Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
06-Публічная прамова.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
02.09.2019
Размер:
96.77 Кб
Скачать

Публічная прамова, яе асаблівасці

1. Этапы стварэння прамовы. Логіка-кампазіцыйная пабудова аратарскай прамовы

Публічная прамова – гэта вуснае маналагічнае выказванне з мэтай аказання ўздзеяння на аўдыторыю. У сферы дзелавых зносін найбольш часта выкарыстоўваюцца такія жанры, як даклад, інфармацыйная, вітальная і гандлёвая прамова.

Вылучаюць 3 асноўныя этапы прамоўніцкай дзейнасці:

1) Дакамунiкатыўны:

    • Вызначэнне тэмы і мэты выступлення.

    • Ацэнка аўдыторыі і абставін.

    • Падбор матэрыялу.

    • Стварэнне тэксту.

    • Рэпетыцыя.

2) Камунікатыўны:

    • Гаварэнне прамовы.

    • Адказы на пытанні, вядзенне палемікі.

3) Паслякамунікатыўны:

      • Аналіз прамовы.

Антычная рыторыка выключна вялікае значэнне надавала падрыхтоўцы публічнага выступлення. Грэкі казалі, што прамовы Дэмасфена прасякнутыя алеем начной лампады, у святле якой ён іх складаў.

Падрыхтоўка да любога прамоўніцкага маналогу пачынаецца з вызначэння яго тэмы і мэты. Тэму вызначае або сам аўтар, або тыя, хто запрашае яго выказацца. Назва прамовы павінна быць яснай, выразнай, па магчымасці кароткай. Яна павінна адлюстроўваць змест прамовы і прыцягваць увагу слухачоў (напрыклад : "Ці патрэбныя нам атамныя электрастанцыі?", "Мы за дэмакратычную Беларусь", "Аб падрыхтоўцы да правядзення сертыфікацыі вырабаў"). Некаторыя прамовы не маюць назвы: вітальная, мітынгавыя і іншыя. Пры распрацоўцы позвы для нарады неабходна звяртаць увагу на фармулёўку тэм дакладаў і паведамленняў. Тэмы павінны арыентаваць людзей на ўдзел у абмеркаванні пэўных праблем. Таму мэтазгодна "расшыфроўваць" пункт позвы дня "Рознае", "Аб розным" – чалавек будзе мець магчымасць загадзя падрыхтаваць і прадумаць сваё выступленне.

Прыступаючы да распрацоўкі тэксту, неабходна вызначыць мэту выступлення. Прамоўца павінен ясна ўсведамляць, якой рэакцыі ён дамагаецца. Асноўныя мэты публічнага маналогу – паведамленне і ўздзеянне. Аратар можа паставіць задачу інфармаваць слухачоў, даць пэўныя звесткі. Магчыма, ён разлічвае ўсхваляваць аўдыторыю, сфарміраваць у людзей перакананні, меркаванні, якія стануць матывамі іх паводзін, штуршком да якіх-небудзь дзеянняў. Часта гэтыя мэты перакрыжоўваюцца, сумяшчаюцца ў адным выступленні. Свае мэты і задачы неабходна паведаміць слухачам.

Існуюць 3 спосабы гаварэння прамовы.

  1. Чытанне тэксту;

  2. Узнаўленне па памяці з чытаннем асобных фрагментаў (з апорай на тэкст);

  3. Свабодная імправізацыя (экспромт).

Чытаюць такія прамовы, ад тэксту якіх нельга адысці: дыпламатычныя, урачыстыя, даклады афіцыйнага зместу. Астатнія віды, як правіла, гавораць з апорай на пісьмовую аснову. Дастаткова апусціць позірк на старонку, каб узнавіць ход выкладання, знайсці патрэбную цыфру і г.д. Такое выступленне стварае ўражанне свабоднага валодання матэрыялам, дае магчымасць прамоўцы ўпэўнена зносіцца са слухачамі. Аднак ў аратара не заўсёды ёсць магчымасць папярэдне падыхтаваць тэкст. Часам на нарадах, пасяджэннях, сходах, сустрэчах прыходзіцца выступаць экспромтам. Пры гэтым патрабуецца значная мабілізацыя памяці, энергіі, волі. Імправізацыя магчыма толькі на падставе глыбокіх ведаў, валодання рытарычнымі навыкамі.

Пасля выступлення прамоўца часта адказвае на пытанні слухачоў, палемізуе з імі. Такая форма зносін патрабуе ад аратара хуткай рэакцыі, добразычлівасці, наяўнасці пачуцця гумару. Адказ прамоўцы прызначаецца не толькі таму, хто задаў пытанне, але і ўсім прысутным.

Методыка прамоўніцкага майстэрства рэкамендуе не спяшацца з адказам, а спачатку пераканацца, што пытанне зразумела дакладна; адказваць лаканічна, ясна і па сутнасці, не даваць неабгрунтаваных і сумніўных адказаў; мець пад рукой даведачны матэрыял для тых, хто жадае атрымаць больш падрабязнае абгрунтаванне вашых меркаванняў.