Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

3. Краіны Прыбалтыкі ў 1939—1940 гг.

Намнога складаней была сітуацыя ў Прыбалтыцы і Малдавіі. Восенню 1939 г. савецкі ўрад прапанаваў Балтыйскім дзяржавам падпісаць пагадненні аб узаемадапамозе. Яны былі падпісаны 28 верасня 1939 г. з Эстоніяй, 5 кастрыч­ніка з Латвіяй, 10 кастрычніка — з Літвой. Дамоўленасці праду­гледжвалі аказанне бакамі ўсялякай дапамогі на выпадак нападу якой трэцяй краіны; забаранялі бакам удзел у кааліцыях, накіраваных супраць аднаго з бакоў; на тэрыторыі Прыбалтыкі размяшчаліся ваенныя базы Чырвонай Арміі, але СССР «не спакушалася на суверэнныя правы бакоў, якія дамаўляліся».

У пачатку кастрычніка 1939 г. Віленская ўправа прыняла рашэнне ўдзельнічаць у выбарах Народнага Сходу Заходняй Беларусі. Аднак насель­ніцтву Вільні і Віленшчыны ўдзельнічаць у іх не давялося. Справа ў тым, што 3 кастрычніка 1939 г. у Маскве пачаліся перагаворы паміж урадамі СССР і Літвы (сталіцай Літвы ў той час быў г. Коўна (зараз Каунас) адносна лёсу Віленшчыны. 10 кастрычніка 1939 г. у палітычных мэтах, для схілення лі­тоўскага кіраўніцтва на савецкі бок быў падпісаны дагавор аб далучэнні Вільні і Віленшчыны да Літвы. Дагавор прадугледжваў пропуск савецкіх войск праз літоўскую тэрыторыю, узбраенне літоўскага войска. Літве было паабяцана не перашкаджаць у яе самастойнай унутранай і знешняй палітыцы. На тэрыторыі Літвы размяшчаўся кантынгент савецкіх войск колькасцю 20 тыс. чал.

У лістападзе 1940 г. адбыліся новыя тэрытарыяльныя змены не на карысць Беларусі. Згодна з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 лістапада 1940 г. Савецкай Літве перадаваліся Свянцянскі раён і часткі тэрыторый Відзаўскага, Гадуцішкаўскага, Астравецкага, Воранаўскага і Радун­скага раёнаў Беларускай ССР, а таксама курорт Друскенікі (зараз Друс­кенінкай), які спрадвеку знаходзіўся ў Гродзенскай губерні. Гэтая тэрыторыя складала 2600 км з насельніцтвам 65 тыс. чал.

Адначасова з узмацненнем пазіцый Германіі ў Еўропе, Прыбалтыйскія краіны ўсё больш схіляліся на бок Берліна. Урадамі гэтых краін быў створаны антысавецкі ваенна-палітычны саюз «Прыбалтыйская канфедэрацыя», на­ладж­валіся кантакты з Германскім МЗС. У чэрвені 1940 г. урад СССР абві­наваціў прагерманскі ўрад Літвы ў правакацыйных дзеяннях і стварэнні антысавецкай кааліцыі, што парушала ўмовы раней падпісаных пагадненняў, і запатрабаваў змены ўрада і права размесціць дадатковыя вайсковыя часткі ў стратэгічных раёнах краіны. Урад Літвы, а так сама ўрады Латвіі і Эстоніі згадзіліся 14 чэрвеня на ўльтыматыўныя савецкія ўмовы.

У далейшым праводзяцца выбары ў народныя сеймы Літвы і Латвіі. Гэтыя органы, а таксама Дзяржаўная Дума Эстоніі з 21 па 24 ліпеня 1940 г. прынялі дэкларацыі аб увядзенні ў краінах Савецкай улады, уступленні ў склад СССР і правядзенні сацыялістычных пераўтварэнняў. 35 жніўня 1940 г. Вярхоўны Савет СССР прымае Прыбалтыйскія краіны у склад СССР.

Уваходжанне прыбалтыйскіх рэспублік у склад СССР адбылося паводле рашэння нацыянальных устаноўчых органаў, створаных на аснове праведзеных выбараў. Гэта стала падставай для прызнання законным ўваходжанне Пры­балтыкі ў склад СССР з боку вялікіх дзяржаў на Патсдамскай канферэнцыі ў 1945 г., а таксама на Хельсінскай канферэнцыі ў 1975 г.

28 чэрвеня 1940 г., «у адпаведнасці з дамоўленасцю паміж СССР і Румыніяй», Чырвоная Армія перайшла Днестр і заняла Тэрыторыю Бесарабіі і Паўночнай Букавіны. У жніўні 1940 г. на гэтых землях з далучэннем Малдаў­скай аўтаномнай рэспублікі была ўтворана Малдаўская ССР.