Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа №1.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
108.54 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ»

Інстытут інфармацыйных тэхналогій

КАНТРОЛЬНАЯ ПРАЦА

па дысцыпліне

«БЕЛАРУСКАЯ МОВА»

Выканаў:

студэнт групы 183221

Ціхнавецкі М.М.

Мінск БДУІР 2011

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

1. Паходжанне беларускай мовы.

2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Беларуская мова сярод іншых моў свету

Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Усе асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Мова – гэта не толькі сродак зносін і сувязей, але і люстэрка жыцця ўвогуле.

У залежнасцi ад паходжання, наяўнасцi або адсутнасцi рыс усе мовы свету, колькасць якіх па розных прычынах вызначаецца спецыялістамі ў межах ад 3000 да 6000, падзяляюцца на асобныя группы: роднасныя i няроднасныя, а сярод роднасных вылучаюць моўныя сем’i, групы i падгрупы. У адну групу аб’ядноўваюцца мовы, блізкія граматычным складам, фанетычнай сістэмай, лексікай.

З усіх дваццаці засведчаных моўных сем’яў найбольш вялікай з’яўляецца індаеўрапейская, яе мовы распаўсюджаны на ўсіх кантынентах. Амаль кожны другі чалавек карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моў, да якіх адносіцца і беларуская.

Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў. Існуе 16 такіх груп: германская група (нямецкая, англiйская, iсландская, шведская, дацкая i iншыя мовы), раманская (французская, iспанская, iтальянская, партугальская, румынская, малдаўская i iншыя, мёртвая – лацiнская), кельцкая (iрландская, шатландская, гэльская, брэтонская i iншыя), балтыйская (лiтоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы – пруская i яцвяжская), iранская (персiдская, таджыкская, курдская i iншыя, мертвая – авестыйская, старажытнаперсiдская), iндыйская цi iндаарыйская (хiндзi, урду, бенгалi i iншыя, а таксама мёртвыя – ведыйская, санскрыт) i iншыя.

Так, да канца 80-х гадоў ХХ ст. колькасць еўрапейцаў, што размаўляюць на германскіх і раманскіх мовах, складала прыблізна 180 мільёнаў чалавек, а на славянскіх мовах – звыш 240 мільёнаў чалавек. Ва ўсім жа свеце славян налічваецца каля 300 мільёнаў чалавек. Такім чынам, на еўрапейскім кантыненце самую вялікую і па колькасці сваіх носьбітаў, і па тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы.

Беларуская мова таксама адносіцца да славянскай групы моў, якая мае тры падгрупы: усходнеславянская падгрупа (беларуская, руская, украінская мовы); заходнеславянская падгрупа (польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая, кашубская мовы); паўднёваславянская падгрупа (сербская, харвацкая, балгарская, славенская, македонская мовы). Такім чынам, разам з рускай і ўкраінскай мовамі беларуская ўваходзіць у склад усходнеславянскай падгрупы.

Гэтыя падгрупы склаліся гістарычна. Назвы “ўсходне-, заходне- і паўднёваславянскія мовы” адпавядаюць геаграфічнаму размяшчэнню славян. Гісторыя і культура беларускага, рускага і украінскага народаў цеснам звязаны паміж сабою. Іх мовы маюць адну аснову – агульнаўсходнеславянскую мову, з якой узялі пачатак тры роднасныя мовы.

Хаця ва ўсходнеславянскую падгрупу ўваходзяць усяго тры мовы, але па колькасці насельніцтва, якое размаўляе на гэтых мовах, яна самая вялікая. Сучасныя усходнеславянскія мовы вельмі блізкія паміж сабой, роднасныя, маюць шмат агульнага, асабліва ў лексіцы і граматыцы. Адрозненні, якія адбыліся ў іх на працягу некалькіх стагоддзяў, не перашкаджаюць беларусам, рускім і ўкраінцам разумець адзін аднаго. Пра агульнасць усходнеславянскіх моў сведчыць вялікая колькасць агульных слоў з адным і тым значэннем, напрыклад: зямля (бел.), земля (рус.), земля (укр.). Але ў кожнай з гэтых моў ёсць і свае адметныя рысы, якія адрозніваюць іх і ствараюць нацыянальную спецыфіку. Так, для беларускай мовы характэрны зацвярдзелы гук [р], мяккія гукі [дз’] і [ц’].

Беларускай і ўкраінскай мове ў адрозненне ад рускай ўласцівы прыстаўныя зычныя [в] і [г ], падаўжэнне зычных, што тлумачыцца працяглым сумесным жыццём беларусаў і ўкраінцаў у складзе адной дзяржавы – Вялікім княстве Літоўскім, у XIV – XV стагоддзях яны нават карысталіся адной літаратурнай мовай – старажытнай беларускай або старабеларускай, якая склалася на аснове агульнаўсходнеславянскай мовы і мясцовых дыялектаў і ўжо ў XIV стагоддзі мела ўсе асноўныя рысы, характэрныя для сучаснай беларускай мовы. На старажытнай беларускай мове вялі справаводства, пісалі дыпламатычныя дакументы, мастацкія творы, летапісы, рэлігійныя тэксты, вучэбныя кнігі, рабілі пераклады з іншых моў. Гэты факт яшчэ раз сведчыць, што мова і гісторыя народа знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі.

Тэзісны план:

1.Усе мовы падзяляюцца на сем’і, групы і падгрупы.

2.Індаеўрапейская сям’я самая вялікая.

3.На еўрапейскім кантыненце самую вялікую групу складаюць славянскія мовы.

4.Усходнеславянскія мовы вельмі блізкія паміж сабой.

5.Мова і гісторыя народаў знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

1. Марфалагічная інтэрферэнцыя:

1.1. у родным склоне:

отказаться от социолизма – адмовіцца ад сацыялізму,

сила ветра – моц ветру,

мало снега – мала снегу,

значение тока – значэнне току,

частота пульса – частата пульсу;

1.2. у месным склоне:

ехать в поезде – ехаць у цягніку,

стоять на ветру – стаяць на ветры,

говорить об ученике - гаварыць аб вучню,

постоянно в движении – заўсёды ў руху,

поехать на трамвае – паехаць на трамваі;

2. сінтаксічная інтэрферэнцыя:

младше брата – маладзейшы за брата,

вернуться из отпуска – вярнуцца з адпачынку,

внимательный к людям – уважлівы да людзей,

подготовить к празднику – падрыхтаваць да свята,

шутить над ребенком – жартаваць з дзіцяці.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

1. Акадэмія адукацыі – публіцыстычны стыль

У 2011-2012 навучальным годзе Пецярбугская акадэмія постдыпломнай педагагічнай адукацыіі праводзіць Міжнародную пецярбургскую алімпіяду па рускай мове і культуры для вучняў краін СНД і Балтыі.

Метадычнае аб’яднанне – публіцыстычны стыль

Увага! 20 лістапада 2011 года адбудзецца метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. Прысутнічаць абавязкова павінен кожны.

Спартыўнае спаборніцтва – публіцыстычны стыль

Усяго гадзінай раней адбылося вялікае ў гісторыі беларускай каманды спартыўнае спаборніцтва, дзе яе удзельнікі атрымалі залаты медаль і паездку ў Парыж.

2. Сетка NGN – навуковы стыль

Сетка NGN дазваляе праз адну абаненцкую лінію прадастаўляць шэраг сучасных паслуг, напрыклад, інтэрактыўнае тэлебачанне, скарасны доступ у інтэрнэт, якасную тэлефонную сувязь і дадатковыя віды паслуг.

Праграмная мадэль мікрапрацэсара – навуковы стыль.

Праграмная мадэль мікрапрацэсара мае некалькі груп рэгістраў, даступных для выкарыстання ў праграмах.

Памер стэка – навуковы стыль

Памер стэка залежыць ад рэжыму работы мікрапрацэсара і не можа быць больш за 64 Кбайт (бо 4Гбайт у забароненым рэжыме)

3. Бракеражная камісія – афіцыйна-справавы стыль

Загадваю арганізаваць бракеражную камісію і назначыць адказным за вядзенне дакументацыі па харчаванню намесніка дырэктара.

Навучальны год – афіцыйна-справавы стыль

У школе ў 2010-2011 навучальным годзе навучалася 325 вучняў у 16 класах: 4 пачатковых класы з колькасцю 94 вучні і 12 класаў базавай і сярэдняй школы з колькасцю 231 вучань.

Закупка капіравальнай тэхнікі – афіцыйна-справавы стыль

Усе сродкі, выдзеленыя з дзяржаўнага бюджэту, былі пераведзены на закупку капіравальнай тэхнікі.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

1) Модем – мадэм: электронная прылада для пераўтварэння лічбавай інфармацыі сігнала ў аналагавую (мадуляцыя) для перадачы па аналагавым лініям сувязі і адваротнага пераўтварэння прынятага аналагавага сігнала зноў у лічбавы (дэмадуляцыя);

2) прокси-сервер - проксі-сервер: паслуга ў камп’ютарных сетках, якая дазваляе кліентам выконваць ўскосныя запыты да іншых сеткавых паслуг;

3) стек – стэк: структура данных, што арганізавана згодна прынцыпу LIFO (last in – first out): апошні прыйшоў – першы выйшаў;

4) виртуальная память - віртуальная памяць: схема арганізацыі памяці камп’ютара, пры якой праграмнае забеспячэнне ўяўляе адрасную прастору камп’ютара бесперапыннай і аднастайнай;

5) межсетевой протокол IP — міжсеткавы пратакол IP:

а) маршрутызуемы сеткавы пратакол; б) пратакол сеткавага ўзроўню сямейства TCP/IP;

6) микроскоп – мікраскоп: прылада, прызначаная для атрымання павялічаных выяваў, а таксама вымярэння аб’ектаў або дэталяў структуры, нябачных няўзброеным вокам;

7) Интранет – Інтранэт: унутраная прыватная сетка арганізацыі, пабудаваная з выкарыстаннем пратакола TCP/IP;

8) интэрфейс пользователя - інтэрфэйс карыстальніка: графічная, тэкставая і гукавая інфармацыя, якую праграма падае карыстальніку, а таксама такія кіруючыя паслядоўнасці, як націсканні клавішаў, перамяшчэнні мышы, якія карыстальнік ужывае для кіравання праграмай;

9) компьютерный вирус – камп’ютарны вірус: праграма, якая можа ўсталёўвацца ў сыстэму, памнажацца і інфікаваць камп’ютар, тым самым замінаючы працу;

10) список – спіс: структура дадзеных, якая змяшчае лінейна ўпарадкаванае мноства элементаў, кожны з якіх мае спасылкі на дадзеныя і на наступны і папярэдні элемент;

11) алгоритм – алгарытм: паслядоўнасць пэўных каманд-інструкцый, паводле якіх выконваецца некаторая задача за канечны час;

12) программа - праграма: пэўная паслядоўнасць каманд, якія выконвае мікрапрацэсар, каб рэалізаваць алгарытм і ад зыходных дадзеных прыйсці да выніку;

13) скаляр – скаляр: называецца зменная ці поле, якое можа ўмяшчаць у сябе толькі адно значэнне ў нейкі момант часу;

14) плагин – плагін: адносна невялікая праграмная частка, якая можа па патрэбе быць далучаная да асноўнай праграмы і дадаць ёй больш магчымасцяў;

15) очередь – чарга: працэс, арганізаваны згодна прынцыпу FIFO (first in – first out): першы прыйшоў – першы выйшаў; стуктура дадзеных, якая мадэлюе такія працэсы;

16) амплитуда – амплітуда: максімальнае значэнне зрушэння або змянення пераменнай велічыні ад сярэдняга значэння пры вагальным або хвалевым руху;

17) массив – масіў: паслядоўнасць аднатыпных элементаў, колькасць якіх фіксавана і якім прысвоена адно імя;

18) модуль – модуль: састаўная частка чаго-небудзь, аддзельная або хаця б мысленна вылучаемая з агульнага;

19) моделирование – мадэляванне:

а) даследаванне аб’ектаў пазнання на іх мадэлях; б) пабудова мадэлі рэальна існуючых прадметаў і з’яў;

20) световод – святлавод: ніць з аптычна празрыстага матэрыялу (шкло), выкарыстоўваемая для пераноса святла ўнутры пры дапамозе поўнага ўнутранага адлюстравання.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Под системой программирования понимают совокупность языка программирования и виртуальной машины, обеспечивающей выполнение программ, составленных на этом языке.

Виртуальная машина – это программный комплекс, имитирующий работу реальной машины с определенным входным языком на ЭВМ с другим машинным языком, т.е. реализующий входной язык программирования.

Виртуальная машина содержит транслятор и/или интерпретатор и может включать библиотеки стандартных подпрограмм, отладчик, компоновщик и другие сервисные средства. Транслятор представляет собой программу, осуществляющую перевод текстов с входного языка на машинный язык. Одной из разновидностей транслятора является компилятор, обеспечивающий перевод программ с языка высокого уровня (приближенного к человеку) на язык более низкого уровня (близкий к ЭВМ), или машинозависимый язык.

***

Пад сістэмай праграмавання разумеюць сукупнасць мовы праграмавання і віртуальнай машыны, якая забяспечвае выкананне праграм, складзеных на гэтай мове.

Віртуальная машына - гэта праграмны комплекс, які імітуе працу рэальнай машыны з вызначанай уваходнай мовай на ЭВМ з іншай машыннай мовай, гэта значыць, рэалізуе ўваходную мову праграмавання.

Віртуальная машына змяшчае транслятар і / або інтэрпрэтатар і можа ўключаць бібліятэкі стандартных падпраграм, адладчык, кампаноўнік і іншыя сэрвісныя сродкі. Транслятар ўяўляе сабой праграму, якая ажыццяўляе пераклад тэкстаў з уваходнай мовы на машынную мову. Адной з разнавіднасцяў транслятара з'яўляецца кампілятар, які забяспечвае пераклад праграм з мовы высокага ўзроўню (набліжанай да чалавека) ​​на мову больш нізкага ўзроўню (блізкую да ЭВМ), або машыназалежную мову.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.