Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
отв .docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
67.16 Кб
Скачать

8.Падр. Р-рам ф.К-ву для выст. У св.

Для падрыхтоўкі выступленняў калектыву неабходна ўлічваць сувязь мастацкіх і пазамастацкіх функцый фальклору. Таму праграмы канцэртаў павінны выкарыстоўваць этнаграфічныя элементы, якія існуюць у жыцці чалавека. Этнаграфічны падыход ва ўзнаўленні песенных традыцый мяркуе:

а) паказ са сцэны фрагментаў розных абрадаў, звычаяў, народных свят, новай абраднасці з выкарыстаннем традыцыйных сродкаў;

б) выкарыстанне элементаў этнаграфіі і прыкладнога мастацтва, якія павінны ствараць як бы натуральнае асяроддзе бытавання фальклорных твораў;

в) прыстасаванне розных прадметаў побыту для мастацкай функцыі. Як вядома, шматлікія прадметы хатняга ўжытку, гаспадаркі і чалавечай працы выкарыстоўваюцца ўдзельнікамі калектыву (лыжкі, пернікі, падковы, косы, байніцы, на якіх збівалі масла, і інш.).

9.Апрац .Нар .Пес. У св.

Выдзелім наступныя метады і прыёмы апрацоўкі фальклорнага матэрыялу:

1) скарачэнне тэкстаў некаторых песень, у якіх шмат куплетаў і дзеянне разгортваецца марудна, што не адпавядае канцэртным умовам выступлення калектыву;

2) замена асбоных слоў, строф традыцыйных твораў, калі яны не адпавядаюць сённяшнім уяўленням аб духоўнасці і эстэтыцы навакольнага свету;

3) выкарыстанне інструментальнага суправаджэння народных песень, якія характарызуюцца рытмічнасцю напеваў або сваёй танцавальнасцю;

4) паскарэнне тэмпу некаторых традыцыйных песень, дзякуючы якому апошнія ўспрымаюцца слухачамі ў эмацыянальна-прыўзнятым настроі;

5) удакладненне сэнсавых націскаў, устанаўленне дынамікі, выпрацоўка дыкцыі, дасягненне рытмічнага ансамбля;

6) пераасэнсаванне ідэйнага зместу народнай песні ад мінімальнага захавання традыцыйнага тэксту да поўнай змены яго пры захаванасці ранейшай мелодыі;

7) апрацоўка меладычнага матэрыялу пры захаванні традыцыйнай гармоніі, інтанацыйных абаротаў, характэрных жанравых прымет, дабаўленне да народнай песні іншых галасоў, акордаў, сугуччаў;

8) прыстасаванне фальклорнай песні да мастацкіх асаблівасцей канцэртнага калектыву шляхам змянення танальнасці твора (павышэннем або паніжэннім яе).

10.Зах. Нар. Манеры спеваў у св.

 мясцовымі спецыфічнымі асаблівасцямі, якія праяўляюцца ў асаблівасцях дыялекту, музычнай мовы і выканальніцкай культуры спевакоў;

 натуральным, адкрытым, прамым, роўным без вібрацый гукам;

 моцным, яркім, гучным голасам, які выкарыстоўвае грудны рэзанатар;

 інтанацыйнай выразнасцю, абумоўленай гутарковай мовай;

 імправізацыйнасцю выканання, якая праяўляецца ў змяненні мелодыі, манеры падачы слова і гуку, інтанацыйнай выразнасці, паводзінах, жэстах, ігры голасам.

11.Патрабав. Да падр. Р-раў

1) глыбока ведаць фальклор, яго сацыяльнае і мастацкае значэнне для эстэтычнага выхавання людзей і развіцця мастацкай самадзейнасці:

2) умець разабрацца ў з'явах мастацка-эстэтычнай культуры (веданне айчыннай і замежнай музычнай літаратуры, найбольш выдатных твораў кампазітара-класікаў, іх асаблівасці);

3) пастаянна імкнуцца да пашырэння свайго агульнакультурнага ўзроўню;

4) умець абмяркоўваць, аналізаваць, ацэньваць з удзельнікамі калектыву з'явы мастацкага жыцця ў нас у краіне і за мяжой;

5) даваць аргументаваныя эстэтычныя ацэнкі праслуханым музычным творам, зразумела і даходліва растлумачваць удзельнікам калектыву музычныя адчуванні і ўражанні;

6) разумець і адчуваць прыгожае ў людзях, у прыродзе, з'явах духоўнай культуры, быць прыкладам асабістай культуры для ўдзельнікаў калектыву і людзей у побыце, у працы, на адпачынку.