- •Рабышка в. Э. «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)»
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэта выкладання дысцыпліны
- •1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны
- •2.1.2 Тэматычны план дысцыпліны (завочная форма навучання)
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 7. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 8. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны ў 1942—1944 гг. Крах наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •4. Вучэбна-метадычная карта
- •4.1 Вучэбна-метадычная карта (дзенная форма навучання)
- •4.2 Вучэбна-метадычная карта (завочная форма навучання)
- •Курс лекцый Тэма 1. Прадмет, мэты і задачы курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»
- •1. Прадмет, мэты і задачы курса.
- •2. Гістарыяграфія і крыніцы.
- •3. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
- •Тэма 2. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •1. Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча Германіі ў 30-я гг. Хх ст.
- •2. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
- •3. Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.
- •Тэма 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.
- •2. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •3. Краіны Прыбалтыкі ў 1939—1940 гг.
- •4. Савецка-фінская вайна 1939—1940 гг.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •3. Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •4. Падрыхтоўка Германіі да вайны супраць ссср
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •3. Ваенная рэформа ў ссср.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.
- •2. Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй.
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым
- •1. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні акупацыйных улад на захопленых тэрыторыях.
- •2. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі.
- •3. Калабарацыя ў Беларусі.
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •1. Станаўленне і распаўсюджанне народнага супраціўлення.
- •2. Савецкія партызаны і Армія Краёва.
- •3. Партызанскі рух у перыяд вызвалення Беларусі.
- •4. Падпольная барацьба
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •3. Узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў, мірнага насельніцтва з Чырвонай Арміяй.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •2. Усходнія раёны ссср — асноўная ваенна-прамысловая база.
- •3. Дапамога ссср па ленд-лізу.
- •4. Палітычная агітацыя і прапаганда.
- •5. Працоўны подзвіг савецкага народа.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •2. Берлінская аперацыя. Патсдамская канферэнцыя.
- •3. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.
- •4. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •5. Беларусь — адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі.
- •6. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа
- •Заключэнне
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне «вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)»
- •Храналогія гістарычных падзей
- •Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў
- •Літаратура
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) практычныя заняткі па курсе
- •Тэма 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •Тэма 2. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi
- •Тэма 3. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 4. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Тэма 5. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
- •Тэсты і заданні па курсе
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 1—4.
- •V. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж ссср, Францыяй і Велікабрытаніяй летам 1939 г.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 5—8.
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 9—12.
- •IV. Пералічыце складовыя часткі, асноўныя падзеі і значэнне Беларускай наступальнай аперацыі.
- •V. Суаднясіце паміж сабой
- •Выніковы кантроль
2. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
Ачагі ваеннай напружанасці пачалі складвацца ў двух накірунках — на захадзе і на ўсходзе.
Абвастрэнне міжнароднага становішча першапачаткова датычылася Далёкага Усходу. У 1931—1933 гг. Японія захапілакітайскую тэрыторыю — Маньчжурыю. Ліга Нацый 24 кастрычніка 1931 г. прыняла рэзалюцыю, якая абавязвала Японію вывесці свае войскі з акупаванай ею тэрыторыі. Але ўрады вялікіх дзяржаў не прадпрынялі ніякіх спроб для таго, каб агрэсар прыняў гэтую рэзалюцыю. 18 лютага 1932 г. Японія абвясціла аб стварэнні на акупаванай тэрыторыі марыянетачнай дзяржавы Манчжоу-го, а ў сакавіку 1933 г. заявіла аб сваім выхадзе са складу Лігі Нацый. У 1937 г. яна зноў пачала весці вайну супраць Кітая, зрабіўшы наступ у раёне Тяньцзіня і Пекіна. Кітай не здолеў аказаць японскім захопнікам сур’ёзнага супраціўлення. Агрэсіўная палітыка Японіі пачала рэальна пагражаць інтарэсам СССР на Далёкім Усходзе. У жніўні 1937 года Савецкі Саюз заключыў з Кітаем пакт аб ненападзе. Сітуацыя ў рэгіёне значна абвастрылася з пачаткам у 1938—1939 гг. ваенных дзеянняў паміж японскімі і савецкімі войскамі каля ракі Халкін-Гол і возера Хасан. Нягледзячы на атрыманы адпор, Японія працягвала палітыку тэрытарыяльнай экспансіі. Да восені 1939 года японцы захапілі большую частку прыбярэжнага Кітая. Спадзеючыся на тое, што гэтыя набыткі будуць дастатковымі для стварэння «сістэмы раўнавагі» на Далёкім Усходзе, Велікабрытанія фактычна прызнала японскія захопы ў Кітаі згодна з англа-японскім пагадненнем 1939 г. Памылковасць і пагубнасць падобнай стратэгіі з яшчэ большай відавочнасцю праявілася ў Еўропе.
Ужо ў 1920-я гады ачаг напружанасці склаўся на поўдні Еўропы. Італьянскія фашысты, якія прыйшлі да ўлады ў 1922 г., марылі аб аднаўленні «вялікай лацінскай імперыі», заклікалі да аб’яднання «маладых нацый» у іх барацьбе супраць «старых». Пры гэтым Мусаліні (кіраўнік італьянкіх фашыстаў) зусім не імкнуўся да разрыву адносін з заходнімі дэмакратыямі. Зварот да Лігі Нацый дазволіў Італіі дабіцца ўстанаўлення пратэктарата над Албаніяй. Пасля абвяшчэння Албаніі ў 1925 годзе рэспублікай у гэтую краіну пачаўся масіраваны экспарт італьянскіх капіталаў, тавараў, працоўнай сілы. Паводле дагавора аб сяброўстве і супрацоўніцтве 1926 г. Італія станавілася гарантам албанскай бяспекі і атрымала права кантраляваць адносіны Албаніі з трэццімі краінамі. Годам пазней быў падпісаны дагавор аб абаронным саюзе дзвюх краін. З канца 1920-х гадоў італьянская дыпламатыя пачала пошук саюзнікаў ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. Гандлёвы дагавор 1925 г. і дагавор аб сяброўстве 1927 г. Італіі з Венгрыяй дазволілі ўвесці гэтую краіну ў арбіту італьянскай палітыкі. у 1928 г. быў падпісаны італа-грэчаскі дагавор аб сяброўстве. У пачатку 1930-х гг. адбылося збліжэнне Італіі з Балгарыяй.
У 1936 г. пачалася грамадзянская вайна ў Іспаніі. Англія і Францыя прытрымліваліся «палітыкі неўмяшання» ў справы Іспаніі. «Пагадненне аб неўмяшанні» падпісалі 27 еўрапейскіх краін, згодна з якім забаранялася ўвозіць зброю, ваенныя матэрыялы і тэхніку ў Іспанію. Аднак Германія, якая таксама далучылася да гэтага пагаднення, працягвала аказваць значную дапамогу франкістам. Агрэсары выкарыстоўвалі іспанскую тэрыторыю ў якасці выпрабавальнага палігона для сваёй авіяцыі і танкаў, набыцця вайскоўцамі баявога вопыту і майстэрства, удасканальвання ваеннай стратэгіі.
На працягу 1936—1939 гг. на баку франкістаў ваявала каля 150 тыс. ваеннаслужачых з Італіі, 50 тыс. — з Германіі, 20 тыс. партугальцаў і каля 100 тыс. мараканцаў. Бяздзейнічала Ліга Нацый, якая выказала толькі «хваляванне наконт падзей у Іспаніі». У 1937 г. СССР пераходзіць да адкрытай дапамогі рэспубліканскім палітычным сілам Іспаніі. Савецкі Саюз пастаўляў у Іспанію зброю, танкі, знішчальнікі, гаруча-змазачныя матэрыялы, медыкаменты, харчаванне. Звыш 3 тыс. савецкіх добраахвотнікаў, у тым ліку і беларусы, змагалася за рэспубліку, з іх каля 200 чалавек загінула, у тым ліку два танкісты-беларусы П.Е. Купрыянаў і М.А. Сяліцкі, якім было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У сакавіку 1939 г. Іспанская рэспубліка пала, і у краіне ўсталявалася дыктатура генерала Ф. Франка. Урады Вялікабрытаніі і Францыі афіцыйна прызналі дыктатарскі рэжым.
