Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
30-35.docx
Скачиваний:
30
Добавлен:
30.04.2019
Размер:
54.5 Кб
Скачать

33.Прычыны і перадумовы ўтварэння вкл. Дыскусія пра “летапісную Літву”.

Да пачатку XIII ст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена на шматлікія ўдзельныя княствы – шматкі былога магутнага Полацкага і Тураўскага княстваў. Невялікія самастойныя княствы сталі лёгкай здабычай для знешніх ворагаў. У самым пачатку XIII ст. актыўнае наступленне з захаду павялі крыжакі, з поўдня неслі смерць набегі манголаў. Спакушаліся на беларускія землі польскія князі і ўладары больш магутных паўднёварускіх княстваў – асабліва Галіцка-Валынскага. У гэтых абставінах наспела неабходнасць кансалідацыі заходнерускіх княстваў у адзіную дзяржаву. Прычын было некалькі. Па-першае, пагроза фізічнага вынішчэння раз’яднаных княстваў. Па-другое, у інтарэсах развіцця феадальнай гаспадаркі патрабавалася моцная цэнтральная ўлада, якая павінна была абараняць інтарэсы феадалаў і давала магчымасць павялічыць узровень эксплуатацыі залежнага насельніцтва. Полацк быў паслаблены няроўнай барацьбой з крыжакамі і не здолеў выступіць цэнтрам аб’яднання, як і Тураў, які падпаў у залежнасць ад паўдневарускіх князёў (да таго, у 1240-я гг. тэрыторыя княства была разрабавана манголамі). Цэнтрам збірання беларускіх зямель стаў Наваградак. Таму было некалькі перадумоў. Вакол Наваградка былі самыя ўрадлівыя землі, горад меў шырокія гандлёвыя сувязі як з суседнімі гарадамі, так і з замежнымі краінамі – Польшчай, Візантыяй, Прыбалтыкай, Блізкім Усходам. У горадзе існавала развітае рамяство – аснова яго – апрацоўка каляровых і каштоўных металаў, апрацоўка жалеза. Да таго Наваградская зямля была адносна небяспечнай – тут ратаваліся ад крыжакоў і манголаў бежанцы з іншых зямель, што значна павышала прадукцыйныя сілы княства. Вызначальную ролю мела суседства з літоўскімі землямі. У 1230-я гг. у літоўцаў пачаўся працэс утварэння дзяржавы. На чале аб’яднання плямёнаў стаў князь Міндоўг. Пры гэтым ён карыстаўся падтрымкай наваградскага князя Ізяслава. Але, аб’яднаўшы літоўцаў, Міндоўг акрамя адзінай дзяржавы атрымаў шмат ворагаў і вымушаны быў пакінуць Літву. Ён накіраваўся на службу да Ізяслава ў Наваградак (сярэдзіна 1240-х гг.). Калі ў 1246 г. Ізяслаў памёр, наваградскае веча выбрала князем Міндоўга з улікам выканання апошнім некаторых умоў – прыняцця праваслаўя і далучэння да Наваградка Літвы. Гэтыя памкненні баярства супадалі з памкненнямі Міндоўга. Дзякуючы аб’яднаным сілам Наваградка і сваіх паплечнікаў у Літве Міндоў далучае землі верхняга Панямоння да Наваградка. Пачаўся працэс утварэння дзяржавы, якая вядома нам з гісторыі пад назвай Вялікае княства Літоўскае. Узмацненне Наваградка вызвала незадавальненне галіцкіх князёў, Лівонскага ордэна, Рыгі і жамойцкіх феадалаў. Пад час 50 – 70-х гг. XIII ст. ішла жорсткая барацьба як з суседзямі, так і з унутранымі ворагамі. У 1251 г. Міндоўг прымае каталіцтва, а ў 1253 г. карануецца ў Наваградку каралём Літвы (карону даслаў папа рымскі Інакенцій XIV). Але гэта не паслабіла націск крыжакоў, а напады галічан толькі ўзмацніліся. У 1258 г. адбыўся бадай самы крывавы набег на княства манголаў і галічан пад кіраўніцтвам хана Бурундая. Тым не менш, Міндоўг з поспехам супрацьстаяў набегу. 13 ліпеня 1260 г. ён разам з палачанамі нанёс цяжкае паражэнне крыжакам каля возера Дурбе, у 1261 г. адмовіўся ад каталіцтва і ў 1262 г. заключыў дамову з Аляксандрам Неўскім аб сумеснай барацьбе з рыцарамі. Улада Міндоўга ў княстве была амаль неабмежаваная, але змова жамойцкага князя Трайняты, полацкага Таўцівіла і нальшанскага Даўмонта восенню 1263 г. удалася. Міндоўг быў забіты. На ролю збірацеля зямель славянаў і балтаў стаў прэтэндаваць трэці пасля Полацка і Наваградка цэнтр – жмудскі (жамойцкі) на чале з Трайнятам (вялікі князь у 1263 – 1264 гг.). Пад час барацьбы ў ВкЛ за лідарства, быў выгнаны Войшалк, забіты Трайнятам. потым забіты і сам Трайнята. Уладу ў княстве захапіў сын Міндоўга Войшалк (вялікі князь у 1264 – 1267 гг.). галіцкаму князю Шварну Данілавічу (вялікі князь у 1267-1270 гг.). Праз некаторы час Войшалк быў забіты Львом Данілавічам, другім галіцкім князем. Шварн не здолеў замацавацца ў Наваградку і быў выгнаны пляменнікам Міндоўга Трайдзенем (вялікі князь у 1270 – 1283 гг.). У 1277 г. ён адбіў напады манголаў і галіцкіх князёў пад Гародняй і Слонімам, а ў 1279 г. крыжакі атрымалі ад Трайдзеня спусташальнае паражэнне пад Ашэрадам (Курляндыя). Трайдэн нават дамогся перадачы княству новага крыжацкага замка Дынабурга на Заходняй Двіне (зараз латвійскі горад Даўгаўпілс). У сярэдзіне 1270-х гг. тэўтонцы жорстка, у крыві, падавілі паўстанне племені прусаў. Трайдэн прыняў уцекачоў з Прусіі і рассяліў іх у ваколіцах Гародні і Слоніма. Пасля смерці Трайдзеня летапісы дзесяць год не згадваюць вялікіх літоўскіх князёў. Віценем (вялікі князь у 1293 – 1316 гг.). Новаму князю адразу прыйшлося сутыкнуцца з сепаратысцкімі памкненнямі ўнутры дзяржавы і шматлікімі ворагамі звонку. У 1294 г. ён жорстка задушыў мяцеж жамойцкіх феадалаў, што схіляліся да саюза з крыжакамі. Скарыстаўшы супярэчнасці паміж Лівонскім ордэнам і Рыжскім арцыбіскупствам, заключыў з апошнім мірны дагавор (1298 г.). Дзякуючы падтрымцы рыжскага арцыбіскупа здолеў адбіць у тым жа годзе напад крыжакоў на Жамойцію. Паўторны напад крыжакоў у 1305 г. таксама быў з поспехам адбіты. У 1307 г. Віцень ліквідаваў пагрозу захопу крыжакамі Полацка, у выніку чаго Полацкая зямля канчаткова была далучана да ВкЛ. З мясцовым баярствам было заключана пагадненне – “ряд”, згодна якому Полацкае княства атрымала вялікія аўтаномныя правы. Складваўся федэратыўны тып дзяржавы – калі розныя яе часткі мелі розныя правы і розную ступень падпарадкавання цэнтральнай уладзе. У выніку напружанай барацьбы з палякамі (паходы і сутычкі 1293, 1296, 1306, 1307 гг.) да дзяржавы ў 1315 г. была далучана Берасцейская зямля. Так, акрамя асноўнага дабравольна-дагаворнага шляху ўваходжання славянскіх зямель у склад дзяржавы быў яшчэ і шлях звароту зямель, захопленных ваяўнічымі суседзямі. У тым жа 1315 г. Віцень здзейсніў карны паход супраць тэўтонцаў з вялікім войскам. Гэта была помста за асаду рыцарамі Наваградка і разарэнне яго ваколіц годам раней (1314 г.). Тады дзякуючы выключным здольнасцям Давыда Гарадзенскага, які ўзначаліў абарону сталіцы, Навагрудак быў выратаваны. Давыд не ведаў ні воднага паражэння. Але пад час паходу ў нямецкую зямлю Брандэнбург (пад Берлін) у 1326 г. ён загінуў ад кінжала здрадніка – купленага крыжакамі польскага рыцара Андрэя. Віцень пашырыў тэрыторыю княства, з поспехам адбіў напады ваяўнічых суседзяў і падавіў сепаратысцкія памкненні жамойцкіх феадалаў. Ва ўнутранай палітыцы Віцень абапіраўся на беларускія землі і беларускіх феадалаў. Віценю так сама прыпісваюць увядзенне асабістага герба “Пагоня” (сярэбраны вершнік на шчыце чырвонага колеру), які сімвалізаваў абарону дзяржавы ад заваёўнікаў (дзяржаўным герб стаў з 1384 г.). Менавіта ў гэты час склалася асноўная павіннасць феадалаў княства – пагоня – вайсковая справа па абароне дзяржавы ад нападаў. Пры пераемніку Віценя Гедыміне (вялікі князь у 1316 – 1341 гг.) асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі не змяніліся. Ажаніўшы сына Альгерда на Марыі, адзінай дачцэ віцебскага князя Яраслава, пасля смерці апошняга далучыў Віцебск з княствам да дзяржавы (1320 г.), але з віцебскім баярствам таксама быў заключаны дагавор, дзе ўтрымліваліся вялікія правы горада і тэрыторыі на самакіраванне. У 1320-1330-я гг. былі далучаны Мінская і Турава-Пінская землі, а так сама рэшткі Берасцейскай зямлі. Большая частка сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад славяна-балцкай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Межы княства значна пашырыліся, роля Наваградчыны ў княстве знізілася, таму Гедымін у 1323 г. перанес сталіцу на новае месца – у крывіцкае пасяленне Крывы горад на Віліі, цэнтр адной з валасцей былога Полацкага княства.. Каб пазбавіць крыжакоў падставы для нападаў (пашырэнне хрысціянства сярод язычнікаў) Гедымін паспрабаваў ахрысціць у каталіцтва жамойтаў і літоўцаў – якія яшчэ былі пераважна язычнікамі, але гэта выклікала незадавальненне як сярод саміх паганцаў, так і сярод праваслаўнага насельніцтва княства. Таму князь пайшоў іншым шляхам. Ен усталяваў саюзніцкія адносіны з польскім каралем, мазавецкім князем, з Ноўгарадам. Сканцатраваўшы сілы, ён нанёс некалькі сакрушальных паражэнняў Тэўтонскаму ордэну і Брандэнбургу (гл. Давыда Гарадзенскага). Сам Гедымін кіраваў войскам у пераможнай бітве на рацэ Акмяне (1331 г.Ва ўнутранай палітыке Гедымін дамагаўся адзінства дзяржавы, прасякаў любыя праявы сепаратызму з боку жамойцкіх старэйшын. На заходніх акраінах будаваў мураваныя замкі, у тым ліку ў Вільні (башня Гедыміна), Троках, Крэве, Лідзе і інш. У гарады запрашаў рамеснікаў, гандляроў і адукаваных людзей з еўрапейскіх краін. У адносінах да хрысціянскай царквы прытрымліваўся нейтралітэту. Дазваляў будаўніцтва як праваслаўных, так і каталіцкіх храмаў. Менавіта пры Гедыміне ВкЛ сфарміравалася як феадальная манархія, дзе князь валодаў паўнатой заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Пры гэтым дзяржаўнай мовай з’яўлялася старабеларуская, аснова прававых нормаў – так сама нормы старабеларускага права. Гедымін стаў раданачальнікам дынастыі Гедымінавічаў – правячай у ВкЛ, з яе пайшлі знакамітыя беларускія і рускія княскія роды а так сама каралеўская дынастыя ў Польшчы – Ягеллоны. Яшчэ пры жыцці Гедымін падзяліў дзяржаву паміж сынамі, паставіўшы вялікім князем Яўнута (кіраваў у 1341-1345 гг.). Але апошні, мабыць, не вызначаўся ні ваеннымі, ні палітычнымі талентамі, да таго ж быў малодшым братам, і быў змешчаны Альгердам і Кейстутам і высланы ў Заслаўскае княства. Менавіта гэтыя браты сталі саправіцелямі ў ВкЛ. Альгерд (вялікі князь у 1345 – 1377 гг.) больш займаўся ўсходняй і паўдневай палітыкай, меў вялікі ўплыў на беларускіх землях і таму быў прызнаны галоўным з братоў, а Кейстут (забіты ў 1382 г. пляменнікам Ягайлай) – абапіраўся на Жамойцію (сталіца яго – Трокі) і займаўся барацьбой з крыжакамі. Альгерд далучыў да ВкЛ Беларускае Падняпроў’е: 1340-я гг. Чарнігава-Северскае княства, 1358 г. – Мсціслаў, 1355 г. – Бранск з землямі, вялікі ўплыў Альгерд меў на смаленскія справы. Пры гэтым ён сутыкнуўся з інтарэсамі мангола-татарскіх ханаў. У 1362 г. на рацэ Сінія Воды адбылася бітва войска ВкЛ з татарамі, апошнія былі ў шчэнт разбітыя. Да ВкЛ былі далучаны Кіеў і Падолле (паўдневая і цэнтральная Ўкраіна). У вострай барацьбе з Польшай Альгерд адняў у апошняй Валынь. Альгерду не пашанцавала далучыць да ВкЛ Пскоў і паслабіць Маскоўскае княства. Тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372 гг.) скончыліся безвынікова. Ад двух шлюбаў – з віцебскай княжной Марыяў і Цвярской Ульянай Альгерд меў 12 сыноў і 9 дачок. Найбольш вядомымі былі Андрэй Полацкі (1325—1399), старэйшы сын ад першага шлюба з Марыяй і Ягайла (жыў да 1434 г.) – старэйшы ад другога шлюба. Пад час княжання Альгерда тэрыторыя дзяржавы пашыралася больш чым удвая. Менавіта гэта вызначыла пануючы стан старабеларускай мовы і культуры ў княстве, больш таго Альгерд і ўсе Альгердавічы, акрамя таго, што карысталіся беларускай мовай, былі праваслаўнага веравызнання (да 1386 г.).Такім чынам, стварэнне новай дзяржавы ў Еўропе працягвалася больш стагоддзя. Пачаўся гэты працэс у сярэдзіне XIII ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст. Афіцыйная назва дзяржавы – Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае падкрэслівала шматнацыянальны характар дзяржавы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]