Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ не всё отредактир.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
276.48 Кб
Скачать

20. Партызанская барацьба (яе арганізацыя,кіраўніцтва, формы, маштабы і дасягненні).

Восень 1941-баявы рэйд партызан Палесся і Міншчыны пад камандаваннем В.З.Каржа па тэрыторыях Палесскай і Мінскай абласцей.Пачатак рэйкавай вайны. Красавік 1942-пачала дзейнічаць брыгада пад камандаваннем М.Ф.Шмырова (сумесна з часцямі Калінінскага фронту абараняла “Віцебскія вароты”.На тэрыторыі 15 вызваленных сельсаветаў партызаны аднавілі савецкую уладу).1941-1942-дзейнасць брыгады К.Заслонава (разграмілі некалькі варожых гарнізонаў,шэраг дыверсій на чыгунках і шасейных дарогаг).Май 1942-пры стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамадуючага створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху. Верасень 1942-пачаў дзейнічаць Беларускі штаб партызанскага руху. Канец 1943-партызаны кантралявалі каля 60% тэрыторыі Беларусі.Было створана звыш 20 буйных партызанскіх зон (першыя узніклі восенню 1941).Май 1943-аперацыя “Котбус” супраць Расонска-Асвейскай партызанскай зоны;аперацыя супраць атрадаў Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай партызанскіх зон. Восень 1942-восень1943-аперацыя супраць партызан Брэсцкай, Віцебскай,Гомельскай,Мінскай,Магілеўскай і Пінскай абласцей.Верасень-лістапад 1943-Беластоцкае партызанскае злучэнне правяло 1000 рэйдаў па Мінскай,Пінскай,Баранавіцкай і Беластоцкай абласцях.

21. Палпольны рух (яе арганізацыя,кіраўніцтва, формы, маштабы і дасягненні).

Дырэктыва ЦК КП(б)Б ад 30 чэрвеня 1941 г. арыентавала аб пераходзе на падпольную работу партарганізацый раёнаў, занятых ворагам. Партызанская барацьба павінна знаходзіцца ў полі зроку і весціся пад непасрэдным кіраўніцтвам заканспіраваных падпольных партыйных структур. Мясцовыя парторганы правялі работу па ўтварэнню на тэрыторыі Беларусі партыйна-камсамольскага падполля.Мінскае падполле за 3 гады акупацыі правяло больш за 1500 дыверсій. На Аршанскім чыгуначным вузле эфектыўна дзейнічала група К.С.Заслонава. У снежні 1941 г. брыкета-вугальнымі мінамі яна вывела са строю некалькі дзесяткаў паравозаў. Група медыкаў-падпольшчыкаў, знішчыўшы сапраўдныя медыцынскія карткі і сфабрыкаваўшы новыя, здолелі адправіць за горад сотні байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі. Мінскія падпольшчыкі ў 1942 г. сваю ўвагу засяродзілі на масава-агітацыйнай рабоце сярод жыхароў горада, сістэматычных дыверсіях на розных аб’ектах, зборы для партызан разведвальных звестак, вызваленні ваеннапалонных і патаемнай адпраўцы іх у лес да партызан. Падпольшчыкі выпускалі газету «Звязда», лістоўкі, мелі сувязь з падполлем Асіповічаў, Оршы, Дзяржынска, інш гарадоў і насел месцаў Беларусі. У Віцебску ў 1941-1942 гг. дзейнічала 56 падпольных груп. Адной з іх з кастрычніка 1942 г. кіравала В.З.Харужая, якая была накіравана сюды ад БШПР. 13 лістапада 1942 г. фашысты схапілі і пасля доўгіх допытаў закатавалі яе, а таксама С.С.Панкову, Е.С.Суранаву, К.Д.Балдачову, сям’ю Вераб’ёвых. Пасмяротна В.З.Харужай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Арганізацыя «Юныя мсціўцы» на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Узначальвала Ефрасіння Зянькова. У склад ўваходзіла каля 40 чалавек. Зрабілі 21 дыверсію: спалілі льнозавод, пілараму, электрастанцыю, некалькі мастоў, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, карысныя разведдадзеныя, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро і інш. Амаль усе падпольшчыкі былі арыштаваныя і пакараныя смерцю. У заходняй вобласці дзейнічала звыш 40 абласных, міжраенных і раенных антыфашысцкіх падпольн арганіз (больш за 12 тыс чал).У Магілеўскім падполлі утворана арганізацыя “Камітэта садзейняння Чырвонай Арміі” 1942-узначальваў К.Матэ,з 1943-П.Крысевіч). Правялі шэраг аперацый на чыгуначнай станцыі, дэпо, ЦЭЦ, пераправілі ў партызанскія атрады сотні савецкіх ваеннапалонных і насельніцтва. У Асіповічах у ноч на 30 ліпеня 1943 г. адзін з кіраўнікоў падполля Фёдар Крыловіч, падлажыў дзве магнітныя міны пад эшалон з гаручым. Поўнасцю знішчаны 4 эшалоны, адзін з танкамі «тыгр», 31 цыстэрна з гаручым, 63 вагоны са снарадамі, авіябомбамі, мінамі. Партызанская барацьба і падпольнае супраціўленне на Беларусі насіла усенародны характар.

22. Дзейнасць Арміі Краевай (у чэрвені1941-красавіку 1943, і у іншыя перыяды);мэты, тэрытарыяльны прынцып. Бандэраўцы, аўнаўцы. 1939 г. Самай вялікай і ўплывовай падпольный арганізацый быў Саюз узброенай арганізацыі Арміі Краёвай (АК), утворанай у лютым 1942 г. Мэта АК - адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы ў межах 1939, а не барацьба з немцамі. 22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б разаслаў падпольным партыйным цэнтрам закрытае пісьмо «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР», у ім прапанавалася ўсімі сродкамі весці барацьбу з польскімі нацыяналістычнымі групамі і стварыць савецкія партызанскія атрады і групы з удзелам палякаў. За асенне-летні перыяд 1943-1944 гг. атрады Навагрудскай акругі АК правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. З канца 1943 г. пачалося супрацоўніцтва камандавання атрадаў АК з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Яно праявілася ў забеспячэнні зброяй і амуніцыяй злучэнняў АК. Такая пазіцыя кіраўніцтва АК выклікала недавер польскага насельніцтва, якое вяло барацьбу з немцамі і ішло да савецкіх партызан.Вясной 1943 г. у брыгаду імя Чкалава Баранавіцкай вобласці ўлілася група капітана запасу польскай арміі А.Свентаржыцкага, якая затым была пераўтворана ў роту. Найбольш буйны атрад АК на Беларусі- Навагрудскай акругі, якія аб’ядноўвалі звыш 7 тыс. чалавек асабовага складу. У Лондане для іх быў распрацаваны спецыяльны план «Бура», прадугледжвалася падняць паўстанне і захапіць тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі польскім падполлем і атрадамі АК у момант адступлення нямецкіх войск.АК вызначылася-генацыдам мірнага насельніцтва. Ахвярамі іх дзейнасці сталі каля 10 тыс. грамадзян БССР(мірныя жыхары, партызанскія сем’і, прадстаўнікі нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі).