Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
30-35.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
30.04.2019
Размер:
38.18 Кб
Скачать

31.Гістарыяграфія і асноўныя крыніцы па гісторыі вкл.

Афармленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі пачалося ў 1920-я гады, адначасна з арганізацыяй першых навучальна-навуковых і навуковых цэнтраў у Беларусі — БДУ і Інбелкульта. Адным з заснавальнікаў дысцыпліны лічыцца акадэмік У. І. Пічэта з яго манаграфіяй «Введение в русскую историю (источники и историография)» артыкуламі ў зборніку «400-лецце беларускага друку, 1525—1925» (1924, гістарыяграфічны агляд публікацыяў, прысвечаных дзейнасці Скарыны), «Новые работы по истории Белоруссии» (1921, гістарыяграфічны аналіз працаў польскіх гісторыкаў С. Кутшэбы, Л. Калянкоўскага і інш.), «Формы нацыянальнага і апазіцыйнага руху на Беларусі» (1924, характарыстыка айчыннай гістарыяграфіі ў кантэксце развіцця нацыянальна-рэвалюцыйнага руху). Яго вучнямі былі К.Кернажыцкі, А. Бурдзейка, Т. Забэла, Дз. Дудкоў, А. Таўсталес. Іншымі значнымі постацямі перыяду лічацца В. Д. Дружчыц (гістарыяграфія беларускага феадальнага горада), У. М. Ігнатоўскі (гістарыяграфія Кастрычніцкай рэвалюцыі), А. І. Цвікевіч (манаграфія «„Заходнерусізм“: нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ ст.», 1929), М. І. Каспяровіч («Краязнаўства (нарысы)», 1929, аналіз трох плыняў краязнаўчага вывучэння Беларусі: польскай, рускай і беларускай). 1930-я гг. У 1930-х гадах вызначальнай гістарыяграфічнай працай сталася манаграфія В. К. Шчарбакова «Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі» (1934. Праца стала водападзелам паміж адносным ідэйным лібералізмам 1920-х і жорсткай ідэйнай аднабаковасцю 1930-х гадоў. 1940-я, 1950-я, 1960-я гг. У 1942 У. І. Пічэта прапанаваў першы абагульняльны гістарыяграфічны агляд працаў па гісторыі Беларусі (кніга «25 лет исторической науке в СССР»). Таксама ён спрабаваў стварыць сінтэтычную «Гісторыю БССР» са старажытных часоў да адмены прыгоннага права (рукапіс захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, 50 старонак займае гістарыяграфічны агляд). Далейшы агляд развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі быў прадстаўлены А. П. П'янковым у зборніку «Наука в БССР за 30 лет» (1949. У 1950-я—1970-я гады выходзілі пераважна гістарыяграфічныя агляды, якія мелі схематычны, сціслы характар — калектыўны артыкул У. М. Перцава, І. С. Краўчанкі і З. Ю. Капыскага ў зборніку «Навука ў Беларускай ССР за 40 год» (1958), асобны раздзел у брашуры А. П. Ігнаценкі «Введение в историю БССР» .1970-я і 1980-я гг. У 1970-я гг. пачалася падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці «Гістарыяграфія і крыніцазнаўства». Вынікі навуковага вывучэння гісторыі БССР і гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі былі падведзеныя ў абагульняльнай працы У. М. Міхнюка і П. Ц. Петрыкава «Историческая наука БССР, 80-е годы» (1987).

У 1970-я — 1-й пал. 1980-х гг. пачалася гістарыяграфічная распрацоўка раду кірункаў і тэмаў беларускай гістарычнай навукі. Праблемы беларускага крыніцазнаўства даследаваў М. М. Улашчык: манаграфіі «Очерки по археографии и источниковедению истории Беларуси феодального периода» (1975) і «Введение в изучение белорусско-литовского летописания» (1985). Адным з першых і дасюль актуальных даследчыкаў гістарычнай думкі на Беларусі ў 16—19 ст. стаў Г. А. Каханоўскі з працай «Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI — ХIХ стст.» (1984). Асноўная ўвага кіравалася на гістарыяграфічныя праблемы гісторыі савецкага часу: гістарыяграфія беларускага савецкага сялянства (У. М. Міхнюк), гістарыяграфія КПЗБ і Заходняй Беларусі (І. П. Хаўратовіч)ам, гістарыяграфія Кастрычніцкай рэвалюцыі (Н. І. Стужынская) і інш. Выходзілі працы, якія адлюстроўвалі тагачаснае сусветнае ідэалагічнае процістаянне: манаграфіі М. Г. Жаркова «Против буржуазной фальсификации истории Октября» (1975), В. Ф. Раманоўскага «Против фальсификации истории Белоруссии периода Великой Отечественной войны» (1975),. З сучасных працаў замежных даследчыкаў па гістарыяграфіі гісторыі Беларусі вызначаецца кніга нямецкага гісторыка Р. Лінднэра «Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ — ХХ ст.» (2003),

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]