Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_5.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
182.27 Кб
Скачать

3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле:

  1. Дайце азначэнне паняццям “тэрмін” і “тэрміналогія”.

  2. Назавіце патрабаванні да тэрміна.

  3. Назавіце прыметы адрознення прафесіяналізмаў ад тэрмінаў.

  4. Назавіце прыметы адрознення прафесіяналізмаў ад звычайных слоў.

  5. Ахарактэрызуйце кожны са спосабаў утварэння тэрмінаў.

  6. Назавіце разрады тэрміналогіі ў залежнасці ад сферы ўжывання тэрмінаў.

  7. У чым асаблівасць медыцынскай тэрміналогіі?

  8. Коратка ахарактарызуйце асноўныя этапы фарміравання і ўсталявання навуковай тэрміналогіі.

4. ПрактычнЫЯ заданні:

  1. Складзіце па 2-3 словы з наступнымі тэрмінаэлементамі.

А). У якасці першага кампанента: агра-, астра-, бія-, заа-, касма-, сейсма-, полі-, гетэра-, гома-, энерга-, гідра-, макра-, мікра-, міні-, мона-, фота-, аква-, антропа-, ультра-;

Б). У якасці другога элемента: -граф, -грама, -метр, -скоп, -фон, -тэка, -мер, -трон; а таксама тэрмінаэлементы славянскага паходжання: -воз, -ход, -правод.

2. Ад словазлучэнняў утварыце складаныя словы:

Біццё сэрца, вузкая спецыяльнасць, для аховы вады, устойлівасць да паразітаў, сэрца і сасуды, замяняльнік крыві, награвальнік вады, адчувальны да святла, растваральныя ў вадзе, зварот крыві, электрычнае лячэнне, яйцо і клетка, шмат слаёў, адкладанне тлушчу, ачышчаць кроў, супраць (проці-) запалення, рэнтгенавая дыягностыка, загойванне раны, супраць (проці-) эрозіі.

3. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову. Складзіце звязны тэкст, ужываючы прапанаваныя словазлучэнні (5-6 сказаў).

Артериальное давление, бронхиальная астма, аллергическое заболевание, дыхательная система, костная система, нервная система, пищеварительный аппарат, пластическая хирургия, эстетика лица, анестезия, десна, воспаление легких, витаминная недостаточность, лекарственные средства, доброкачественная опухоль, биологический возраст, щитовидная железа, омертвление тканей, жёлчный пузырь, желтушность склер, лихорадка, желудочно-кишечный тракт.

4. Складзіце сказы з прыведзеных ніжэй слоў.

Уяўляюць, злучэнні, многія, комплексныя, рэчывы, арганічныя, сабой.

Выклікаць, дадому, каб, пазваніць, паліклініка, урач, участковы, у, як?

Гэтыя, мноства, малекул, часцінкі, з, атамаў, або складаюцца.

Востры, звяртацца, неабходнасць, пры, трэба, у, “Хуткая дапамога”.

З, сутнасць, погляду, тэорыі, гэтага, атамнамалекулярнай, зразумелыя, закону, пункту.

Уяўленне, хіміі, хуткасць, атрымалі, у, рэакцый, хімічных, вы, курсе, аб, неарганічнай.

Вы, зубны, мне, можа, параіць, паста, які?

Быць, вы, карысць, на, працэдуры, усе, ці?

Бальніца, быць, месяц, пасля, санаторый, у.

5. Зрабіце марфемны разбор медыцынскіх тэрмінаў.

Здароўе, зацвярдзець, аперацыйны, растварэнне, паранены, воспавы, закупорка, лячэнне, вірусны, смяротнасць, фельчарскі, рэабілітацыя, лячэбніца, задышка, бяссонне, галавакружэнне, мікстура, відазмяненне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]