Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
06-Публічная прамова.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
02.09.2019
Размер:
96.77 Кб
Скачать

4. Усталяванне кантакту з аўдыторыяй

Самая вышэйшая праява майстэрства публічнага выступлення – кантакт са слухачамі, гэта значыць агульнасць псіхічнага стану аратара і аўдыторыі. Гэта еднасць узнікае на аснове сумеснай разумовай дзейнасці, падобных эмацыйянальных перажыванняў. Стаўленне прамоўцы да прадмета прамовы, яго зацікаўленасць, перакананасць выклікаюць у слухачоў рэакцыю ў адказ.

Як гаворыць прыказка, слова належыць напалову таму, хто кажа, і напалову таму, хто слухае. Галоўныя паказчыкі паразумення паміж камунікантамі – адпаведная рэакцыя на словы прамоўцы, вонкавае выражэнне ўвагі ў слухачоў (іх знешні выгляд: засяроджаны позірк, воклічы ўхвалы, кіўкі галавой, усмешкі, смех, апладысменты), "працоўная" цішыня ў зале. Кантакт – велічыня зменная. Ён можа быць поўным (з ўсёй аўдыторыяй) , устойлівым і няўстойлівым у розныя фрагменты гаварэння прамовы.

Каб заваяваць аўдыторыю, трэба ўсталяваць і падтрымліваць зрокавы кантакт. Перад пачаткам прамовы вытрымліваюць невялікую псіхалагічную паўзу – 5-7 секунд. У працэсе выступлення прамоўца звычайна павольна абводзіць позіркам слухачоў.

Наколькі б цікавай не была тэма, увага аўдыторыі з часам прытупліваецца. Вылучаюць наступныя прамоўніцкія прыёмы для падтрымання ўвагі аўдыторыі:

1. Пытальна-адказны прыём. Аратар ставіць пытанні і сам на іх адказвае, прапануе магчымыя сумненні і пярэчанні, высвятляе іх і прыходзіць да пэўных высноў.

2. Пераход ад маналогу да дыялогу (палемікі) дазваляе прыцягнуць да працэсу абмеркавання асобных удзельнікаў, актывізаваць тым самым іх цікавасць.

3. Прыём стварэнні праблемнай сітуацыі. Слухачам прапануаецца сітуацыя, што выклікае пытанне: "Чаму?” і стымулюе іх пазнавальную актыўнасць.

4. Прыём навізны інфармацыі, гіпотэз прымушае аўдыторыю меркаваць, разважаць.

5. Апора на асабісты вопыт, меркаванні, якія заўсёды цікавыя слухачам.

6. Паказ практычнай значнасці інфармацыі.

7.Выкарыстанне гумару дазваляе хутка заваяваць аўдыторыю.

8. Кароткае адхіленне ад тэмы дае магчымасць слухачам "адпачыць".

9. Запаволенне з адначасовым паніжэннем сілы голасу здольна прыцягнуць увагу да адказных месцаў выступлення (прыём "ціхі голас").

Дзейсным сродкам кантакту з'яўляюцца адмысловыя словы і выразы, якія забяспечваюць сувязь у адказ:

– асабоовыя займеннікі 1 і 2 асобы (я, вы, мы, мы з вамі),

– дзеясловы 1 і 2 асобы (паспрабуем зразумець, агаварымся, адзначым, прашу вас, адзначце сабе, падумайце, канкрэтызуем і інш.),

– звароты (паважаныя калегі, дарагія мае),

– рытарычныя пытанні (Вы, напэўна, жадаеце пачуць маё меркаванне?).

Пералічаныя моўныя сродкі кантакту дазваляюць пераадолець "бар'ер”, служаць яднанню прамоўцы са слухачом.

5. Поза, жэсты, міміка прамоўцы

Поза, жэсты, міміка – уласцівасці індывідуальнага стылю. Гэтыя элементы кінетычнай сістэмы зносін удзельнічаюць на зрокавы канал успрымання, акцэнтуюць увагу на змесце інфармацыі, якая паступае па слыхавым канале, павышаюць эмацыянальнасць і тым самым садзейнічаюць лепшаму засваенню выказаных думак. На думку псіхолагаў, прамова на 25% успрымаецца зрокавым шляхам.

Прамоўца павінен дабіцца адчування ўстойлівасці, раўнавагі, лёгкасці, рухавасці і натуральнасці на трыбуне перад аўдыторыяй. Выгляд чалавека, які доўгі час стаіць нерухома, стамляе слухачоў. У час працяглага даклада вопытны прамоўца мяняе позу. Крок наперад у патрэбны момант узмацняе значнасць таго ці іншага месца прамовы, дапамагае засяродзіць на ім увагу. Адступаючы назад прамоўца як бы дае аўдыторыі магчымасць “адпачыць”, а затым пераходзіць да наступнага палажэння прамовы. Не варта расхаджваць ў розныя бакі ў час выступлення.

Майстэрства прамоўцы выяўляецца ва ўзмацненні ўздзеяння жэстам, мімікай. Празмерная віртуознасць не ўпрыгожвае гаворачага і выклікае іронію, непрыязнасць. Ад жэстаў значных, якія спрыяюць поспеху прамовы, неабходна адрозніваць бессэнсоўныя, механічныя (падтрэсванне галавой, папраўленне валасоў, адзення, круэнне ручкі і г.д.). Сцвярджаюць, што лепшы і самы дасканалы жэст той, які не заўважаюць слухачы, які арганічна зліваецца са зместам прамовы.

Жэсты, якія выкарыстоўваюцца ў прамоўніцкім майстэрстве:

  1. Рытмічныя жэсты. Яны падкрэсліваюць лагічны націск, запавольванне і паскарэнне прамовы, месца паўз. Напрыклад, запаволены рух управа пры гаварэнні фразы “Гаворыць, што ваду цэдзіць.”

  2. Эмацыянальныя перадаюць адценне пачуццяў (сціснуты кулак, авальны рух рукой).

  3. Указальныя рэкамендуецца выкарыстоўваць у рэдкіх выпадках, калі ёсць прадмет, наглядны дапаможнік, на якія можна ўказаць.

  4. Выяўленчыя наглядна прадстаўляюць прадмет, паказваюць яго (напрыклад, вінтавую лесвіцу).

  5. Сімвалічныя нясуць пэўную інфармацыю. Да гэтай групы адносіцца:

  • жэст катэгарычнасці (шаблевая адмашка кісцю правай рукі),

  • жэст супрацьпастаўлення (кісць рукі выконвае ў паветры рух “там і тут”),

  • жэст раз’яднання (далоні раскрываюцца ў розные бакі),

  • жэст абагульнення (авальны рух дзвюма рукамі адначасова),

  • жэст аб’яднання (пальцы альбо далоні рук яб’ядноўваюцца).

Аб значнасці жэстыкуляцыі, гаворыць і той факт, што ў рыторыцы, пачынаючы з антычных часоў, ёй прысвячаліся спецыяльныя главы.

Асноўным паказчыкам пачуццяў чалавека які гаворыць, з’яўляецца выраз твару. Міміка прамоўцы стымулюе эмоцыі аўдыторыі, здольна перадаць гаму перажыванняў: радасць і смутак, сумненне, іронію, рашучасць.... Выраз твару павінен адпавядаць характару прамовы. У добрага прамоўцы, як адзначаў А.Ф. Коні, “твар размаўляе разам з языком”. Твар і ўсё знешняе аблічча прамоўцы павінны выяўляць добразычлівасць і нават дружалюбныя адносіны. Аўдыторыя не любіць сярдзітых або абыякавых.