Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КР по ИстБел.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
112.13 Кб
Скачать

3. Асноўныя галіны прамысловай вытворчасці і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт.

У канцы XIX ст. назіраўся бурны прамысловы ўздым і на Бела­русі. Сярэд-негадавыя тэмпы прыросту ўсёй прадукцыі склалі 8,2%, рабочых — 3,9%. У выніку ўдзельная вага беларускай прамысловасці дасягнула ў прадукцыі пра-мысловасці Расійскай імперыі 5%, па колькасці рабочых — 10%.

З'яўляючыся састаўной часткай расійскага рынку, некаторыя прадпрыем-ствы і нават цэлыя галіны прамысловасці Беларусі не вытрымлівалі канкурэн-цыі і паступова прыходзілі ў заняпад. Беларуская лесахімія выцяснялася магут-най расійскай нафтахіміяй, скарачалася вытворчасць суконных і шарсцяных вы-рабаў з імпартнай сыравіны. Металургія на аснове балотнай руды не вытрымала канкурэнцыі прывазной прадукцыі. Гэта прадвызначыла спецыялізацыю пра-мысловасці Беларусі на апрацоўцы прадукцыі мясцовай сель­скай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны. Першае месца па аб'ёму вытворчасці (больш за 50%) належала харчовай прамысловасці. Вінакурныя, піваварныя, мукамоль-ныя, крупяныя, тытунёвыя і інш. прадпрыемствы былі распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. На другім месцы знаходзілася дрэваапрацоўчая (лесапіль-на-фанерная, запалкавая, папярова-кардонная) прамысловасць. Яе доля ў агуль-ным аб'ёме валавой прадукцыі ў 1900 г. склала 19,5%. Трэцяе месца па аб'ёму вытворчасці (9,7%) займала тэкстыльная прамысловасць. Яна ў асноўным пера-прафіліравалася на апрацоўку мясцовага лёну. Па 5—6% у аб'ёме вытворчасці прыходзілася на мелаапрацоўчую, сілікатна-керамічную і будаўніча-рамонтную галіны вытворчасці. Горш за іншыя на Беларусі развівалася хімічная прамысло-васць. Толькі ў Мінскай і Магілёўскай губернях існавала некалькі невялікіх прадпрыемстваў дзягцярна і смола-шкіпідарнай вытворчасці.

Нягледзячы на адносна хуткі рост у 90-я гады XIX ст. фабрыч­най прамы-словасці, на Беларусі пераважалі сярэднія і дробныя прад­прыемствы (да 50 ча-лавек рабочых). У канцы XIX ст. яны складалі 85,5% ад прадпрыемстваў цэнза-вай прамысловасці (па Расіі — 70,5). Буйных фабрык і заводаў з колькасцю ра-бочых больш за 500 чала­век на Беларусі было толькі 9, або 1,2% ад агульнай колькасці прадпрыемстваў (па Расіі — 3,5%). Аднак значна вырасла ўдзельная вага фабрычна-заводскай прадукцьй, якая ў 1900 г. складала ўжо 46,8%. За 40 паслярэформенных гадоў аб'ём фабрычнай прадукцыі ўзрос у 37 разоў.

У гарбарнай, цагельнай, ганчарнай, суконнай і інш. вытворчасцях перава-жалі капіталістычныя мануфактуры. Да пачатку XX ст. іх колькасць значна па-вялічылася (да 760), але ўдзельная вага ма­нуфактурнай вытворчасці зменшыла-ся да 15%. Адпаведна паказчык дробнай прамысловасці знізіўся да 37,8%.

На Беларусі былі асобныя прадпрыемствы, якія па тэхнічнай аснашчальна-сці стаялі на ўзроўні перадавых прадпрыемстваў Расіі. Разам з тым, 13,8% цэн-завых прадпрыемстваў у 1900 г. не мелі механічных рухавікоў.

Канцэнтрацыя вытворчасці абумовіла ўтварэнне акцыянерных кампаній. У канцы XIX ст. на Беларусі дзейнічала каля 10 акцыя­нерных таварыстваў, якім належалі буйныя прадпрыемствы.

У 1900 г. Расія, як і іншыя капіталістычныя краіны, уступіла ў паласу эка-намічнага крызісу. У выніку гэтага ў 1900—1903 гг. на яе тэрыторыі былі зак-рыты 532 фабрычна-заводскія прадпрыем­ствы, рэзка скарацілася будаўніцтва чыгунак. Але беларуская пра­мысловасць пацярпела ад крызісу менш, чым у цэлым па Расіі. 3 другой паловы 1902 г. пачалося ажыўленне ў прамысловасці Бела­руси і ўжо ў 1903 г. агульны аб'ём яе прадукцыі перавысіў узровень 1900 г. на 9,4%. 3 1904 г. у прамысловасці Беларусі наступіла глыбокая эканамічная дэпрэсія, якая працягвалася да 1907 г., хаця ў 1906 г. назіралася некаторае ажыўленне.

Эканамічны крызіс 1900—1903 гг. паскорыў працэс канцэнтрацыі вытвор-часці і цэнтралізацыі капіталу.

Сельская гаспадарка Беларусі ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя адносіны. Менавіта рынак з'явіўся тым рычагом, які рэгуляваў яе развіццё. Ён патрабаваў павелічэння вытворчасці розных сельскагаспадарчых вырабаў, што ў сваю чар-гу было абумоўлена развіццём прамысловасці, чыгуначным будаўніцтвам, рос-там гарадоў і гарадскога насельніцтва. На рост гандлёвага земляробства і жы-вёлагадоўлі уплывала і канцэнтрацыя войскаў на Беларусі, для ўтрымання якіх таксама патрабавалася шмат прадуктаў.

Павелічэнне сельскагаспадарчай вытворчасці адбывалася шляхам пашырэ-ння пасяўных плошчаў. Вядучае месца ў гаспадарках памешчыкаў у першае па-рэформеннае дваццацігоддзе займала вытворчасць збожжа. У 70-я гг. у параў-нанні з 50-мі валавы збор збожжа павялічыўся на 62,6 %, а чыстыя зборы (за вылікам насення) — на 96 %. Беларусь у другой палове 70-х гг. становіцца важ-ным у Расіі раёнам экспарту збожжа. Збожжавыя тавары праз Рыгу, Любаву (цяпер Ліепая), Польшчу вывозіліся за мяжу. За мяжу вывозіліся жыта, авёс, яч-мень, а ўвозілася пшаніца. У памешчыцкіх гаспадарках пачалі распаўсюджвац-ца мнагапольныя севазвароты, выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Паступова таварны характар набывалі таксама жывёлагадоўля, льнаводства.

Да сістэмы капіталістычнай вытворчасці паступова далучалася і гаспадар-ка сялян. Паказчыкам гэтага працэсу з'явіліся рост гандлёвага земляробства, а таксама маёмаснае расслаенне сялянства.

У выніку аграрнай рэформы сяляне былі абрабаваны памешчыкамі. Набы-тых надзелаў у большасці выпадкаў не хапала для вядзення ўласнай гаспадаркі. Сярэдні надзел памешчыцкіх сялян вагаўся па губернях ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на рэвізскую мужчынскую душу, а былых дзяржаўных — ад 5,5 да 6 дзесяцін. На Беларусі, дзе патрабавалася ўзмоцненае ўгнаенне глебы, пражьггачны мінімум мог забяспечыць надзел не менш чым 8 дзесяцін зямлі на душу. 3 прыростам сельскага насельніцтва і ў выніку абменаў, адрэзкаў, прырэзкаў, развярстання сялянскіх угоддзяў надзелы сялян паменшыліся і ў канцы 70-х гг. ў сярэднім у былых памешчыцкіх сялян складалі 3,3 дзесяціны, а ў былых дзяржаўных — 4,5 дзесяціны на рэвізскую душу. У 80 — 90-я гг. скарачэнне сялянскіх надзе-лаў працягвалася. 3 1880 да 1900 г. сярэдні надзел на душу мужчынскага пола паменшыўся з 3,2 да 2,1 дзесяціны.

Галоўнай галіной сялянскай гаспадаркі было земляроб­ства. 3 пачатку 60-х да канца 90 х гг. XIX ст. на сялянскіх надзельных землях Беларусі пасевы збож-жавых узраслі на 23,9 %, a іх ураджайнасць — на 50 %. Хутчэй пашыраліся па-севы і раслі зборы кармавых і тэхнічных раслін. За парэформенны час пасяўная плошча пад бульбай узрасла ў 2 разы, чыстыя зборы — у 4,6 раза, льновалакна — адпаведна на 35 і 82,5 %. Трэба адзначыць, што прырост прадукцыі ўсіх культур быў дасягнуты як экстэнсіўным, так і інтэнсіўным шляхам. У гаспадар-ках заможных сялян пачалі выкарыстоўвацца палепшаныя прылады працы, штучныя ўгнаенні, сартавое насенне.

Важнай галіной народнай гаспадаркі з'яўлялася жывёлагадоўля. У канцы 90-х гг. XIX ст. у параўнанні з пачаткам 70-х пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 50 %. Але гэтая галіна вьггворчасці развівалася галоўным чы-нам у гаспадарках заможных сялян.

Узросшы попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю на ўнутраным і знеш-нім рынках абумовіў павелічэнне таварнасці сялянскай гаспадаркі. У другой па-лове XIX ст. на Беларусі сялянства давала каля 1/4 таварнага збожжа, 3/4 тавар-нага льну, значную частку бульбы, а таксама прадуктаў мясной і малочнай жывёлагадоўлі.

Але, нягледзячы на развіццё капіталістычных, адносін, сялянская гаспадар-ка ўвогуле заставалася адсталай. У пераважнай болыпасці выкарыстоўваліся руцінныя прылады працы — драўляная саха і барана. Збожжа і травы ўбіраліся ўручную, сярпамі і косамі. Пераважала трехполь­ная сістэма земляробства.

Развіццё прадукцыйных сіл у сялянскай гаспадарцы стрымлівалася шмат-лікімі перажыткамі прыгонніцтва. Акрамя буйнога памешчыцкага землеўладан-ня, розных подацяў і павіннасцяў да іх адносіліся захаванне ў некаторых губер-нях сялянскай абшчыны, сервітутаў, цераспалосіца, малазямелле.

Хаця ў парэформенны час перадзелы зямлі амаль што не мелі месца, аб-шчынная ўласнасць не магла быць прададзена селянінам другой асобе без зго-ды абшчыннікаў. Як і раней, існавала кругавая парука пры выплаце падаткаў і адбыцці павіннасцяў. Такім чынам, абшчына садзейнічала захаванню адработ-каў і росту аграрнага перанасялення.

Анахранізмам прыгонніцкай эпохі з'яўляліся таксама сервітуты. Сервітут-ныя ўгоддзі былі ўласнасцю памешчыкаў, і сяляне маглі карыстацца імі толькі на пэўных умовах.

Малазямелле сялян узмацнялася цераспалосіцай. Сялянскія надзелы вельмі часта размяшчаліся не на адным месцы, а паасобку, сярод памешчыцкіх угод-дзяў. У за­ходніх губернях цераспалосіца была распаўсюджана больш, чым ва ўнутраных раёнах Расіі. Яна затрымлівала ўвядзенне рацыянальнай сістэмы земляробства, інтэнсіфікацыю сялянскай гаспадаркі.

3 ростам таварна-грашовых адносін паскорыўся працэс маёмаснага і класа-вага расслаення сялянства. У выніку рэформаў 60-х гг. зямля стала аб'ектам куплі-продажу, і на Беларусі павялічвалася колькасць сялян, якія набывалі дзе-сяткі і нават сотні дзесяцін зямлі. Некаторыя з іх куплялі цэлыя маёнткі. Ужо ў 70-я гг. XIX ст. былі сяляне, якія купілі маёнткі плошчай больш за тысячу дзе-сяцін, нават 2400 — 2800 дзесяцін. Важную ролю ў працзсе куплі зямлі адыграў Сялянскі банк, заснаваны царскім урадам у 1882 г. Банк выдаваў доўгатэрміно-выя пазыкі сялянам з мэтай куплі зямлі і садзейнічаў памешчыкам у выгадным продажы зямлі сялянам па завышаных цэнах. Пазыкі выдаваліся, як правіла, на 55 з паловай гадоў пры ўмове штогадовага пагашэння іх у памеры 6,5 % даўга-вой сумы. Банкаўская ацэнка прадаваемай зямлі праводзілася на выснове капі-талізацыі з разліку 5 % яе даходнасці. 3 павелічэннем попыту на зямельныя ўгоддзі цэны на зямлю пачалі хутка расці. Высокія цэны на зямлю абумовілі і высокія плацяжы па банкаўскіх пазыках. У канцы XIX ст. яны складалі ў сярэд-нім 3,6 % на дзесяціну пакупной зямлі. Але, нягледзячы на гэта, купля зямлі ся-лянамі пры садзейнічанні Сялянскага банка паступова ўзрастала.

У беларуекай вёсцы пераважала пакупка зямлі таварыствамі, а не асобнымі гаспадарамі. Яны лічыліся банкамі больш надзейнымі ў сэнсе пагашэння пазы-кі. Сяляне, якія аб'ядноўваліся ў таварыства, маглі яе прадаць, перадаць па спадчыне, здаць у арэнду, але ўсе гэтыя здзелкі разглядаліся і зацвярджаліся та-варыствам, якое павінна было сачыць за плацежаздольнасцю сваіх членаў.

Працэс развіцця капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы Беларусі паскорыўся ў 80-я гг. Значную ролю ў гэтым адыграў сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. ХІХ ст. Непасрэднай прычынай крызісу з'явіўся ўвоз у Еўропу тан-нага збожжа з Амерыкі, Канады, Аргенціны і Аўстраліі, у выніку чаго рэзка ўпала яго цана на ўнутраных рынках еўрапейскіх краін, а таксама Расіі.

На Беларусі зніжэнне цэн пачалося ў 1881 г. і працягвалася да 1897 г. Та-кое працяглае зніжэнне цэн было выклікана і тарыфнай палітыкай царскага ўра-да. Ён, абараняючы інтарэсы памешчыкаў цэнтральных губерняў Расіі, устана-віў для іх значна ніжэйшы тарыф на правоз збожжавых грузаў, чым для памеш-чыкаў заходніх губерняў.

Хлебны гандаль Беларусі пачаў цярпець вялікія страты. У сярэдзіне 90-х гг. ва ўмовах высокага сабекошту вытворчасці, нізкіх цэн і існуючых тарыфаў памешчыкам нязручна было збываць збожжавыя ў Рыгу і Варшаву, якія трады-цыйна з'яўляліся рынкамі збыту беларускага жыта, аўса і ячменю. Збожжавая гаспадарка Беларусі ў ходзе аграрнага крызісу не змагла прыстасавацца да но-вых умоў рынку. 3 гэтай прычыны памешчыкі пачалі пераарыентоўваць свае гаспадаркі на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі.

Малочная жывёлагадоўля станавілася той галоўнай галіной, да якой пры-стасоўваліся ўсе іншыя галіны сельскай гаспадаркі. Многія памешчыкі заводзілі жывёлу палепшаных парод: галандскай, сіментальскай, тырольскай. Шырокае распаўсюджванне набыла вытворчасць масла і сыра. На Беларусі налічвалася больш за 200 маслабоен і сыраварань. У масларобчай вытворчасці і ў сырава-рэнні выкарыстоўваліся сепаратары, розныя прэсы, удасканаленыя катлы і г.д. На рубяжы XIX-XX стст. Беларусь разам з прыбалтыйскімі губернямі стала трэ-цім па значэнні пасля паўночных і сібірскіх губерняў раёнам малочнай гас-падаркі Расійскай імперыі.

Пад уплывам аграрнага крызісу з мэтай зніжэння выдаткаў вытворчасці і павелічэння прыбыткаў памешчыкі пачалі ўкараняць машынную тэхніку. Па-мешчыцкая гаспадарка беларускіх губерняў у канцы XIX ст. займала другое месца ў Расіі пасля прыбалтыйскіх па распаўсюджванні сельскагаспадарчых машын і прылад. У 90-я гг. больш увагі пачалі ўдзяляць насенняводству, паско-рыўся пераход да шматпольных севазваротаў. Яшчэ адным следствам сусветна-га аграр­нага крызісу з'явіўся рост запазычанасці прыватнага, галоўным чынам памешчыцкага, землеўладання.

Шырокае распаўсюджванне ў гады крызісу набыла здача зямлі ў арэнду.

Сусветны аграрны крызіс аказаў уплыў і на сялянскую гаспадарку. 3 ад-наго боку, ён садзейнічаў далейшаму развіццю капіталізму ў гаспадарках за-можных сялян, з другога — ажывіў перажыткі прыгонніцтва ў вёсцы, якія пры-вялі да пагаршэння і без таго цяжкага становішча шырокіх сялянскіх мас. У вы-ніку крызісу паскорылася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянскіх гаспадарак. У вогуле сацыяльнае расслаенне беларускага сялянства ў пачатку XX ст. было да-волі значным.

Сялянская буржуазія вяла гандлёвую, прадпрымальніцкую дзейнасць, пра-давала сельскагаспадарчую прадукцыю, а купляла рабочую сілу. Многія мелі прамысловыя або прамыслова-гандлёвыя ўстановы: маслабойні, лаўкі, млыны. Аднак у цэлым гаспадарчая дзейнасць сялянскай буржуазіі ў парэформенны час мела раннекапіталістычны характар. Гандлёва-капіталістычнае земляробства спалучаласяса здачай зямлі ў кабальную арэнду, з адработкамі, ліхвярствамі і г.д.

У 60 – 90-я гг. XIX ст. акрэслілася спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Бе-ларусі. Акрамя малочнай жывёлагадоўлі набылі развіццё льна- і бульбаводства.

Паўсюдна набывала развіццё бульбаводства. Бульба ўжывалася ў вялікай колькасці ў ежу, была асноўнай сыравінай для вінакурнай прамысловасці. У не-каторых гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян прыкметную ролю адыг-рывалі гандлёвае агародніцтва і садоўніцтва.

Такім чынам, галоўнай рысай парэформеннага развіцця сельскай гаспадар-кі Беларусі з'явіўся рост гандлёвага зем­ляробства і жывёлагадоўлі, яе спецыя-лізацыя па раёнах. Рост таварна-грашовых адносін паступова разбураў патры-ярхальны лад у вёсцы, узмацняў сацыяльнае расслаенне сялянства, паскараў фарміраванне сялянскай буржуазіі. Аднак тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі стрымліваліся перажыткамі прыгонніцтва.

Велізарную ролю ў развіцці капіталістычных адносін адыграла чыгуначнае будаўніцтва, якое разгарнулася ў 60 – 70-я гг. XIX ст. Яно паскорыла развіццё прамысловасці, гандлю, узмацніла таварнасць сельскай гаспадаркі, садзейніча-ла тэхнічнаму прагрэсу, спецыялізацыі эканомікі раёнаў, фарміраванню ўсера-сійскага і абласных рынкаў, росту прамысловасці, грамадскаму падзелу працы і міграцыі насельніцтва.

На Беларусі купцы, мясцовая буржуазія добра ўсведамлялі неабходнасць будаўніцтва чыгунак перш за ўсё для гандлёвых патрэб. Іх падтрымліваў царскі ўрад, які апрача эканамічных інтарэсаў кіраваўся і ваенна-стратэгічнымі мэтамі. Кірункі чыгунак вызначаліся галоўным чынам старымі гандлёвымі шляхамі хлебных, лясных і іншых грузаў з цэнтральных раёнаў Расіі ў Заходнюю Еўро-пу.

Першай чыгункай, якая прайшла праз тэрыторыю, Бе­ларуси (праз Гродна), была Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862 г. з мэтай хуткіх зносін з Заходгіяй Еўропай. Лінія працягласцю 50 вёрстаў прайшла па маланаселеных месцах і мела другараднае эканамічнае значэнне. У 1866 г. быў адкрыты шлях на Дзвінска-Полацка-Віцебскім участку Рыга-Арлоўскай чыгункі працягласцю 245 вёрстаў.

Інтэнсіўнае чыгуначнае будаўніцтва разгарнулася ў 70-я гг. У гэты час была пабудавана наиважнейшая ў эканамічных і ваенных адносінах Маскоўска-Брэсцкая магістраль, якая перасякала тэрыторыю Беларусі з захаду на ўсход; участак Смаленск —Орша —Баранавічы —Брэст складаў 600 вёрстаў. У 1871 -1874 гг. была пабудавана Лібава-Роменская чыгунка праз Вільню, Маладзечна, Мінск, Асіповічы, Бабруйск, Жлобін. Даўжыня гэтай лініі на тэрыторыі Белару-сі складала каля 520 вёрстаў. У 1873 г. праз Брэст і Ковель на Кіеў прайшла Прывіслінская чыгунка, яе беларускі ўчастак працягнуўся на 60 вёрстаў.

У 80-я гг. чыгуначнае будаўніцтва пачалося на Палессі. Пабудаваная ў 1882 г. чыгунка Пінск — Жабінка даўжынёй 134 вярсты злучыла палескія дарогі з Маскоўска-Брэсцкай, а ў 1886 г. лінія Лунінец — Гомель у 282 вярсты — з Лібава-Роменскай. У гэтым жа годзе было закончана будаўніцтва чыгункі Беласток — Баранавічы з працягласцю беларускага участка ў 150 вёрстаў. У 1877 г. была здадзена ў эксплуатацыю лінія Гомель—Бранск (40 вёрстаў), а ў 1896 г. — Асіповічы — Старыя Дарогі (39 вёрстаў). Зканца XIX ст. да 1902 г. будавалася Пецярбургска-Адэская чы­гунка, якая прайшла праз Віцебск, Оршу, Магілёў, Жлобін. Працягласць яе на тэрыторыі Беларусі склала 332 вярсты. Чы-гункі будаваліся пераважна прыватнымі кампаніямі і таварыствамі, а потым вы-купляліся ўрадам.

Па гушчыні чыгунак Беларусь была на адным з першых месцаў у Расіі. Уз-ніклі буйныя чыгуначньш вузлы: Мінск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы і інш., якія злучылі тэрыторыю Беларусі з важнымі эканаміч-нымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, Польшчы.

Вялікую ролю ў эканамічным жыцці Беларусі, як і раней, адыгрывалі вод-ныя шляхі зносін, грузапаток на якіх таксама павялічваўся.

Будаўніцтва чыгунак паскорыла развіццё ўнутранага і знешняга гандлю. Прадукты сельскай гаспадаркі і вырабы прамысловасці Беларусі вывозіліся ў гарады Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі. Напрыклад, прадукцыя запалкавых фабрык знаходзіла збыт у Ромнах, Растове, Палтаве, Адэсе, Харкаве, Варшаве, Баку, Кішынёве і іншых гарадах, папера і кардон вывозіліся ў Кіеў, Екацярына-слаўль, Рыгу, Беласток, вырабы шкляной і керамічнай прамысловасці — у Мас-кву, Кіеў, Адэсу.

Варта асабліва зазначыць, што з пачаткам будаўніцтва чыгунак пачала хут-ка памяншацца роля кірмашовага гандлю. Усё большае значэнне набываў крам-ны і магазінны гандаль. Гэта сведчыла аб тым, што рыначныя сувязі беларускіх гарадоў і вёсак, а таксама Беларусі з іншымі часткамі краіны станавіліся ўсё больш рэгулярнымі і трывалымі.

У канцы XIX ст. на Беларусі ўжо склаліся мясцовыя (абласныя) рынкі, якія былі цесна звязаны паміж сабой, і ў той жа час наладжваліся сувязі з усерасійс-кім рынкам. Асаблівасцю ўтварэння нацыянальнага рынку на Беларусі з'яўляла-ся тое, што тут эканамічная агульнасць не ўмацоўвалася дзяржаўным аб'яднан-нем у рамках нацыянальнай тэрыторыі, паколькі беларуская нацыя, якая толькі складвалася, не мела сваёй дзяржаўнасці. Цэнтрам абласных рынкаў становяцца ў канцы XIX ст. найболын буйныя гарады: Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель, Гродна, Брэст і Пінск. Характар гандлёвых сувязяў унутры мясцовых рынкаў вызначаўся асаблівасцю эканамічнага развіцця кожнага з раёнаў.

Галоўным гандлёва-прамысловым цэнтрам Беларусі ў гэты час стаў Мінск, які знаходзіўся ў прамых ці ўскосных сувязях з усёй яе тэрыторыяй. На мінскім рынку гандлявалі пераважна вырабамі шкляной вытворчасці, паперай, кардо-нам, сельскагаспадарчымі машынамі. Сюды прывозілі шмат прамыслова-ману-фактурных тавараў з Маскоўскага, Пецярбургскага раенаў, Польшчы. Мінск у якасці зборнага і размеркавальнага пункта абслугоўваў большую частку раёнаў Палесся, многія раёны поўначы і захаду Беларусі. 3 прадуктаў сельскай гаспа-даркі пераважаў гандаль збожжам, малочнымі прадуктамі, мясам, рыбай і г.д.

Буйным гандлёвым цэнтрам з'яўляўся таксама Гомель, які абслугоўваў су-седнія паветы Магілёўскай, Мінскай і Чарнігаўскай губерняў. Прамысловыя та-вары, якія вырабляліся ў Гомельскім раёне — папера, запалкі, цэгла, кафля, аконнае шкло, вяроўкі, канаты і т.д., — вывозіліся нават за межы Беларусі. Го-мель з'яўляўся размеркавальным пун­ктам для лясных матэрыялаў і дроў, якія сплаўляліся ў сярэдняе і ніжняе Падняпроўе, галоўным чынам у Адэсу, Екаця-рынаслаўскую, Кіеўскую і іншыя губерні.

Частка грузаў вывозілася па чыгунцы на поўнач і ўсход, у Рыгу, Пецяр-бург, Лібаву. У Гомель лясныя матэрыялы ў сваю чаргу дастаўляліся з Рэчыц-кага, Рагачоўскага, Мазырскага і іншых паветаў. 3 сельскагаспадарчых прадук-таў, якія траплялі на гомельскі рынак, пераважала ўкраінскае збожжа.

Для Магілёўскага эканамічнага раёна найбольш характэрным з'яўляўся гандаль ляснымі і земляробчымі прадуктамі. Магілёў знаходзіуся ў цеснай су-вязі з сярэднім і ніжнім Падняпроўем, а таксама з Оршай, праз якую ішлі тава-ры ў Мінскую і Смаленскую губерні. 3 Оршы адпраўляліся галоўным чынам лясныя грузы, збожжа, пянька, макуха, вотруб'е, яблыкі і іншыя тавары. Прыво-зілі на аршанскі рынак хлебныя прадукты, соль, газу, нафту, будаўнічыя матэ-рыялы.

Значная частка Магілёўскай губерні мела сувязі з Віцебскім эканамічным раёнам. Галоўнымі прадметамі вывазу адсюль былі лес і прадукты льнаводства, якія вывозіліся большай часткай за мяжу. Лясныя грузы сплаўляліся па Заход-няй Дзвіне ў Рыгу, з Украіны прывозіліся пшанічная мука і цукар.

Важнае месца ў гандлёвых сувязях Беларусі займаў Гродна. Праз яго ажы-ццяўляўся гандаль з Польшчай, Літвой і замежнымі краінамі. Гродзенскі рынак быў цесна звязаны з Ваўкавыскім раёнам, а таксама з Мінскам, Вільняй, Мас-квой, Пецярбургам. Галоўнымі прадметамі збыту з Гродзенскага раёна былі лясныя грузы, ржаная мука, вотруб‘е, спірт, малочныя прадукты, бульбяная мука.

Сярод гандлёвых цэнтраў Беларусі асабліва вылучаўся Пінск. Ён служыў размеркавальным цэнтрам збыту прамысловых тавараў і лясных грузаў, якія перавозіліся з басейнаў Дняпра і Прыпяці ў сістэмы Нёмана і Віслы.

Такім чынам, Беларусь з'яўлялася часткай усерасійскага рынку. Для ган-длю Беларусі характэрная перавага вывазу сельскагаспадарчай сыравіны і ляс-ных матэрыялаў. У той жа час яна служыла рынкам збыту прамысловых тава-раў і збожжа, якія ўвозіліся з іншых раёнаў Расіі.