
- •Рабышка в. Э. «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)»
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэта выкладання дысцыпліны
- •1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны
- •2.1.2 Тэматычны план дысцыпліны (завочная форма навучання)
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 7. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 8. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны ў 1942—1944 гг. Крах наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •4. Вучэбна-метадычная карта
- •4.1 Вучэбна-метадычная карта (дзенная форма навучання)
- •4.2 Вучэбна-метадычная карта (завочная форма навучання)
- •Курс лекцый Тэма 1. Прадмет, мэты і задачы курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»
- •1. Прадмет, мэты і задачы курса.
- •2. Гістарыяграфія і крыніцы.
- •3. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
- •Тэма 2. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •1. Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча Германіі ў 30-я гг. Хх ст.
- •2. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
- •3. Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.
- •Тэма 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.
- •2. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •3. Краіны Прыбалтыкі ў 1939—1940 гг.
- •4. Савецка-фінская вайна 1939—1940 гг.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •3. Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •4. Падрыхтоўка Германіі да вайны супраць ссср
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •3. Ваенная рэформа ў ссср.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.
- •2. Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй.
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым
- •1. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні акупацыйных улад на захопленых тэрыторыях.
- •2. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі.
- •3. Калабарацыя ў Беларусі.
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •1. Станаўленне і распаўсюджанне народнага супраціўлення.
- •2. Савецкія партызаны і Армія Краёва.
- •3. Партызанскі рух у перыяд вызвалення Беларусі.
- •4. Падпольная барацьба
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •3. Узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў, мірнага насельніцтва з Чырвонай Арміяй.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •2. Усходнія раёны ссср — асноўная ваенна-прамысловая база.
- •3. Дапамога ссср па ленд-лізу.
- •4. Палітычная агітацыя і прапаганда.
- •5. Працоўны подзвіг савецкага народа.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •2. Берлінская аперацыя. Патсдамская канферэнцыя.
- •3. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.
- •4. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •5. Беларусь — адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі.
- •6. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа
- •Заключэнне
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне «вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)»
- •Храналогія гістарычных падзей
- •Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў
- •Літаратура
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) практычныя заняткі па курсе
- •Тэма 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •Тэма 2. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi
- •Тэма 3. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 4. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Тэма 5. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
- •Тэсты і заданні па курсе
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 1—4.
- •V. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж ссср, Францыяй і Велікабрытаніяй летам 1939 г.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 5—8.
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 9—12.
- •IV. Пералічыце складовыя часткі, асноўныя падзеі і значэнне Беларускай наступальнай аперацыі.
- •V. Суаднясіце паміж сабой
- •Выніковы кантроль
Курс лекцый Тэма 1. Прадмет, мэты і задачы курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»
Прадмет, мэты і задачы курса.
Гістарыяграфія і крыніцы.
Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
1. Прадмет, мэты і задачы курса.
Вывучэнне гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў у вышэйшых навучальных установах з’яўляецца адной з важных і неабходных задач адукацыі, ідэалагічнага выхавання і падрыхтоўкі студэнцкай молодзі. Другая сусветная вайна была самай жорсткай, самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва. Такога супрацьстаяння, у якое былі ўцягнуты 61 дзяржава, звыш 80% насельніцтва Зямлі, не ведала сусветная цывілізацыя. Сорак краін у Еўропе, Азіі, Афрыцы былі ахоплены полымем Другой сусветнай вайны. Барацьба за захаванне міру і бяспекі па-ранейшаму застаецца асноўнай глабальнай праблемай. Ведаць мінулыя памылкі, рабіць з іх правільныя вывады — задача вельмі важная, яна мае вялікае практычнае значэнне.
Актуальнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў абумоўлена ў першую чаргу неабходнасцю захавання памяці пра велізарную небяспеку для асобных народаў і ўсяго чалавецтва існавання і рэалізацыі ідэй расізму і нацызму. Таму ўвядзенне дадзенай дысцыпліны ва ўсіх навучальных установах Рэспублікі Беларусь мае вялікае значэнне. Гэта значна ўмацоўвае гістарычную кампаненту адукацыі, забяспечвае яе гуманістычны характар.
Аб’ектам выступае вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў кантэксце Другой сусветнай вайны. Прадметам дысцыпліны з’яляецца паглыбленае вывучэнне міжнароднай палітычнай сітуацыі ў 1930-х — 1945 гг., прычын, хода і вынікаў Другой сусветнай вайны, ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, партызанскай і падпольнай барацьбы беларускага народа супраць фашысцкай акупацыі ў 1941—1944 гг., разгляд сутнасці нацызму і акупацыйнай палітыкі захопнікаў на беларускіх землях, пытанняў калабарацыянізму, жыцця на акупаванай тэрыторыі, удзелу беларусаў у баявых дзеяннях і антыфашысцкім супраціўленні за межамі Беларусі, ролі савецкага тылу ў дасягненні Вялікай Перамогі.
Мэтай вывучэння дысцыпліны «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)» з’яўляецца грунтоўнае веданне гісторыі сваёй Айчыны і асабліва яе складаных і супярэчлівых перыядаў, уяўленне месца і ролі Беларусі ў ваенных і палітычных падзеях часоў Другой сусветнай вайны, а таксама выхаванне ў студэнтаў патрыятызму, нацыянальнай свядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі.
Асноўнымі задачамі дысцыпліны вызначаны:
уяўленне метадаў гістарычнага пазнання і асноўных тэорый развіцця падзей у другой сусветнай вайне;
развіццё навыкаў аналізу духоўных і сацыякультурных, сацыяльна-палітычных і эканамічных працэсаў у часе;
фарміраванне ўяўлення аб месцы і ролі беларускага народа ў барацьбе з фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне ў кантэксце Другой сусветнай вайны, а таксама ўяўлення аб гераічным мінулым свайго народа, грамадзянскай і патрыятычнай якасці асобы;
выхаванне ў студэнцкай моладзі пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, адказнасці за будучыню сваёй дзяржавы і сусветнага супольніцтва.