Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
70.14 Кб
Скачать

««БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ»

Факультэт неперарыўнага і дыстанцыйнага навучання

 

Кафедра гуманітарных дысцыплін

 

Дысцыпліна: Гісторыя Беларусі

Кантрольная работа па тэме №9

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ

Выканала

Студэнтка 1 курса

група 192201-9 Маркетынг

Наканечная Кацярына Мікалаеўна

Мінск 2012

План

  1. Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і канфесійныя фактары ўтварэння беларускай народнасці.

  2. Гістарычны працэс фарміравання беларускай народнасці. Асноўныя прыкметы народнасці.

УВОДЗІНЫ

Народнасць – форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Яна складваецца на аснове агульнай тэрыторыі, мовы, побыту, культуры, агульнасці гаспадарчага жыцця (сацыяльна-эканамічных сувязей), характарызуецца некаторымі асаблівасцямі псіхалагічнага складу, самасвядомасцю. Народнасць прыходзіць на змену роду і племені і папярэднічае нацыі. Яна ўласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу.

Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Як руская і ўкраінская, беларуская народнасць утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці.

  1. Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і канфесійныя фактары ўтварэння беларускай народнасці

Першая група фактараў утварэння беларускай народнасці – палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і татара-манголаў, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага садзейнічалі стварэнню палітычных умоў для ўмацавання сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. У межах Вялікага княства Літоўскага была ліквідавана сістэма мясцовых княжанняў і створаны інстытут намесніцтваў, арганізавана адзінае дзяржаўнае кіраванне, уведзена адзінае заканадаўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыка-прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні палітычных сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі.

Утварэнню беларускай народнасці садзейнічаў і шэраг эканамічных фактараў. Эканамічнай асновай энтаўтваральных працэсаў з’явіліся далейшае развіццё сельскай гаспадаркі (замена двухполля і іншых архаічных форм – ляснога пералогу, ворыва наездам, падсекі – папарнай зерневай сістэмай трохполля), удасканаленне рамяства (разам з традыцыйнымі рамёствамі – ганчарнае, ткацкае, бандарнае, слясарнае, апрацоўка дрэва, косці, металаў і іншыя распаўсюджваліся новыя віды рамесніцкай дзейнасці – выраб паперы, адліўка шкла ў гутах, кнігадрукарства і інш.), пашырэнне гандлю на тэрыторыі ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны і ад Нёмана да Дняпра. Узрастала роля буйных гарадоў Беларусі – Полацка, Брэста (Берасця), Магілёва, Гродна (Гародні), Віцебска і іншых як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель.

Паступова ў Вялікім княстве Літоўскім усталёўвалася адзіная грашовая сістэма, асноўнай манетай станавіўся грашовы знак мясцовай вытворчасці – літоўскі паўгрош, які чаканіўся на манетным двары ў Вільні. Таксама ішоў працэс усталявання гандлёва-вымяральных стандартаў, некаторыя з іх былі ўзаконены ў статутах ВКЛ.

З папярэднімі этнаўтваральнымі факторамі цесна звязаны сацыяльныя фактары. Далейшае развіццё феадальных адносін, паступовае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі правамі і абавязкамі для кожнай з іх. Так, розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, якому належала вядучая роля ў дзяржаўным кіраванні. Асобным саслоўем з’яўляецца духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі прыгонных сялян і мяшчан – жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню больш шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі.

Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі адыгрываў пэўную этнакансалідуючую ролю канфесійны фактар. Канфесійныя антаганізмы актывізавалі складанне і ўмацаванне розных форм самасвядомасці насельніцтва. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба за веру з’яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.

Большасць усходнеславянскага насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Аднак пасля Крэўскай уніі пачалося актыўнае наступленне каталіцкай веры.

Вынік: сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці, і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.