Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история бел.театра.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
493.57 Кб
Скачать

Сядзiбныя I гарадскiя тэатры магiлёускай

I вiцебскай губерняў канца XVIII – першай чвэрцi XIX ст.

Зямельная палiтыка Кацярыны II, як ужо гаварылася раней, характарызавалася раздачай вялiкiх зямельных надзелаў сваiм прыблiжаным ва ўсходнiх губернях Беларусi. Так, акрамя Зорыча ў Магiлёўскай губернi ў XVIII ст. атрымалi землi П.Завадоўскi, Р.Пацёмкiн, П.Румянцаў-Задунайскi, З.Чарнышоў, К.Дашкава, Галынскiя i iнш.

Частка гэтых памешчыкаў жыла тут доўгi час, i ў iх палацах наладжвалiся тэатральныя паказы, на якiя запрашалiся дробная шляхта i памешчыкi з блiзкiх гарадоў i памесцяў. Часцей за ўсё актывiзацыя тэатральнага жыцця супадала з прыездам высокiх асоб. Напрыклад, намеснiк магiлеўскага краю граф Чарнышоў праводзiў асобую падрыхтоўку ў Магiлёве да сустрэчы iмператрыцы Кацярыны II у 1780 г. З Пецярбурга была выпiсана iтальянская опера i прыдворная капэла. Пры генерал-губернатарскiм доме быў пабудаваы тэатр i каласальных памераў бальная зала.

У 1787 г. той жа граф З.Чарнышоў, уладальнiк прыгоннай трупы ў сваiм маёнтку ў Чачэрску, прымаў Паўла I, тады наследнiка трона. Быў наладжаны вялiкi спектакль – опера "Новае сямейства", напiсаная спецыяльна для гэтага выпадку С.Вязмiцiнавым; потым давалi французскую камедыю "Англаман". Усё гэта свята закончылася феерверкам.

З.Чарнышоў увогуле меў цудоўны прыгонны тэатр, а таксама шырока вядомы аркестр пад назвай "чарнышоўскiя музыканты". У 1828 г. i тэатр, i аркестр З.Чарнышова былi прададзеныя ў Дырэкцыю iмператарскiх тэатраў Санкт-Пецярбурга.

Найбольшая колькасць "тэатральных гнёздаў" у гэты перыяд знаходзяцца менавiта на тэрыторыi магiлеўскай губернi. Тут працавалi тэатры Шклова, Магiлёва, Горы-Горак i Чачэрска.

Гомель i гомельскае староства ўваходзiла ў склад магiлёўскай губернi, якое было пажалавана генерал-фельдмаршалу П.Румянцаву-Задунайскаму, у гомельскiм маёнтку якога таксама было тэатральнае памяшканне i ладзiлiся паказы спектакляў.

Працавалi таксама тэатры ў Быхаве, Дукоры, Рэчыцы.

У доме генерал-губернатара Вiцебска князя А.Галiцына да 1845 г.таксама iснаваў хатнi тэатр.

Прыгонныя тэатры першай паловы XIX ст. не былi даўгавечнымi. Гаспадарка маёнткау прыходзiла ў заняпад, i гаспадары былi вымушаны адпускаць на заробкi сваiх прыгонных артыстаў у гарадскiя прыватныя тэатры, дзе яны працавалi разам з вольнымi акцёрамi i аматарамi гараджанамi. У гэтым была своеасаблiвасць фармiравання прафесiйнага тэатра беларускай правiнцыi.

Прыгонны тэатр Беларусi, гарадскi i маёнткавы, нёс на сабе адбiтак густаў дваранства, яго iмкнення да стварэння пышнага вiдовiшча. Тэатр пэўны час быў як бы абавязковай неабходнасцю ўнутранага побыту магнатаў.

Прыгонны тэатр – паняцце даволi шырокае па сваiм змесце: ад хатнiх канцэртаў да буйных тэатраў, такiх як у Нясвiжы, Гароднi, Слонiме, Шклове i Ружанах, аб якiх iшла размова i якiя па характару рэпертуару i свайму маштабу нiчым не адрознiвалiся ад агульнаеўрапейскага тэатра прафесiйнага тыпу.

Прыгонны тэатр спрыяў з'яўленню прафесiйнага прыватнага тэатра i стаў адным з асноўных пастаўшчыкоў акцёрскiх кадраў як для сталiчных, так i для перыферыйных труп. Як бачым, значная роля належала тут беларускаму прыгоннаму тэатру.