Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная работа №1,вариант 5,

.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
91.65 Кб
Скачать

Варыянт 5

Заданне 1. Беларуская мова ў XX стагоддзi.

Каб асэнсаваць стан і месца беларускай мовы ў XX стагоддзі, неабходна звырнуцца да яе гісторыі. У далёкія ад нас часы беларускія землі насялялі народы розных сацыяльных і этнічных груп, звязаных з адметнымі культурнымі асаблівасцямі і веравызнаннямі, але дзяржаўнай стала беларуская, зацверджаная Статутам ВКЛ 1566 года. На гэта не аказала рашаючага ўплыву забарона яе ў справаводстве Варшаўскім сеймам 1696 года, калі тэрыторыя Беларусі знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай, і ўваходжанне беларускіх земляў у Расійскую імперыю (пасля трох падзелаў РП: 1772 года, 1793 года і 1795 года).

У вусным маўленні беларускай мовай карысталіся ўжо ў XIII стагоддзі, а ў літаратурна-пісьмовы ўжытак яна ўвайшла з XIV стагоддзя. Новую эру ў моўнай патрэбнасці простага народа адкрывае біблейская традыцыя, паводле якой беларускі першадрукар Францішак Скарына канстатаваў: “Чалавек жыве не толькі хлебам або лекамі, але больш за ўсё ўсякім словам” (Апостал). Слова, як моўная адзінка, здаўна выражала і выражае паняцці рознага зместу (прадметы, працэсы, з’явы), а ў шырокім значэнні мова - сродак зносін паміж людзьмі. 

Няма патрэбы апісваць стан беларускай мовы ў розныя перыяды яе ўнутраннага развіцця і функцыянальнага развіцця ў залежнасці ад лінгвістычных і экстралінгвістычных фактараў. Важна адзначыць перавагу стану беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму, калі ў межах Беларусі ўжываюцца дзве дзяржаўныя мовы - беларуская і руская. 

У сувязі з павевам часу першапачаткова ў нас была намечана паскораная праграма ўжывання беларускай мовы як дзяржаўнай у розных сферах жыцця і дзейнасці народа. Беларуская мова стала набываць другое жыццё, асабліва пасля прыняцця Закону “Аб мовах у Беларускай ССР” (1990 год), у якім, адпаведна з Канстытуцыяй БССР, яна была афіцыйна прызнана і ўзаконена дзяржаўнай мовай у рэспубліцы. Узрастаючы інтарэс да беларускай мовы ў Беларусі патрабаваў ад грамадства, каб беларусістыка займала больш ганаровае і прэстыжнае месца ў параўнанні з яе становішчам да перыяду галоснасці і перабудовы. Улады пачалі размаўляць на беларускай мове… На жаль, гэтыя моманты не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым. Пасля рэферэндуму 14 мая 1995 года грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - рускую і беларускую. 

За беларускую літаратурную мову цяпер сталі прымаць і так званую “трасянку”, і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з’явы адносна існавання ў Беларусі дзвюх дзяржаўных моў не даюць станоўчых вынікаў, бо тыя, хто ўчора дамагаўся беларускай мовы, а сёння рускай, памятаюць яе (беларускай мовы) лёс у розныя гістарычныя перыяды, калі на беларускіх землях было пяцімоўе (ужываліся польская, лацінская, царкоўна-славянская, беларуская і руская мовы), пазней была то моўная паланізацыя, то русіфікацыя.  Для таго, каб сталі рэальнымі перспектывы развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе культурнай ролі ў беларускім грамадстве, трэба перш за ўсё вызначыць яе моўную аснову з улікам ўласнай моватворчасці, сувязі і ўзаемаддзеяння з іншымі славянскімі і неславянскімі мовамі. 

Здавалася б, што беларуская мова сёння павінна прадаўжаць сваю ранейшую традыцыю, калі яна паводле пастановы Статута ВКЛ 1566 года была прызнана дзяржаўнай мовай. На жаль, абвяшчэнне ў нас дзвюхмоўя парушаецца. Пра гэту тэндэнцыю вышэйшыя улады не кажуць услых, а факты - упартая рэч: ідзе скарачэнне беларускіх школ за кошт павелічэння рускіх, не праводзіцца і беларусізацыя ў вышэйшых навучальных устанровах рэспублікі Беларусь… Моўная сітуацыя ў Беларусі ўскладняецца і тым, што значная частка беларускай моладзі захапляецца вывучэннем замежных моў - англійскай, нямецкай, французскай і іншымі, забываючы ці ігнаруючы родную мову. 

Для ўзняцця прэстыжу беларусукай мовы неабходна перш за ўсё на дзяржаўным узроўні ўсвядоміць, што мова - гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды. Для ажыццяўлення прагрэсіўных крокаў у засваенні і ўдасканаленні роднай мовы на народна-нацыянальнай моўнай аснове неабходна засвоіць папярэднюю моўную спадчыну беларускай мовы. 

Тэзiсны план

1. Каб асэнсаваць стан і месца беларускай мовы ў XX стагоддзі, неабходна звырнуцца да яе гісторыі.

2. Слова здаўна выражала і выражае паняцці рознага зместу i таксама з'яўляецца сродкам зносін паміж людзьмі. 

3. Беларуская мова мела перавагу стану ва ўмовах білінгвізму, калі ў межах Беларусі ўжываюцца дзве дзяржаўныя мовы - беларуская і руская. 

4. Пасля прыняцця Закону “Аб мовах у Беларускай ССР” беларуская мова стала афіцыйнай дзяржаўнай мовай у рэспубліцы, але пасля рэферэндуму 14 мая 1995 года стала пытанне аб прызнаннi у Беларусі дзвюх дзяржаўных моў - рускай і беларускай.

5. Каб вызначыць перспектывы развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе культурнай ролі, трэба перш за ўсё вызначыць яе моўную аснову.

6. Абвяшчэнне дзвюхмоўя пачало парушацца.

7. Мова - гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды.

Заданне 2.

Марфалагiчная iнтэрферэнцыя(родны склон):

хотелось отдыха – хателася адпачынку;

не хватило времени – не хапiла часу;

не слышно ветра – не чуваць ветру;

присутствие друга – прысутнасць сябра;

удар молнии – удар маланкi.

Марфалагiчная iнтэрферэнцыя(месны склон):

находиться на улице – знаходзiцца на вулiцы;

сидеть на коне - сядзець на канi;

спать на полу – спаць на падлозе;

бегать по поляне – бегаць па палянцы;

нога в сапоге – нага ў боце.

Сiнтаксiчная iнтэрферэнцыя:

они будут смеяться над ним – яны будуць смяяцца з яго;

пойти за водой – пайсцi па ваду;

приехал из деревни – прыеха ў з вёскi;

благодарить милиционера – дзякаваць мiлiцыянеру;

девочка принесла домой маленькую собачку – дзяўчынка прынесла дамоў маленькага сабачку.

Заданне 3.

Сеткавы шлюз – навуковы стыль.

Сеткавы шлюз – гэта маршрутызатар або праграмнае забеспячэнне для спалучэння камп'ютарных сетак, якiя выкарыстоўваюць розныя пратаколы.

Тэлефон – навуковы стыль.

Тэлефон – электраакустычны прыбор для ператварэння электрычных ваганняў у гукавыя.

Зрокавыя раздражненнi – навуковы стыль.

Зрокавыя раздражненнi, як светлавыя хвалi, адрознiваюцца адзiн ад аднаго трыма фiзiчнымi ўласцiвасцямi i суадносяцца з трыма псiхалагiчнымi ўласцiвасцямi адчування святла.

Знакi прыпынку – публiцыстычны стыль.

Знакi прыпынку i асноўныя правiлы iх ўжывання ўзнiклi

вельмi даўно, але асаблiва пашырылася iх выкарыстанне пры вынаходстве кнiгадрукавання i яго далейшым развiццi.

Новы жыхар - публiцыстычны стыль.

Вось ужо некалькi дзён наведвальнiкаў Мiнскага гарадскога запарку радуе новы жыхар.

Ад рэдакцыi газеты «Пераходны ўзрост» - публiцыстычны стыль.

Свае нарысы, замалёўкi, вершы пра выдатныя мясцiны i аўтарскiя фотаздымкi дасылайце на адрас: 210015, г. Вiцебск, вул. Лазо, 13а, рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

Запыт у выдавецтва – афiцыйна-справавы стыль.

Па закранутым пытаннi МУС (Мiнiстэрства Унутраных Спраў) Рэспублiкi Беларусь накiравала запыт у выдавецтва.

Узнагароджанне лепшага работнiка – афшцыйна-справавы

За добрае выкананне сваёй працы ўзнагародзiць слесара Пятрова прэмiяй.

Юрыст не пряняў усе прадугледжаныя законам меры для поўнага i аб'ектыўнага даяслядавання акалiчнасцяў справы. – афiцыйна-справавы.

Заданне 4.

1. система передачи – сістэма перадачы: сукупнасць  тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюцьўтварэнне лінейнага тракта, тыпавых групавых трактаў і тыпавых каналаў перадачы;

2. канал основной цифровой – канал асноўны лічбавы: тыпавы канал перадачы з хуткасцю перадачы 6 к/с;

3. затухание – згасанне: адзін з фактараў, які вызначае максімальную адлегласць, на якую можна перадаць сігнал

без рэгенерацыі і ўзмацнення;

4. процесс – працэс:паслядоўнасць прадугледжаных падзей, вызначаная аб'ектам абоз'явай і выконваецца ў зададзеных умовах;

5. грамматика языка – граматыка мовы: сукупнасць  сінтаксічных правілаў і правілаў карэктнасці;

6. сетевое сопряжение – сеткавае спалучэнне: кропка  падлучэння да лічбавай  станцыі  абсталявання, адрознага  ад  абаненцкага;

7. алфавит языка – алфавіт мовы: набор знакаў (літар мовы), якія могуць быць выкарыстаны пры запісу фраз ці прапаноў, якія апісваюць алгарытм;

8. пользователь услуги - карыстальнік паслугі: аб'ект  (фізічная асоба або тэхнічная прылада), які карыстаецца паслугай ад імя абанента;

9. повреждение – пашкоджанне: падзея пераходу прылады ў няспраўны, але працаздольны стан;

10. сбой – збой: кароткачасовае адмауленне,  якое  само  ўстараняецца;

11. код – код: сукупнасць знакаў, з дапамогай якіх  адлюстроўваецца інфармацыя;

12. центр технической эксплуатации – цэнтр  тэхнічнай  эксплуатацыі: цэнтр, адкуль ажыццяўляецца дыстанцыйнае назіранне  за якасцю функцыяніравання станцый;

13. автоматизированная система управления – аўтаматызаваная сістэма кіравання: гэта сістэма "чалавек-машына", якая забяспечвае збор і перапрацоўку інфармацыі, неабходнай для рэалізацыі функцый кіравання з  выкарыстаннем  сродкаў  аўтаматызацыі вылічальнай тэхнікі;

14. вычислительная сеть – вылічальная сетка: сукупнасць  вузлоў, якая складаецца з  вылічальных  машын (пакуль  асабістыя  камп’ютары) і ліній сувязі;

15. открытая система – адкрытая сістэма: сеткавая  прылада,   гатовая ўзаемадзейнічаць з іншымі сеткавымі прыладамі з  выкарыстаннем стандартных правілаў;

16. логическая топология – лагічная тапалогія: маршрут  перадачы  даных паміж вузламі сеткі;

17. шлюз – шлюз: прылада, падлучаная больш чым да адной

сеткі

18. сторонние силы – пабочныя сілы: гэта  сілы хімічнага,  механічнага, магнітнага, любога, але неэлектрастатычнага  паходжання;

19. короткое замыкание – кароткае замыканне: рэзкае  ўзрастанне сілы току ў ланцугу пры супраціўленні нагрузкі, якая імкнецца да 0;

20. аккумулятор – акумулятар: хімічная  крыніца  току шматразовага дзеяння.

Заданне 5.

Взаимодействие коммутационных узлов, находящихся в районных центрах, с узлами в областных центрах осуществляется по цифровым потокам Е12.На сельской телефонной сети (СТС) используется радиальный способ построения сети (одноступенчатая схема) с возможностью использования прямых и обходных путей. При необходимости включения действующих аналоговых оконечных станций в цифровую центральную станцию возможны следующие варианты:

– сохранение существующей аппаратуры систем передачи от оконечной станции, если новая центральная станция реализует такие включения, если не реализует, то необходима установка соответствующих конверторов;

– замена аналоговых систем передачи и аппаратуры с нестандартными цифровыми трактами на цифровую стандартную аппаратуру систем передачи со стандартными трактами.

При применении электронной станции на сельской сети должна применяться двухзвенная структура или трехзвенная. Обеспечение надежности производится дублированием звеньев АКС№7 в связи с невозможностью организации альтернативных маршрутов.

Связь между центральной станцией и оконечной станцией должна быть управляема системой сигнализации АКС№7.

Пераклад:

Узаемадзеянне камутацыйных вузлоў, якія знаходзяцца ў раённых цэнтрах, з вузламі ў абласных цэнтрах ажыццяўляецца па лічбавых патоках Е12. На сельскай тэлефоннай сеткі (СТС) выкарыстоўваецца радыяльны спосаб пабудовы сеткі (аднаступенчатая схема) з магчымасцю выкарыстання прамых і абыходных шляхоў. Пры неабходнасці ўключэння дзеючых аналагавых канцавых станцый у лічбавую цэнтральную станцыю магчымы наступныя варыянты:

- захаванне існуючай апаратуры сістэм перадачы ад канцавой станцыі, калі новая цэнтральная станцыя рэалізуе такія ўключэннi, калі не рэалізуе, то неабходна ўстаноўка адпаведных канвертараў;

- замена аналагавых сістэм перадачы і апаратуры з нестандартнымі лічбавымі трактамi на лічбавую стандартную апаратуру сістэм перадачы са стандартнымі трактамi.

Пры ўжыванні электроннай станцыі на сельскiх сетках павінна прымяняцца двухзвенная структура або трохзвенная.  Забеспячэнне  надзейнасці  вырабляецца  дубляваннем  звёнаў  АКС № 7 у сувязі з немагчымасцю  арганізацыі  альтэрнатыўных  маршрутаў.

Сувязь паміж цэнтральнай станцыяй і канцавой станцыяй павінна быць кіравана сістэмай сігналізацыі АКС № 7.

Заданне 6.

Iзюмаў Н. М., Ліндзе Д. П., Асновы радыётэхнікі.  Вучэбная серыя.М., "Энергія", 1971-480 с. з іл.

Падручнік уключае ў сябе 12 раздзелаў. У кожнай главе падрабязна апісваюцца розныя з'явы і прынцыпы работы радыётэхнічных прылад. 

Главы 7,8,9 і 12напісаны Н. М. Iзюмавым, астатнія – Д. П. Линдзе.

Гэта трэцяе выданне. Падручнік "Асновы радыётэхнікі" прызначаны для радыёаматараў і студэнтаў універсітэтаў электронікі.

Заданне 7.

Распiска

Я, Захараў Юрый Львович (пашпарт серыі ВМ0 № 255648, выдадзены РАУСам Першамайскага раёна г.Магiлева), атрымаў ад Кушнiна Сцяпана Пятровіча 900000 рублёў. Абавязваюсь павяр-нуць усю суму 24.12.11. 11.08.11  (подпіс)

Лiст-запрашэнне

Паважаны спадар Куляшоў Антон Пятровiч! Буду рады бачыць Вас на адкрыцці маёй персанальнай выставы. Яна адбудзецца 06.08.2011. На ёй  будуць  выстаўлены  вынікі  маёй  гадавы творчай дзейнасці. Вашыя думкі і ўражанні ад выставы для мяне вельмі важныя. Маю надзею, што ў гэты час Вы  будзеце  вольныя ад спраў і знойдзiце час азнаёміцца ​​з маімi працамі. З найлепшымi пажаданнямi Аляксандар Маслякоў.

Лiтаратура

1. С.М.Грабчыкаў. Руска-беларускi слоўнiк. Мн.: народная асвета, 1990.

2. Н.М.Iзюмаў, Д.П.Лiндзе. Асновы радыётэхнiкi. М., «Энэргiя».

3. Берлин, А.Н. Коммутация в системах и сетях связи. –М.: Эко-Трендз, 2006.-344 с.: ил.

4. Яценков В.С. Микроконтроллеры Microchip rfPIC со встроенным маломощным радиопередатчиком. – М.: Горячая линия – Телеком, 2006. – 344 с.

5. Телекоммуникационные технологии: Введение в технологии GSM: Учеб. пособие для высш. учеб. заведений/ С.Б.Макаров, Н.В.Певцов, Е.А.Попов, М.А. Сиверс. – М.: Издательский центр «Академия», 2006. – 256 с

6. Беларуская мова ў 2-ой палове ХХ стагоддзя. Мн.,1998.

7. Граматыка беларускай мовы. Мн., 1962-1966.