Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gidravlika.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
10.09.2019
Размер:
498.69 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГIЧНЫ УНIВЕРСIТЭТ

Кафедра энергазберажэння, гiдраўлiкi i цеплатэхнiкi

Тлумачальная запiска да курсавой работы

па курсу: Гiдраўлiка i асновы гiдрапрывада. Гiдраўлiка, гiдрамашыны i гiдрапрывад.

раздзел: Гiдраўлiчны разлiк трубаправода.

тэма: Разлiк хiмiчнага трубаправода, падбор помпы i даследаванне рэжымаў яе работы.

Распрацаваў: студэнт 4 курса

факультэта ХТiТ

спецыяльнасцi МАХВ

Чарнавокi А.Л.

Праверыў: Санковiч Е.С.

Мiнск 2003

РЭФЕРАТ

Курсавая работа змяшчае 24 старонак машынапiснага тэксту, 12 таблiцаў, 13 рысункаў, 4 лiтаратурных крынiц.

МАТЭРЫЯЛ, ДЫЯМЕТР, СТРАТЫ НАПОРУ, ЦЕНТРАБЕЖНАЯ ПОМПА, РЭЖЫМЫ РАБОТЫ, СПОСАБЫ РЭГУЛЯВАННЕ, ВЫСАТА ЎСМОКТВАННЯ.

У курсавой рабоце мы праводзiм выбар матэрыялу трубаправода, вызначаем яго дыяметр i страты напору. А таксама падбiраем ценрабежную помпу i даследуем рэжымы яе работы: на адзiн нагнятальны трубаправод, на два нагнятальных трубаправода, паслядоўную работу дзвюх помп і паралельную работу дзвюх помп. Разглядаем таксама спосабы рэгулявання: драселяванне і змяненне частаты вярчэння. Вызначаем дапушчальную вышыню ўсмоктвання помпы.

ЗМЕСТ

Рэферат................................................................................................................4

Уводзiны..............................................................................................................5

  1. Выбар матэрыялу трубаправода..................................................................6

  2. Вызначэнне дыяметру трубаправода..........................................................7

  3. Разлiк страт напору ў трубаправодах..........................................................8

  4. Праверачны разлiк таўшчынi сценкi труб................................................11

  5. Падбор центрабежнай помпы i даследаванне рэжымаў яе работы........13

5.1)Вызначэнне рэжымаў работы помпы на адзiн нагнятальны трубаправод

5.2) Вызначэнне рэжымаў работы помпы на два нагнятальныя трубаправоды

5.3)Паслядоўная работа дзвюх помп

5.4)Паралельная работа дзвюх помп

6)Спосабы рэгуляванне рэжыму работы помпы i iх аналiз..........................19

6.1) Рэгуляванне драселяваннем

6.2)Рэгуляванне змяненнем частаты вярчэння

7) Вызначэнне дапушчальнай вышынi ўсмоктвальнай лiнii помпы...........23

Спiс лiтаратурных крынiц....................................................................................25

Дадатак...................................................................................................................26

УВОДЗIНЫ

Неад’емнай часткай хімічнага абсталявання з’яўляюцца трубаправоды. Па іх ажыццяўляецца падача зыходнай сырвіны ў хімічныя апараты рознага прызначэння, транспартаванне складаючых прадуктаў ад аднаго апарата да другога, канчатковых прадуктаў у ёмістасці і сховішчы, забеспячэнне прадпрыемстваў гарачай і халоднай вадой. Вельмі часта па трубапровадах адбываецца транспартаванне вадкасцей, якія аказваюць эразійнае ўздзеянне на іх, з прычыны чаго разлік такіх трубаправодаў мае свае спецыфічныя асабістасці. Акрамя таго, для ажыццяўленне розных хімічных працэсаў неабходна перамяшчаць вадкасці пры дапамозе помп на розныя паверхі збудавання ў рэктыфікацыйныя калоны, ёмістасці, сховішчы.

3 улікам гэтага курсавая работа прадугледжвае разлік трубаправода с помпавай падачай вадкасці і аналіз розных рэжымаў работы помпы на зададзены трубаправод.

Згодна з атрыманым індывідуальным заданнем на курсавое праектаванне неабходна вырашыць наступныя задачы:

1) правесці разлік трубаправода (выбраць матэрыял труб, вызначыць дыяметры ўсмоктвальнай і нагнятальнай ліній, падабраць стандартныя трубы. вызначыць страты напору і патрэбны напор, правесці праверачны разлік таўшчыні сценак труб);

2) падабраць цэнтрабежную помпу і правесці даследаванне рэжымаў яе работы: вызначыць рэжым работы на адзін i два нагнятальныя трубаправоды; правесці аналіз паслядоўнага i паралельнага злучэння дзвюх помп, якія працуюць на адзін нагнятальны трубаправод;

3) прааналізаваць эфектыўнасць розных спосабаў рэгулявання рэжымаў работы помпы: засаўкай на нагнятальнай лініі (драселяванне) i змяненнем частаты вярчэнння;

4) вызначыць дапушчальную вышыню ўсмоктвання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]