Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная работа ФЗО, СТ, 2012г

..docx
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
32.85 Кб
Скачать

Заданне 1.

Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

1. Паходжанне беларускай мовы.

2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Адказ:

Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Храналагічна перыядам пачатку ХХ ст. лічацца 1900 – 1917 гг. Гэта непрацяглы па часе, але надзвычай змястоўны перыяд, які характарызуецца зрухамі у самім падыходзе грамадскасці да беларускай мовы і зрухамі ў яе навуковай распрацоўцы. На пачатку ХХ ст. была знята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. Сталі выдавацца беларускія газеты і часопісы “Наша ніва”, “Наша доля” “Лучынка”, “Беларус” і інш. Узнікла выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”. Пачалі стварацца падручнікі для беларускіх школ. У мастацкую літаратуру прыйшлі пісьменнікі магутнага таленту: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, Ц. Гартны. У пачатку ХХ ст. перавыдаюцца творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, друкуюцца творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча. Пачалося адраджэнне беларускай літаратуры, пра што прыхільна і наадварот, рэзка адмоўна, пачала пісаць руская прэса. Інтэнсіўна выпрацоўваюцца лексічныя, арфаграфічныя, граматычныя нормы. Гэта быў самы плённы перыяд у развіцці і станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы за ўвесь час яе адраджэння.

Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы былi зроблены братамi. Лёсiкамi, якiя ў 1917 годзе апублiкавалi лацiнскiм шрыфтам дапаможнiк “Як правiльна пiсаць па-беларуску”, а ў 1918 годзе на яго аснове выдалi “Беларускi правапiс”. Але найбольш значнай i ўдала распрацаванай стала “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевiча, выдадзеная ў Вiльнi ў 1918 годзе. Аўтар апiсаў усе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту гледжання iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме.

20-я гады ХХ стагоддзя – цікавы і ў многім вызначальны этап развіцця беларускай мовы. Гэта час, калі яна набыла статус дзяржаўнай і павінна была абслугоўваць усе сферы жыцця народа. Гэты непрацяглы па часе перыяд асобна вылучаецца пры перыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы звязаны быў з будаўніцтвам на пачатку 20-ых гг. беларускай дзяржавы, якая стварыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і развіцця. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і гаспадарчых устаноў, мовай школы і навукі, мовай мастацкай літаратуры і перыядычнага друку, радыё і тэатра. Літаратурная мова ўзбагацілася новай тэрміналагічнай лексікай, развіваліся і ўдасканальваліся стылі, замацоўваліся моўныя нормы. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследванне фанетыкі, лексікі, граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы.

Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў беларускай пісьменнасці дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Ф.Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларусістыцы, манаграфіі “Беларусы”. У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі, што ўключала ў свой склад Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва. У выніку збору і сістэматызацыі беларускай лексікі былі створаны 24 тэрміналагічныя зборнікі, апублікаваны “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 год) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 год) М.Я.Байкова і С.М.Некрашэвіча.

Аднак усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спынiла працэс беларусiзацыi. У вынiку “выкрыцця” i барацьбы з “нацыянал-дэмакратамi” гiнулi грамадскiя дзеячы, пiсьменнiкi, вучоныя, работнiкі культуры i асветы, гэта значыць, уся нацыянальна арыентаваная iнтэлiгенцыя.

Наступны перыяд пачынаецца ў1933 годзе ў выніку прыняцця пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Гэтым дакументам былі ўнесены значныя змены ў правапіс. Рэформа атрымала як станоўчую, так і негатыўную ацэнку. Асобныя папраўкі і ўдакладненні былі ўнесены ў 1957 годзе спецыяльнай пастановай Савета Міністраў БССР “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Поўны звод афіцыйнага беларускага правапісу “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” быў апублікаваны ў 1959 годзе. Дадзеным варыянтам правапісу мы карыстаемся па сённяшні дзень. У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi.

У другой палове XX стагоддзя беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай. На працягу 50-80 гадоў не абароненая дзяржавай беларуская мова ўступала адну пазiцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасцi, са сродку мiжнацыянальных зносiн ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублiкi. Палітычныя працэсы ў 80 – пач. 90-ых г.г. абудзілі ў людзей цікавасці да гісторыі і культуры. 26 студзеня 1990 г. быў прынят закон аб беларускай мове. У 1991 – 1992 г. першакласнікі пайшлі ў беларускамоўныя класы.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многiх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэалii, якiя ўзнiклi пасля рэферендуму (1995 г.), дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспублiцы, маюць вынiкам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублiкi, не з’яўляецца рэальным сродкам зносiн нацыi.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палiтычныя ўмовы, у якiх часта аказвалася беларуская лiтаратурная мова, развiццё на ёй розных жанраў мастацкай, публiтыстычнай, навуковай лiтаратуры не спынялася на працягу XX стагоддзя. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасцi майстроў слова, вучоных, беларуская мова набыла неабходную культуру, iнтылектуальнасць, стала здатнай да таго, каб ствараць на ёй самыя разнастайныя па характары i змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi, граматыкi, манаграфii, на ёй iснуе багатая i самабытная мастацкая i публiцыстычная лiтаратура.

Тэiсны план.

Беларуская мова ў 20 стагоддзі.

1. Пачатак ХХ ст. - самы плённы перыяд у развіцці і станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы.

2. Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы.

3. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

4. Стварэнне Інбелкульт.

5. Усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму.

6. Змены правапісу.

7. Беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай.

8. Рэферендум 1995 г.

9. Беларуская лiтаратурная мова ў сучаснасці.

Задание 2.

Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Адказ:

Родны склон:

1 не отъехал от леса – не ад’ехаў ад лесу;

2 сильный удар грома – моцны удар грому;

3 не будет дождя –не будзе дажджу;

4 нет ветра – няма ветру;

5 не видно лица – не бачна твару.

Месны склон:

1 Рассказывал о книге – расказваў пра кнігу;

2 земля в снегу – зямля ў снезе;

3 был на митинге – знаходзіўся на мітынгу;

4 расспрашивала о жизни – распытвала пра жыццё;

5 лежат на солнце – ляжаць на сонцы.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:

1 умнее сестры – разумнейшы за сястру;

2 Извинить друга – прабачыць сябру;

3 смеяться над тобой – смяяцца з цябе;

4 спрашивает об этом – пытае пра гэта;

5 зашел за мамой – зайшоў па маму.

Заданне 3.

Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Адказ:

Публіцыстычны стыль: вуснапаэтычная творчасць, нацыянальне адраджэнне, Рэспубліканскі інстытут.

1. Вуснапаэтычная творчасць з глыбокай старажытнасці і да нашага часу адыгрывае важную роль у духоўным жыцці народа.

2. Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння.

3. Дадзены зборнік змяшчае тэсты Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў па беларускай мове, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання.

Навуковы стыль: атамы вадароду, арганічныя злучэнні, Працэсы абстрагавання і лагічныя меркаванні.

1. Кіслотамі ў хіміі называюцца рэчывы, у якіх атамы вадароду звязаны з так званымі кіслотнымі астаткамі.

2. Злучэнні, у склад якіх уваходзіць вуглярод, называюцца арганічнымі.

3. У матэматыцы шырока выкарыстоўваюцца працэсы абстрагавання розных ступеняў, а метады атрымання вынікаў заснаваны выключна на базе лагічных меркаванняў (законаў).

Афіцыйна-справавы стыль: эканамічныя праванарушэнні, органы статыстыкі, крымінальная справа.

1. Суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя праванарушэнні, нясуць адказнасць на падставе адпаведных актаў заканадаўства.

2. Ва ўсіх абласцях нашай рэспублікі, пачынаючы з 1 ліпеня 2011 года, органамі статыстыкі будзе штомесячна праводзіцца выбарачнае абследаванне ўласных дапаможных гаспадарак грамадзян, якія жывуць у сельскай мясцовасці.

3. Крымінальная справа на грамадзян, арыштаваных у г.Мінску 5 лicтапада 2012 года, перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Заданне 4.

Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

Адказ:

1. Дисплей – дысплей - прылада ўвода, рэдагавання і візуальнага адлюстравання інфармацыі на экране без іх доўгачасовай фіксацыі.

2. Драйвер – драйвер - камп’ютэрная праграма, якая дапамагае аперацыйнай сістэме працаваць з якой-небудзь прыладай.

3. Материнская плата – мацярынская плата - асноўная плата камп’ютэра, на якой размяшчаюцца электронныя кампаненты, якія вызначаюць архітэктуру працэсара.

4. Модем – мадэм - прылада для перадачы данных, якая пераўтварае, лічбавыя сігналы ў аналагавыя і наадварот. З дапамогай мадэма ПК падключаецца да сеткі Інтэрнэт.

5. Монитор – манітор - у камп’ютэры прылада, на якой адлюстроўваюцца ўведзеныя данныя (напр., тэкст) для візуальнага прамога іх счытвання.

6. Системный блок – сістэмны блок - металічная скрыня са здымнай крышкай, якая змяшчае ў сабе састаўныя апаратныя часткі камп’этэра, злучаныя шматжыльнымі кабелямі.

7. буфер обмена – буфер абмену - абсяг памяці для захавання і абмену тэкставай інфармацыі, вызначанай карыстальнікам паміж дастасаваннямі.

8. Жесткий диск – жосткі дыск - Магнітны дыск, у якім носьбітамі інфармацыі з'яўляюцца круглыя алюмініевыя пласціны, абедзве паверхні якіх пакрытыя пластом магнітнага матэрыялу. Гэтая пласціна або група пласцін разам з блокам счытвання/запісу размяшчаюцца ў герметычнай скрыні для абароны ад пылу, вільгаці і бруду.

9. Связь – сувязь - перадача інфармацыі (сігналаў) на адлегласць.

10. Интернет – інтэрнет - глабальная тэлекамунікацыйная сетка інфармацыйных і вылічальных рэсурсаў.

11. Радиосвязь – радыёсувязь - перадача інфармацыі з дапамогай электрамагнітных хваль.

12. Абонент – абанент - фізічная ці юрыдычная асоба, якая заключыла дамову з аператарам на аказанне паслуг сувязі, з вылучэннем яму ўнікальнага спосабу доступу да паслуг.

13. Телефон – тэлефон - сродак камунікацыі, які перадае і атрымлівае гук, галоўным чынам — чалавечае маўленне.

14. Интеграл – інтэграл - паняцце аб цэлай велічыні як суме сваіх бясконца малых частак.

15. Нормаль – нармаль - перпендыкуляр да датычнай прамой або плоскасці, які праходзіць праз пункт дотыку.

16 Модуль – модуль - лік, на які трэба памножыць лагарыфм адной сістэмы, каб атрымаць лагарыфм другой сістэмы.

17. Предел – ліміт - норма, у межах якой дазволена карыстацца чым-небудзь.

18. Координаты – каардынаты - велічыні, якія вызначаюць месцазнаходжанне пункта на плоскасці або ў прасторы.

19. Алгоритм – алгарытм - сукупнасць правіл, якія вызначаюць змест і паслядоўнасць аперацый рашэння задач адпаведнага класса.

20. Логорифм – лагарыфм - паказчык ступені, у якую неабходна ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік.

Заданне 5.

Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Адказ:

На сегодняшний день существует достаточно много вариантов устройств, позволяющих управлять компьютером при помощи пульта ДУ. Во времена господства Windows 98 самыми популярными среди них были простенькие бесконтроллерные устройства, состоящие из ИК-приемника, резистора, конденсатора и стабилитрона. Под этой операционной системой такие устройства работали вполне надежно, стоили копейки и вполне заслуженно являлись лучшим выбором нетребовательного пользователя. Переход на новые операционные системы Windows 2000/ХР выявил существенный недостаток таких устройств — плохую совместимость многозадачного ядра ОС и драйвера устройства, декодирующего ИК-сигнал в режиме реального времени. Повышение приоритета процесса драйвера выше нормального приводит к тому, что ИК-сигнал, излучаемый пультом, определяется более устойчиво, но вместе с тем это приводит к замедлению работы ОС. Для преодоления этого недостатка, требовалось функцию декодирования ИК-сигнала переложить с центрального процессора на само устройство. В результате были разработаны устройства на базе микроконтроллеров, позволивших не только устранить вышеназванный недостаток, но и расширить предоставляемый устройствами сервис.

Наиболее выделяющимися своим техническим совершенством и многофункциональностью на фоне других пультов ДУ для компьютера, построенных на базе микроконтроллеров, являются устройства IRman четвертой серии. Эти модели имеют аппаратную обработку ИК-кода, не нагружающую центральный процессор компьютера, возможность включать компьютер с пульта, а также возможность управлять внешней ИК-техникой. IRman предназначен для автоматизации управления как самим компьютером, так и различной ИК-техникой, и одно из его применений — управление мультимедийными программами: WinAMP, Media Player, BSPlayer, Light Alloy, PowerDVD, WinDVD, Zoom Player, JetAudiо, Foobar2000, J. River Media Center, BookSeer, ACDSee, Fly 2000 TV и др.

Пераклад:

На сённяшні час існуе шмат варыянтаў прылад, што дазваляюць кіраваць камп’ютэрам з дапамогай пульту дыстанцыйнага кіравання (ДК). У часы панавання Windows 98 самымі папулярнымі сярод іх былі просценькія бескантролерныя ўстройствы, якія складаліся з інфрачырвонага (ІЧ) прыёмніка, рэзістара, кандэсатара і стабілітрона. Пад гэтай аперацыйнай сістэмай (АС) такія ўстройствы працавалі даволі надзейна, каштавалі капейкі і цалкам заслужана з’яўляліся лепшым выбарам непатрабавальнага карыстальніка. Пераход на новыя аперацыйныя сістэмы Windows 2000/XP выявіў істотны недахоп такіх прыстасаванняў – дрэнную сумяшчальнасць шматзадачнага ядра АС і драйвера прыстасавання, які дэкадзіруе ІЧ-сігналу рэжыме рэальнага часу. Павышэнне прыярытэту працэсу драйвера вышэй нармальнага прыводзіць да таго, што ІЧ-сігнал, які выпраменьвае пульт, вызначаецца больш устойліва, але разам з тым гэта замаруджвае работу АС. Для пераадольвання гэтага недахопу неабходна было функцыю дэкадзіравання ІЧ-сігналу пералажыць з цэнтральнага працэсара на само прыстасаванне. У выніку былі распрацаваны ўстройствы на базе мікракантролераў, што дазволіла не толькі ўстраніць вышэйназваны недахоп, але і расшырыць сэрвіс, які прапаноўваецца такімі ўстройствамі.

Найбольш вылучаюцца сваёй тэхнічнай дасканаласцю і шматфункцыянальнасцю на фоне іншых пультаў ДК, пабудаваных на базе мікракантролераў, устройствы IRman чацвёртай серыі. Гэтыя мадэлі маюць апаратную апрацоўку ІЧ-кода, якая не нагружае цэнтральны працэсар камп’ютэра, маюць магчымасць уключаць камп’ютэр з пульта, а таксама магчымасць кіраваць знешней ІЧ-тэхнікай. IRman прызначаны для аўтаматызацыі кіравання як самім камп’ютэрам, так і рознай ІЧ-тэхнікай, і адно з яго прымяненняў – кіраванне мультымедыйнымі праграмамі: WinAMP, Media Player, BSPlayer, Light Alloy, PowerDVD, WinDVD, Zoom Player, JetAudiо, Foobar2000, J. River Media Center, BookSeer, ACDSee, Fly 2000 TV і інш.

Заданне 6

Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Адказ:

Індыкатыўная анатацыя на падручнік Баўрына Івана Іванавіча “Курс вышэйшай матэматыкі” М.: Просвещение, 1992. – 400с.

Кніга складаецца з 2 частак. Першая частка прысвечана выкладу аналітычнай геаметрыі, матэматычнага аналізу і метадаў матэматычнай фізікі. У другой частцы выкладаецца тэорыя верагоднасцей. У падручніку прыведзена шмат задач, якія ілюструюць паняцці вышэйшай матэматыкі і яе метады.

Дадзены падручнік у большай ступені прызначаны для студэнтаў вышэйшых педагагічных устаноў па спецыяльнасці “Фізіка”.

Заданне 7

Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Адказ:

Асабісты дакумент.

Аўтабіяграфія

Я, Иванов Иван Иванович , нарадзіўся ў ... 15.10.2012 г. Подпiс

Справавы ліст. Ліст-просьба

Рэктару УА «ВДКС»

Иванову И.И.

ад навучэнца группы ПЗ 922

Петрова П.П..

Заяўленне

Прашу вызвалiць мяне з заняткаў 16.10.2012г у сявязi з наведваннем урача.

15.10.2012 г. Подпiс