Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма экзамену и разборы.docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
41.04 Кб
Скачать

Словаўтваральны разбор

  1. Запісаць слова. ! Калі яно зменнае паставіць у пачатковую форму

  2. Адзначыць: вытворнае яно ці невытворнае.

  3. Вызначыць утваральную аснову

  4. Назваць словаўтваральны сродак

  5. Вызначыць спосаб утварэння

Узор: Цудоўна— вытворнае, утваральнае аснова цудоўн-(ы); словаўтваральны сродак — суфікс –а-; утворана суфіксальным спосабам.

Парадак марфалагічнага разбору назоўніка

  1. часціна мовы

  2. пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку);

  3. уласны ці агульны, канкрэтны ці абстрактны, адушаўлённы ці неадушаўлённы; зборны, рэчыўны;

  4. род,

  5. скланенне: 1-е, 2-е, 3-е; рознаскланяльны, нескланяльны.

  6. ужыты ў форме ...ліку, склона;

  7. якую сінтаксічную ролю выконвае

Узор: Шчырыя сябры аднолькавыя ў радасці і ў горы.

У радасці — назоўнік, пачатковая форма радасць; агульны, абстрактны, неадушаўлёны; жаночы род, 3-е скланенне, ужыты ў форме адзіночнага ліку, меснага склону; у сказе — акалічнасць

Парадак марфалагічнага разбору прыметнікаў:

  1. часціна мовы;

  2. пачатковая форма (назоўны склон адзіночнага ліку, мужчынскага роду)

  3. разрад паводле значэння (якасны, адносны, прыналежны)

  4. поўны ці кароткі

  5. ступень параўнання (для якасных)

  6. лік, род (у адзіночным ліку), склон

  7. да якога назоўніка дапасуецца і якую сінтаксічную ролю выконвае

Узор: У людзей ёсць багацце адно — чалавечае, добрае слова

Добрае — прыметнік, пачатковая форма добры; якасны, поўны, дапасуецца да назоўніка слова ў форме адзіночнага ліку, ніякага роду, назоўнага склону; у сказе азначэнне.

Парадак марфалагічнага разбору лічэбнікаў

  1. часціна мовы,

  2. пачатковая форма

  3. разрад паводле значэння (колькасны- лічэбнік, які абазначае цэлы лік, дробавы, зборны, парадкавы)

  4. разрад паводле структуры (просты, складаны ці састаўны)

  5. склон ­– для колькасных, род, лік, склон – для парадкавых

  6. сінтаксічная роля

Узор: Тры бярозы шумяць пад зарой незгасальнай, тры бярозы чацвёртую ўспамінаюць.

Тры (бярозы) — лічэбнік, пачатковая форма тры; колькасны (абазначае цэлы лік), просты; ужываецца ў форме назоўнага склону, у сказе спалучэнне тры бярозы выконвае ролю дзейніка.

Парадак марфалагічнага разбору займеннікаў

  1. часціна мовы

  2. пачатковая форма

  3. разрад па значэнні (асабовы: уласна-асабовы ці асабова ўказальны; зваротны, прыналежны, указальны, азначальны, пытальны, адмоўны, адносны, неазначальны

  4. асоба (у асабовых), склон, лік, род (для тых займеннікаў, якія маюць гэтыя катэгорыі)

  5. да якога назоўніка дапасуецца (калі змяняецца як прыметнік)

  6. сінтаксічная роля

Узор: Мы зробім сваю зямлю зямлёй сапраўдных майстроў.

Сваю (зямлю) — займеннік, пачатковая форма свой, прыналежны, дапасуецца да назоўніка зямля ў адзіночным ліку, жаночы родзе, вінавальным склоне, у сказе — азначэнне.

Парадак марфалагічнага разбору дзеяслова

Для спрагальнай формы

  1. часціна мовы; пачатковая форма – інфінітыў

  2. лексіка-семантычная група (абазначае фізічнае ці адцягненае дзеянне, рух, стан, мову ці думку, праяўленне і змену прыметы, змену стану, адносіны асобы да чаго-небудзь)

  3. аснова: цяперашняга часу, інфінітыва (прошлага часу — калі аснова інфінітыва і прошлага часу не супадае)

  4. пераходны ці непераходны

  5. зваротны ці незваротны

  6. стан: залежны, незалежны

  7. трыванне: закончанае, незакончанае

  8. лад: абвесны, загадны, умоўны;

  9. час: цяперашні, прошлы (просты, складаны), будучы (просты, складаны)

  10. асабовы ці безасабовы;

  11. асоба;

  12. лік;

  13. спражэнне;

  14. род (для формы прошлага часу)

  15. сінтаксічная функцыя.

Узор: Пацягнулася (дрэўца) — дзеяслоў, пачатковая форма пацягнуцца, абазначае фізічнае дзеянне; аснова цяперашняга часу – пацягн-...-ца, аснова інфінітыва пацягну-..-ца; непераходны; зваротны; незалежны стан; незакончанае трыванне; абвесны лад; прошлы час (просты); асабовы; адзіночны лік, 1-е спражэнне; ніякі род; выказнік.

Для інфінітыва:

  1. часціна мовы,

  2. лексіка-семантычная група

  3. аснова

  4. пераходны ці непераходны

  5. зваротны ці незваротны

  6. стан;

  7. трыванне,

  8. сінтаксічная функцыя

Узор: Састарыцца — дзеяслоў у форме інфінітыва, абазначае змену стану; аснова састары-...-ца; непераходны, зваротны, незалежны стан, закончанае трыванне.

Парадак разбору дзеепрыслоўяў

  1. пераходнае, непераходнае

  2. зваротнае, незваротнае

  3. стан: залежны, незалежны

  4. трыванне (незакончанае, закончанае);

  5. ад якой дзеяслоўнай асновы і з дапамогай якога суфікса ўтворана.

  6. сінтаксічная роля

Узор: Застаўшыся — дзеепрыслоўе, непераходнае, зваротнае, незалежны стан, закончанае трыванне, утворана ад асновы інфінітыва заста- з дапамогай суфікса –ўшы- і постфікса –ся;

Парадак разбору дзеепрыметнікаў

  1. пачатковая форма (назоўны склон, адзіночны лік, мужчынскі род);

  2. стан (залежны, незалежны)

  3. час (цяперашні, прошлы)

  4. трыванне (закончанае, незакончанае)

  5. ад якой дзеяслоўнай асновы і пры дапамозе якога суфікса ўтвораны

  6. поўная ці кароткая форма

  7. род (для дзеепрыметнікаў адзіночнага ліку)

  8. лік;

  9. склон (для дзеепрыметнікаў поўнай формы)

  10. якую сінтаксічную ролю выконвае

Узор: Абпаленага (асінніку) — дзеепрыметнік, пачатковая форма абпалены; залежны стан; прошлы час; закончанае трыванне; утвораны ад асновы інфінітыва абпалі- з дапамогай суфікса –ен-; поўны; дапасуецца да назоўніка асінніку ў мужчынскім родзе, адзіночным ліку, родным склоне; азначэнне.

Парадак разбору прыслоўяў

  1. часціна мовы

  2. разрад прыслоўя: а) азначальнае (якаснае, колькаснае, спосабу дзеяння); б) акалічнаснае (месца, часу, прычыны, мэты)

  3. ад якой часціны мовы ўтворана

  4. ступень параўнання (калі прыслоўе яе мае)

  5. форма ацэнкі і меры якасці (калі прыслоўе яе мае)

  6. сінтаксічная функцыя ў сказе

Узор: Нясмела — прыслоўе; азначальнае, якаснае; утворана ад якаснага прыметніка, акалічнасць