Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа №1 (1 семестр).docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
35.63 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі"

Кантрольнае заданне №1

па

беларускай мове

Выканаў:

Студэнт-завочнік: ** курса

Спецыяльнасць: ******

Група: № *****

Прозвішча, імя, імя па бацьку: ****** ** ***

Хатні адрас:

*************************,

Мінск 20**

Заданне 1. Знайдіце і запішіце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складіце да яго тэзісны план.

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Лічыцца, што на базе ўсходніх славянскіх дыялектаў, у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст., а затым распалася на рускую, беларускую, украінскую. Мову, якая прыйшла ў Х ст з прыняццем хрысціянства, называюць старажытнарускай літаратурнай мовай. На гэтай мове былі створаны “Слова аб палку Ігаравым”, летапіс “Аповесць мінулых гадоў” і інш. Значная колькасць пісьмовых помнікаў былі на царкоўнаславянскай мове. З арыгінальных рэлігійных твораў старажытнай эпохі дайшлі да нас творы Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага, Ефрасінні Полацкай.

Значная большасць помнікаў пісьменнасці дайшла ад XIII ст. Гэта шматлікія гандлёвыя дагаворы, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы.

Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх княстваў. Уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. У гэты час склалася беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмовая мова (старабеларуская). Гэтая мова мела статус афіцыйнай, дзяржаўнай .

Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае пісьменства, якое існавала ў такіх жанравых формах, як летапісы , мемуары, творы мастацкай літаратуры – перакладной і арыгінальнай . Выкарыстанне старабеларускай мовы ў творах рэлігійнай літаратуры – даволі цікавая старонка ў гісторыі літаратурнай мовы. Шматвякавая барацьба праваслаўя і каталіцызму ў цэлым паслабляла кніжна-хрысціянскую культуру беларусаў на царкоўнаславянскай мове. Пераклад і выданне на Беларусі рэлігійнай літаратуры звязаны з дзейнасцю такіх выдатных пісьменнікаў-асветнікаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі.

Аднак далейшае развіцце беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў неспрыяльных умовах. З утварэннем Рэчы Паспалітай пагаршаліся ўмовы для развіцця пісьменнасці на беларускай мове. У XVII-XVIII ст. польская мова становіцца мовай канфесійнай палемікі, свецкай літаратуры. Паступова беларуская мова выцясняецца з прыватнага пісьмовага ўжытку.

У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект (“наречие”) рускай мовы. Загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова. Менавіта ў гэты час умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа прадстаўнікамі беларуска-польскага асветніцтва першай паловы XIXст. Я. Чачотам, Я. Баршчэўскім, В. Дунін-Марцінкевічам , К. Каліноўскім і інш. Іх творчасць і есць пачатак новай беларускай нацыянальнай літаратурна-пісьмовай мовы.

Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1918 г выдалі “Беларускі правапіс”. Але найбольш значнай стала “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча (1918 г.)

У XX-ыя гг ў выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. Пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.

У другой палове XX ст. нацыянальна-моўная палітыка мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 50-80-ых гадоў выкарыстанне беларускай мовы хутка звужалася: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала пазіцыю рускай, якая, па сутнасці, ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі.

Сітуацыя змянілася ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых гадоў. У 1990 г. беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, СМІ значна павялічыла аб’ ем камунікацыі на беларускай мове.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), маюць вынікам тое, што беларуская мова не выкарыстоўваецца як дзяржаўная, не з’яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіццё на ёй розных жанраў літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру. Сёння беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.