- •Рабышка в. Э. «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)»
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэта выкладання дысцыпліны
- •1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны
- •2.1.2 Тэматычны план дысцыпліны (завочная форма навучання)
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 7. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 8. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны ў 1942—1944 гг. Крах наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •4. Вучэбна-метадычная карта
- •4.1 Вучэбна-метадычная карта (дзенная форма навучання)
- •4.2 Вучэбна-метадычная карта (завочная форма навучання)
- •Курс лекцый Тэма 1. Прадмет, мэты і задачы курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»
- •1. Прадмет, мэты і задачы курса.
- •2. Гістарыяграфія і крыніцы.
- •3. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
- •Тэма 2. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •1. Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча Германіі ў 30-я гг. Хх ст.
- •2. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
- •3. Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.
- •Тэма 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.
- •2. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •3. Краіны Прыбалтыкі ў 1939—1940 гг.
- •4. Савецка-фінская вайна 1939—1940 гг.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •3. Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •4. Падрыхтоўка Германіі да вайны супраць ссср
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •3. Ваенная рэформа ў ссср.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.
- •2. Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй.
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым
- •1. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні акупацыйных улад на захопленых тэрыторыях.
- •2. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі.
- •3. Калабарацыя ў Беларусі.
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •1. Станаўленне і распаўсюджанне народнага супраціўлення.
- •2. Савецкія партызаны і Армія Краёва.
- •3. Партызанскі рух у перыяд вызвалення Беларусі.
- •4. Падпольная барацьба
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •3. Узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў, мірнага насельніцтва з Чырвонай Арміяй.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •2. Усходнія раёны ссср — асноўная ваенна-прамысловая база.
- •3. Дапамога ссср па ленд-лізу.
- •4. Палітычная агітацыя і прапаганда.
- •5. Працоўны подзвіг савецкага народа.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •2. Берлінская аперацыя. Патсдамская канферэнцыя.
- •3. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.
- •4. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •5. Беларусь — адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі.
- •6. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа
- •Заключэнне
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне «вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)»
- •Храналогія гістарычных падзей
- •Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў
- •Літаратура
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) практычныя заняткі па курсе
- •Тэма 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •Тэма 2. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi
- •Тэма 3. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 4. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Тэма 5. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
- •Тэсты і заданні па курсе
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 1—4.
- •V. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж ссср, Францыяй і Велікабрытаніяй летам 1939 г.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 5—8.
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 9—12.
- •IV. Пералічыце складовыя часткі, асноўныя падзеі і значэнне Беларускай наступальнай аперацыі.
- •V. Суаднясіце паміж сабой
- •Выніковы кантроль
4. Падрыхтоўка Германіі да вайны супраць ссср
Ужо 21 ліпеня 1940 г. галоўнакамандуючы нямецкіх сухапутных сіл фельдмаршал Браўхіч атрымаў загад распрацаваць план вайны супраць Савецкага Саюза. 18 снежня 1940 г. Гітлер падпісаў дырэктыву № 21, больш вядомую пад назвай «план Барбаросса», якая была накіравана на хуткі разгром Савецкага Саюза. Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Германіі разглядала СССР як праціўніка, які пераўзыходзіць вермахт па колькасці зброі, ваеннай тэхнікі і колькасці салдат. Але ў якасных адносінах немцы былі перакананы ў значнай сваёй перавазе.
У лютым—чэрвені 1941 г. на Усход былі перакінуты асноўная колькасць сухапутных войск і авіяцыі, створаны наступальныя групоўкі, распрацоўваліся пытанні ўзаемадзеяння розных родаў войск і сілаў вермахта з арміямі саюзнікаў. Асаблівая ўвага надавалася мабільнасці войскаў — доля танкавых і матарызаваных частак павялічылася да 18%. Павялічвалася колькасць супрацьтанкавых сродкаў у войсках. Важная роля адводзілася разведцы — паветраныя сілы люфтвафэ на 17% былі скамплектаваныя з разведвальных самалётаў.
Бліжэйшымі мэтамі вермахта лічылася знішчэнне асноўных сілаў Чырвонай Арміі ў заходняй частцы СССР, потым хуткімі клінападобнымі прарывамі танкавых частак акружыць іншыя баяздольныя часткі — каб недапусціць іх адыходу ў глыб тэрыторыі. Канчатковай мэтай з’яўляўся выхад вермахта на лінію Архангельск—Волга—Астрахань. Гэтыя планы атрымалі назву — «бліцкрыг», ці маланкавая вайна. Тэрмін разгрому СССР вагаўся ад 8 да 16 тыдняў — і ніяк не больш.
Што датычыцца прамысловай палітыкі Германіі, то акупацыя краін Заходняй Еўропы дазволіла ёй значна ўзмацніць свой ваенна-эканамічны патэнцыял.
На плануемым тэатры баявых дзеянняў немцы стварылі шырокую разведвальную сетку. Склалася вельмі напружанае становішча на дзяржаўнай граніцы. Толькі на ўчастку 17-га Брэсцкага пагранатрада (працягам у 180 км) у 1940 г. было затрымана 1242 варожых лазутчыкаў і дыверсантаў. Многія агенты здолелі стварыць на тэрыторыі БССР свае дыверсійныя цэнтры.
Ужо 30 сакавіка 1941 г. працэс падрыхтоўкі нападу на СССР прыняў няўхільны характар. На нарадзе каманднага саставу вермахта Гітлер падкрэсліў неабмежаваныя паўнамоцтвы германскіх вайскоўцаў у адносінах да граммадзянскага насельніцтва. Былі канчаткова адобраныя планы, якія ўтрымлівалі галоўныя накірункі гаспадарчага выкарыстоўвання захопленых тэрыторый. Гэтыя планы прадугледжвалі галодную смерць дзесяткам мільёнаў савецкіх грамадзян — так званае «радыкальнае скарачэнне карэннага насельніцтва шляхам запланаванага голаду і насільнага высялення».
Актыўныя дзеянні прадпрымаліся на дыпламатычным накірунку. 27 верасня 1940 г. у Берліне быў падпісаны пакт паміж Германіяй, Італіяй і Японіяй, згодна з якім свет падзяляўся паміж гэтымі краінамі. Каб заспакоіць Маскву і замаскіраваць антысавецкі характар дамоўленасцей, у лістападзе 1940 г. Гітлер «прапановаў» СССР далучыцца да пакту, пры гэтым Маскве абяцаліся тэрыторыі Персідскага заліву, Індыя і рэгіён Бліжняга Усходу. Але сам Гітлер не лічыў гэтыя прапановы сур’ёзнымі, і Сталін таксама гэта вельмі добра разумеў.
Псіхалагічная вайна Германіі супраць насельніцтва СССР была амаль безвыніковай. Тут нацызм сутыкнуўся з вельмі моцнай камуністычнай ідэалогіяй, якая не дазволіла пранікнуць на савецкую тэрыторыю ідэям.
На працягу 1940 г. — пачатку 1941 г. уся дзейнасць Германіі зводзілася да падрыхтоўкі нападу на СССР. Перамога над Францыяй патрабавалася Гітлеру для забеспячэння тылоў і выкарыстання захопленых прадпрыемстваў на карысць Рэйху. Тое ж датычыцца і агрэсіі на Балканах. СССР быў галоўнай перашкодай нацыскай Германіі на шляху да сусветнага панавання. Дзякуючы праведзенай паскоранай індустрыялізацыі СССР становіцца адной з самых прамысловаразвітых краін свету. На прамысловай моцы базіруецца яго ваенная магутнасць. Але Савецкі Саюз — гэта яшчэ і смяротны ідэалагічны вораг, бо камуністычная ідэалогія таксама прапаноўвае варыянт будаўніцтва свету. Але прынцыпы будаўніцтва камуністычнага грамадства карэнным чынам супярэчаць нормам нацызму. Менавіта з гэтай нагоды пад час падрыхтоўкі вайны акрэсліваецца антычалавечы характар палітыкі нацызму на плануемых да захопу тэрыторыях.
Пытанні для самакантролю
1. У чым сутнасць і наступствы «дзіўнай вайны»?
2. Якія вынікі пачатковага перыяду Другой сусветнай вайны?
