Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ не всё отредактир.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
276.48 Кб
Скачать

23. Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі войск саюзнікаў на антыгітлераўскай кааліцыі ў Афрыцы,Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне.

Актыўныя баявыя дзеянні ў пачатку 1942 г. разгарнуліся на Ціхім акіяне. Японія акупіравала Малазію, Інданэзію, Філіпіны, Бірму, нанесла буйнае паражэнне англійскаму флоту ў Сіамскім заліве і англа-амерыканскаму флоту ў Яванскай аперацыі, захапіўшы панаванне на моры.Але ў маі-чэрвені амерыканцы нанеслі паражэнне японскаму флоту ў Каралавым моры і каля вострава Мідуэй. У студзені-лютым 1942 г. італа-германскія войскі разграмілі брытанскія часці ў Лівіі і занялі Бенгазі. У Атлантычным акеане актыўна дзейнічалі германскія «ваўкі» – падводныя лодкі, якія тапілі англійскія і амерыканскія транспартныя судны, пагражалі зрывам марскіх камунікацый саюзнікаў. Германскі надводны флот і авіяцыя перабазіраваліся ў Нарвегію, перашкаджаючы руху паўночных канвояў у Савецкі Саюз, якія дастаўлялі грузы па праграме ленд-лізу ў СССР.З вясны 1942 г. у Афрыцы італа-германскія войскі, у складзе 8 італьянскіх і 4 нямецкіх дывізій не здолеўшы захапіць сталіцу Егіпта Каір, перайшлі ў раёне Эль-Аламейна да абароны. А восенню 194 англа-амерыканскія войскі перайшлі ў наступленне. У канцы кастрычніка – пачатку лістапада 1942 г. 8-я брытанская армія, у склад якой уваходзілі англійскія, аўстралійскія, індыйскія, навазеландскія, паўднёва-афрыканскія, грэчаскія, французскія, польскія дывізіі і брыгады, у ходзе двухтыднёвых наступальных баёў зламала супраціўленне італа-нямецкіх войск пад Эль-Аламейнам, нанесла ім вялікія страты і выгнала з Егіпта.8 лістапада 1942 г. амерыканска-англійскія войскі высадзіліся ў Паўночнай Афрыцы ў Марока. 13 мая 1943 г. італа-германскія войскі ў Тунісе капітуліравалі. Іх агульныя страты склалі больш за 300 тыс. салдат і афіцэраў, з іх 30 тыс. забітымі. Ваенныя дзеянні ў Паўночнай Афрыцы закончыліся.У ліпені-жніўні 1943 г., калі ішла буйнейшая бітва на Курскай дузе, англа-амерыканскія войскі высадзіліся на востраве Сіцылія і авалодалі ім. 25 ліпеня 1943 г. фашысцкі рэжым у Італіі паў. З верасня яна заключыла перамір’е з саюзнікамі, а 13 кастрычніка 1943 г. Італія аб’явіла вайну Германіі.

24.Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне. Сталінградская бітва.Першы этап- з 17 ліпеня па 18 лістапада. 25 жніўня 1942 г. нямецкая 6-я армія дасягнула заходніх межаў горада. З паўднёвага захаду прасоўвалася 4-я танкавая армія і румынскія часткі. Савецкае камандаванне праводзіць рэарганізацыю франтоў 0 іперакідвае да Сталінграда 15 стралковых дывізіі і 3 танкавых корпуса.Ствараліся атрады народнага апалчэння, знішчальныя батальёны. 14 кастрычніка немцам удалося выйсці да Волгі. У вулічных баях немцы страцілі свабоду манёўру, неслі велізарныя страты. Другі этап– гэта контрнаступленне савецкіх войск (19 лістапада 1942 – 2 лютага 1943) і аперацыя «Кальцо» па ліквідацыі паланёнай групоўкі праціўніка. Групоўка савецкіх войскаў не нашмат пераўзыходзіла нямецкую, толькі але быў удала выбраны момант наступлення.23 лістапада 1942 г. войскі самкнуліся каля гарадоў Калач і Савецкі і акружылі армію вермахта.Спроба стварэння ўдарнай групоўкі Гота( наступленне на Сталінград),як і спроба наладзіць «паветраны мост» скончыліся для акружэнцаў безпаспяхова. 10 студзеня пачалося наступленне на акружэнцаў, а 31 студзеня і 2 лютага расчлененыя групоўкі нямецкіх армій капітулявалі.Паражэнне пад Сталінградам вызвала глыбокі палітычны крызіс у Германіі і ў адносінах паміж яе саюзнікамі . Румынія і Венгрыя заклікалі Берлін да заключэння сепаратнага міру з заходнімі краінамі, а Мусаліні – з СССР.18 студзеня 1943 войскі паўночна-заходняга раёна прарвалі блакаду Ленінграда. У горад паступіла харчаванне для знясіленага насельніцтва. Былі ўзмоцнены войскі Ленінградскага фронту, і стратэгічная ініцыятыва тут перайшла да Чырвонай Арміі. Лета 1943 г. новае наступленне Германіі -аперацыя «Цытадэль». Месца - Курскі выступ.Немцамі планавалася нанесці ўдары з боку Арла і Белгарада, акружыць і знішчыць савецкую групоўку.Савецкае камандаванне своечасова разгадала планы немцаў і вырашыла выматаць ударныя групоўкі ворага, а потым перайсці ў наступленне на ўсім паўднёвым участку фронту.Першы этап- з 5 па 23 ліпеня 1943 г. Чырвоная Армія вельмі ўдала абаранялася, быў ліквідаваны фактар нечаканасці. 17 ліпеня Гітлер аддаў загад перапыніць наступленне.Другі этап – контрнаступленне Чырвонай арміі (з 12 ліпеня па 23 жніўня 1943 г.). Былі праведзены аперацыі «Кутузаў»(планавалі раздрабіць і знішчыць варожую групоўку па частках,але немцы не дазволілі). Аперацыя «Румянцаў» прадугледжвала акружэнне і знішчэнне групы армій «Поўдзень».23 жніўня Хараў быў вызвалены, стварыліся ўмовы для далейшага вызвалення Левабярэжнай Украіны і выхаду да Дняпра.Восенню 1943 г. іспанскі дыктатар Франка вывеў сваю «Блакітную дывізію» з-пад Ленінграда. Узмацніўся крызіс у адносінах паміж Фінляндыяй і Германіяй.Са жніўня да снежня 1943 г. Чырвоная Армія, разграміўшы групу армій «Поўдзень», вызваліла палову Украіны і паўднёва-усходнюю частку Беларусі з горадам Гомель. Звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі.

25. Савецкія стратэгічныя наступальныя аперацыі ў1944г. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 23 верасня 1943 г. часці 15-га стралковага корпуса Цэнтральнага фронту фарсіравалі Днепр і вызвалілі ад нямецкіх акупантаў першы раённы цэнтр Палескай вобласці – гарадскі пасёлак Камарын. Злучэнні 65-й арміі на ўчастку Карповічы-Уборкі фарсіравалі раку Сноў і з баямі 27 верасня вызвалілі райцэнтр Церахоўка Гомельскай вобласці. У ходзе правядзення Смаленскай аперацыі войскі Заходняга і Бранскага франтоў 26 верасня вызвалілі раённы цэнтр Хоцімск Магілёўскай вобласці, а праз два дні Мсціслаў. 29 верасня войскі 50-й арміі Бранскага фронту авалодалі г. Крычавам. 1 кастрычніка былі вызвалены райцэнтры Магілёўскай вобласці Чэрыкаў і Краснаполле. 6 кастрычніка 1943 г. пачалося наступленне савецкіх войскаў на Віцебскім напрамку,але яно было спынена. Гарадоцкая наступ аперацыя была адноўлена толькі ў снежні 1943 г. Гарадок вызвалены 24 снежня 1943. У асенне-зімовай кампаніі 1943-1944 гг. войскі Беларускага фронту (камандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі) правялі Гомельска-Рэчыцкую і Калінкавіцка-Мазырскую аперацыі, у выніку 18 лістапада 1943 вызвалены горад Рэчыца, 26 лістапада Гомель і 14 студзеня 1944Мазыр. За вызваленне Беларусі ўдзельнічала і 1-ая польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі пад камандаваннем палкоўніка З.Берлінга, сфарміраваная на тэрыторыі СССР(12 кастрычніка 1943баі пад мястэчкам Леніна каля Горак). Восенню і зімой 1943-1944 г. войскі Чырвонай Арміі 36 раёнаў нашай рэспублікі, 36 райцэнтраў і два абласных цэнтры – Гомель і Мазыр.Летам 1944 г. пачалася Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён».

26.Адкрыццё Другога фронта.Заключныя аперацыі Чырвонай Арміі.Вызваленчы паход у Еўропе. Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны.Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі. Восень 1943-наступленне савецкіх войскаў пасля разгрому нямецка-фашэсцкіх войскаў пад Курскам. Вызваленне Хоцімска (26 верасня),Клімавічы і Касцюовіч (28 верасня),Крычава (30 верасня),Гомеля(26 лістапада). Студзень 1944-вызваленне Мазыра і Калінкавіч.23 чэрвеня-4ліпеня1944-першы этап аперацыі “Баграціен” (пачалівойскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускагатфрантоў).Вызвалены Віцебск,Жлобін (26 чэрвеня),Орша (27 чэрвеня),Мінск (3 ліпеня) часцямі 1-га і 3-га Беларускіх франтоў. 4-28 ліпеня 1944-другі этап Беларускай аперацыі.Вызвалены Полацк (4ліпеня),Маладзечна,Смаргонь (5ліпеня),Баранавічы (8ліпеня),Гродна(16ліпеня),Брэст(28ліпеня). Праблема другога фронту абмяркоўвалася на Цегеранскай канферэнцыі «Вялікай тройкі». 6 чэрвеня 1944 аперацыя «Аверлорд», у якой удзельнічалі амерыканскія, англійскія і канадскія войскі, была ўдала праведзена. 15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся і на поўдні Францыі. 11 верасня дзве групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе. 18 жніўня ўсеагульнае паўстанне ў Парыжы, і праз 4 дні горад быў у руках паўстанцаў. Да канца года Францыя і большая частка Бельгіі былі вызвалены.У другой палове снежня 1944 г. немцы пачалі наступленне ў Ардэнах, арміі саюзнікаў стаялі на мяжы разгрому. Чырвонай Арміі распачала раней запланаванага Вісла-Одэрскую аперацыю. У лютым 1945 г. саюзныя арміі пачалі агульнае наступленне на Захадзе. Фарсіраваўшы ў сакавіку Рэйн, яны акружылі ў Руры 325-тысячную групоўку нямецкіх войск, якая капітулявала ў красавіку. У ходзе летне-асенняга наступлення 1944 г. ваенных аперацыях – Беларускай, Львоўска-Сандамірскай і Яска-Кішынёўскай на фронце працягласцю 2200 кіламетраў – ад Заходняй Дзвіны да Чорнага мора было разгромлена звыш 170 дывізій праціўніка. Амаль поўнасцю была вызвалена тэрыторыя СССР. Выведзены з вайны саюзнікі Германіі – Румынія, Балгарыя, Фінляндыя і Венгрыя. 12 студзеня 1945 г. войскі шасці франтоў, у тым ліку трох Беларускіх, пачалі Усходне-Прускую, Вісла-Одэрскую і Заходне-Карпацкую наступальныя аперацыі. Вызвалена амаль уся Польшча і частка Чэхаславакіі. Савецкія войскі прасунуліся на захад больш чым на 500 кіламетраў, выйшлі на р. Одру за 60 кіламетраў ад Берліна. У выніку Карпацска-Дуклінскай аперацыі савецкія войскі сумесна з 1-м чэхаславацкім армейскім корпусам уступілі на тэрыторыю Чэхаславакіі. 9 мая 1945 г. а вызвалілі Прагу.

27. Разгром Квантуанскай арміі.Капітуляцыя Японіі.Заканчэнне Другой сусветнай вайны.5 красавіка, Масква разарвала пакт аб ненападзе. Вайна з боку СССР была аб’яўлена пасля таго, як японскі ўрад адмовіўся на капітуляцыю па ўмовах Патсдамскай канферэнцыі. На ўступленні Савецкага Саюза ў вайну настойвалі ЗША. 6 і 9 жніўня па загаду Трумэна на японскія гарады Хірасіма і Нагасакі былі скінутыя атамныя бомбы. Манжурская наступальная аперацыя (9 жніўня – 2 верасня) праводзілася войскамі Забайкальскага, 1-га і 2-га Далёкаўсходніх франтоў, сіламі Ціхаакіянскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі. Камандаванне Чырвонай Арміі (кіраваў А.Васілеўскі) акружыла большасць японскіх часцей і прыступіла да іх ліквідацыі. З 19 жніўня японскія часткі пачалі маава прымаць умовы капітуляцыі. У другой палове жніўня былі праведзены Паўднёва-Сахалінская і Курыльская дэсантныя аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася перамогай антыфашысцкай кааліцыі.

28. Крыніцы перамогі, вынікі і урокі Другой сусветнай і Вялікай Айчынная войн. Дэпартацыя народаў. Гэта была вайна на знішчэнне цэлых народаў. Пад час вайны шмат памылак дапусціла кіраўніцтва СССР, і асабліва асабіста І.Сталін і вышэйшы генералітэт,але нашы народы атрымалі Перамогу так, як маглі. Фактарам перамогі з’яўляецца масавы гераізм, які засноўваўся на самаахвяраванні асобы дзеля агульнай перамогі. Вайна паказала, што савецкі салдат можа прайсці баявую падрыхтоўку прама на полі бою і пераўзысці свайго ворага, не гледзячы на езуіцкую дзейнасць «асабовых аддзелаў». Зоркі Герояў Савецкага Саюза атрымалі сотні і дзесяткі прадстаўнікоў дзесяткаў нацый і нацыянальнасцяў адной краіны. Вайна паказала, як лёгка яна можа пачацца, і як цяжка яе спыніць. Больш адказнасці патрабавалася ад вядучых краін свету ў правядзенні сваёй знешняй і ўнутранай палітыкі.

29.Героі падпольшчыкі,што змагаліся ў Беларусі (імены,здзяйсненні,форма ўвекавечання подзвіга).Гомельскія падпольшчыкі на чале з Ц.С.Барадзіным, Р.I.Цімафеенка і I.Б.Шылавым схавалі ў рэстаране скрынку з узрыўчаткай і мінай які знішчыў дзесяткі афіцэраў і аднаго генера.На Аршанскім чыгуначным вузле эфектыўна дзейнічала група К.С.Заслонава-вывела са строю некалькі дзесяткаў паравозаў.Група медыкаў-падпольшчыкаў, у яе склад уваходзілі ўрачы У.П.Кузняцоў, А.I.Паршын, Ф.I.Пашанін- адправілі за горад сотні байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі.Члены падпольнага ГК КП(б)Б С.I.Заяц (Зайцаў), I.П.Казінец, Г.М.Сямёнаў- сістэматычныя дыверсіі, зборы для партызан разведвальных звестак, вызваленні ваеннапалонных і патаемнай адпраўцы іх у лес да партызан.Сакратар падпольнага гаркома I.К.Кавалёў, члены камітэта Дз.А.Караткевіч, В.К.Нікіфараў, К.I.Хмялеўскі, сакратары райкомаў Н.Я.Герасіменка,М.К.Каржанеўскі, I.I.Матусевіч, М.А.Шугаеў, кіраўнікі падпольных арганізацый і груп, актыўныя падпольшчыкі Л.Я.Адзінцоў, М.А.Багданаў, Е.М.Баранаў і іншыя былі арэставаны.У Віцебску ў 1941-1942 гг. дзейнічала 56 падпольных груп. Адной з іх з кастрычніка 1942 г. кіравала В.З.Харужая-пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Падпольная камсамольская арганізацыя «Юныя мсціўцы» на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці (1942), узначальвала гэту арганізацыю Ефрасіння Зянькова-зрабілі 21 дыверсію: здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, карысныя разведдадзеныя.Амаль усе падпольшчыкі былі арыштаваныя і пакараныя смерцю, у тым ліку Н.А.Азоліна, М.П.Аляксеева, Н.М.Давыдава, З.М. артнова, Ф.Ф.Слышанкова і іншыя. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.Па ініцыятыве членаў КПЗБ I.П.Урбановіча, М.Е.Крыштафовіча, I.I.Жыжкі быў створаны «Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі». У Гомелі падпольныя групы на чыгуначным вузле, паравоза-вагонарамонтным заводзе, лесакамбінаце, гарадской электрастанцыі, былі пад камандаваннем аператыўнага цэнтра у складзе Ц.С.Барадзіна, I.Б.Шылава, Р.I.Цімафеенкі .Настаўнік К.Ю.Мэтэ ўзначальваў «Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі”.Адзін з кіраўнікоў падполля камсамолец Фёдар Крыловіч падлажыў дзве магнітныя міны пад эшалон з гаручым.

30. Героі партызаны, кіраўнікі партызанскіх атрадаў што змагаліся ў Беларусі.Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. На чале ЦШПР быў пастаўлены кіраўнік ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка.Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) пад кіраўніцтвам сакратара ЦК КП(б)Б П.З.Калініна.Першая партызанская зона ўзнікла ў студзені-лютым 1942 г. на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна ,яе кантраляваў «гарнізон Ф.I.Паўлоўскага».Камандзір 208-га партызанскага атраду палкоўнік У.I.Нічыпаровіч (былы камандзір 208-ай стралковай дывізіі) устанавіў сувязь з камандаваннем мясцовых атрадаў. Па яго ініцыятыве было прынятае рашэнне аб’яднаць партызанскія сілы Клічаўскай зоны (быў створаны аператыўны цэнтр) з мэтай паляпшэння каардынацыі, баявога ўзаемадзеяння.17 студзеня 1942 г. партызанскія атрады Ф.I.Паўлоўскага і А.I.Далідовіча разграмілі моцны нямецкі гарнізон у райцэнтры Капаткевічы.У лютым гэтага ж года фарміраваннямі Ф.I.Паўлоўскага, I.Р.Жулегі, А.Ц.Міхайлоўскага, А.Ф.Каваленкі былі разгромлены гарнізоны ў мястэчку Азарычы, а таксама на станцыі Муляраўка.Атрады А.I.Далідовіча, М.М.Розава, А.I.Патрына, Г.М.Сталярова, В.З.Каржа арганізавалі баявы рэйд па тэрыторыі Любанскага, Жыткавіцкага, Ленінскага, Старобінскага,Чырвонаслабодскага, Слуцкага раёнаў –знішчалі гарнізоны, сельскія і валасныя ўправы, узрывалі масты, праводзілі шырокую агітацыйную работу сярод насельніцтва. Узначальвалі злучэнне партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей сакратары Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б – спачатку В.I.Казлоў, а пасля яго ад’езду ў Маскву – Р.Н.Мачульскі.25 жніўня партызаны атрада імя М.Ц.Шыша Пінскай вобласці разграмілі гарнізон у Бастыні на чыгунцы Баранавічы – Лунінец.У канцы жніўня партызанскія атрады пад кіраўніцтвам С.Г.Жуніна, Д.А.Кулікова, Г.С.Мысніка зрабілі ўдалы налёт на станцыю Слаўнае на лініі Мінск-Орша.Так, вясной 1943 г. у брыгаду імя Чкалава Баранавіцкай вобласці ўлілася група капітана запасу польскай арміі А.Свентаржыцкага, якая затым была пераўтворана ў роту.

7