Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

2. Савецкія партызаны і Армія Краёва.

13 лістапада 1939 г. па загаду генерала У. Сікорскага, які ўзначальваў польскі ўрад у эміграцыі, быў створаны нелегальны «Саюз узброенай ба­рацьбы». Яго дзейнасць распаўсюджвалася і на тэрыторыю былых «усходніх крэсаў». Ужо з восені 1939 г. на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі дзей­нічалі польскія антысавецкія падпольныя арганізацыі, якія накоплівалі зброю, мелі радыёпрыёмнікі, распаўсюджвалі антысавецкую літаратуру, выступалі за ад­на­ўленне «Другой Рэчы Паспалітай» (1918—1939 гг.). «Саюзу ўзброенай барацьбы» прадпісвалася не ўступаць у актыўныя баявыя дзеянні, а зася­роджваць намаганні на падрыхтоўцы ўзброенага паўстання, на разведцы, сабатажы і дыверсіях. У лютым 1942 г. на базе «Саюза ўзброенай барацьбы» і іншых сіл па загаду польскага кіраўніцтва ў Лондане была створана Армія Краёва.

«Саюз узброенай барацьбы» і Армія Краёва змагаліся з нямецкімі аку­пантамі. На іх рахунку ўзарваныя эшалоны праціўніка, знішчаныя фашысц­кія салдаты і афіцэры. Толькі ў Навагрудскай акрузе ў 1942—1944 гг. атрады Арміі Краёвай правялі 102 баі з гітлераўцамі.

Мясцовае насельніцтва заходніх абласцей Беларусі савецкіх партызан называла «чырвонымі», удзельнікаў Арміі Краёвай — «белымі» альбо легія­нерамі, польскіх партызан, якія падпарадкоўваліся камандаванню Войска Поль­скага і Чырвонай Арміі, — «зялёнымі» партызанамі. Адкрытай барацьбы з са­вец­кімі партызанамі ў 1941 — пачатку 1943 г. польскія ваенныя фарміраванні не вялі.

Пасля разрыву адносін паміж СССР і Польшчай у красавіку 1943 г. перагаворы паміж «чырвонымі» і «белымі» партызанамі аб сумесных дзеяннях супраць акупантаў зайшлі ў тупік, бо кожны з бакоў меў устаноўку свайго ўрада аб межах, і ўстаноўкі гэтыя былі дыяметральна процілеглыя. Замест ранейшага плана ўсенароднага ўзброенага паўстання кіраўніцтва Арміі Краёвай ажыццяўляе новы план пад кодавай назвай «Навальніца», які ў ваенных адносінах быў накіраваны супраць Германіі, а ў палітычных — супраць СССР: прымусіць СССР прызнаць лонданскі эміграцыйны ўрад адзіным законным прадстаўніком інтарэсаў Польшчы, устанавіць савецка-польскую граніцу па стану на 1 верасня 1939 г.

Армія Краёва прытрымлівалася лозунга «двух ворагаў» і вяла барацьбу на два фронты — супраць немцаў і супраць бальшавікоў. Галоўная ідэя заклю­чалася ў тым, каб не выступаць супраць гітлераўцаў, а чакаць: няхай гітлераўцы і бальшавікі знішчаюць адзін аднаго. У той час калі гітлераўцы пачнуць адступаць, а Чырвоная Армія яшчэ не падыдзе, меркавалася разгар­нуць узбро­еныя сілы як веер (план і насіў назву «Веер»), захапіць уладу ў населеных пунктах Заходняй Беларусі і сустрэць савецкія воінскія часці, як сустракаюць гаспадары гасцей.

Армія Краёва адкрыта стала на антысавецкія пазіцыі. З восені 1943 і да лета 1944 г. толькі ў Навагрудскай акрузе фарміраванні акаўцаў правялі 81 апера­цыю супраць беларускіх партызан.

Пасля вызвалення Чырвонай Арміяй тэрыторыі Беларусі фарміраванні Арміі Краёвай спрабавалі процістаяць аднаўленню савецкай улады ў яе заход­ніх абласцях.

У студзені 1945 г. Армія Краёва была афіцыйна распушчана. З Лондана паступіў загад прыпыніць баявыя дзеянні, захаваць кадры для далейшай ба­рацьбы. Аднак многія камандзіры акаўцаў не выканалі гэты загад і стварылі невялікія падпольныя групы і арганізацыі, большасць з якіх стала на шлях бандытызму. Бандытызм акаўцаў у Беларусі працягваўся аж да пачатку 50-х гадоў, пакуль яны не былі вылаўлены савецкімі сілавымі структурамі і ад­дадзены пад суд.