Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
отв .docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
67.16 Кб
Скачать

23.Метод . Падр. І прав. Тэатраліз. Канц.

Тэатр. Канцэрт – адна з форм свята, шчыльна звязаная з традыцыямі нар. Свята, драматургія ТК =вопыт драм. Мас-ва. + вопыт “зборнага канцэрта”:

А)нумары размяшчаюцца так, каб 1 аднаму не перашкаджаў і каб іх уздзеянне на гледачоў было як мага больш эфектыўным.

Б)самы лепшы нумар не у пачатку\канцы, а ў кульмінацыі павінен быць, каб глядач не змарыўся.

В)неабходна выкарыст. Кампазіцыйны прыем (завязка…)

Г)спалучэнне, чаргаванне нумароў неабходна вытрымліваць у меру кантрасных твораў, каб розніцца ў настроі блізкіх нумароў не аказалася надта вялікай.

Для жанра ТК не хар-на сутыкненне варожых сіл, праўда, яны могуць з’яўляцца эпізадычна і прысутнічаць быццам за кадрам. Асаблівасць ТК – драм-ія руху ідэі і вобразаў. Яна развіваецца па 3 накірунках:

1. маналог (спец.тэкст у вядучых) персанаж, герой часу, маці, будаўнік і г.д.

2. Драматургічнае чляненне тэкста ў эпізодах і нумарах (размеркаванне тэкста паміж рознымі персанажамі): чцец, хор, салісты і г.д.

3. Увядзенне непасрэднага тэатр. Дзейства, дзе тэкст мінімальны.

24. “Муз. Драм-гія св.”

Музычная драматургія ствараецца як вынік сутыкнення розных музычных характарыстык у іх развіцці. Які не добры быў бы сцэнарый, калі ён не знойдзе яскравага адлюстравання ў музыцы, масавае свята не будзе пераканаўчым і цэлым. І, наадварот, часам звычайны сцэнарый, дзякуючы музыцы, атрымлівае незвычайную выразнасць.

Давайце прасочым сутнасць музычнай драматургіі на прыкладзе класічнай музыкі. Прынцыпы опернай драматургіі і драматургіі масавага свята ў многім параўнальны.

Опера Чайкоўскага "Пікавая дама", у якой каханню Лізы і Германа перашкаджаюць ракавыя абставіны, музыкай перадаюцца псіхалагічныя працэсы ў жыцці рускага грамадства канца мінулага века. У оперы прасочваецца кантраснае супрацьпастаўленне музычных тэм: з аднаго боку каханне, імкненне да шчасця, з другога - варожыя, ракавыя тайны старой графіні.Іменна на развіцці і сутыкненні двух тэм - кахання і року - заснавана драматургія "Пікавай дамы".

У масавым свяце, як і ў оперы, музыка - ад песні да сімфоніі, павінна станавіцца галоўным сродкам адлюстравання канфлікта. З дапамогай музыкі выражаецца падтэкст, унутраны стан персанажаў, яна сродак псіхалагічнага абаснавання іх паводзін.

Вось як выкарыстоўваецца музыка ў тэатралізаваным прадстаўленні - "Уступленне ў песню" (аўтар сцэнарыя Ю. Шыкаў), прысвечанаму гераічнаму подзвігу камсамола ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аснова музычнай драматургіі - кантрасныя суадносіны музыкі жыццярадаснай з музыкай драматычнай.

... Праводзіны ў армію... Гучыць вальс, а потым паступова чуецца песня: “Ах, вайна, что ж ты сделала, подлая!”

25.М. Лейтматыў і м. Вобр.

Лейтматыў, які паўтараецца на працягу масавага свята, нагадвае гледачам пра персанаж, з'яву. Разам з тым, ён становіцца сродкам выражэння скразнога сюжэту, яго развіцця.

Часцей за ўсё лейтматыўная тэма бывае адзіная. Яна быццам убірае ў сябе пабочныя лініі развіцця, выклікаючы асноўную драматургічную функцыю.

Вельмі эфектыўным з'яўляецца ўключэнне лейтматыва ў музычны ўступ. Ён рыхтуе слухачоў да музычнай тэмы, якая пасля ўспрымаецца як нешта знаёмае.

Злучэнне той жа музычнай тэмы з сітуацыяй, якая змянілася, робіць яе актыўным удзельнікам свята.

Адлюстроўваючы агульны дух масавага свята, лейтматыў разам з тым увасабляе яго асноўную ідэю.

Пры некалькіх лейтматывах галоўную ролю адыгрывае адзіны з іх, найбольш напружаны. Так, у кінастужцы "Волга-Волга" разам з галоўным лейтматывам (песняй пра Волгу) гучыць песня "Дарогай шырокаю, ракой галубой добра нам плысці з табой удвух". У гэтым выпадку два лейтматыва рознабакова адлюстроўваюць ідэю твора.

Музычны вобраз - гэта адзінства аб'ектыўнага і суб'ектыўнага пачаткаў. Зместам мастацкага вобраза ў музыцы з'яўляецца жыццё чалавека. Музычны вобраз увасабляе найбольш істотныя, тыповыя рысы з'явы - гэта аб'ектыўнасць. Другі бок вобраза суб'ектыўны, звязаны з эстэтычным аспектам. Вобраз перадае з'яву ў развіцці.

Суб'ектыўны фактар мае ў музыцы вялікае значэнне як у творчым працэсе стварэння музычнага твору, так і ў працэсе яго ўспрыняцця. Аднак у абодвух выпадках перабольшванне суб'ектыўнага пачатку прыводзіць да суб'ектывізма ў разуменні музыкі. Гаворачы аб адлюстраванні ў музыцы суб'ектыўнага і эмацыянальнага боку, нельга не звярнуць увагу на тое, што і абстрактна-абагульненае падуладна музыцы.

Музычны вобраз - гэта заўсёды прапушчанае праз мастака адлюстраванне жыцця. Кожны музычны вобраз можна назваць жыццём, якое адлюстравана ў музыцы кампазітарам. Пры вызначэнні музычнага вобраза трэба мець на ўвазе не толькі сродкі, пры дапамозе якіх ён створаны кампазітарам, але і што хацеў ён увасобіць у ім. Пры гэтым важна, што нават самыя сціплыя па зместу і мастацкай форме музычныя вобразы абавязкова ўтрымліваюць хоць бы нязначнае развіццё.

26.Сюж. м. у св.

Гэта музыка, якая адпавядае сітуацыі масавага свята, гэта музыка дзеючых асоб. Сюжэтная муызка з'яўляецца арганічнай прыналежнасцю быта, сацыяльнага асяроддзя. Напрыклад, у фільме "Юнацтва Максіма" герой спявае песню "Крутится, вертится шар голубой", якая малюе вобраз піцерскага рабочага. Яго весялосць, адкрытасць характару перадаецца праз песню.

Псіхалагічны стан Чапаева напярэдадні бою перадае песня "Черный ворон" болей чым пластыка, мізансцэна і г.д.

У масавым свяце сюжэтная музыка, напрыклад, лірычная песня перадае атмасферу сардэчнасці, ваенная песня або жартоўная, парадзійная музыка  адпаведны настрой і адносіны да таго, што дабываецца.

Сюжэтная музыка можа расказаць у масавым свяце пра тую з'яву або дзеянне, якія падразумяваюцца за межамі, за "кадрам", сцэнічнай пляцоўкі. Гэта важна, таму што ў большасці выпадкаў сцэнарыі масавых свят адрозніваюцца кароткасцю. Расказваючы па-свойму пра дзеянне, якое адбываецца за межамі сцэны, музыка свята становіцца вонкавай прыкметай з'явы (паходны марш, калыханка, танцавальная музыка, якая даносіцца з рэстарана і г.д.).

Сюжэтная музыка адлюстроўвае ход часу, гісторыю. Напрыклад, у літаратурна-музычнай кампазіцыі "Наш паровоз, вперед лети", менавіта гэта песня становіцца вобразным адлюстраваннем важнейшых этапаў гераічнай гісторыі камсамолу.

Песні "Сямёра адважных", "Песня о встречном", "Лейся, песня, на просторе" і іншыя перадаюць вобразна гісторыю станаўлення і развіцця нашай краіны.

27. умоўная м.

У адрозненне ад сюжэтнай музыкі, умоўная музыка не матывіравана, таму і называецца ўмоўнай. У свяце яна быццам не чутна. Дзеючыя асобы не звяртаюць на яе ўвагі. Разам з тым, яна актыўна ўдзельнічае на ўспрыняцце гледачоў.

Калі сюжэтную музыку можна параўнаць з павярхоўным цячэннем, то ўмоўную - з глыбінным.

Умоўная музыка не звязана з дзеяннямі персанажаў. Палітра яе музычных уздзеянняў шырокая. Паколькі ўмоўная музыка не звязана з сюжэтам, яе выкарыстанне павінна быць пераканаўчым і апраўданым.

Асабліва шмат зрабіла рэфарматарская дзейнасць Станіслаўскага ў выкарыстанні музыкі як тэатральнага выразнага сродка. Прыкладам удалага выкарыстання ўмоўнай музыкі можа быць спектакль "Аптымістычная трагедыя" ў пастаноўцы Ленінградскага тэатра імя А.С. Пушкіна - рэжысёр Таўстаногаў. "Тэма партыі" і "тэма палка" супрацьпастаўляюцца з тэмай "ворага" ў музычным развіцці, развіццё дзеяння становіцца больш дынамічным.

28. Пр-пы і метады падбору м. у св.

Вызначаем першы прынцып і метад падбору музыкі да свята ілюстрацыйна-выяўленчы, які з’яўляецца практычна найбольш распаўсюджаным пры падборы музыкі да свята. У гэтым сэнсе музыка падбіраецца рэжысерам як “этыкетка” да дзеяння, асабліва калі яна ўводзіцца кароткімі фрагментамі. Рэжысёр абавязан праявіць пачуццё і меру эстэтычнага густу пры карыстанні гэтага метада. (Сцэна любоўная і музыка лірычная)

Найбольш складаны метад падбору рэжысёрам музыкі да свята – тэматычны. Пры карыстанні гэтым метадам неабходна рэжысёру распрацаваць драматургію святочнай дзеі, што патрабуе ад яго творчага вопыту, рэжысёрскай фантазіі. Пры гэтым метадзе выяўляецца сутнасць усяго свята, а таксама і яго асобных сцэн.

У свяце яшчэ выкарыстоўваецца метад агульнага выяўлення яго настрою. Яго можа ажыццявіць зварот да ўверцюры (уступ), музычны антракт, фінал, якія даюць магчымасць выкарыстання музычных твораў цалкам.