Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
отв .docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
67.16 Кб
Скачать

4.Тыпы кір-коў фалкл.К-ваў

Аўтарытарны:ўладарнасць, сухасць у зносінах з людзьмі, адміністрацыйныя метады работы, непажаданы ў калектывах мастацкай самадзейнасці. ўдзельнікі адчуваюць сябе скаванымі, іх палохае яго празмерная патрабавальнасць і яны перастаюць наведваць заняткі.

ліберальны :не імкнецца да зносін з людзьмі, не валодае неабходнымі якасцямі выхавацеля. ў самадзейным калектыве не можа на належным узроўні выконваць свае функцыі.

дэмакратычнага :грамадскі характар, уздзейнічае на асобу, апіраючыся на калектыў. выкарыстоўвае разнастайныя формы і метады выхаваўчай работы: можа быць строгім і патрабавальным і ў той жа час па-чалавечы даступным, праяўляць прынцыповасць і цвёрдасць у дасягненні мэты. сумленнасць, добразычлівасць, простыя паводзіны, актыўным чынам фарміруюць спрыяльныя для работы ўмовы.

Прафесіянальная кампетэнтнасць кіраўніка выступае на першы план тады, калі ўдзельнікі пераканаліся на практыцы ў правільнасці тых задач, якія ставіліся ў ходзе рэпетыцый. Менавіта таму кіраўніку надзвычай важна валодаць методыкай работы з калектывам, улічваючы яго ўзроставыя і адукацыйныя асаблівасці.Кіраўнік павінен самакрытычна адносіцца да сваёй дзейнасці, быць здольным прызнаць дапушчаныя памылкі і пралікі.

У традыцыйным калектыве кіраўніку асабліва неабходна ўлічваць сацыяльны склад групы. неабходна заваяваць давер калектыву.вучыцца майстэрству знаўцаў песенных традыцый, увайсці ў "фальклорную сітуацыю". Акрамя вывучэння фальклорнага матэрыялу яму неабходна "Зжыцца" з калектывам, стаць "сваім" чалавекам.

5. Методыка адбору р-рам ф.М.Да св.

Адбор песень трэба ажыццяўляць з улікам:

а) характэрных менавіта для данай вёскі, раёна, вобласці, рыгіёна асаблівасцей;

б) наяўнасці рыс канцэртнасці, гэта значыць яркай мелодыі, развітай гармоніі, высокага паэтычнага і мастацкага ўзроўню тэкстаў;

в) уласцівага гульнёвага, карагоднага, танцавальнага, драматычнага пачатку.

6. Прыёмы і метады вывуч ф.

Метады збору пярвічнай апрацоўкі народнай песні і навучання фальклорнаму мастацтву калектыву ўключаюць:

  1. гутаркі з майтстрамі народных спеваў, экспедыцыі ў асяроддзе сапраўдных носьбітаў фальклору, вывучэнне іх жыцця, поглядаў, думак аб лёсе традыцыйнай песні;

  2. праслухоўванне, запіс, расшыфроўку, натаванне мелодыі;

  3. навучанне майстэрству выканання ад непасрэдных носьбітаў традыцый;

  4. развучванне народнай песні з голасу кіраўніка;

  5. праслухоўванне мастацва народных майстроў спеваў на магнітафонных і грамзапісах, кіно і відэазапісах;

  6. вывучэнне нотных і тэкставых публікацый фальклору ў акадэмічным выданні "Белорусское народное творчество", розных фальклорных зборніках.

7. Тэатралізацыя м. Ф. У св.

Тэатралізацыя фальклору азначае:

а) складанне адпаведнага сэнарыя праграмы, які аб'ядноўвае ўсе творы агульным сюжэтам;

б) раскрыццё зместу гульнёвых, карагодных, танцавальных і іншых народных песень пры дапамозе драматычных прыёмаў і сродкаў, паказу са сцэны розных старонак з народнага жыцця, фрагментаў абрадаў;

в) падрыхтоўку адпаведных атрыбутаў народнага мастацтва і побыту (інструменты, касцюмы, прадметы побыту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва);

г) выпрацоўку навыкаў і ўмення ўдзельнікаў калектыву выковаць неабходныя рухі, мезасцэны на працягу ўсяго выступлення, падтрымку агульнага эмацыянальнага настрою кожнага твора;

д) сур'ёзную падрыхтоўку сцэнічнай пляцоўкі або месца для выступленняў калектыву.