Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вуліца Замкавая.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
40.04 Кб
Скачать

Глава 1. Гістарыяграфія і крыніцы

Самай каштоўнай крыніцай, выкарыстанай у ходзе курсавой работы, з’яўляюцца “ Памятныя кніжкі Гродзенскай губерні за 1889, 1901, 1903, 1905гг”. Яны прадстаўляюць сабой усестаронія імянныя, геаграфічныя і статыстычныя даведнікі па Гродзенскай губерні, што робіць іх весьма цэннымі, з навуковага пункту гледжання , крыніцамі па гісторыі нашага горада і края XIX – пачатак XX ст .У іх утрымліваюцца важныя статыстычныя дадзеныя па жыхарах і прадпрыемствах Замкавай вуліцы .

Што датычыцца гістарыяграфіі трэба адзначыць наступныя кнігу Гардзева Юрыя “ Магдэбургская Гародня”, у якой прыведзены звесткі аб планіроўцы і забудове Замкавай вуліцы.

Акрамя таго цэнныя звесткі аб яўрэях і яўрэйскіх прадпрыемствах Замкавай вуліцы прыводіць Вольга Сабалеўская у сваёй кнізе “ Спрадвечныя іншаземцы: старонкі гісторыі гарадзенскіх яўрэяў”.

Але найбольш змястоўнай у сэнсе гісторыі Замкавай вуліцы з’яўляецца выданне “ Гісторыя гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы”. У ім прывядзенныя асобныя і шматлікія звесткі па кожным з дамоў Замкавай вуліцы.

Глава 2. Агульная характарыстыка будынкаў па вуліцы Замкавай

Дом №3. Пабудаваны ў 1903г. Будынак двухпавярховы з сутарэннямі, накрыты чатырохсхільным дахам. Сцены атынкаваныя, завершаныя карнізам, чляняюцца раскрапаванымі лапаткамі, на першым паверсе апрацаваны рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы на другімі паверсе ў ліштвах, аздоблены сандрыкамі. Будынак – яскравы прыклад эклектыкі ў ансамблі. На пачатку 20 стагоддзя тут адбываўся рознічны прадаж газет. У 1928г. працавала спажывецка-каланіяльная крама Рахель Захары, крама дражджэй Таўбы Троп, спажывецкая крама Пракседы Парай.

Дом №5.Перабудаваны ў 1912г. Будынак трохпавярховы. П- падобны ў плане, накрыты чатырохсхільным дахам. Цэнтральная частка фасада вылучана вялікім трохвугольным франтонам і аркай праезда.Сцены атынкаваныя, завершаныя карнізам, на першым паверсе дэкарыраваны рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах.

Дом №7. Былы палац Масальскіх, дом Мендэля Собаля. Год пабудовы – 1899г. У 1911г. “новым каменным аднапавярховым домам” валодаў Абрам Поз. На 1928г. пад рознай нумерацыяй тут пазначаны пасэсіі Абрама Поза, Сухаўлянскай, Меры Гіршкохун ды Стэфаніі Казлоўскай. Аднапавярховы будынак з сутарэннямі, накрыты чатырохсхільным дахам.Сцены атынкаваныя, завершаны карнізам, чляняцца пілясрамі.

Дом №9. Дом Івана Харчанкі, дом Аляксандра Харчанкі Існаваўшы на ўчастку драўляны дом згарэў ў пажары 1885 г. У 1912 г. быў пабудаваны новы мураваны трохпавярховы дом і двухпавярховы флігель. У 1910г. тут працавала агенства Беластоцкага таварыства ўзаемнага страхавання ад агню. Дом быў элітны з вялікімі кватэрамі, з ваннамі і клазетамі. На першым паверсе існавала крама. Каля ўвахаду ў краму быў праезд у двор. Два першыя паверхі былі неатынкаваныя, трэці – атынкаваны,вокны мелі дэкаратыўныя ліштвы. Фасад упрыгожвалі тры балконы з чыгоннымі ажурнымі агароджамі, гарызантальныя паяскі, падвойныя пілястры.

Дом №11. Дом Хаіма Стральца, дом Сакалова, дом Сары Рохлі, дом Давіда Цофнаса. Год пабудовы – 1911. У 1911г. гэты уўчастак набыў Хаім Янкелевіч Стралец, які і пабудаваў дом. У 1913г. пасля смерці гаспадара па завяшчанню дом перайшоў да ўдавы – Сары Рохлі. У 1923г. належаў Давіду Цафрасу. У 1928г. ягонаю гаспадыняю стала Рэвека Цафрас.Трохпавярховы будынак далучаны да дома №9, складае з ім адзіны фронт забудовы. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі без ліштваў.

Дом №12.Дом Лапінера. Год пабудовы – 1904. На 1910г. у доме Лапінера па вул. Замкавай знаходзілася кватэра прысяжнага паверанага Бажанава ды працавала агенства страхавання рускага страхавога таварыства.З 1923г. працавала фірма Біргера па прдажы мукі. Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане.Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана фігурным атыкам. Плоскасць галоўнага фасада дэкарыравана руставанымі лапаткамі, канізам з сухарыкамі, аконнымі ліштвамі з замковым каменем.

Дом №12а. Пабудаваны ў 1880, 1905гг. Уяўляе частку дваровага корпуса будынка №12. Будынак двухпавярховы, цены атанкаваныя, завершаныя карнізам. Уваходная частка вулучана фігурным атыкам. Накрыты аднасхільным дахам.

Дом №13. Вінная лаўка Рохлі-Руткоўскай Рахель. Год пабудовы – 1901. Па купчай 1911г. домам валодаў Каган Янкель Ізраіль. З 1918 г тут працаваў магазін спажывецкіх тавараў Хашы Апой. Трохпавярховы асіметрычны ў плане, П- падобны будынак з высокім цокалем, накрыты пакатым двухсхільным дахам. Развіты ў глыбіню двара.Плоскасць галоўнага фасада члянёна пілястрамі, канеліраванымі на другім і трэцім паверхах і руставанымі на першым. Пілястры завершаны іанічнымі капітэлямі. Фасад увянчаны магутным карнізам, дэкарыраваным арнаментам і дэнтыкуламі. У левым крыле скразны праход, закрыты варотамі, у правым – уваход у будынак, размешчаны сіметрычна праходу. Цэнтр вылучаны балконам з узорыстай агароджай. Планіроўка калідорная. Сувязь паміж паверхнямі ажыццяўляецца з дапамогай двухмаршавых лесвіц. Інтэр’еры простыя, без дэкаратыўнай аздобы.

Дом №14. Дом Шарашэўскіх, дом Гешэль Ёгля. Год пабудовы – 1900. Прыкладна ў 1913г. тут жыў камандзір 103-га Петразаводскага палка палкоўнік Міхаіл Паўлавіч Аляксееў. Будынак трохпавярховы, мае сіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. У цэнтральнай частцы фасада – невялікі рызаліт, завершаны трохвугольным шчытом з люкарнай. Сцены фасада на першым і трэцім паверхах прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, на другім – паўцыркулярнымі.

Дом №15. Дом Дразніна па пажарным завулку, дом шарашэўскага, дом І. Любіча. Год пабудовы – 1870. У 1910-1915гг. Уладальнікам дома быў Шарашэўскі. У выніку пазнейшых перабудоў будынак з’яўляецца чатырохпавярховым з сутарэннямі. Сцены атынкаваныя. Дэкор страчаны.

Дом №16. Палац К. Храптовіча. Двухпавярховы асіметрычны ў плане, замкнёны па перыметры, развіты ў глыбіню двара. Ва ўнутраны двор вядзе праезная арка, над цэнтральнай часткай якой ляпная гірлянда са стужкамі. Першы паверх будынка падзелены на сем частак з самастойнымі ўваходамі са двара. Ва ўнутраны двор вядзе праезная арка, над цэнтральнай часткай якой ляпная гірлянда са стужкамі. Першы паверх будынка падзелены на сем частак з самастойнымі ўваходамі са двара. У цэнтры галоўнага паўночна-заходняга фасада размешчаны несапраўдны порцік дарычнага ордэра, увянчаны трохвугольным франтонам. Фрыз упрыгожаны геральдыкай. Абапал порціка невялікія балконы з чыгуннымі агароджамі. Аконныя праёмы прамавугольныя ў ліштвах. Перакрыцці драўляныя. Унутраная планіроўка зменена ў 1970-я гг.

Дом №17. Дом саветніка Анцылевіча. Год пабудовы – 1912. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак, накрыты чатырохсхільным дахам. Сцены галоўнага і тарцовага фасадаў падзелены карнізнымі паяскамі. Аконныя праёмы прамавугольныя, з простымі ліштвамі. На другім паверсе – невялікія балконы з ажурнымі агароджамі.

Дом № 19. Будынак трохпавярховы з сутарэннямі, накрыты вальмавым нізкім дахам. Сцены атынкаваныя, вырашаны плоскасна. Цэнтральная частка акцэнтавана трохвугольным франтонам. Захаваўся балкон з літай агароджай.

Пажарная каланча. Вышынны будынак з жоўтай цэглы. Дэкор прадстаўлены карнізамі, нішамі, каванай агароджай аглядальнай пляцоўкі.