
- •Метадычная распрацоўка для студэнтаў №3
- •Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
- •III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:
- •IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў.
- •МАтэрыял для самападрыхтоўкі:
- •1. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння
- •2. Лексічнае значэнне слова. Адназначныя і мнагазначныя словы
- •3. Лексіка паводле значэння
- •Антонімы
- •Амонімы
- •Паронімы
- •V. Літаратура Асноўная:
- •Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №3
- •Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
- •Паглыбіць веды аб сістэме лексічных сродкаў беларускай мовы.
- •Набываць навыкі карыстання моўнымі сродкамі беларускай мовы ў розных сітуацыях прафесійных зносін.
- •Выхоўваць пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.
- •IV. Агульныя метадычныя ўказанні:
- •1. Уводная частка:
- •Адзначце нумары радкоў з правільна ўжытымі паронімамі.
- •3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.
- •ПрактычнЫя заданні:
- •З усіх прапанаваных азначэнняў слоў падбярыце правільнае. Вызначце, якія словы адпавядаюць іншым азначэнням.
- •VI. Літаратура Асноўная:
Амонімы
У лексічным складзе мовы сустракаюцца словы, якія маюць аднолькавы гукавы склад, але рознае значэнне. Такія словы называюцца амонімамі (грэч. homos – аднолькавы і onyma – імя), а саму з’яву супадзення ў гученні дзвюх і больш моўных адзінак – аманіміяй.
Амонімы неабходна адрозніваць ад мнагазначных слоў. Мнагазначныя словы ўзніклі ў выніку набыцця словам новых лексічных значэнняў, паміж якімі існуюць цесныя сувязі. У адрозненне ад мнагазначных слоў значэнні амонімаў не маюць семантычнай агульнасці і не звязаны паміж сабой. Напрыклад, прыметнік вузкі мае значэнні:
1). невялікі ў шырыню (вузкая вуліца);
2). вельмі цесны (вузкі свіцер);
3). пераноснае – які ахоплівае нямногае, нямногіх; нешматлікі (вузкая нарада, вузкае кола спецыялістаў);
4). пераноснае – з абмежаванямі поглядамі, інтарэсамі, недалекі (вузкі кругагляд, вузкі розум).
Пры размежаванні амонімаў і мнагазначных слоў неабходна ўлічваць, што:
1). Амонімы маюць розную спалучальнасць са словамі: гасцінец (“падарунак”) – купіць, прынесці, смачны, прыгожы і гасцінец (“шлях”) – шырокі, роўны; ля вёскі, пасёлка; прайсці, праехаць.
2). Аманімічныя словы могуць адрознівацца марфемнай будовай (слова стрэлка – “малая страла” выдзяляецца суфікс к , а ў слове стрэлка “вузкі і доўгі выступ сушы; пясчаная каса” суфікс не вычляняецца).
3). Граматычныя формы (слова вытрымка “цытата” мае формы адзіночнага і множнага ліку, а вытрымка “стойкасць” – толькі адзіночнага).
4).Амонімы можна выявіць на аснове словаўтваральных сувязей з іншымі словамі. Так, ад назоўніка завод “прамысловае прадпрыемства” ўтвараецца прыметнік завадскі, а ад завод “адборная парода свойскай жывёлы” – заводны.
5). У амонімаў сінонімы семантычна розныя: каса – заплеценыя валасы і каса – доўгая вузкая мель, а ў мнагазначных слоў – блізкія паводле сэнсе: бераг (ракі) – край і бераг (хусткі) – канец.
Ад лексічных амонімаў трэба адрозніваць :
Амаформы
Амографы
Амафоны
1). Амаформы (грэч. homos – аднолькавы і лац. forma – форма) (або граматычныя амонімы) – гэта словы адной або розных часцін мовы, якія супадаюць паводле гучання і напісання ў асобных граматычных формах. Напрыклад, тры (лічэбнік) і тры (загадная форма дзеяслова), лячу (ад лячыць) і лячу (ад ляцець), вусны (прыметнік) і вусны (назоўнік), напасці (дзеяслоў) і напасці (родны склон назоўніка).
2). Амографы (грэч. homos – аднолькавы і grafo – пішу) (або графічныя амонімы) – словы і формы слоў, якія супадаюць ў напісанні, але адрозніваюцца вымаўленнем (націскам або гукавым складам). Напрыклад, пара́ і па́ра, пры́мус і прыму́с, пры́клад і прыкла́д, па́лкі і палкі́, яму́ і я́му.
3). Амафоны (грэч. homos – аднолькавы і phone – гук) (або фанетычныя амонімы) – словы і формы слоў, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае напісанне. Напрыклад, грыб і грып, код і кот, на тры і натры.
Паронімы
Паронімы (грэч. para – побач і onyma – імя) – словы блізкія па гучанні незалежна ад іх паходжання, значэння, марфалагічнай будовы (у шырокім сэнсе); словы, утвораныя ад аднаго кораня пры дапамозе разных суфіксаў і маюць рознае або часткова супадаючае значэнне.
Прыметы паронімаў:
1). Наяўнасць аднаго і таго ж кораня ў коэным слове лексічнай пары або групы (абанент - абанемент, цярпімы – цярплівы, каларыйны – каларытны).
2). Вузкая дыферынцыраванасць лексічных значэнняў (прастудны – “які мае адносіны да прастуды” і прастудлівы – “схільны да прастуды”).
3).Частая сугучнасць прыставак і суфіксаў (праезны, праязны, праездны; рассыпны, рассыпчаты).
4). Прыналежнасць да адной часціны мовы (пілаванне – пілавінне, рухавы – рухомы).
Радзей паранімічныя адносіны ўзнікаюць паміж дзеясловамі.
Шляхі ўзнікнення паронімаў:
1). Далучэнне да аднаго кораня розных прыставак і суфіксаў, ў выніку чаго атрымліваюцца словы, падобныя па гучанні, але розныя ці блізкія па значэнні (марфалагічны шлях) (белы – бяліць і бялець; бяда – бядак і бядняк, сусед – суседні і суседскі).
2). Пераасэнсаванне семантыкі аднаго са словаўтваральных варыянтаў і набыццё ім новага значэння (семантычны) (значэнне варыянта дрэўка ўстарэла і амаль выцеснена дрэўцам).
3). Запазычанні (адрасат і адрасант, абанент і абанемент, статут і статус).