Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
30-35.docx
Скачиваний:
30
Добавлен:
30.04.2019
Размер:
54.5 Кб
Скачать

1.Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, яе прадмет і задачы.

Прадмет гістарычнай навукі - гэта рух грамадства ў часе, мінулае краін, народаў, чалавецтва, асобных бакоў дзейнасці грамадства. Змест гісторыі - гістарычны працэс, які раскрываецца ў з'явах жыцця людзей. Задачы айчыннай гісторыі наступныя: 1) вывучэнне гістарычнага працэсу, каб лепей разумець рэчаіснасць і болыл грунтоўна прадбачыць будучыню; 2) тлумачэнне з'яў, падзей і працэсаў з пазіцый аб'ектыўнасці і крытычнасці, іншымі словамі, не даваць факты толькі з негатыўных пазіцый альбо рэдагаваць толькі на станоўчы бок; 3) авалодванне навыкам пошуку прычынна-выніковых сувязей, дзеючых фактараў у гістарычным працэсе; 4) абуджэнне гістарычнай памяці, нацыянальнай самасвядомасці і пачуцця грамадскай годнасці і гонару; 5) выхаванне патрыёта сваёй Радзімы, добрага гаспадара на зямлі Беларусі і адказнасці ў яго за будучыню краіны. Гісторыя займае галоўнае месца сярод грамадскіх навук і цесна звязана з іншымі грамадскімі навукамі: сацыялогіяй, псіхалогіяй, філалогіяй, мовазнаўствам і г. д. У адрозненне ад іншых навук гісторыя разглядае працэс развіцця грамадства ў цэлым, аналізуе сукупнасць з'яў грамадскага жыцця, усіх яго бакоў (эканомікі, палітыкі, быту, культуры). На сутарэнні гістарычных і іншых навук утвараюцца памежкавыя навукі: гістарычная геаграфія, гістарычная геалогія, філасофія гісторыі і г. д. У сваю чаргу гісторыя сама з'яўляецца шматгаліновай навукай. Самастойнымі галінамі, або тыпамі гістарычных ведаў, лічацца эканамічная гісторыя, сацыяльная гісторыя, цывільная і ваенная гісторыя, гісторыя

дзяржавы і права, гісторыя рэлігіі, этнаграфія (вывучэнне культуры і быту народаў свету), археалогія (вывучэнне гісторыі чалавецтва з дапамогай рэчавых крыніц старажытнасці). Па прадметах даследвання выдзяляюць дапаможныя дысцыпліны: храналогію (сістэмы адліку часу), палеаграфію (рукапісныя помнікі), сфрагістыку (пячаткі), сцягазнаўства, геральдыку, нумізматыку, генеалогію, тапаніміку. Па шырыні аб'екта вывучэння гісторыя падзяляецца на ўсеагульную гісторыю, гісторыю кантынентаў, гісторыю асобных краін і народаў. Гісторыя выконвае некалькі сацыяльна ўплывовых функцый. Гэта тэарэтычна-пазнавальная і інтэлектуальна-развівальная, практычнапалітычная і патрыятычна-выхаваўчая функцыі, а таксама функцыя фарміравання светапогляду. Больш за 2 тыс. год назад узніклі два асноўныя падыходы ў гістарычнай думцы, якія існуюць і сёння. Прадстаўнікі ідэалістычнай канцэпцыі лічаць, што дух, розум, свядомасць першасныя і больш важныя за матэрыю і прыроду, і што менавіта яны складаюць аснову гістарычнага працэсу. Матэрыялісты настойваюць на тым, што матэрыяльнае жыццё вызначае свядомасць людзей, і што эканамічныя працэсы ў грамадстве вызначаюць іх духоўнае развіццё і ўзаемаадносіны. Сучасная айчынная гістарычная навука выкарыстоўвае дыялектычна-матэрыялістычны метад (спосаб) даследвання, які разглядае развіццё грамадства як натуральна-гістарычны працэс, што вызначаецца аб'ектыўнымі заканамернасцямі і знаходзіцца пад уплывам суб'ектыўнага фактару (дзейнасці мас, класаў, партый). Усе гістарычныя факты вывучаюцца з дапамогай прынцыпаў гістарызму, аб'ектыўнасці, сацыяльнага падыходу, альтэрнатыўнасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]