Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК ТИК.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.09.2019
Размер:
314.37 Кб
Скачать

Тэма 5. Інфармацыйная і бібліятэчна-бібліяграфічная дзейнасць як каналы сацыяльнай камунікацыі, 2 гадзіны

Заданне для СРС – карыстаючыся канспектам і прапанаванымі вучэбнымі дапаможнікамі, вызначыць, да якіх формаў камунікацыі (міжасабовая, групавая, масавая) адносяцца наступныя віды бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці:

  1. Запіс чытача ў бібліятэку

  2. Арганізацыя кніжнай выставы

  3. Размяшчэнне на сайце бібліятэкі інфармацыі аб новых паступленнях

  4. Кансультацыя чытача па пытаннях пошука ў электронным каталогу

  5. Правядзенне дня спецыяліста

  6. Выданне бібліяграфічнага паказальніка па вузка-спецыяльнай тэматыцы

Абгрунтаванне кожнага адказу неабходна.

ЛІТАРАТУРА

Кашкин, В.Б. Введение в теорию коммуникации / В.Б. Кашкин. – Воронеж: изд. ВГТУ, 2000 (электронный вариант http://kachkine.narod.ru/CommTheory/Contents/Contents.htm).

Форма кантролю СРС: Праверка канспектаў.

Тэма 6. Сацыяльная камунікацыя: паняцце, сутнасць, разнавіднасці, 26 гадзін

Заданне для СРС – напісанне эсэ па адной з прапанаваных тэм*. Эсэ – літаратурны жанр празаічнага сачынення невялікага аб’ему (не больш за 3 машынапісных старонкі) і свабоднай кампазіцыі. Для выканання работы неабходна вывучыць пэўнае пытанне пры дапамозе разнастайных інфармацыйных крыніц, прааналізаваць і абагульніць прачытанае і выкласці ўласнае меркаванне (уяўленне, разважанне) па дадзенаму пытанню. Стыль свабодны, індывідуальны. Спасылкі на выкарыстаныя крыніцы (уключаючы рэсурсы Інтэрнэт) абавязковыя. Недапушчальнае прамое цытаванне ў аб’еме большым, чым 3 радкі. Прамая цытата бярэцца ў двукоссе, спасылка абавязковая. Напачатку ці ў канцы работы неабходна прадставіць кароткі слоўнік з навуковымі вызначэннямі ўжытых у эсэ паняццяў тэорыі інфармацыі і камунікацыі. (4-6 паняццяў). У канцы работы размяшчаецца спіс крыніц, выкарыстаных пры вывучэнні тэмы (абавязкова ўключэнне крыніц, інфармацыя з якіх цытуецца ў тэксце эсэ). Дапушчаецца эсэ адвольнага характару без спіса выкарыстаных крыніц (акрамя тэмы 15).

* - заданне павышанай складанасці

ТЭМЫ ЭСЭ:

  1. Сучаснае кіно як від візуальнай камунікацыі

  2. Кіно, тэлебачанне, Інтэрнэт. Падабенства і адрозненні

  3. Актуальныя мастакі і сэнс іх камунікацыі з грамадствам (на прыкладзе аналізу творчасці Уладзіміра Цэслера): http://www.tsesler.com/index2.php

  4. Горад Мінск (або іншы горад) як прастора сацыяльнай камунікацыі

  5. Феномен натоўпу. Мой вопыт перажывання масавай камунікацыі

  6. Субкульутры як спосаб камунікацыі ў сучасным грамадстве (пры ўмове непасрэднага знаёмства з тэмай)

  7. Ток-шоу як жанр: пабудова дыялогавай камунікацыі

  8. Артхаус, попкультура і класіка: поле ўзаемадзеяння (прыклады абавязковыя)

  9. Блогі як спосаб камунікацыі

  10. Паліткарэктнасць як аснова камунікацыі ў сучасным грамадстве: сутнасць праблемы, мой асабісты вопыт і разуменне

  11. Медыйная будучыня: фактары, якія фарміруюць будучыню сучасных медыя-сродкаў, прагназаванне іх далейшага развіцця

  12. Сучасная палітычная камунікацыя ў Беларусі

  13. Сучасныя інтэлектуалы як прадстаўнікі эліты грамадства, спосабы іх камунікацыі з грамадствам (магчыма па артыкуле беларускага філософа В. Акудовіча «Кто он, интеллектуал Беларуси» http://old.belintellectuals.eu/discussions/print.php?id=5)

  14. Мазаічнасць сучаснай культуры (магчыма на аснове аналізу артыкулу беларускага культуролага М. Жбанкова «Табурет, mon amour» http://naviny.by/rubrics/opinion/2009/10/22/ic_articles_410_165079)

  15. Размежаванне паняццяў камунікацыя, дыялог, зносіны, дыскурс (уласнае разважанне)

Форма кантролю СРС: 1. Праверка эсэ.

2. Субяседаванне па тэме.