Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопрос1.docx
Скачиваний:
16
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
90.06 Кб
Скачать

Вопрос 13.Навуковы тэкст: структура і моўная арганізацыя

Тэкст– гэта маўленчае камунікацыйнае ўтварэнне, функцыянальна скіраванае на рэалізацыю пазамоўных задач

Тэкст -асноўнай камунікацыйнай адзінкі, якой уласціва звязнасць і цэласнасць. Паняцце звязнасці арыентуецца на структурную арганізацыю тэксту, а паняцце цэласнасці – на яго зместавую арганізацыю (фактуальную, канцэптуальную, падтэкставую).

Звязнасць тэксту выяўляецца праз знешнія структурныя паказальнікі (сказы, празаічныя строфы), выкарыстанне пабочных канструкцый, займеннікаў, лексічных паўтораў і інш. Цэласнасць тэксту дасягаецца тэматычным і мадальным адзінствам.

Па форме рэалізацыі тэксты бываюць вусныя і пісьмовыя, спантанныя і падрыхтаваныя; па колькасці моўцаў – маналог ; дыялог; палілог

У якасці мінімальнай структурна-семантычнай адзінкі тэксту выступае звышфразавае адзінства Звышфразавае адзінства – гэта «такая тэкставая адзінка, якая складаецца больш чым з аднаго самастойнага сказа і валодае сэнсавай цэласнасцю ў кантэксце звязнага маўлення, выступае як частка завершанай камунікацыі. Яно характарызуецца лагічнасцю, сэнсавай завершанасцю.

Мінімальнай кампазіцыйна-стылістычнай адзінкай тэксту з’яўляецца абзац

Абзац і ЗФА а) супадаюць: б) у адно ЗФА могуць уваходзіць два і больш абзацаў:

в) абзац можа змяшчаць некалькі рознатэматычных ЗФА:

У тэксце даследчыкамі вылучаюцца два віды сувязі: кантактная (спалучае суседнія выказванні) і дыстантная (спалучае аддаленыя выказванні).

Паводле характару сродкаў і спосабаў іх дзеяння адрозніваюць ланцужковую (паслядоўную) сувязь (калі выказванні чапляюцца адно за адно на ўзор звёнаў ланцужка), паралельную сувязь (будова сказаў тоесная) і далучальную сувязь (змест наступнага выказвання дапаўняе, дадае інфармацыю да асноўнага).

Тыпалогію тэкстаў у навуковай літаратуры звычайна прадстаўляюць у наступным выглядзе: 1) функцыянальна-камунікатыўны тып тэксту (навуковы, публіцыстычны, размоўны і г.д.); 2) камунікатыўны тып тэксту (інфармавальны, выяўленчы, лагічны); 3) функцыянальна-сэнсавы тып тэксту (апісанне, апавяданне, разважанне); 4) прагматычны тып тэксту (наратыўны – паведамленне, камунікатыўны – стасункі); 5) лінгвакраіназнаўчы тып тэксту (прагматычны, праекцыйны); 6) структурны тып тэксту (з ланцужковай сувяззю, з паралельнай сувяззю і інш.)

Апавяданне, у навуковых тэкстах займае нязначнае месца (за выключэннем гістарычных і геаграфічных тэкстаў). Больш ужываецца ў навуковым стылі апісанне і разважанне.

Апісанне – гэта разнавіднасць апавядання, якая ўяўляе сабой рознабаковую і сістэматычную характарыстыку аб’екта маўлення (прадметы, асаблівасці, састаў і пад.) у статычным (у адных прасторавых і часавых межах) аспекце. Апісанне выкарыстоўваюць пры характарыстыцы як пераліку істотных асаблівасцей, прымет ці ўласцівасцей якога-небудзь прадмета або даследуемых аб’ектаў. Апісанню ўласціва значная перавага дзеясловаў цяперашняга часу, гэты спосаб выкладу інфармацыі часцей сустракаецца ў тэкстах школьных падручнікаў.

Пад разважаннем разумеюць тып тэксту, у якім разгляд пэўных пытанняў, праблем грунтуецца на лагічнасці, аргументаванасці. Лінгвісты прапаноўваюць адрозніваць тры семантычныя разнавіднасці разважання: разважанне-доказ, разважанне-роздум, разважанне-тлумачэнне.

Разважанне-доказ будуецца па схеме: тэзіс у выглядзе сцвярджэння і яго абгрунтаванні, якія даюцца без адлюстравання працэсу мыслення ў пошуках доказу. Звычайна адрозніваюць прамы доказ і ўскосны. Прыклад прамога доказу:

Разважанне-роздум будуецца па наступнай схеме: прапануецца прадмет роздуму, у адпаведнасці з гэтым прадметам роздуму актуалізуюцца ўсе веды, затым аўтар спрабуе ўстанавіць прычынна-выніковыя адносіны і у сувязі з імі прапануе гіпотэзу (ці некалькі), правярае яе, робіць вывад.

У аснове разважання-тлумачэння ляжыць схема дэдуктыўнага разважання.

Да сродкаў арганізацыі навуковага тэксту адносяцца: умоўна-выніковыя злучнікі(калі-то і інш.), канструкцыі “парадкавы лічэбнік + назоўнік”( першы метад, з дапамогай другога мэтаду....), структурны паралелізм(паралельная пабудова абзацаў), нумарацыя, спасылкі на часткі дадзенай работы, лексічныя паўторы, указальныя і асабовыя займеннікі, пабочныя словы, выкарыстанне разнастайных шрыфтоў і інш.