Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопрос1.docx
Скачиваний:
16
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
90.06 Кб
Скачать

Вопрос 20. Спосабы тэрминаутварэння.

Словаўтварэнне – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, сродкі і шляхі іх утварэння

У сучаснай беларускай літаратурнай мове вылучаецца 4 спосабы ўтварэння новых слоў: лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфолага-сінтаксічны, марфалагічны.

У аснове лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў ляжыць метафара – перанос значэння ў выніку прыпадабнення па форме, функцыі, становішчы. Напрыклад, пераасэнсаванне значэння слова кубак – 1) невялікая, звычайна з ручкай, фарфоравая гліняная ці іншая пасудзіна для піцця, 2) ваза з каштоўнага матэрыялу, што ўручаецца пераможцу ў спартыўным спаборніцтве як прыз;

Перанос гатовага тэрміна з адной галіны навукі ў другую з поўным ці частковым яго пераасэнсаваннем і ператварэннем у міжгаліновы амонім атрымаў назву транстэрміналагізацыя. Напрыклад:бык –самец буйной рагатай жывёлы, і бык – удзельнік таргоу.

Агульныя рысы з тэрміналагізацыяй мае канверсія – пераход тэрміна з адной часціны мовы ў другую, у прыватнасці, пераход прыметнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўнікі Напрыклад, дадзеныя, асуджаны, ваеннаабавязаны,

Найбольш прадукцыйным спосабам з’яўляецца тэрмінаўтварэнне (марфалагічны спосаб), якое адрозніваецца ад звычайнага словаўтварэння перавагай пэўных кампанентаў і мадэлей.

Пры афіксацыі тэрмінаў да ўтваральнай асновы (слова) далучаецца дэрывацыйны афікс (або афіксы). У залежнасці ад іх віду адрозніваюць суфіксальнае (вынослівасць), прэфіксальнае (невялікі), прэфіксальна-суфіксальнае (адваротны), прэфіксальна-нульсуфіксальнае (бясконцы) словаўтварэнне і нулявую суфіксацыю (адказ, бег, выпуск, выкуп, вывад, выбар і пад.).

Пры суфіксацыі асабліва прадукцыйныя наступныя суфіксы тэрмінаў-назоўнікаў:

1) –нн-, –енн- (-энн-) са значэннем апрадмечанага дзеяння: абагульненне,

2) –асць- з адцягненым значэннем: злачыннасць,

3) –ацыj- (-цыj-): індэксацыя, асацыяцыя,

4) –льнік- (-нік-) са значэннем актыўнай часткі абсталявання: пераўтваральнік (але лінгвісты лічаць такія ўтварэнні (тыпу разбавіцель, праявіцель, арэндадацель) адхіленнем ад уласна беларускай мадэлі ўтварэння [9];

5) –ент- (-энт-), –ант-; –ар- (-яр-), –іст (-ыст) у найменнях асоб: камерсант, камітэнт, канкурэнт, контрагент,

Суфікс –ір- (-ыр-) мэтазгодна выкарыстоўваць, калі:

1) без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам –ава- (-ява-): суміраваць – сумаваць

2) дзеяслоў без суфікса –ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: фарміраваць – асацыіруецца са значэннем адзінкі, фармаваць – з наданнем пэўнай формы;

3) дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць (дакладна падагнаць, адрэгуляваць, выверыць механізм, прыбор і пад. – юсціраваць мікраскоп).

Пры прэфіксацыі найбольш прадукцыйнымі з’яўляюцца прыстаўкі не- (ня-) – няпэўнасць, нярэшта.; пера- – перабудова.; пад- – падгрупа, паднаём; без- (бяз-) – беззмястоўны, безвынікова (аб рахунку) і інш.

Ужыванне прыставак супраць- і проці- застаецца нявырашаным пытаннем.

Значнае пашырэнне ў працэсе прэфіксальнага тэрмінаўтварэння знаходзяць іншамоўныя прэфіксы а-, анты-, архі-, гіпа-, гіпер-, ды-, рэтрата, рэфінансаванне, контратака, суперкубак і інш.

Да бязафіксных утварэнняў адносяцца тэрміны, якія ўтвараюцца шляхам складання без выкарыстання афіксаў. Складанне аб’ядноўвае ў адну лексічную адзінку дзве або больш асноў паўназначных слоў ці асобныя словы цалкам .

Пры асноваскладанні першым звязаным кампанентам часта выступаюць усечаныя асновы грэчаскіх назоўнікаў і прыметнікаў і лацінскія тэрмінаэлементы. Напрыклад, мікрамаркетынг, мікраэканоміка, квазіперыяд, мультыграф і інш.

Тэрміны, утвораныя шляхам словаскладання, падзяляюцца на раздзельнааформленыя (у іх скланяюцца абодва кампаненты) і цэласнааформленыя (у такіх тэрмінах скланяецца толькі апошні кампанент).

Важным сродкам у дасягненні кароткасці тэрміна трэба лічыць абрэвіяцыю. Абрэвіяцыя можа разглядацца як разнавіднасць словаскладання.

Пры сінтаксічным спосабе ўтварэнне новых тэрмінаадзінак адбываецца шляхам спалучэння слоў у шматкампанентныя тэрміналагічныя словазлучэнні. Выкарыстанне шматслоўных тэрміналагічных адзінак дыктуецца неабходнасцю мець строгія адназначныя абазначэнні.

Перавага ва ўтварэнні тэрмінаў-словазлучэнняў сінтаксічным спосабам аддаецца двух- і трохкампанентным спалучэнням слоў з назоўнікам у якасці апорнага кампанента, напрыклад: рынак – рынак «бычыны», рынак валютны, рынак валютны з падвойным рэжымам, рынак унутраны, і інш.

Такім чынам, навуковыя тэрміны ў большасці сваёй утвараюцца на аснове існуючых слоў і каранёў агульналітаратурнай лексікі.