- •Рабышка в. Э. «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)»
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэта выкладання дысцыпліны
- •1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны
- •2.1.2 Тэматычны план дысцыпліны (завочная форма навучання)
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 7. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 8. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны ў 1942—1944 гг. Крах наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •4. Вучэбна-метадычная карта
- •4.1 Вучэбна-метадычная карта (дзенная форма навучання)
- •4.2 Вучэбна-метадычная карта (завочная форма навучання)
- •Курс лекцый Тэма 1. Прадмет, мэты і задачы курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»
- •1. Прадмет, мэты і задачы курса.
- •2. Гістарыяграфія і крыніцы.
- •3. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
- •Тэма 2. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •1. Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча Германіі ў 30-я гг. Хх ст.
- •2. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
- •3. Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.
- •Тэма 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.
- •2. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •3. Краіны Прыбалтыкі ў 1939—1940 гг.
- •4. Савецка-фінская вайна 1939—1940 гг.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •3. Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •4. Падрыхтоўка Германіі да вайны супраць ссср
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •3. Ваенная рэформа ў ссср.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.
- •2. Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй.
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым
- •1. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні акупацыйных улад на захопленых тэрыторыях.
- •2. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі.
- •3. Калабарацыя ў Беларусі.
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •1. Станаўленне і распаўсюджанне народнага супраціўлення.
- •2. Савецкія партызаны і Армія Краёва.
- •3. Партызанскі рух у перыяд вызвалення Беларусі.
- •4. Падпольная барацьба
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •3. Узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў, мірнага насельніцтва з Чырвонай Арміяй.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •2. Усходнія раёны ссср — асноўная ваенна-прамысловая база.
- •3. Дапамога ссср па ленд-лізу.
- •4. Палітычная агітацыя і прапаганда.
- •5. Працоўны подзвіг савецкага народа.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •2. Берлінская аперацыя. Патсдамская канферэнцыя.
- •3. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.
- •4. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •5. Беларусь — адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі.
- •6. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа
- •Заключэнне
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне «вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)»
- •Храналогія гістарычных падзей
- •Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў
- •Літаратура
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) практычныя заняткі па курсе
- •Тэма 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •Тэма 2. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi
- •Тэма 3. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 4. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Тэма 5. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
- •Тэсты і заданні па курсе
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 1—4.
- •V. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж ссср, Францыяй і Велікабрытаніяй летам 1939 г.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 5—8.
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 9—12.
- •IV. Пералічыце складовыя часткі, асноўныя падзеі і значэнне Беларускай наступальнай аперацыі.
- •V. Суаднясіце паміж сабой
- •Выніковы кантроль
3. Калабарацыя ў Беларусі.
Частка насельніцтва Беларусі пасля ўсталявання акупацыйнага рэжыму пайшла на супрацоўніцтва з гітлераўцамі. Гэтае супрацоўніцтва атрымала назву калабарацыя. Можна ўмоўна вылучыць 3 састаўныя часткі калабарацыі:
1. Нацыянальна свядомыя беларусы, якія былі ў апазіцыі да бальшавізму і ў асноўным пражывалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі і іншых краін. У свой час яны зрабілі стаўку на гітлераўскую Германію, разлічваючы з яе дапамогай зрабіць адраджэнне Беларусі (Акінчыц, Казлоўскі, Іваноўскі, Ермачэнка).
2. Частка людзей, якія перайшлі на службу да гітлераўцаў не з ідэйных меркаванняў, а за паёк, ільготы, магчымасць мець уладу над сваімі землякамі. Яна папоўнілі паліцэйскія фарміраванні (каля 30 тысяч беларусаў).
3. Людзі, якія абставінамі лёсу апынуліся ў сувязі з першай (частка беларускай інтэлігенцыі, якая не прыняла сталінскага рэжыму і была дэзарыентавана гітлераўскай прапагандай) ці другой групамі або на службе ў акупантаў і былі пазбаўлены іншага выбару.
Усе гэтыя часткі беларускай калабарацыі выкарыстоўваліся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, якія адразу прывезлі прадстаўнікоў даваеннай беларускай эміграцыі. Менавіта яны склалі аснову фарміравання беларускага самакіравання.
У кастрычніку 1941 г. была створана арганізацыя Беларуская Народная Самапомач (БНС). БНС стваралася як добрачынная арганізацыя і асноўная яе мэта заключалася ў дапамозе пацярпелым ад ваенных дзеянняў беларусам, а таксама пацярпелым ад бальшавіцкага і польскага праследавання. Кіроўны орган БНС — Цэнтральная Рада — складаўся з 13 адзелаў. Найбольш важнымі з іх з’яўляліся адзелы палітыкі на чале з Ермачэнка, самааховы на чале з Кушалем, прапаганды на чале з Адамовічам. Паступова дадзеная арганізацыя набывала агульнакраёвы характар і яе кіраўнікі звярнуліся да акупацыйнай адміністрацыі з мемарандумам, у якім ад нямецкіх улад патрабавалася поўная аўтаномія Беларусі, стварэнне беларускага ўраду і беларускай арміі. Але такія патрабаванні не спадабаліся нямецкай адміністрацыі. Паводле распараджэння ад 18 сакавіка 1943 г. дзейнасць БНС была абмежавана толькі пытаннямі аховы здароўя і матэрыяльнай дапамогі насельніцтву. Фактычны кіраўнік арганізацыі Ермачэнка быў высланы за тэрыторыю Беларусі. У чэрвені 1943 г. БНС была рэарганізавана ў Беларускую Самапомач. Яе дзейнасць была абмежавана зборам ахвяраванняў і аказаннем матэрыяльнай дапамогі.
Пры Беларускай Самапомачы летам 1942 г. было створана ваянізаванае фарміраванне беларускіх калабарацыяністаў пад назвай Беларускі корпус самааховы (БКС). Былі арганізаваны курсы па падрыхтойцы афіцэраў-беларусаў, праводзілася актыўная кампанія ў акругах. Падкрэслівалася думка, што БКС зможа знішчыць партызаншчыну і стане зародкам беларускага войска. Але нямецкія ўлады не спяшаліся ўзбройваць фарміраванні БКС і яны вельмі лёгка разганяліся партызанамі. Члены БКС пераходзілі на бок партызан і вясной 1943 г. нямецкія ўлады наогул распусцілі корпус.
Актыўныя пазіцыі займалі кіруючыя колы калабарацыі ў справе ажыццяўлення маладзежнай палітыкі на Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), куды прымалі юнакоў 10—15 гадоў. Мэта — аб’яднаць моладзь, выхаваць у яе гатоўнасць змагацца за Беларусь, якая будзе быццам бы адноўлена з дапамогай Германіі. Лідэрамі СБМ былі Міхаіл Ганько і Наталля Абрамава. Арганізацыя дапамагала акупацыйным уладам вербаваць моладзь на работу ў Германію. Спробы гітлераўцаў справакаваць беларускую моладзь супраць свайго народа фактычна праваліліся. Аб гэтым сведчыць параўнальна невялікі лік СБМ — звыш 12,5 тыс. чалавек). Нярэдка маладыя людзі ўступалі ў арганізацыю пад прымусам.
У снежні 1943 г. на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусі акупацыйнымі ўладамі было аб’яўлена аб стварэнні дапаможнага дарадчага органа нямецкага кіраўніцтва на Беларусі — Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР). Ствараючы гэтым бачнасць беларускага ўрада, акупацыйныя ўлады праследвалі свае мэты. У БЦР яны бачылі сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы з партызанамі і наступаючай Чырвонай Арміяй. Кіроўным органам Рады быў Прэзідыўм на чале з Радаславам Астроўскім. Фармальна германскія акупацыйныя ўлады перадалі ў сферу падпарадкавання БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі і беларускай краёвай абароны. На самой справе усе гэтыя накірункі па-ранейшаму знаходзіліся ў руках нямецкай адміністрацыі. БЦР была марыянетачнай калабарацыйнай установай ад самага пачатку свайго стварэння і да канца існавання, якая павінна была весці прапаганду на карысць нямецкага боку.
27 чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія падыходзіла да Мінска, пачаў працу Другі Усебеларускі кангрэс. На ім БЦР на чале з Астроўскім была абвешчана «адзіным правамоцным прадстаўніком беларускага народа». На кангрэсе асудзілі расійска-польскі дагавор адносна Беларусі, падкрэслілі неабходнасць разрыву з Масквой. Таксама была прынята тэлеграма Адольфу Гітлеру, у якой казалася, што беларускі народ будзе змагацца разам з немцамі супраць бальшавікоў. 28 чэрвеня дзеячы Рады ў спецыяльным цягніку былі эвакуіраваны ў Германію.
23 лютага 1944 г. была створана Беларуская Краёвая Абарона (БКА). Яе аснову складалі прымусова мабілізаванае мужчынскае насельніцтва, прычым за неяўку ў вызначаны тэрмін прадугледжваласясмяротнае пакаранне. У выніку праведзенай мабілізацыі БКА на канец красавіка пачатак мая 1944 г. склала 45 батальёнаў, якія налічвалі прыблізна 30 тыс. чалавек. У адпаведнасці з загадам Радаслава Астроўскага шэфам галоўнага камандвання БКА быў прызначаны Франц Кушаль. Галоўнай мэтай гэтай вайсковай арганізацыі стала барацьба супраць партызан, але створаныя батальёны не апраўдалі надзей немцаў. Большасць беларускага насельніцтва адмоўна ставілася да ідэі стварэння БКА, многія з тых, каму пагражала мабілізацыя, збягалі да партызан. У выніку агітацыі партызан і падпольшчыкаў адбывалася масавае дызерцірства з БКА. З цягам часу немцы перасталі выконваць свае абавязкі па забеспячэнні батальёнаў Краёвай Абароны зброяй і ваеннай амуніцыяй. Баяздольнасць БКА была слабай, немцы выкарыстоўвалі яе для аховы.
Спробы стварэння беларускіх вайсковых фарміраванняў скончыліся няўдачай. Пасля вызвалення Беларусі кіраўніцтва БКА апынулася ў Германіі. Калі ў 1945 г. дзеячы БЦР пачалі ствараць брыгаду СС «Беларусь», у яе ўвайшло больш адной тысячы чалавек, палову з якіх склалі былыя вайскоўцы Беларускай Краёвай Абароны.
Крах палітыкі беларускіх калабарантаў вынікаў з таго, што акупацыйныя ўлады не ставіліся да яго сур’ёзна. Яны толькі выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў у сваіх мэтах, адначасова праводзілі палітыку рабавання і знішчэння мірнага насельніцтва. Дзейнасць партызан і падпольшчыкаў Беларусі, патрыятызм і разважлівасць беларускага насельніцтва не дазволілі немцам і мясцовым калабарантам ажыццявіць ў пэўнай меры мэты акупантаў.
Пытанні для самакантролю
1. Чаму фашысты на тэрыторыі Беларусі ўсталявалі даволі жорсткі, у параўнанні з заходнімі краінамі, акупацыйны рэжым?
2. Чаму савецкія грамадзяне ішлі на супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі?
3. У чым заключалася сутнасць нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыма?
