Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэмы па Гісторыі Беларусі.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
12.07.2019
Размер:
31.86 Кб
Скачать

Тэма 14. Эканамічнае і культурнае жыццё незалежнай Беларусі (1991 – 2009 гг)

Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі устойпівага эканамічнага развіцця кpaiны. Станаўленне i рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі. Роля Усебеларускіх народных сходаў у прыняцці планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.

Духоўнае i культурнае жыццё беларускага народа на мяжы XX-XXI стст. Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Далейшае фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні: узаемаадносіны дзяржавы i царквы. Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Балонскі працэс i мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі. Асэнсаванне гістарычнага мінулага i сучаснасці ў творах літаратуры i мастацтва.

Раздзел 5. Беларусь у сучасным свеце

Тэма 15. Рэспубліка Беларусь на міжнароднай арэне

Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні i станаўленні СНД. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Працэс стварэння Саюза Беларусі i Pacii. Мес­ца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай i еўразійскай прасторы ва умовах глабалізацыі i нарастання пагрозы міжнароднага тэрарызму. Рэспубліка Беларусь - раўнапраўны член сусветнай супольнасці.

Тэма 16. Дзяржаўны суверэнітэт і яго сімвалы

Гісторыя дзяржаўнага сцяга, герба, гімна. Гісторыя нацыянальнай валюты.

Фалерыстыка. Філатэлія.

Тэма 17. Беларуская мова: мінулае і сучаснасць

Прыналежнасць беларускай мовы да індаеўрапейскай моўнай сям’і Фарміраванне самабытнай беларускай мовы в эпоху сярэднявечча. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы. Беларуская і іншыя славянскія мовы. Беларуская мова ў ХХ ст.. Сучаснае становішча беларускай мовы.

Тэма 18. Беларусы ў свеце

Узнікненне беларускай дыяспары. Асноўныя этапы её фарміравання. Колькасны склад. Прычыны эміграцыі з Беларусі на розных этапах айчыннай гісторыі. Найбольш значныя калоніі беларусаў ў свеце і іх роля ў прапагандзе беларускай культуры. Сувязі з Бацькаўшчынай.

Тэма 19. Нацыянальны характар беларусаў

Этымалогія і сэнс тэрмінаў ”менталітэт”, ”нацыянальны характар”, ”нацыянальная самасвядомасць”. Вытокі беларускага менталітэта і характара. Уплыў паганства и хрысціянства на станаўленне і эвалюцыю менталітэта і нацыянальнага характару беларусаў.

”Дадатныя” и ”адмоўныя ” рысы беларускага нацыянальнага характару. Спецыфіка беларускага менталітэта і характара ў параўнанні з адпаведнымі характарыстыкамі іншых народаў. Фактары, што паўплывалі на працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]