Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вуліца Замкавая.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
40.04 Кб
Скачать

Міністэрства Адукацыі рэспублікі беларусь

установа адукацыі “ ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ”

ФАКУЛЬТЭТ ГІСТОРЫІ І САЦЫЯЛОГІІ

кАФЕДРА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Курсавая работа

на тэму:

сацыяльная тапаграфія замкавай вулііцы г. гродна ў канцы XIX - ПАЧАТКУ XX СТ ”.

выканала:

драгун сВЯТЛАНА

2 Курс 2 група

НАВУКОВЫ КІРАЎНІК:

ДАЦЭНТ сОРКІНА ІНА

ВАЛЕР’ЯЎНА

Мінск, 2012 г.

ЗМЕСТ

Уводзіны……………………………………………………………...с.3

Глава 1. Гістарыяграфія і крыніцы………………………………….с.6

Глава 2. Агульная характарыстыка будынкаў па вуліцы Замкавай……………………………………………………………....с.7

Глава 3. Характарыстыка некаторых прадпрыемстваў па вуліцы Замкавай……………………………………………………………..с.11

Глава 4. Гродзенскі дзяржаўны гісторыка- археалагічны музей...с.13

Глава 5. Новы замак………………………………………………...с.14

Глава 6. Гродзенская абласная бібліятэка імя Я. Карскага………с.15

Заключэнне………………………………………………………….с.16

Спіс літаратуры………………………………………………….с.17

Дадатак……………………………………………………………с.18

Уводзіны

Вуліца Замкавая злучала цэнтральную плошчу горада – Рынак з двумя каралеўскімі замкавамі.

Вуліца Замкавая была галоўным трактам, па якому вяльможы і сенатары з’язджаліся ў замак. На гэтай вуліцы мець сваю рэзідэнцыю лічылася за гонар. З рэзідэнцый знатных родаў да нас дайшоў пасля рада рэканструкцый палац Масальскіх (вул. Замкавая,5), а таксама палац Храптовічаў (вул. Замкавая,16), дзе зараз размясціў свае экспазіцыі Рэспубліканскі музей гісторыі рэлігіі. Можна таксама адзначыць дом тытунёвых магнатаў 19 ст. Шарашэўскіх (вул.Замкавая,12). У час знішчальнага пажару 1885 года і наступных гадоў гэта вуліца, як і іншыя гарадскія вуліц, у значнай ступені пацярпела і была адноўлена ў канцы 19-пачатку 20 стагоддзяў.

Насупраць палаца Храптовічаў узвышаецца пажарная каланча, рашэнне аб будаўніцтве якой у горадзе было прынята пасля знішчальных пажараў другой паловы 19 стагоддзя. Побач з ёй узвялі пажарнае дэпо, перабудаванае з былых каралеўскіх канюшан канца 18 стагоддзя. У выпадку пажару карэты з пажарнымі выязджалі прама на вуліцу Замкавую. Скрыжавання Замкавая-Давыда Гарадзенскага- Вялікая Троіцкая тады проста не існавала.

За пажарным дэпо стаіць яшчэ адзін прыметны будынак: Вялікая харальная сінагога, узведзеная па праекту архітэктара Санці Гучы яшчэ ў 16 стагоддзі. Пасля знакамітага пажару 1899 года яна таксама значна пацярпела і была значна перабудавана.

У цяперашні час вядзецца рэканструкцыя пажарнага дэпо для арганізацыі ў ім музея пажарнай тэхнікі і сматравой пляцоўкі на каланчы. Нядаўна пачата і рэканструкцыя сінагогі.

Але не ўсе будынкі дажылі да нашага часу. У сярэдзіне 60-х гадоў ў горадзе жылёвая праблема часткова вырашалася павелічэннем колькасці паверхаў у старых дамах. Да прыкладу, двухпавярховы дом з высокімі паталкамі ў выніку такой рэканструкцыі станавіўся трохпавярховым з мансардным паверхам мог пераўтварыцца і ў чатырохпавярховым. Атрымлівалася звычайная з выгляду “хрушчоўка”, якая вонкава нічога не мела з тым помнікам архітэктуры, з якога яна была перабудавана. Такі вось лёс напаткаў двухпавярховы мансардны дом №15 па вуліцы Замкавай. Калі праводзіць экскурсію па гораду, цяжка будзе запэўніць нашых гасцей у тым, што гэты дом пабудаваны у 1870 годзе, а не 100 год пасля, і чаму ён быў уключаны ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны.

Яшчэ больш сумны лёс у дамоў, якія здаўна стаяць на месце парка насупраць Дома быту. Пасля заканчэння будаўніцтва гэтага будынка для таго, каб адкрыць галоўны фасад Дома Быту, былі знесены некалькі уцалелых на вуліцы будынкаў 17-18 стагоддзяў, у тым ліку і “Дом рыбака”, вядомы як цэх гродзенскіх рыбакоў.

На месцы другога парка, прымыкаючага да Савецкай плошчы, стаяў адзін з старэйшых каталіцкіх храмаў Беларусі – Фара Вітаўта, узарваная ў ноч на 29 лістапада 1961 года. Падрыхтоўкуі здзяйсненне узрыву касцёла правадзіла ленінградская група падрыўнікоў.

У курсавой рабоце даследуецца cацыяльная тапаграфія гістарычнага цэтра горада Гродна ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя .

Мэта даследавання заключаецца ў тым каб на базе атрыманых ведаў правільна і аб’ектыўна раскрыць тэму курсавой работы.

Задачы даследавання вызначаюцца мэтай, а менавіта:

• пазнаёміцца з літаратурай па дадзенай тэме;

• прасачыць асаблівасці сацыяльнай тапаграфіі Замкавай вуліцы;

• ахарактарызаваць сацыяльную тапаграфію Замкавай вуліцы .

Дадзеная курсавая работа можа выкарыстоўвацца ў навукова-даследчай дзейнасці і для ўсіх, хто цікавіцца тэматыкай гісторыі Замкавай вуліцы Гродна.

Курсавая работа ўключае: тытульны ліст, змест, увядзенне, шэсць глаў, заключэнне, спіс літаратуры.