Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
60143.doc
Скачиваний:
137
Добавлен:
19.08.2019
Размер:
978.94 Кб
Скачать

4.6. Анатоль вярцінскі

(нар. у 1931 г.)

Анатоль Вярцінскі як прадстаўнік інтэлектуальнай плыні ў беларускай паэзіі. Наватарскі характар яго творчасці. Паэзія А. Вярцінскага ў кантэксце традыцый аналітызму і філасафізму, закладзеных Я. Купалам, М. Багдановічам, У. Дубоўкам і інш.

Станаўленне творчай індывідуальнасці А. Вярцінскага. Паэт і час, паэт і яго літаратурнае пакаленне. Ацэнка першага зборніка “Песня пра хлеб” (1962) у тагачаснай крытыцы. Пафас, матывы, сродкі мастацкага выяўлення. Эстэтычныя арыенціры аўтара, яго творчая актыўнасць. Зборнікі “Тры цішыні” (1966). “Чалавечы знак” (1968) і іх месца ў паэзіі таго часу. Інтэлектуальна-філасофская насычанасць кніг “З’яўленне” (1975), “Час першых зорак” (1975), “Ветрана” (1979). Зборнік выбраных твораў “Хлопчык глядзіць...” (1992) як падсумаванне ідэйна-творчых набыткаў паэта, яго духоўных пошукаў.

Вышыня маральнага і гуманістычнага ідэалаў у творчасці А. Вярцінскага (“Мы напачатку зазналі страху…”, “Спачуванне”, “Высокае неба ідэала” і інш.). Услаўленне духоўнай велічы асобы, сцвярджэнне значнасці агульначалавечых каштоўнасцей. Філасафічнасць аўтарскай думкі. Асэнсаванне паэтам часу, навукова-тэхнічных дасягненняў, праблем грамадскага жыцця, выяўленне важных маральных сэнсаў (“Бар’еры”, “Навагодні тост”, “Абрастаем. Паперамі, рэчамі...” і інш.). Адметнасць вершаў пра вайну, іх праўдзівасць, драматызм, глыбокая эмацыянальная напоўненасць (“Рэквіем па кожным чацвёртым”, “Дынамік”, “Балада пра спаленую вёску і жывога пеўня” і інш.).

Нестандартнасць паэтычнага мыслення. Рацыянальна-лагічны пачатак і яго ўплыў на стыль пісьма. Сінтэзуючы характар паэтычнай думкі, яе аналітызм, псіхалагічная заглыбленасць. Жанравая сістэма ў паэзіі А. Вярцінскага: ода, гімн, элегія, медытацыя, прытча, малітва, плач, песня і інш. Верш-разважанне і верш-роздум у лірыцы паэта. Строга лагізаваная форма выкладу думкі: тэзіс — аргументы — выснова. Канцэнтрацыя ў творах значнага ідэйна-філасофскага зместу. Глыбокае разуменне чалавека, складанасці жыцця, спасціжэнне сэнсу чалавечага існавання. Рэцэпцыя антычнага міфа і антычнай культуры (“Размова з Ду Фу”, “Варыяцыі на тэму “Гефест — друг Праметэя” і інш.). Мастацкая трактоўка вечных праблем. Яркасць вобразных асацыяцый. Публіцыстычнасць стылю, экспрэсія слова ў вершах паэта. Аўтарская аргументацыя і доказнасць, майстэрства палемікі, афарыстычнасць, ёмістасць высноў і абагульненняў.

Алегарызм, філасофска-этычная скіраванасць паэтычных сентэнцый (“Косім траву — яна не крычыць...”, “Вы зразумейце правільна...”, “Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць...” і інш.). Своеасаблівасць аўтарскай манеры выказвання: размоўнасць, рытарычныя пытанні, устаноўка на дыялагічнасць, лірычная іронія, раскаванасць паэтычнай мовы.

Прырода і чалавек у паэзіі А. Вярцінскага (“Начны бераг”, “Паэма мора”, “Колькі лет, колькі зім!” і інш.). Глыбіня натурфіласофскага светаразумення, экалагічная скіраванасць аўтарскага мыслення. Сцвярджэнне духоўнай каштоўнасці прыроды, маральнай адказнасці за яе лёс. Выхад паэта на асэнсаванне жыццёва важных праблем чалавечага быцця.

Лірычныя матывы кахання. Раскрыццё душэўнага стану, інтымных пачуццяў у вершах “Мужчына. Жанчына. Чаканне...”, “Я жыў высока на гары...”, “Пакуль не было цябе...” і інш. Пранікнёнасць аўтарскіх інтанацый, эмацыянальнасць, выяўленчае майстэрства паэта.

Крытыка і публіцыстыка А. Вярцінскага. Кніга “Нью-Йоркская сірэна” (1987), адзначаная Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Погляд пісьменніка на актуальныя праблемы часу, жыцця, літаратуры. А. Вярцінскі як перакладчык.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]