаўлення прамысловасці мясцовага значэння (кустарная вытворчасць, мясцовае будаўніцтва). Усе прамысловыя прадпрыемствы былі падзелены на чатыры групы. У першую ўваходзілі найбольш буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія павінны былі працаваць на аснове гаспадарчага разліку (за кошт прыбытку пакрываць страты). Да другой адносіліся тыя, што падлягалі часовай кансервацыі. У трэцяй знаходзіліся прадпрыемствы, якія не мелі дзяржаўнага значэння; яны аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам. Да чацвёртай групы належалі прадпрыемствы, якія падлягалі закрыццю, іх рабочыя і служачыя пераводзіліся на працуючыя фабрыкі і заводы. Аднак значная частка рабочых (пераважна нізкай кваліфікацыі) не змагла знайсціработу і трапіла ў лік беспрацоўных. Існаванне рынку працоўнай сілы было характэрным для грамадства часоўновай эканамічнай палітыкі.

Ліквідавалася ўраўнілаўка ў аплаце працы рабочых. Формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, прадукцыйнасць яго працы. Уводзілася калектыўнае забеспячэнне рабочых і служачых у непасрэднай залежнасці ад вынікаў работы прадпрыемства. У першыя гады новай эканамічнай палітыкі разам з грашовай захоўвалася і натуральная аплата за кошт мясцовых харчовых рэсурсаў. 3 пачатку 20-х гг. адбываўся пераход да рыначных адносін на вёсцы. Услед за заменай харчовай развёрсткі харчовым падаткам (1921) з 1922 г. быў дазволены свабодны выбар формаў землекарыстання, зменшылася і без таго нешматлікая колькасць калектыўных гаспадарак, павялічыўся рост хутароў. Адначасова сялянства атрымала права свабодна прадаваць лішкі сваёй прадукцыі.

Наступным крокам на шляху фарміравання гаспадарчай сістэмы новай эканамічнай палітыкі на вёсцы стаў пераход з 1923/24 гаспадарчага года ад сістэмы натуральнага падаткаабкладання да грашовага. Сяляне атрымалі магчымасць лепш прыстасоўвацца да рынку, сеяць больш выгадныя культуры, займацца дробным промыслам.

Ужо напачатку 20-х гг. развеяліся ілюзіі аб тым, што ўраўняльнасць у размеркаванні гарантуе сацыяльную роўнасць. Дыферэнцыяцыя на вёсцы працягвалася, дзе-нідзе нават загаварылі аб неабходнасці “другой рэвалюцыі”. У гэты час адна частка сялянства не магла забяспечыць эфектыўнага выкарыстання рабочых рук і інвентару з-за недахопу зямлі, а другая не здольна была яе апрацаваць. У кастрычніку 1924 г. намеснік наркама земляробства БССР (з 1925 г. – наркам) З.Прышчэпаў падкрэсліваў, што “зараз трэба даць магчымасць развівацца нэпу на вёсцы”. У 1925 г. было пацверджана права сялян на свабодны выбар формаў землекарыстання, зямельным кодэксам БССР замацавана арэнда зямлі, інвентару і наём рабочай сілы. Гэта дазваляла эканамічнымі метадамі зменшыць верагоднасць сутыкненняў паміж рознымі па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця гаспадаркамі.

У снежні 1920 г. у мэтах аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО), названы У. I. Леніным «другой праграмай партыі». У БССР быў распрацаваны свой план, таму што яе тэрыторыя была доўгі час акупіравана. Згодна гэтаму плану на тэрыторыі Беларусі к сярэдзіне 20-х гг. было пабудавана звыш 20 электрастанцый. Яе будаўнікі ганарыліся тым, што паставілі беларускія балоты на службу індустрыялізацыі. Індустрыялізацыя – пераход ад ручной працы да машыннай тэхнікі, развіццё ў першую чаргу прамысловасці як галіны гаспадаркі, якая вызначае эканамічны патэнцыял краіны.

Развіццё эканомікі Беларусі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі мела істотныя вынікі. Аб’ём валавой прадукцыі індустрыі, па-ранейшыму ў значнай ступені дробнай, у 1927 г. перавысіў даваенны ўзровень, хоць і пры большай колькасці рабочых, занятых на вытворчасці. Аднаўленне сельскай гаспадаркі, электрыфікацыя прывялі да ўздыму прамысловасці. У лістападзе 1926 г. пачаўся выпуск першых станкоў на заводзе “Энергія”. У ліпені 1927 г. пачалося будаўніцтва Асінаўскай раённай электрастанцыі (БелДРЭС) у Аршанскім раёне, якая выкарыстоўвала ў якасці паліва торф. Яе будаўнікі ганарыліся тым, што паставілі беларускія балоты на службу індустрыялізацыі. Індустрыялізацыя – пераход ад ручной працы да машыннай тэхнікі, развіццё ў першую чаргу прамысловасці як галіны гаспадаркі, якая вызначае эканамічны патэнцыял краіны.

Пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны і машынабудаўнічы заводы, крыштальны завод «Барысаў», фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя і гарбарныя заводы. У 1927 г. прамысловасць, будучы дробнай, усё ж перавысіла даваенны ўзровень развіцця.

Але пры правядзенні нэпа краіна сутыкнулася і з цяжкасцямі. Забяспечанасць зямлёй беларускага сялянства была на 41 % меншай, чым у сярэднім па ўсёй савецкай краіне. 74 % сялянскіх двароў былі цераспалоснымі. Таму асноўная маса сялянскіх гаспадарак (95 %) не магла не тое што прадаваць прадукты, а нават забяспечыць саміх сябе, асабліва ва ўмовах так званых «нажніц цэн», калі цэны на прамысловыя тавары былі значна даражэйшымі, чым на сельскагаспадарчыя прадукты.

Вольны выбар форм землекарыстання прывёў да павелічэння колькасці хутароў, якія ствараліся на былых памешчыцкіх землях. Гэта забяспечыла галоўным чынам хуткія тэмпы пасляваеннага аднаўлення вёскі, а таксама з’явілася асаблівасцю ў развіцці сельскай гаспадаркі Беларусі.

Рост сельскагаспадарчай прадукцыі дасягаўся цяжкай працай сялян, якія атрымалі свабоду карыстання зямлёй ва ўмовах нэпа і добраахвотна абмяжоўвалі асабістае спажыванне, спадзеючыся ўмацаваць сваю гаспадарку. Такім чынам, поспехі нэпа былі толькі ілюзіяй працвітання сялянства.

Яшчэ адной асаблівасцю ў правядзенні нэпа на Беларусі стала ліквідацыя ў 1922 – 1924 гг. розных грашовых адзінак і ўвядзенне ў абарот савецкага чырвонца (грашовая адзінка наміналам 10 рублёў, якая выраблялася з золата ці магла замяняцца папяровымі грашамі і раўнялася больш чым 5 доларам ЗША).

Да канца 1922 г., калі быў здзейснены пераход ад палітыкі «ваеннага камунізму» да нэпа, У. I. Ленін ставіць пытанне аб неабходнасці перагляду «ўсяго пункта погляду на сацыялізм».

Адбываўся хуткі рост арэндных і прыватных прамысловых аб'ектаў, асабліва рамесных і саматужных майстэрняў. Гэта павінна было ў кароткі тэрмін ліквідаваць таварны голад і пашырыць тавараабарот паміж горадам і вёскай.

Нэп – гэта развіццё дзяржаўнага і прыватнага гандлю як асноўных форм эканамічных сувязей паміж горадам і вёскай. Прамы прадуктаабмен спыняўся, рабіўся пераход да таварна-грашовых адносін.

3 дазволам прыватнага гандлю ўся Беларусь спачатку ператварылася ў вялікі базар. Былыя мяшочнікі, дамашнія гаспадыні, рабочыя, дэмабілізаваныя салдаты і іншыя натоўпам выйшлі на плошчы і вуліцы, гандлюючы хто чым можа. Упарадкаванне гандлю адбылося ў выніку стварэння дзяржаўнай падатковай службы, выкупу гандлярамі патэнту (ліцэнзіі) і выплаты імі прагрэсіўнага падатку. Да сярэдзіны 20-х гг. была створана шырокая сетка магазінаў і магазінчыкаў – рознічны гандаль, дзе галоўнай фігурай стаў прыватнік. У аптовым гандлі вядучую ролю адыгрывалі дзяржаўныя і кааператыўныя прадпрыемствы.

Нэп – гэта карэнная перабудова сацыяльнай сферы, адмова ад ваенна-камуністычных прынцыпаў размеркавання. Адмяняліся ўсеагульная працоўная павіннасць, працоўныя мабілізацыі, працоўныя арміі і ўраўняльная аплата працы. Камплектаванне прадпрыемстваў рабочай сілай рабілася праз біржы працы, а заработная плата вызначалася ў залежнасці ад зробленай работы. Аднаўлялася плата за транспарт, камунальныя і іншыя паслугі.

Асаблівасцю для Беларусі было тое, што ў выніку існаваўшай тут у дарэвалюцыйныя часы яўрэйскай «мяжы аселасці» нэпманамі з’яўляліся пераважна яўрэі. Гэта служыла асновай для ўзмацнення антысемітызму.

Такім чынам, новая эканамічная палітыка не азначала адмовы бальшавікоў ад прынцынаў сацыялізму і камунізму, нэп быў часовым адступленнем у эканамічнай сферы з тым, каб, выкарыстаўшы капітал буржуазіі і вопыт прыватных асоб, стварыць умовы для будаўніцтва сацыялізму. Гэта быў тактычны манеўр, а не змена стратэгічнага курсу бальшавікоў.

Нэпам аказалася незадаволенай як некаторая частка партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, прызвычаемых да камандных метадаў, так і частка простага насельніцтва, якое не магло дасягнуць таго багацця, якое было ў так званых нэпманаў (уладальнікаў невялічкіх прадпрыемстваў, хутаран і інш.). Таму нэп як палітыка паступова стаў згортвацца.

Вынікі аднаўлення народнай гаспадаркі БССР. Ажыццяўленне нэпа, павелічэнне тэрыторыі БССР, стабілізацыя фінансаў, намаганні рабочага класа, рост яго заработнай платы садзейнічалі паскарэнню тэмпаў аднаўленчых работ, развіццю прамысловай вытворчасці. Былі адноўлены і пабудаваны шклозавод «Старэва», крыштальная фабрыка «Барысаў», лесазаводы ў Бабруйску, фанерны завод і запалкавая фабрыка «Днепр» (Рэчыцкі павет), завод «Метал» у Мінску, фабрыка запалкавай саломкі ў Крупках, Мінскі кафельна-керамічны завод, Комыскі кафельны завод, кардонная фабрыка «Друць», Мінская шпалерная фабрыка, Віцебская льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна». У 1926/27 гаспадарчым годзе асноўныя фонды прадпрыемстваў склалі амаль 87 млн руб. супраць 59 млн руб. у 1913 г.

Для рэгулявання землекарыстання, ліквідацыі цераспалосіцы і далёказямелля, павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці ў 20-я гг. праводзілася перасяленне сялян з вёсак на хутары і дробныя пасёлкі.

Беларускія паслядоўнікі дарэвалюцыннага рэфарматара П. А. Сталыпіна – нарком земляробства БССР 3. Прышчэпаў, яго намеснік Я. Лабаноўскі, прафесар I. Кіслякоў не ўлічвалі таго, што для правядзення хутарызацыі патрабаваліся вялікія намаганні і сродкі. Ішла з ахвотай на хутары заможная частка сялянства. На яе быў скіраваны лозунг рэфарматараў «Багацей беларускі селянін!». Беднякі і сераднякі разараліся, іх землі пераходзілі да кулакоў.

Хутарызацыя – шлях умацаваныя капіталістычных адносін у аграрным сектары эканомікі. Яна супярэчыла палітыцы бальшавікоў, якія стваралі на вёсцы сацыялістычныя калектыўныя гаспадаркі – калгасы, саўгасы, камуны, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, іншыя кааператыўныя аб’яднанні і вырашалі больш паспяхова задачу ліквідацыі цераспалосіцы і далёказямелля.

На тэрыторыі ўсходніх абласцей БССР за час сталыпінскай аграрнай рэформы на хутары і адрубы выйшлі толькі каля 13 % сялян. У працэс землеўпарадкавання ў 20-я гг. на хутары выйшла амаль столькі ж. Да 1928 г. агульная колькасць сялян, якія выйшлі на хутары і адрубы, склала больш за 25 % усіх гаспадарак. Для аслаблення аграрнай перанаселенасці беларускай вёскі праводзілася перасяленне сялян у раёны Сібіры і Далёкага Усходу.

У сярэдзіне 20-х гг. у асноўным былі адноўлены даваенныя памеры пасяўной плошчы, ураджайнасць і валавы збор сельска-гаспадарчых культур. Валавы збор збожжавых культур у 1928 г. у параўнанні з даваенным часам павялічыўся на 20 %, бульбы – на 60 %. Больш значнымі былі вынікі ў жывёлагадоўлі. У 1927 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з 1916 г. павялічылася амаль на 49 %, свіней – на 30 і авечак – на 88%.

Такім чынам, першая палова 20-х гг. вызначылася завяршэннем аднаўлення прамысловасці і сельскай гасмадаркі, правядзеннем хутарызацыі і перасялення сялян у раёны Сібіры і Далёкага Усходу, павелічэннем вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Грамадска-палітычнае жыццё ў гады нэпа. Узбуйненне БССР. Увядзенне нэпа патрабавала дэмакратызацыі ўсяго грамадска-палітычнага жыцця. Бальшавікі звязвалі яе з узмацненнем сваіх пазіцый у грамадстве, каб не дапусціць ператварэння РКП(б) у партыю «чыноўніцтва». Такія дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, як Саветы, прафсаюзы, Камуністычны Саюз моладзі, разглядаліся імі ў якасці праваднікоў ідэй Камуністычнай партыі сярод насельніцтна. Разам з тым масавы набор у партыю рабочых «ад станка» і сялян «ад сахі» ў выніку так званых ленінскіх прызываў 1924 – 1925 гг. (пасля смерці У. I. Леніна), хоць і папоўніў яе «сваімі» па сацыяльна-класаваму складу людзьмі, але і знізіў узровень адукаванасці партыйцаў.

Гістарычны факт. 3 той жа мэтай узмацнення асабістых пазіцый бальшавікі зрабілі, здавалася, крок да справядлівасці: у 1923 г. была прынята пастанова аб аб’яўленні амністыі ўсім беларускім палітычным і культурным дзеячам, членам беларускіх нацыянальных урадаў і беларускіх партый, якія не прымалі актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе з савецкай уладай. Беларуская эміграцыя ў сваю чаргу прызнала БССР палітычнай рэальнасцю і цэнтрам кансалідацыі беларускага народа. У 1925 г. на II (Берлінскай) канферэнцыі урад БНР аб’явіў аб сваім самароспуску. Многія з эмігрантаў вярнуліся ў Савецкую Беларусь, працавалі на ніве культуры, асветы, навукі і, нягледзячы на кароткі тэрмін (як потым аказалася), унеслі свой уклад у іх развіццё.

Першапачатковае значэнне для Беларусі мела вырашэнне нацыянальнай праблемы. Шмат канфліктаў на гэтай глебе ўзнікла паміж Камуністычнай партыяй і БПС-Р. У той жа час сярод саміх беларускіх эсэраў узмацнялася барацьба ІІаміж прыхільнікамі будаўніцтва беларускай дзяржаўнасці сумесна з Савецкай Расіяй, з аднаго боку, і прыхільнікамі БНР – з другога, прычым пазіцыі апошніх умацоўваліся. У сувязі з гэтым у БПС-Р адбыўся раскол. У 1924 г. беларускія эсэры ў БССР абвясцілі аб «самараспадзе». Тое ж самае яшчэ раней адбылося з Бундам і іншымі палітычнымі партыямі, якія супрацьстаялі бальшавікам. Такім чынам у БССР замацавалася аднапартыйная сістэма.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны заключанае ў гады грамадзянскай вайны саюзнае пагадненне – дагавор аб ваенна-палітычным саюзе савецкіх рэспублік ад 1 чэрвеня 1919 г. – ужо не адпавядала існуючаму становішчу. Таму з лета 1922 г. пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б) пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэтных форм аб’яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. І. В. Сталін выступіў з ідэяй «аўтанамізацыі», паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі аб’явіць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Ленін знайшоў іншую форму адзінства – федэрацыю, у якой на раўнапраўнай аснове аб’ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі.

Утварэнне СССР. Далучэнне да БССР усходнебеларускіх зямель. Ажыццяўленню новай эканамічнай палітыкі садзейнічала ўмацаванне і пашырэнне сувязей паміж савецкімі рэспублікамі. 16 студзеня 1921 г. быў заключаны дагавор аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж РСФСР і БССР. У адпаведнасці з дагаворам аб’ядноўваліся народныя камісарыяты ваенных і марскіх спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа, вышэйшыя саветы народнай гаспадаркі.

У выніку ўсебаковага супрацоўніцтва да сярэдзіны 1922 г. 6 кастрычніка 1922 г. ЦК РКП(б) прыняў рэзалюцыю па пытанню аб узаемаадносінах РСФСР з незалежнымі савецкімі рэспублікамі. У ёй гаварылася: «Прызнаць неабходным заключэнне дагавора паміж Украінай, Беларуссю, Федэрацыяй Закаўказскіх рэспублік і РСФСР аб аб’яднанні іх у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з захаваннем за кожнай з іх права свабоднага выхаду з Саюза».

Ідэя аб’яднання шырока і актыўна прапагандавалася сярод насельніцтва рэспублікі. Гэта кампанія ў Беларусі завяршылася IV Усебеларускім з’ездам Саветаў, які адбыўся 14 – 18 снежня 1922 г. у Мінску. 242 дэлегаты з’езда аднагалосна адобрылі ідэю стварэння Саюза ССР. Была выбрана дэлегацыя для паездкі ў Маскву, каб выказаць свае адносіны да Саюза ССР, 30 снежня 1922 г. дэлегацыі, якія сабраліся на I Усесаюзным з’ездзе Саветаў, падпісалі ў Маскве Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР.

Дагавор аб утварэнні СССР заключылі паміж сабой 4 незалежныя савецкія рэспублікі: БССР, РСФСР, УССР і ЗСФСР. Саюз ССР утвараўся як дабравольнае аб’яднанне раўнапраўных рэспублік, як адзіная саюзная дзяржава.

3 улікам як эканамічнага, так і нацыянальнага фактараў савецкія і партыйныя органы рэспублікі выказалі жаданне вярнуць БССР паветы, у якіх большасць насельніцтва складалі беларусы.

Насельніцтва далучаных да БССР тэрыторый станоўча аднеслася да вяртання ў склад рэспублікі, бо гэта спрыяла працэсу фарміравання беларускай нацыі, развіццю яе эканомікі і культуры.

Улічваліся таксама знешнепалітычныя абставіны, асабліва становішча ў Заходняй Беларусі. 3 сакавіка 1924 г. Прэзідыумам ЦВК СССР і Усерасійскім ЦВК была прынята пастанова аб перадачы Беларускай ССР 15 паветаў і асобных воласцей Віцебскай, Гомельскай і Сма-ленскай губерняў, дзе большасць насельніцтва складалі бе-ларусы.

VI Надзвычайны Усебеларускі з’езд Саветаў у сакавіку 1924 г. заканадаўча аформіў далучэнне да БССР усходнебела-рускіх зямель. Пасля гэтага тэрыторыя БССР склала Гюльш за 110 тыс. км2, а насельніцтва дасягнула 4,2 млн чалавек. Сярод іх беларусаў налічвалася 70,4 %.

У снежні 1926 г. адбылося новае ўзбуйненне БССР. У яе склад увайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх налічвалася больш як 15 тыс. км2 з насельніцтвам каля 650 тыс. чалавек. Тэрыторыя БССР павялічылася да 126 тыс. км2, а насельніцтва дасягнула амаль 5 млн чалавек.

Такім чынам, усходнебеларускія землі (Віцебшчына, Гомельшчына і Магілёўшчына) былі далучаны да Савецкай Беларусі ў 1924 і 1926 гг. Заходнебеларускія землі (Гродзеншчына, Брэстчына, частка Міншчыны і Віцебшчыны) да 1939 г. працягвалі заставацца ў складзе Польшчы. Працэс фарміравання БССР у межах пражывання беларускага этнасу яшчэ не закончыўся.

Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што ў сваю чаргу было замацавана ў Канстытуцыі БССР, прынятай у 1927 г.

1. Ва ўмовах пераходу ад вайны да міру і крызісу палітыкі «ваеннага камунізму» нэп з яго першай антыкрызіснай мерай – заменай харчразвёрсткі харчпадаткам – стаў неабходнай мерай для аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі.

2. Удзел Беларусі ў стварэнні СССР, узбуйненне БССР азначалі вырашэнне пытання аб нацыянальна-дзяржаўным ладзе краіны як федэрацыі дзяржаў, але з вельмі вялікай роляй цэнтра.

Унітарная дзяржава – дзяржава, якая складаецца з некалькіх краін, але мае даволі моцны цэнтр, гэта значыць адзінае кіраўніцтва, грошы, войска, і праводзіць адзіную знешнюю палітыку.

Дэмакратызацыя – распаўсюджванне і замацаванне форм дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.

Амністыя – памілаванне, дараванне віны.

Культ асобы – узвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей.

Таталітарны рэжым – форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронены дэмакратычныя арганізацыі і ліквідаваны канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян.