Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма экзамену и разборы.docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
41.04 Кб
Скачать

Парадак марфалагічнага разбору мадальных слоў

1)лексіка-семантычны разрад: абазначае ўпэўненасць, няўпэўненасць, меркаванне і г.д.

2)разрад па суадносінах з інўымі часцінамі мовы: з назоўнікам, прыслоўем, дзеясловам.

Узор: Стаіш, бывала, над абрывам і не можаш адвесці вачэй ад воднай прасторы.

Бывала — мадальнае слова, абазначае сцвярджэнне рэальнага факта (рэальную мадальнасць); суадноснае з дзеясловам.

Сінтаксічны разбор словазлучэнняў

  1. Запісаць словазлучэнне, назваць у ім галоўны і залежны кампаненты.

  2. Вызначыць тып паводле структуры (простае ці складанае).

  3. Вызначыць тып паводле ступені зліцця кампанентаў (вабоднае ці фразеалагічнае)

  4. Вызначыць тып словазлучэння паводле граматычнага выражэння галоўнага слова (назоўнікавыя, прыметнікавыя, займеннікавыя, лічэбнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя).

  5. Вызначыць від сувязі паміж кампанентамі: дапасаванне (поўнае, няпоўнае), кіраванне (прыназоўнікавае ці беспрыназоўнікавае, моцнае ці слабое), прымыканне.

  6. Назваць сродкі сінтаксічнай сувязі: канчатак, прыназоўнік, сувязь па сэнсе, парадак слоў.

  7. Вызначыць від сэнсавых адносін паміж словамі

Узор: Над верхавінамі ялін, што ўздымаліся над палянай, цёмна-шэрай сцяной уставала шэрая дажджавая хмарка (Янка Брыль)

(Над) верхавінамі ялін – простае, свабоднае, назоўнікавае, безпрыназоўнікавае слабое кіраванне, сродак выражэння сінтаксічнай сувязі – нулявы канчатак залежнага слова, атрыбутыўнае.

Уздымаліся над палянай –простае, свабоднае, дзеяслоўнае, прыназоўнікавае слабое кіраванне, сродак выражэння сінтаксічнай сувязі – прыназоўнік над і канчатак –ай, акалічнаснае (месца).

Шэрая дажджавая хмара- складанае, свабоднае, назоўнікавае, поўнае дапасаванне, сродак выражэння сінтаксічнай сувязі –канчатак –ая, атрыбутыўныя.

Парадак разбору па членах сказа

1.Дзейнік, форма яго выражэння.

2.Выказнік, яго тып (просты, састаўны, складаны, дзеяслоўны або іменны) і форма выражэння.

3.Дапаўнення (прамое, ускоснае, прыдзеяслоўнае, прыйменнае), яго выражэнне.

4.Азначэнне (дапасаванае, недапасаванае, прыдатак), яго выражэнне.

5.Акалічнасць (часу, месца, прычыны, мэты, умовы, спосабу дзеяння, меры і ступені), яго выражэнне.

Узор: Па-новаму восень палеткі абходзіць (Куп).

(Што?)восень – дзейнік, выражаны назоўнікам назоўнагга склону; восень (што робіць?) абходзіць — просты дзеяслоўны выказнік, выражаны пераходным дзеясловам незакончанага трывання, абвеснага ладу, цяперашняга часу, 3-й асобы, абходзіць (што?) палеткі — прамое дапаўненне, прыдзеяслоўнае, выражанае назоўнікам вінавальнага склону; абходзіць як? Па-новаму — акалічнасць спосабу дзеяння, выражана прыслоўем.

Парадак сінтаксічнага разбору простага сказа

    1. Від сказа па структуры

    2. Від сказа па мэце выказвання: апавядальны, пабуджальны, пытальны.

    3. Від сказа паводле эмацыянальнай афарбоўкі: клічны, няклічны

    4. Від сказа паводле адносін да рэчаіснасці: сцвярджальны ці адмоўны

    5. Від сказа паводле наяўнасці галоўных членаў: двухсастаўны ці аднасастаўны (пэўна-асабовы, няпэўна-асабовы, абагульнена-асабовы, безасабовы, інфінітыўны, намінатыўны)

    6. Від сказа паводле наяўнасці даданых членаў: развіты ці неразвіты

    7. Від сказа паводле структуры: поўны, няпоўны, няўскладнены, ускладнены (аднароднымі членамі (якімі?), адасобленымі членамі сказа (якімі?), звароткам, параўнальным зваротам, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі), непадзельны.

Узор. Дрэвы насцярожана драмалі, гледзячы праз сон у празрыстую, чыстую, як шкло, ваду, пакрытую лёгкім вэлюмам туману (Дамашэвіч)

Сказ просты, апавядальны, няклічны, сцвярджальны, двухсастаўны, развіты, поўны, ускладнены параўнальным зваротам і адасобленым азначэннем, выражаным дзепрыметным словазлучэннем.