- •Рабышка в. Э. «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)»
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэта выкладання дысцыпліны
- •1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны
- •2.1.2 Тэматычны план дысцыпліны (завочная форма навучання)
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 7. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 8. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны ў 1942—1944 гг. Крах наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •4. Вучэбна-метадычная карта
- •4.1 Вучэбна-метадычная карта (дзенная форма навучання)
- •4.2 Вучэбна-метадычная карта (завочная форма навучання)
- •Курс лекцый Тэма 1. Прадмет, мэты і задачы курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»
- •1. Прадмет, мэты і задачы курса.
- •2. Гістарыяграфія і крыніцы.
- •3. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
- •Тэма 2. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •1. Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча Германіі ў 30-я гг. Хх ст.
- •2. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
- •3. Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.
- •Тэма 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.
- •2. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •3. Краіны Прыбалтыкі ў 1939—1940 гг.
- •4. Савецка-фінская вайна 1939—1940 гг.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •3. Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •4. Падрыхтоўка Германіі да вайны супраць ссср
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •3. Ваенная рэформа ў ссср.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.
- •2. Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй.
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым
- •1. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні акупацыйных улад на захопленых тэрыторыях.
- •2. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі.
- •3. Калабарацыя ў Беларусі.
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •1. Станаўленне і распаўсюджанне народнага супраціўлення.
- •2. Савецкія партызаны і Армія Краёва.
- •3. Партызанскі рух у перыяд вызвалення Беларусі.
- •4. Падпольная барацьба
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •3. Узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў, мірнага насельніцтва з Чырвонай Арміяй.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •2. Усходнія раёны ссср — асноўная ваенна-прамысловая база.
- •3. Дапамога ссср па ленд-лізу.
- •4. Палітычная агітацыя і прапаганда.
- •5. Працоўны подзвіг савецкага народа.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •2. Берлінская аперацыя. Патсдамская канферэнцыя.
- •3. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.
- •4. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •5. Беларусь — адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі.
- •6. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа
- •Заключэнне
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне «вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)»
- •Храналогія гістарычных падзей
- •Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў
- •Літаратура
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) практычныя заняткі па курсе
- •Тэма 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •Тэма 2. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi
- •Тэма 3. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 4. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Тэма 5. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
- •Тэсты і заданні па курсе
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 1—4.
- •V. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж ссср, Францыяй і Велікабрытаніяй летам 1939 г.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 5—8.
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 9—12.
- •IV. Пералічыце складовыя часткі, асноўныя падзеі і значэнне Беларускай наступальнай аперацыі.
- •V. Суаднясіце паміж сабой
- •Выніковы кантроль
3. Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.
Асноўныя падзеі міжнародных адносін у 30-я гг.:
1935 г. — пачатак агрэсіўнай палітыкі Італіі супраць Эфіопіі.
Жнівень 1935 г. — кангрэс ЗША прыняў закон аб нейтралітэце.
Червень 1936 г. — канферэнцыя ў Мантрё — падпісанне канвенцыі аб чарнаморскіх пралівах. Па ей Турцыя атрымала права ўтрымліваць свае войскі і ўмацоўвацца ў пралівах. Усе чарнаморскія дзяржавы ў мірны час маглі неабмежавана праводзіць свае караблі. Нечарнамоскія дзяржавы маглі праводіць невялікія надводныя караблі. У ваенны час пралівы зачыняліся, калі Турцыя захоўвала нейтралітэт, калі не, яна магла прымаць рашэнне, каго прапускаць, а каго не.
Кастрычнік 1936 г. — Італія і Германія падпісалі дагавор аб падзеле свету «Вось Берлін — Рым», згодна якому Германія прызнавала анексію Абісініі, а абодва бакі абявязваліся праводзіць агульную лінію ў адносінах вайны ў Іспаніі.
25 лістапада 1936 г. — Падпісанне пагаднення паміж Германіяй і Японіяй, атрымаўшае назву Антыкамінтэрнаўскі пакт. Абодва бакі абавязваліся інфармаваць адзін аднаго аб дзейнасці Камінтэрна і весці барацьбу супраць яго.
Лістапад 1937 г. — да Антыкамінтэрнаўскага пакта далучылася Італія.
Снежань 1937 г. — Італія пакінула Лігу Нацый.
Такім чынам, склаўся агрэсіўны блок трох дзяржаў, супрацьпаставіўшых сябе Лізе Нацый і таму міжнародна-прававому парадку, які ёй падтрымліваўся. Кожная з трох дзяржаў лелеяла экспансіяністскія планы, рэалізацыя якіх пагражала развязваннем сусветнай вайны. Паступова ў арбіту прагерманскай палітыкі трапілі і многія усходнееўрапейскія краіны, у якіх ў 30-я гады адбывалася фармаванне ваенна-аўтарытарных дыктатур. У далейшым да прагерманскага блока далучыліся Венгрыя, Манчжоу-го, Балгарыя, Фінляндыя, Румынія і іншыя.
11 сакавіка 1938 г. — аншлюс Аўстрыі. Перад тым як здзейсніць гэты крок, Гітлер заручыўся падтрымкай брытанскага ўрада, на чале якога стаяў прыхільнік палітыкі «уміратварэння» Германіі Н. Чэмберлен. Пад лозунгам аб’яднання зямель, населеных немцамі, 11 сакавіка 1938 г. 200-тысячнае германскае войска без супраціўлення захапіла Аўстрыю, а 13 сакавіка было аб’яўлена аб яе «уз’яднанні» з Германіяй.
29—30 верасня 1938 г. — Мюнхенская канферэнцыя. Фармальнай падставай для захопу Чэхаславакіі Германіяй паслужыла патрабаванне да краіны адмовіцца ад суверэнітэту над Судэцкай вобласцю, на тэрыторыі якой пражывала нямецкая нацыянальная меншасць. Нягледзячы на тое, што Францыя і Чэхаславакія былі звязаны дагаворам 1935 г. аб узаемадапамозе ў выпадку агрэсіі, урады Францыі і Вялікабрытаніі заявілі, што яны не збіраюцца ваяваць за Чэхаславакію і патрабавалі ад апошняй саступіць Гітлеру.
СССР таксама падпісаў у 1935 г. дагавор аб узаемадапамозе з Чэхаславакіяй на выпадак агрэсіі. Кіраўніцтва Савецкага Саюза ў пісьмовай форме запэўніла ўрад Чэхаславакіі аб тым, што СССР гатовы аказаць аднабаковую дапамогу Чэхаславакіі без Францыі, калі такая просьба паступіць ад чэхаславацкага боку. У гэты час Вялікабрытанія і Францыя ўзмацнілі націск на ўрад Чэхаславакіі, патрабуючы прыняць германскія ўмовы і адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам.
Для вырашэння «чэшскай» праблемы 29—30 верасня 1938 г. у Мюнхене была склікана канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел А. Гітлер, Н. Чэмберлен, Э. Даладзье і Б. Мусаліні. Было падпісана пагадненне, паводле якога ажыццяўлялася расправа над Чэхаславакіяй. Апошнюю прымусілі перадаць немцам частку сваёй тэрыторыі — Судэцкую вобласць. У выніку Чэхаславакія страціла 1/5 сваёй тэрыторыі і каля 5 млн чал. насельніцтва, а таксама 33 % прамысловых прадпрыемстваў.
15 сакавіка 1939 г. германскія войскі ажыццявілі прамую агрэсію ў астатнюю частку Чэхаславакіі. Чэхія была аб' яўлена германскім пратэктаратам пад назвай «Багемія і Маравія», Славакія — незалежнай дзяржавай з марыянетачным рэжымам, Закарпацкая Украіна далучана да Венгрыі, а да Польшчы адышла Цешынская вобласць. Удзел Англіі і Францыі ў расправе над Чэхаславакіяй, у яе знікненні з карты Еўропы сведчыў аб здрадзе кіруючых колаў гэтых краін у адносінах да Чэхаславакіі, аб падтрымцы агрэсара.
22 мая 1939 г. — германа-італьянскі блок быў замацаваны новым саюзным дагаворам, атрымаўшым назву Стальны пакт. Ён утрымліваў абязацельствы бакоў аб узаемадапамозе і саюзе ў выпадку ваенных дзеянняў з любой трэццяй краінай, дамоўленнасці аб шырокім супрацоўніцтве ў ваеннай і ваенна-эканамічнай сферах.
Рэзкае абвастрэнне міжнароднага становішча ў 1939 г. прымусіла кіраўніцтва Велікабрытаніі і Францыі пайсці на дадатковыя меры па ўмацаванні еўрапейскай сістэмы бяспекі. У сакавіку—красавіку 1939 г. абедзве краіны прадаставілі гарантыі незалежнасці Польшчы, Грэцыі, Румыніі і Турцыі. Актывізаваліся дыпламатычныя кантакты з СССР. На працягу трох месяцаў, з красавіка па чэрвень, паміж урадамі гэтых трох краін адбываліся дыпламатычныя кансультацыі аб магчымасці заключэння дагавора аб узаемадапамозе ў выпадку нападу на адну з іх, а таксама аказання дапамогі іншым еўрапейскім краінам, падвергшымся агрэсіі. Але рэальных вынікаў гэтыя перамовы не мелі. Пад час перагавораў ваенных місій СССР, Англіі і Францыі кіраўнік савецкай дэлегацыі К. Варашылаў для заключэння дагавора аб узаемнай дапамозе і ваеннай канвенцыі паставіў умову: прапусціць савецкія войскі праз польскую тэрыторыю, каб непасрэдна сутыкнуцца з ворагам, калі ён нападзе на Польшчу, або праз румынскую тэрыторыю, калі агрэсар нападзе на Румынію. Гэта прапанова не была прынята. Міністр замежных спраў Польшчы заявіў, што яго ўрад такі дагавор заключаць не збіраецца.
Тым часам становішча паблізу мяжы СССР абвастралася. 22 сакавіка 1939 г. гітлераўцы занялі Клайпедскую вобласць. Літва і Эстонія заключылі дагавор з Германіяй аб ненападзе. У летнія месяцы 1938 і 1939 гг. Чырвонай Арміі давялося адбіваць японскую агрэсію ля возера Хасан і ракі Халкін-Гол. У такіх абставінах І. Сталін і В. Молатаў самастойна прынялі рашэнне аб заключэнні з Германіяй дагавора аб ненападзе і спынілі перагаворы з Англіяй і Францыяй.
20 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі гандлёвы дагавор, па якім СССР атрымаў крэдыт у 200 млн марак для закупкі ў Германіі машын, абсталявання, аптычных прыбораў, бранявой сталі. СССР згодна з дагаворам пастаўляў Германіі збожжа, лес, нафту, каляровыя металы. Трэба адзначыць, што СССР добрасумленна выконваў умовы дагавору. Нават 22 чэрвеня 1941 г., калі нямецкія самалёты бамбілі нашы гарады і сёлы, савецкія эшалоны з нафтай, лесам і збожжам перасякалі граніцу Германіі. У той жа час Германія ўжо ў пачатку 1941 г. спыніла свае пастаўкі па дагавору, спасылаючыся на ўнутраныя цяжкасці.
20 жніўня 1939 г. Гітлер даслаў І. В. Сталіну тэлеграму, у якой прапанавалася заключыць дагавор аб ненападзенні.
23 жніўня 1939 г. — падпісанне германа-савецкага пакта аб ненападзе (пакт Молатава-Рыбентропа) тэрмінам на 10 гадоў. Абодва бакі дамаўляліся ўстрымацца ад ваенных дзеянняў супраць адзін аднаго і не падтрымліваць ні адну з трэціх краін у выпадку нападу яе на ўдзельніка пакта. Усе канфлікты і спрэчкі паміж сабоў бакі абавязваліся вырашаць мірным шляхам у ходзе перамоў і кансультацый. Акрамя таго, быў падпісаны і сакрэтны дадатковы пратакол, згодна з якім «у выпадку тэрытарыяльных і палітычных пераўтварэнняў» ва Усходняй Еўропе абодва бакі згаджалія разглядаць паўночную мяжу Літвы, лінію рэк Нараў, вісла і Сан на тэрыторыі Польшчы, заходнюю мяжу Бесарабіі як лінію падзелу сфер іх уплыва. Той жа пратакол устанаўліваў, што «пытанне аб пажаданасці захавання незалежнай польскай дзяржавы будзе вырашана канчаткова толькі ходам будучых палітычных падзей». Дадзены дагавор фактычна паскорыў пачатак Другой сусветнай вайны, ствараючы для Германіі гарантыі мірных граніц на Усходзе. Аднак ні дагавор аб ненападзенні, ні прыкладзены да яго «сакрэтны дадатковы пратакол» не ўтрымлівалі артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве двух краін і не абавязвалі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў выпадку ўдзелу адной з іх у ваенным канфлікце. Дасягнутыя дамоўленасці паміж СССР і Германіяй не рабілі іх саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна, даючы Савецкаму Саюзу толькі пэўныя гарантыі бяспекі.
Такім чынам, на працягу 1930-х гг. ініцыятывы СССР па стварэнні калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце вельмі цяжка знаходзілі паразуменне з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Урады гэтых краін больш імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт СССР, накіроўвалі агрэсію нацысцкай Германіі на Усход. У выніку Савецкі Саюз прымае прапановы Германіі і падпісвае з ёй дагавор аб ненападзенні. Далейшая гісторыя пакажа памылковасць такой палітыкі — але і Захад у адносінах з Берлінам памыляўся не адзін раз.
Пытанні для самакантролю
1. Чаму Германія пасля паразы ў Першай сусветнай вайне ператварылася ў новы ачаг пагрозы ў Еўропе і свеце?
2. Назавіце ачагі ваеннай напружанасці, якія склаліся ў свеце напярэдадні Другой сусветнай вайны.
3. У чым прычыны таго, што ва ўмовах нарастання фашысцкай агрэсіі СССР не ўдалося стварыць сістэму калектыўнай бяспекі ў Еўропе?
4. Дайце ацэнку германа-савецкаму дагавору аб ненападзе.
