Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КР по ИстБел.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
112.13 Кб
Скачать

Кантрольная работа па гісторыі беларусі Варыянт 21 сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у парыформенны перыяд і на рубяжы хіх-хх стст.

1. Пакажыце вынікі буржуазных рэформ 60 – 70-х гг хіх ст., іх уплыў на эканамічнае жыццё Беларусі.

Рэформа 1861 г. адкрыла шлях да капіталізму ў сель­скай гаспадарцы, аднак пераход ад старой, прыгонніцкай да капіталістычнай сістэмы гаспадарання не мог адбыцца адразу па дзвюх прычынах. Па-першае, "патрабаваўся клас лю-дзей, якія прывыклі працаваць па найму". Па-другое, сялянская гаспадарка ў першыя гады рэформы не была цалкам аддзелена ад гаспадаркі памешчыкаў, бо ў апошніх засталіся адразныя землі, лясы, лугі, вадапоі, выганы і т.д., без якіх вядзенне уласнай гаспадаркі было немагчыма.

На змену прыгонніцтву прыйшла пераходная сістэма гаспадарання, якая спалучала ў сабе рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм, — так званая ад-работачная сістэма. Яна зводзілася да таго, што малазямельныя сяляне выму-шаны былі арандаваць зямлю ў памешчыкаў і за гэта адпрацоўваць яе частку сваім інвентаром і рабочай жывёлай. У адрозненне ад паншчыннай сістэмы га-спадарання селянін працаваў на памешчыка не з прычыны пазаэканамічнага прымусу, а ў выніку эканамічнай неабходнасці. Падабенства адработачнай і ка-піталістычнай сістэм заключалася ў тым, што і пры гэтай сістэме селянін быў асабіста свабодны, але пры капіталістычнай сістэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і рабочай жывёлай уладальніка.

У 60 —70-я гг. XIX ст. у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі панавала ад-работачная сістэма. Шырокае распаўсюджванне набылі здольшчына, палавін-шчына, адра боткі за ўсялякія ўгоддзі. Частка памешчыкаў адразу пасля рэфор-мы пачала выкарыстоўваць вольнанаёмную працу, але адсутнасць сродкаў пры-водзіла да таго, што яны адмаўляліся ад новаўвядзенняў і ўжывалі адработкі.

Адработачная і капіталістычная сістэмы гаспадарання існавалі як паасоб-ку, так і разам, часам у адным і тымжа маёнтку, калі адны работы выконваліся на падставе адработак, а другія —шляхам капіталістычнага найму. Адработач-ная сістэма паступова падрывалася і выціскалася капіталістычнай. У канцы 80-х гг. XIX ст. у заходніх беларускіх губернях - Мінскай, Гродзенскай, Віленскай — пераважала капіталістычная сістэма гаспадарання, ва ўсходніх — Віцебскай і Магілёўскай — змешаная адработачна-капіталістычная сістэма.

У выніку аграрнай рэформы 1861 г. у памешчыкаў Беларусі захаваліся буй-нейшыя масівы зямлі. У другой палове 70-х гг. ім належала 8,7 млн (50,5 %) дзесяцін прыдатнай зямлі, казне – 1,6 млн (9,9 %), царквам і манастырам – 122,9 тыс. (0,7 %) дзесяцін. На кожнага памешчыка ў сярэднім прыходзілася 1097 дзесяцін зямлі, альбо ў 75 разоў больш, чым на сялянскі двор.

На Беларусі пераважала буйное, латыфундыяльнае памешчыцкае землеўла-данне (звыш за 500 дзесяцін на ўладальніка). Латыфундыі, паводле перапісу 1877 г., складалі 88,6 % памешчыцкай зямельнай уласнасці. Па велічыні латы-фундыяльнага землеўладання Беларусь знаходзілася на адным з першых месцаў у Еўрапейскай частцы Расіі. Асабліва гэта было характэрна для Мінскай губер-ні, дзе кожны памешчык валодаў у сярэднім 1753 дзесяцінамі зямлі, што ў 100 з лішнім разоў больш, чым прыходзілася на адзін сялянскі двор. У Мінскай гу-берні знаходзіліся буйнейшыя на Беларусі магнацкія ўладанні Вітгенштэйна, Радзівіла, Патоцкіх, Тышкевіча.

У парэформенны час на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, ішоў працэс пераходу саслоўнага землеўладання ў бессаслоўнае, але тут ён адбываўся больш замаруд-жана. Гэта тлумачылася, з аднаго боку, адноснай эканамічнай устойлівасцю буйных памешчыцкіх гаспадарак, у большасці арганізаваных на капіталістычны лад, а з другога — пераход зямлі ад дваран да іншых саслоўяў тармазіўся царс-кім урадам, які пасля паўстання 1863 г. забараніў памешчыкам-католікам зноў набываць зямлю, а сялянам-католікам купляць яе больш за 60 дзесяцін на адна-го чалавека. Забаранялася мець зямлю яўрэям. Гэта, безумоўна, затрымлівала працэс фарміравання сельскай буржуазіі. Разам з тым царскі ўрад насаджаў на Беларусі прыватнае землеўладанне рускіх памешчыкаў, плошча ўладанняў якіх павялічылася ў Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Віленскай губернях з 1,8 млн дзесяцін у 1865 г. да 3,6 млн дзесяцін у 1870 г.; альбо ў 2 разы. Рэформа 1861 г., якая вызваліла сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла перадумовы для кан-чатковага падрыву натуральнай гаспадаркі.