Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вуліца Замкавая.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
40.04 Кб
Скачать

Глава 3. Характарыстыка некаторых прадпрыемстваў па вуліцы Замкавай

Па вуліцы Замкавай тытунёвая фабрыка належыла яўрэю Берцы Вольфавічу Фінкльштэйну. Аднак ад гаспадара Фартуна хутка адвярнулася. Сваё прадпрыемства ён адчыніў у 1895 годзе на вуліцы Замкавай, пасярод густанаселенага яўрэйскага квартала, жыхарам якога перашкаджаў несупынны шум ад машын фабрыкі. Ім удалося пераканаць “губернскае начальства” у тым, што знаходжанне гэтай фабрыкі ў цэнтры горада, сярод драўлянай забудовы, небяспечна на вынікі. Улады прынялі рашэнне абавязаць гаспадара перанесці яе на іншае месца. Хутчэй за усё, у Б. Фінкельштэйна грошай не аказалася, таму што ён, кінуўшы сваё прадпрыемства на волю лёсу, паехаў за мяжу.

Патрэбы квітнеўшай у Гародні тытунёвай вытворчасці абслугоўвалі гільзавыя заводы, на якіх выраблялі папяросавыя абалонкі для цыгарэт і папірос. Прыкладам такой фабрыкі можа паслужыць створанае на пачатку 80-х гадоў 19 стагоддзя на вуліцы Замкавай прадпрыемства Ісаака Харына. Звесткі пра яго дайшлі да нашага часу дзякуючы інспекцыі санітарнага кантроля, які пакінуў вельмі крытычную рэляцыю. Чыноўнікі адзначылі антысанітарыю, наяўнасць драўлянай лесвіцы на другі паверх, што рабіла будынак пажаранебяспечным, сырасць, спёртае паветра, бруд, адсутнасць вентыляцыі. Усё гэта пагражала як здароўю рабочых, так і небяспецы суседніх драўляных будынкаў. Было вынесена пастанаўленне: заўважаныя недахопы ліквідаваць, што і было выканана гаспадаром да 12 студзеня 1892 года.

Сярод уладальнікаў невялікіх кнігарнь і бібліятэк па вуліцы Замкавай патрэбна адзначыць яўрэя Вольфсана.

Многія ўладальнікі невялікіх кнігарнь і бібліятэк, імкнучыся ўхіліцца ад падаткаў, адчынялі свае крамы на даму. У якасці прыкладна можна прывесці Б. Любіча, які быў аштрафаваны ў 1890 і 1894 гадах. Як даносілі ўладам ананімшчыкі, пад прыкрыццем чытання кніг у яго бібліятэцы збіраліся “падазроныя тыпы” і вялі там палітычныя размовы. Жонка Б. ЛюбічаЭйдля і яго пасынак Бейклін адчынілі ў сябе на кватэры па вуліцы Замкавай падпольны хедэр, дзе яўрэйскія дзяўчыны “вучацца ўсялякім патрэбным і непатрэбным прамудрасцям”. Э. Любіч была схоплена на месцы злачынства і заплаціла штраф, але школу не зачыніла, а перанесла на Манастырскую вуліцу.

Глава 4. Гродзенскі дзяржаўны гісторыка- археалагічны музей

Заснаваны на вул. Замкавай ў 1920г. па ініцыятыве гісторыка і археолага Юзафа Ядкоўскага. Фонд музея на сучасны момант налічвае каля 190 тысяч прадметаў – старадрукі (звыш 23 тыс. прадметаў з іх 3 інкунабалы і 26 палеатыпаў), археалагічныя калекцыі складаюцца з матэрыялаў раскопак стаянак, паселішчаў, могільнікаў, сярэднявечных гарадоў і абарончых збудаванняў Гродзеншчыны (каля 40 тыс. прадметаў), нумізматыка (каля 30 тыс. манет). У пастаяннай экспазіцыі музея прадстаўлена каля 7000 прадметаў. Пачынаючы з канца 1920-х гг. Музей месціцца ў Старым Замку, а ў 1991г. яму перададзена большая частка памяшканняў Новага Замка.

З 1865 года па вуліцы Замкавай вядома фотамайстэрня Менцэля Емілая.

Глава 5. Новы замак

У сярэдзіне 19 стагоддзя ў Новым замку(вул.Замкавая, 20) быў зроблены вялікі рамонт, падчас якога частка памяшканняў была перароблена. Была знішчана Пасольская зала. Яе падзялілі на два паверхі і на кожным абсталявалі некалькі пакояў. Капліцу таксама перабудавалі: зрабілі там тры памяшканні, якія выкарыстоўвалі як склады для бялізны. Акрамя таго, у вайсковым шпіталі была дамавая царква Св. Георгія Перамоганосца.

Будынак моцна пацярпеў падчас пажара 1885г. і быў пакрыты бляхай.

У 1920- 1930 гг. У Новым замку па-ранейшаму змяшчаўся вайсковы шпіталь. У сувязі з пагрозай вопаўзняў у 1926г. была пабудавана сценка на схіле Замкавай гары. У 1937-1939гг. Планавалася аднавіць Новы замак па першапачатковым узорам.