- •Метадычная распрацоўка для студэнтаў №3
- •Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
- •III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:
- •IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў.
- •МАтэрыял для самападрыхтоўкі:
- •1. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння
- •2. Лексічнае значэнне слова. Адназначныя і мнагазначныя словы
- •3. Лексіка паводле значэння
- •Антонімы
- •Амонімы
- •Паронімы
- •V. Літаратура Асноўная:
- •Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №3
- •Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
- •Паглыбіць веды аб сістэме лексічных сродкаў беларускай мовы.
- •Набываць навыкі карыстання моўнымі сродкамі беларускай мовы ў розных сітуацыях прафесійных зносін.
- •Выхоўваць пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.
- •IV. Агульныя метадычныя ўказанні:
- •1. Уводная частка:
- •Адзначце нумары радкоў з правільна ўжытымі паронімамі.
- •3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.
- •ПрактычнЫя заданні:
- •З усіх прапанаваных азначэнняў слоў падбярыце правільнае. Вызначце, якія словы адпавядаюць іншым азначэнням.
- •VI. Літаратура Асноўная:
3. Лексіка паводле значэння
Паводле характару значэнняў слоў і іх суадносін, а таксама фанетычнага афармлення размяжоўваюць:
Сінонімы
Антонімы
Амонімы
Сінонімы
Сінонімы (грэч. synonymos – аднайменны) – розныя гучаннем, але блізкія або аднолькавыя значэннем словы, якія абазначаюць адну і тую ж з’яву рэчаіснасці і адрозніваюцца сферай ужывання, адценнямі значэнняў, стылістычнай афарбоўкай або тым і другім адначасова.
Сінонімы адрозніваюцца:
1). Сэнсавым адценнем: добры (станоўчы) – выдатны (вельмі добры) – цудоўны (надта добры).
2). Па сферы ўжывання: цемра (літ.) – цямрэча (гут.) – сутонне (дыял.).
3). Паводле стылістычнага афармлення: памерці (нейтр.) – развітацца з жыццём (паэт.) – акалець (груб.).
У сучаснай беларускай мове вылучаюць сінонімы:
1). Лексічныя – гэта словы, якія аб’яднаны ў лексіка-семантычныя групы (сінанімічныя рады) на аснове блізкасці значэнняў (даўні, старадаўні, стары, старажытны).
2). Марфалагічныя – гэта сінанімічныя формы слоў (ранняй (Р.скл.) – ранняя (Н.скл.) – раннюю (В. скл.).
3). Сінтаксічныя – гэта сінанімічныя канструкцыі: Стаматыт можа працякаць у вострай форме, калі запаленне слізістай абалонкі развіваецца хутка, вылучаецца моцнай балючасцю. - Калі запаленне слізістай абалонкі развіваецца хутка і вылучаецца моцнай балючасцю – гэта вострая форма стаматыту.
Прадметам вывучэння лексікалогіі з’яўляюцца лексічныя сінонімы. Сярод лексічных сінонімаў вылучаюць наступныя:
1). Семантычныя
2). Стылістычныя
3). Сэнсава-стылістычныя
Акрамя названых груп асобна вылучаюць сінонімы:
1). Абсалютныя (ці лексічныя дублеты) – словы, якія не адрозніваюцца ні сэнсам, ні стылістычна (лінгвістыка – мовазнаўства, асіміляцыя – прыпадабненне).
2). Кантэкстуальныя – словы, якія захоўваюць сінанімічнасць у кантэксце.
Хранічная форма стаматыту мае вялае, працяглае цячэнне з невялікай балючасцю.
Шляхі ўзнікнення сінонімаў:
1). Супадзенне значэння спрадвечнага і іншамоўнага слова (страха – дах (ням. Dach), канчатак – флексія (лац. Flexio), вываз – экспарт (англ. export).
2). Паралельнае існаванне літаратурных і дыялектных слоў (агонь – цяпло, бусел – бацян).
Сукупнасць сінонімаў той ці іншай мовы называецца сінанімікай. Багацце сінанімікі – сведчанне высокай ступені развіцця мовы, яе вялікіх магчымасцей выражэння самых тонкіх адценняў думкі.
Антонімы
Антонімы (грэч. anti – супраць і onyma – імя) – словы адной часціны мовы з супрацьлеглым значэннем (продкі – нашчадкі, сяўба – уборка, плакаць – смяяцца). Здольнасць слоў уступаць у процілеглыя адносіны, а таксама і сам працэс семантычнага супрацьпастаўлення носіць назву антаніміі.
Адрозніваюць:
1). Моўныя антонімы, якія захоўваюць антанімічнасць па-за кантэкстам (белы – чорны, цеплыня – холад).
2). Кантэкстуальныя, якія набываюць антанімічнасць у кантэксце (добры чалавек – скупы чалавек, тоўстае дрэва – маладое дрэва).
Стаматыт можа працякаць у вострай форме, калі запаленне слізістай абалонкі развіваецца хутка, вылучаецца моцнай балючасцю. Хранічная форма стаматыту мае вялае, працяглае цячэнне з невялікай балючасцю.
Мнагазначныя словы могуць утвараць некалькі антанімічных пар, суадносных з кожным значэннем мнагазначнага слова (кароткі – доўгі (сук), кароткі – высокі (чалавек), кароткі – шматслоўны (выклад), кароткі – працяглы (гук), кароткі – поўны (прыметнік).