Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
30-35.docx
Скачиваний:
30
Добавлен:
30.04.2019
Размер:
54.5 Кб
Скачать

34.Працэс станаўлення вкл у сярэдзіне – 80-х гг. 13 ст.

1. Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) утварылася ў вышку пэўных прычын. Знешнепалітычныя прычыны былі звя-заны з неабходнасцю арганізацыі абароны супраць нямецкіх рыцараў-крыжакоў і мангола-татар. Унутрыпалітычныя прычыны вынікалі з неабходнасці пераадолець феадальную раздробленасць. Эканамшныя прычыны былі звязаны з аддзя-леннем рамяства ад сельскай гаспадаркі і развіццём гандлё-вых адносін паміж рознымі тэрыторыямі, што садзейнічала іх аб'яднанню. 2. Працэс утварэння ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне XIII ст. разам з узвышэннем Наваградскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татар-скай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў Верхнім і Сярэднім Панямонні — на тэры-торыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Бе-ларусі (Гродзенская вобласць) і часткова ўсходнія землі су-часнай Літоўскай Рэспублікі. Удзяржаўнаўтваральныхпра- цэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае на-сельніцтва літоўскіх зямель. Згодна з меркаваннем нека-торых гісторыкаў, менавіта Наваградскае княства і яго мяс-цовае насельніцтва адыгралі важную ролю ў аб'яднанні бе-ларускіх зямель і ўтварэнні першапачатковага княства Літоў-скага. Таксама існуе думка аб тым, што вызначальную ролю ва ўтварэнні княства адыгралі літоўскія феадалы, якія за-хапілі беларускія землі. Летапіс паведамляе пра Літву Міндоўга, аднаго з мясцо-вых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваёй дружыны з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты князь-язычнік прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэн-цыяй. У Наваградкуў 1253 г. адбылася каранацыя Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднан-ня літоўскіх (часткі балцкіх) і часткі беларускіх, у т. л. і нава-градскіх, зямель. Пры вялікім князю Гедзімгнеў 1316—1341 гг. большая ча-стка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэ-рыторыя ВКЛ павялічылася прыкладнаў 3 разы. Прыклад-на тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы да сярэдзіны XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці). 3. Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вя-лікім князю Гедзіміне. У 1323 г. ён заснаваў сталую сталіцу дзяржавы ў Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі). Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедзіміне было наступнае: «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ. Пры Гедзіміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Ятотытул стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» мелі-ся на ўвазе жыхары перш за ўсё беларускіх зямель — Віцеб-скай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У вынікудзяржаваатрымаланазву «Вялікае кня-ства Літоўскае і Рускае». Пад «Літвой» тады разумелася тэ-рыторыя Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Русею» — Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове XV ст.), калі была далучанаЖажш^ш — заходняя часткасу-часнай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае».

35.ВКЛ – цэнтр збірання ўсходнеславянскіх зямель (канец 13 – 70-я гг. 14 ст.).

Працэс стварэння адной з самых буйных дзяржаў Еўропы ў эпоху сярэднявечча - Вялікага княства Літоўскага - быў доўгім і складаным: пачаўся ён у першай палове XIII ст. і закончыўся ў 50 - 70-я гг. XIV ст. Прычыны ўтварэння ВКЛ: Пагроза знішчэння ўсходняга славянства і балтаў з паўночнага захаду крыжакамі, з паўднёвага усходу - татара-манголамі. Феадальная раздробленасць (на беларускіх землях налічвалася 20 княстваў). Перамяшчэнне цэнтра палітычнага жыцця з Полацка ў Наваградак. Полацкае княства у XIII ст. аслабла ў міжусобнай і зацяглай барацьбе з крыжакамі. Геапалітычнае становішча Наваградка ў сярэдзіне XIII ст., якое садзейнічае яго ўзвышэнню. Грошы і багацце пацяклі сюды (аб гэтым сведчаць раскопкі), яны давалі моц і ўладу. Саперніцтва паміж князямі племянных саюзаў балтаў. Вылучэнне князя Міндоўга, які здолеў падпарадкаваць іншых князёў. У Верхнім Панямонні разгортваліся асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Трэба мець на ўвазе, што "летапісная Літва" размяшчалася паміж Менскам, Наваградкам і Слонімам. Першым князем - прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка выступіў літоўскі князь Міндоўг. Міндоўг у летапісных крыніцах упамінаецца сярод іншых князёў на балцкіх тэрыторыях. У сярэдзіне 40-х гг. Міндоўг церпіць няўдачу ў бітве з крыжакамі, і яго пазіцыі значна слабеюць. Праціўнікі Міндоўга выганяюць яго з Літвы. Ён вымушаны з рэштай сваёй дружыны ўцякаць ў суседні Наваградак, дзе княжыць яго саюзнік Ізяслаў. Тут Міндоуг прымае праваслаўе. З 1246 г. ён са згоды мясцовых жыхароў становіцца князем наваградскім. Як князь Наваградка Міндоўг выконваў волю і памкненні наваградскіх баяр, якія, між іншым, супадалі з яго асабістымі інтарэсамі. З дапамогай сілы Міндоўг адваёўвае для сябе Літву і далучае яе да Наваградка. Гэта абвяргае ранейшую версію ў гісторыі, згодна з якой Літва заваёўвала ўсходнеславянскія землі. Паводле Іпацьеўскага летапісу Міндоўг заваёўвае Літву. Вялікае княства Літоўскае XIII - XV стст. Міндоўг, ведаючы пра небяспеку ад крыжакоў і іншых ворагаў, шукае подтрымку на Захадзе. У 1253 г. ён прымае каталіцтва і карануецца ў Наваградку з благаславення Папы рымскага Інакенція XIV. Міндоўг стаў першым каралём на беларускай зямлі. Але гэты крок не выратоўвае Наваградчыну ад нападу ворагаў. Тройчы абрушвалася моц галіцка-валынскага войска на Наваградскае княства, несучы смерць, рабаванне. Няўдачы, што даймалі Міндоўга, выклікалі незадавальненне ім у баярскім асяродку гараджан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга Войшалка. Гэта быў таленавіты, дальнабачны, жорсткі палітык. Напачатку сваёй кар'еры ў ролі князя наваградскага ён разыгрывае складанейшую палітычную камбінацыю - аддае сваё наваградскае княжанне сыну Данілы Галіцкага Раману, а сам ўваходзіць у давер да магутнага паўднёварускага валадара. У зручны момант - напрыканцы 50-х гг. XIII ст. - Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гэты час абвастраюцца адносіны паміж правадыром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Тут жа з'яўляецца трэцяя сіла - жмудскі князь Трайнята. Менавіта са жмудскага асяродка паўстае другая спроба аб'яднання балцка-усходнеславянскіх зямель у адзіны палітычны арганізм. Увосень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два яго малодшыя сыны былі забіты змоўшчыкамі, на чале якіх стаяў Трайнята. Войшалк забаяўся яго і ўцёк у Пінск. Аднак трыумф Трайняты быў нядоўгі. Праз некаторы час яго зарэзаў конюх Міндоўга. Войшалк вяртаецца ў Наваградак. Наступным этапам яго дзейнасці было далучэнне да сваіх уладанняў балцкіх зямель нальшанаў і дзяволтвы. Прыведзеныя факты пераканаўча сведчаць, што заходнебеларускія землі разам з балцкімі сталі асновай Вялікага княства Літоўскага. Шляхі ўваходжання другіх беларускіх зямель у склад гэтага дзяржаўнага ўтварэння былі розныя. Гэта дыпламатычныя пагадненні, шлюбныя сувязі, захопы. Полацкая зямля была падзелена на дробныя ўдзельныя княствы. Дынастыя Рагвалодавічаў аслабла у міжусобнай барацьбе. Апошні полацкі князь з дынастыі Рагвалодавічаў - Брачыслаў. Потым са згоды полацкага баярства стаў княжыць пляменнік Міндоўга Таўцівіл. У пачатку XIV ст. у Віцебску княжыў Яраслаў Васількавіч. Ён выдаў сваю дачку замуж за літоўскага князя Альгерда і пасля смерці віцебскага князя Віцебская зямля была далучана да ВКЛ. Найбольш буйныя беларускія землі - Полацкае і Віцебскае княствы - ўвайшлі ў склад дзяржавы на дабравольна-дагаворнай аснове, аб чым сведчаць прывілеі вялікіх князёў, якія зацвярджалі аўтаномны статус гэтых зямель у складзе ВКЛ. Поўная назва дзяржавы - Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Новае дзяржаўнае ўтварэнне ў Верхнім Панямонні са сталіцай у Наваградку спачатку называлася Літоўскае княства. Пасля аб'яднання з Полацкім і Віцебскім і далучэння іншых зямель, што былі размешчаны на ўсход ад Менска і мелі назву "руськія", новая дзяржава атрымала назву "Вялікае княства Літоўскае і Рускае". Пасля Грунвальдскай бітвы да княства была далучана Жамойція - заходняя частка сучаснай Літвы. Пасля гэтага да назвы дзяржавы было дададзена слова "Жамойцкае". Усе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным, культурным жыцці Вялікага княства Літоўскага, найперш сучасныя беларускі і літоўскі, з'яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]