Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Цітоў ГІСТОРЫЯ А.К 1..doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
866.3 Кб
Скачать

Стан адукацыі

Стан адукацыі ў значнай ступені адлюстроўваў тагачасны ўзровень асветы і прафесійнай падрыхтоўкі кадраў ў верхніх і сярэдніх эшалонах улады. Краінай кіравалі былыя партыйныя “выдзвіжэнцы”, так званыя самародкі, якія часта не мелі вышэйшай адукацыі. Настаўнік, казаў У.Ленін, у нас павінен быць пастаўлены на такую вышыню, на якой ён не стаяў, не будзе і не можа стаяць у буржуазным грамадстве. Ішоў час, а краіна пераможнага сацыялізму, што нібыта была ўзорам для “ўсяго прагрэсіўнага чалавецтва”, прыкметна адставала ад еўрапейскіх стандартаў па агульных паказчыках эфектыўнасці эканомікі, па ўзроўню навукі, адукацыі і культуры.

А між тым нават афіцыйная статыстыка сведчыла, што ў 1930/31 навучальным годзе толькі 4,5% настаўнікаў самай масавай пачатковай школы мелі вышэйшую і незакончаную вышэйшую адукацыю, і 47% – сярэднюю педагагічную адукацыю1. Праведзеная ў жніўні 1933 г. атэстацыя кантынгенту настаўнікаў (каля 27 тыс.) паказала, што 76,5% іх не маюць закончанай педагагічнай адукацыі2. Прапагандысцкі стыль партыйнага кіраўніцтва непазбежна пранікаў і ў сістэму савецкай адукацыі, патрабуючы строгага аднадумства і згоды з “генеральнай лініяй партыі і савецкага кіраўніцтва”. Гэта якраз не садзейнічала выхаванню і падрыхтоўцы ўсебакова развітых і творчых людзей.

Па загаду дырэктыўных органаў замест выпрабаванай традыцыйнай сістэмы заняткаў у школах укараняўся брыгадна-лабараторны метад навучання, які прыніжаў ролю выкладчыка, зводзіў яе да функцый кансультанта ў створаных студэнцкіх брыгадах. Фактычна адмяняўся кантроль вучэбнага працэсу, улік паспяховасці студэнтаў, экзамены, курсавыя і дыпломныя работы. У практыку ўводзіліся так званыя ўдарныя брыгады і групы, якія, нібы на вытворчых прадпрыемствах, працавалі (вучыліся) паскоранымі тэмпамі, і студэнты датэрмінова заканчвалі вучэбныя ўстановы.

Падобныя папулісцкія меры і бадзёрыя рапарты аб колькасці падрыхтаваных спецыялістаў не садзейнічалі ўзроўню кваліфікацыі і грунтоўнасці ведаў, яны былі выкліканы да жыцця дылетанцтвам кіраўнікоў ад культуры, іх памкненнем “сілавымі метадамі” хутка пераадолець недахоп і вырашыць праблему падрыхтоўкай кадраў. Гэтую сістэму дапаўняла і сетка рабочых факультэтаў (рабфакаў), створаных пры вучэбных установах, дзе вучылася рабочая моладзь па скарочанай вучэбнай праграме.

Строгі партыйны нагляд і ідэалагізацыя сістэмы адукацыі ператварала апошнюю ў паслухмяны інструмент дырэктыўных органаў, зніжала агульнаадукацыйны і прафесійны ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў і грамадскі прыярытэт прафесіі настаўніка. А між тым цэнтральныя партыйныя органы, як паказвае практыка, не давяралі настаўнікам, як і ўвогуле інтэлігенцыі, якой адводзілася роля праслойкі ў “сацыяльна аднародным” савецкім грамадстве. Прыём у інстытуты і тэхнікумы ажыццяўляўся паводле класавага прынцыпу, прычым перавага аддавалася дзецям рабочых і беднякоў, што часта служыла прычынай непаразуменняў, бо ясных крытэрыяў паміж беднякамі і сераднякамі (а тым болей паміж дзецьмі) на практыцы не існавала. Пры паступленні ў ВНУ патрабаваліся асабістыя характарыстыкі і рэкамендацыі партыйных (камсамольскіх) і савецкіх органаў. Шырока практыкаваліся арганізаваныя наборы ў вучэбныя установы рабочых “ад станка”. Рэзка абмежавана было паступленне ў ВНУ дзяцей заможнага сялянства (так званых “кулакоў” і “падкулачнікаў”, прадпрымальнікаў, служачых сферы абслугоўвання і гандлю, царкоўных служыцеляў.

Аднак жа нават пры такой строгай сістэме класавага адбору (абсурднага па сваёй сутнасці) сацыяльны склад студэнтаў не задавальняў цэнтральныя партыйныя органы. У вучэбных установах нярэдка практыкаваліся раптоўныя праверкі студэнтаў на сацыяльную прыналежнасць і “палітычную надзейнасць”, так званыя “зачысткі”, у выніку якіх пасярод вучэбнага году сотні студэнтаў выключаліся з інстытутаў і тэхнікумаў. Так, у выніку кантрольнай праверкі ў 1924 г. у БДУ на грамадскім факультэце з 1030 студэнтаў амаль палова (496) была адлічана, на педагагічным факультэце з 919 студэнтаў адлічаны 344 студэнты. Тую ж карціну мы назіраем і ў Віцебскім педагагічным інстытуце, дзе ў час раптоўнага “налёту” трэць студэнтаў (110 з 328) былі выключаны з інстытута, у Горацкім сельскагаспадарчым пасярод навучальнага году з 834 быў адлічаны 221 студэнт1.

Узвядзенне дыктатуры пралетарыяту ў базавы прынцып фарміравання студэнцкага і выкладчыцкага складу ВНУ падрывала святая святых – інтэлектуальную аснову сістэмы адукацыі, зніжала ўзровень падрыхтоўкі будучых спецыялістаў. Адначасова гэтыя абставіны паглыблялі раскол у грамадстве, што адпавядала ленінска-сталінскай ідэі (мадэлі) класавай барацьбы як адзіна правільнай альтэрнатывы на шляху да светлай будучыні, камуністычнага раю без бедных і багатых, эксплуататараў і эксплуатуемых. Масавыя рэпрэсіі супраць сваіх грамадзян, грубыя парушэнні грамадзянскіх правоў і звычайных маральных норм з боку дзяржаўных структур, высочванне і запалохванне сваіх грамадзян, заахвочванне даносаў і “стукацтва” сталі звыклымі нормамі савецкага ладу жыцця на шляхах да камуністычнай утопіі. Аб тым пісаў паэт:

Быў час, быў век, была эпоха…

Калі той-сёй крычаў пра брацтва,

А сам ірваўся з капытоў,

Каб як мага вышэй прабрацца,

Далей ад шэранькіх братоў.

Калі ў кампаніі парою

Не зразумець было, хоць плач,

Хто лезе чокацца з табою:

Ці шчыры сябар, ці стукач.

Рэпрэсіўны рэжым уяўляў сабой горшы варыянт акупацыйнага рэжыму, які паталагічна не сумяшчаўся з беларускай нацыянальнай сутнасцю і прававой традыцыяй; ён узводзіў страх, нецярпімасць да іншадумства і помсту ў прынцып работы дзяржаўных органаў, будзіў самыя горшыя пачуцці чалавечай натуры. У хрысціянскай маралі і свядомасці вернікаў, якімі абсалютная большасць беларусаў заставалася, нягледзячы на інтэрвенцыю “атэістычнага выхавання” і грубае ганьбаванне традыцыйных святынь, масавыя рэпрэсіі і палітычны пераслед (ахвярамі якога станавіліся жанчыны і дзеці) асацыіраваліся з нашэсцем і разгулам сатанінскіх сіл. Людзі не разумелі, не маглі зразумець, дзе і якім чынам шматлікія прывіды “ворагаў народа” прытаіліся ў іх асяроддзі, сярод добра знаёмых суседзяў, сярод родных і блізкіх, і ў асобе сваіх бацькоў. Нестабільнасць і люмпенізацыя грамадства складалі рэальную аснову таталітарнага рэжыму, калі цэлы народ станавіўся яго заложнікам.