Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиографоведение.История. ВМК.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
577.02 Кб
Скачать

2. Субяседаванне па тэме.

3.Выступленні на семінарах № 3. Тэма 5. Развіццё беларускай бібліяграфіі ўдругой палове хх ст. (да 1990 г.), 6 гадзін

Заданне для СРС: падрыхтавацца да тэсціравання па тэме. Выкарыстаць літаратуру са спіса літаратуры па курсу.

1. Галоўныя задачы бібліяграфічнай дзейнасці ў БССР ставіліся:

1.1.Пастановах задачы бібліяграфічнай дзейнасці ў БССР

1.2. У рашэннях Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі

1.3. Вызначаліся кіраўніцтвам асобных бібліятэк і іх метадычнымі і бібліяграфічнымі падраздзяленнямі.

2. Галоўным прынцыпам беларускай бібліяграфіі з'яўляўся:

2.1 Свабоднага доступу да інфармацыі

2.2. Прынцып камуністачнай партыйнасці

3. У 1960-1970-я гг. каардынацыя і кааперацыя бібліяграфічнай дзейнасці з’яўляліся:

3.1. Новымі актуальнымі задачамі арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці ў Беларусі

3.2. Памылкова абранымі кірункамі бібліяграфічнай дзейнасці (вынікам недасканаласці існуючага кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю)

4. Назавіце галоўныя бібліяграфічныя цэнтры ў 1970-1980-я гг.:

4.1. У галіне грамадска-палітычных, філалагічных навук, мастацтвазнаўства і краязнаўства –

4.2. У галіне медыцынскіх навук і аховы здароўя –

4.3. У галіне прыродазнаўчых навук –

4.4. У галіне сельскагаспадарчых навук –

4.5. У галіне фізічнай культуры і спорту –

4.6. У галіне педагагічных навук і народнай адукацыі –

4.7. У галіне тэхнікі і эканомікі ў 1960 – першай палове 1970-х гг. –

4.8. З 1977 г. па тэхніцы і прамысловасці –

5. У якім годзе Кніжная палата стала самастойнай установай?

5.1. 1960 г.

5.2. 1977 г.

5.3. 1982 г.

6. У 1985 г. у “Летапіс друку БССР” быў уведзены новы бягучы дзяржаўны паказальнік:

6.1. “Беларуская ССР у друку СССР і зарубежных сацыялістычных краін”

6.2. “Летапіс спецыяльных відаў дакументацыі і выданняў вузкага прызначэння”

6.3. “Летапіс выяўленчага мастацтва”

7. Бібліяграфічны паказальнік “Кнігі Беларускай ССР” выдаваўся Кніжнай палатай з:

7.1. 1961 г.

7.2. 1984 г.

7.2. 1990 г.

8. У 1960-я гг. выйшлі нацыянальныя рэтраспектыўныя паказальнікі:

8.1 Нот (музычнай літаратуры)

8.2. Кніг на рускай, польскай і яўрэйскай мовах, выдадзеных у 1917 – 1924 гг.

8.2. артыкулаў з часопісаў.

9. Да ліку буйнейшых нацыянальных рэтраспектыўных дапаможнікаў перыяду адносяцца:

9.1. “Кніга Беларусі.1517 – 1917.” Зводны каталог

9.2. Штоквартальнік “Беларуская сср у гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза. 1941 – 1945 гг.”.

10. У галіне бібліяграфіі мастацкай літаратуры плённа працавала бібліёграф:

10.1. А.П.Дземчанкава

10.2. Н.Б.Ватацы

10.3. М.А.Васілеўская

10.4. М.Г.Крэканэ

11. Суаднясіце бібліёграфаў і складзеныя імі навукова-дапаможныя бібліяграфічныя паказальнікі:

1. Н.Б.Ватацы

А. “Беларускі фальклор (1926 – 1933).

2. М.А.Васілеўская

Б. “Мастацкая літаратура Савецкай Беларусі.1917 – 1968”

3. М.Г.Крэканэ, А.А.Сакольчык

В.“Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка. 1945 - 1970”.

4. І.У. Саламевіч

Г.“Бібліяграфія па гісторыі Беларусі. Феадалізм і капіталізм”

5. М.Я.Грынблат

Д.“Беларусь у друку ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя.”

12. Ці пачаўся рэтраспектыўны бібліяграфічны ўлік бібліяграфічных дапаможнікаў?

12.1. Так

12.2. Не

13. “Бібліяграфія беларускай савецкай бібліяграфіі.1922. – 1961” (складальнікі Л.І.Збралевіч і С.У.Фядулава) – гэта:

13.1. рэтраспектыўны паказальнік бібліяграфічных матэрыялаў

13.2. рэтраспектыўны паказальнік дакастрычніцкіх кніг на беларускай мове

13.3. рэтраспектыўны паказальнік музычнай літаратуры

  1. “Пытанні бібліяграфазнаўства і бібліятэказнаўства” – гэта:

14.1. міжведамасны зборнік навуковых артыкулаў

14.2. рэтраспектыўны паказальнік паказальнік прац у галінах бібліяграфазнаўства і бібліятэказнаўства.

ЛІТАРАТУРА

1. Гісторыя беларускай бібліяграфіі: тэксты лекцый для студ. ІІ курса ФІДК і ФЗН: [Электронны рэсурс] / склад. Т.В.Кузьмініч, В.І.Саітава. – Электронная бібліятэка БДУКіМ.

2 .Лявончыкаў, В.Е. Беларуская бібліяграфія. Агульны курс: падручнік / В.Е Лявончыкаў. – Мн.: Вышэйш. шк., 1991. – С.138 – 231.

3. Отраслевые библиографии БССР / под общей ред. В.А.Фокеева.- Мн.: Вышэйш. Школа, 1979. – С.30 – 38.

Форма кантролю СРС: 1. Праверка пісьмовых работ.