Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
аааа.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
108.54 Кб
Скачать

23. Агляд тв-ці лынькова. Ас-ці аўт. Стылю.1920-30-хгг

Ас-ці: згушчанасць тропаў, інверсійнасць, расквечанасць

Апавяданне "Над Бугам” (1926) прысвечана барацьбе Чырвонай Армii з белапалякамi. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранiшняга наступлення, у вынiку якога яны павiнны авалодаць процiлеглым берагам Буга, дзе акапауся вораг. Рыхтуюцца да гэтай бiтвы i Васька Шкетау з Ванькам Разанскiм.

Васька Шкетау -- чалавек без бiяграфii, якi не памятае нi бацькоу, нi родных, нi сяброу. Мiнулае яго -- страшны сон, нейкае непаразуменне. Працавау падкухарам у тракцiры. Быу басяком, злодзеем, задзiрыстым буянам, якога не хацелi лiчыць за чалавека. У пошуках шчасця ен пайшоу у Чырвоную Армiю, стау салдатам.

Васька Разанскi -- патомны разанскi селянiн, якi пайшоу на вайну, пакiнуушы дома жонку i чатырох дзяцей. Ен сумуе "аб каласах жытнiх на сваей паласе", "аб дзецях-румзах, аб жонцы".

Бераг быу узяты чырвонаармейцамi. Смяртэльна паранены у баi, Васька Шкетау перажывае пачуцце радасцi ад таго, што вораг разбiты. Памiраючы, ён шэпча: "Эх, позна, позна, i так рана, рана...“ У гэтых словах -- шкаданне, што яго шчаслiвае жыцце прыйшло позна i што так рана трэба памiраць. Памiраючы ад ран Ванька Разанскi ужо думае не пра салдацкi мяшок, а пра свой "непераможны полк", пра якi ён з пачуццем гордасцi гаворыць у перадсмяротным пiсьме жонцы Алене.

М.Лынькоу адлюстроуваючы напружаную барацьбу за новы лад, паказвае перавыхаванне чалавека у агнi грамадзянскай вайны. Героi апавядання "Над Бугам” рознымi шляхамi прыйшлi у Чырвоную Армiю, i у працэсе змагання з белапалякамi яны становяцца новымi людзьмi, аддаюць свае жыцце за справу вызвалення працоунага чалавека.

Янка Брыль

Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загора (Польшча, цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскуюгімназію, але не змогвучыцца з-за матэрыяльныхцяжкасцей. У 1939 прызваны ў Войска Польскае, служыў у марскойпехоце. Пасляпачатку 2-й сусветнайвайны, у вераснітаго ж году трапіўпадГдыняй ў нямецкіпалон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942 Я. Брыль стаўсувязнымпартызанскайбрыгадыімяЖукаваБаранавіцкагазлучэння, а ў 1944 — разведчыкампартызанскайбрыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцягсвабоды» Мірскагападпольнага райкома партыі і сатырычнылісток «Партызанскаежыга́ла». Па вызваленніБеларусіпрацаваўрэдактарамраённай газеты ў г.п. Мір, літаратурнымсупрацоўнікам газеты-плаката «Раздавімфашысцкуюгадзіну», загадваўаддзеламрэдакцыічасопіса «Вожык».У розныя гады Я. Брыль быўнамеснікамрэдактарачасопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваўрэдактарамДзяржаўнагавыдавецтваБеларусі, быўсакратаромпраўленняСаюзапісьменнікаў БССР, вёўактыўную работу па ўмацаваннюсувязейбеларускайлітаратуры з літаратурамінародаў СССР і краінсацыялістычнайсадружнасці. Шмат сіл Я. Брыль аддаваўпрацы ў якасцістаршыніБеларускагатаварыства «СССР — Канада». ДвойчывыбіраўсядэпутатамВярхоўнагаСавета БССР.

Усятворчасць Я. Брыля прасякнутаглыбокім, чыстымпачуццём да сваёйрадзімы. Шчырае, сумленнаеслужэннероднайзямлі, роднаму народу было галоўнаймэтай і сэнсамягожыцця.— народны пісьменнікБеларусі, арыгінальны мастак, сапраўднымайстармалога жанру — апавядання, навелы, нарыса. А яшчэёнлюбіцьпісацькароценькіяабразкі, нататкі з дарогі, эскізы, эсэ. Кожная з названых мной жанравыхразнавіднасцей мае сваю адметнасць.

Апавяданні: Пісаць Я. Брыль пачаў з чатырнаццаці год, але дэбютаваў у друку толькі ў 1938. У 1946 г. выйшла з друку першая кніга Я. Брыля пад назвай «Апавяданні», куды ўвайшлі некалькі апавяданняў і невялікая аповесць «У сям'і», прысвечаныя жыццю заходнебеларускай вёскі. другі зборнік «Нёманскія казакі» (1947), а таксама аповесці «Сірочы хлеб», Ужо першыя творы вылучылі Я. Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псіхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах свету лірычнае апавяданне Я. Брыля «Галя» (1953), дзе на тле жыцця заходнебеларускай вёскі раскрыты пачуццёвы свет галоўнай гераіні, яе глыбокая чалавечая драма.Звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне «Маці» (зборнік «Надпіс на зрубе», 1958) — гераіня не пабаялася даць прытулак знясіленым чырвонаармейцам. Стылёвыя пошукі Я. Брыля нарадзілі арыгінальнае спалучэнне эпічных і лірыка-псіхалагічных элементаў, тую напружана-эмацыянальную плынь, якая была незвычайнай для традыцыйнай рэалістычнай прозы тых часоў. Унікальнай у сусветнайлітаратуры стала і створаная Я. Брылём разам з А. Адамовічам і У. Калеснікамдакументальнаяаповесць «Я з вогненайвёскі…» (1975) — жудасныяўспаміныўцалелыхжыхароўспаленыхвёсакБеларусі, жорсткая, няўмольная, крываваяпраўдаправайну, прафашызм.

Любоў да жывога ў Брыля павышаная, напружаная. Такая ж, як у апавяданнях «Маці» і «Mementomori».Сонечным святлом дабрыні прасякнутая і навела «Mementomori» 1958. Трагічна развіваюцца ў ёй падзеі: гінуць людзі ў падпаленай фашыстамі аборы, гіне выдатны майстар пячнік, які адзін мог уратавацца, бо склаў сапраўдны цуд — грубку з ляжанкай для зондэрфюрэра. Але чытаеш тэты лаканічны, будзённа-просты твор і нібы бачыш арэол святасці, які спавівае ўчынкі людзей. Для печніка трагедыя не ва ўласнай смерці, а ў дапушчальнасці бязвіннай, масавай смерці. Са стану скамянеласці печніка выходзіць жэст ласкі і пытанні зондэрфюрэра. Дыялог з печніком – ядро кампазіцыі твора. У ходзе дыялога адбываецца канфрантацыя двух ідэалаў жыцця, дзвюх сісм дух каштоўнасцей, 2 тыпаў характару. 2 суразмоўцаў + перакладчыца фройляйн Вэра, інтэрпэтацыя перакладчыцы падкрэслівае несумяшчальнасць суразмоўцаў. Сэнс афарызму – жыццё рода вышэй жыцця індывіда, жыццё народа вышэй жыцця войнаў…

Малыя жанры патрабуюць ад мастака ўмення пісаць сцісла, афарыстычна, без залішняй канстатацыі (называння) фактаў. У кроплі павінна сцягнуцца ўсё: канкрэтны адбітак рэчаіснасці, аўтарская ацэнка яе, перажыванні і паводзіны герояў, мінулы і будучы час і г.д. Калі ўлічыць, што Брыль не толькі лірык, але і філосаф, дык у кроплю сцягваюцца думка і пачуццё, апісанне і аналіз. Зыходзячы з гэтага, пісьменнік ашчаджае словам, апісанне заменьвае мастацкімі дэталямі, сціскае да мінімуму, робіць лаканічнымі дыялогі, ушчыльняе апавяданне ў цэлым. Да прыкладу. У апавяданні «Маці» 1957 вельмі лаканічна расказваецца пра вяртанне з поля маці і яе малодшага сына Васіля, тройчы згадваецца не сама вайна, а суровая аб'ява на слупе, што засталася ў свядомасці жанчыны белай плямай, пра пакаранне смерцю тых, хто будзе дапамагаць партызанам і ўцекачам з фашыстоўскага палону. Замест таго, каб пісаць падрабязна аб працоўнай дзейнасці (як казалі раней) звычайнай вясковай жанчыны, мастак засяроджвае нашу ўвагу на яе стомленым, у маршчынках, твары, пакрытых мазалямі руках, хадзе і г.д. Перад намі паўстае ў агульных абрысах карціна, вядомая па Бібліі і легендарных паданнях: на Галгофу ўзыходзяць пакутнікі за ўвесь неразумны чалавечы род, наперадзе гэтых пакутнікаў ідзе Маці чалавечая. Святая Марыя, боскаямаціпрымае на сябеўвесьчалавечысорам, бруд і жахантыгуманныхдзеянняў. Немцы, фашысты, нелюдзі тут не маюцьтвараў. Мы бачымтольківаранёнуюстальаўтаматаў, штоблішчыць на сонцы, загарэлыярукікатаў з закасанымірукавамікашуль (каб не перашкаджалідзейнічаць, забіваць). А якая выразная, шматзначнаямастацкаядэталь: маці не бачыцьаўчарак, а толькіашчэраныявелізарныязяпы, якія, здаецца, могуцьпраглынуцьусё на свеце.

Мініяцюры

Малафарматныя творы Брыля змяшчаліся ў кнігах з паэтычнымі, лірычнымі, нераўнадушнымі назвамі — «Жменя сонечных промняў» (1965), «Ты жывеш» (1978), «Сёння і памяць» (1985), Вітраж, Вечарэе і інш. Многія з іх сам аўтар назваў мініяцюрамі. Самая першая ўласцівасць гэтых твораў — сонечнасць, прасветленасць гуманістычным пафасам, любоўю да ўсяго жывога. Чытача ўражвае шчырасць і адкрытасць аўтара: многія факты, асобныя персанажы былі на слуху, лёгка пазнаваліся. Здзіўляла багацце духоўнага свету пісьменніка, яго назіральнасць, шчодрасць, з якой ён перадаваў свае ўражанні, згадкі, вывады. Часта аўтар не прыкладае ніякіх асаблівых творчых намаганняў, каб па-мастацку аформіць “сыры” матэрыял, а эфект мастацкасці ўзнікае як бы сам па сабе. Мініяцюры Я. Брыля грунтуюцца на звычайных канкрэтных фактах, якія пісьменнік не проста ўзнаўляе, а перадае свае ўражанні ад іх, сваё глыбокае, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае іх разуменне. Менавіта ў жанры лірычнай мініяцюры адчуваў сябе пісьменнік найбольш раскаваным. Мініяцюры былі своеасаблівай кнігай яго жыцця, лірычнай споведдзю прызнанага майстра пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светлыя і сумна трагічныя праявы быцця.

Ніжнія Байдуны 1975

твор глыбінна нацыянальны, у якім яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў. Аповесць «Ніжнія Байдуны» ад першай да апошняй старонкі ўспрымаецца як своеасаблівая паэтычная песня пра блізкіх аўтару людзей, яго землякоў. Уласцівы творчасці Я. Брыля аўтабіяграфізм асабліва адчуваецца ў гэтым творы. Крыніцай смеху ў аповесці з’яўляецца цвярозае ўсведамленне аўтара, што асновай народнага існавання могуць быць толькі высакамаральныя адносіны да свету. Смех у аповесці нівесальны, усеабдымны.

Асноўнага героя, галоўнай дзеючай асобы па сутнасці няма. Назва аповесці «Ніжнія Байдуны» дакладна перадае своеасаблівасць зместу твора. Пісьменнік, схільны да глыбокага псіхалагічнага і маральна-этычнага даследавання і асэнсавання чалавека, на гэты раз даследаваў вёску. Само байдунства - не толькі жыццялюбства, весялосць, жарты (хоць гэтыя якасці найбольш вылучаюцца), але і шчырасць, спагадлівасць, дабрыня. Байдуны, блазны, веселуны, гаваруны, пустабрэхі, гумарысты — частыя госці ў беларускім фальклоры, у творах беларускіх камедыёграфаў. Цэлы натоўп такіх смяшлівых байдуноў-самахвалаў і брахуноў-самасуяў высыпаў на старонкі аповесці Брыль, каб расказаць «ад першае асобы» пра сябе і свой час, не чакаючы, што нехта апярэдзіць іх саміх і раскажа, але раскажа зусім не так, як яно ўсё было ў жыцці, бо галоўнае распавесці так, каб было смешна і дасціпна. Смех — амаль па Гогалю — і ёсць галоўны герой брылёўскай аповесці. Любоў да смешнага — ў крыві ніжнебайдунцаў. Гэта рыса кідаецца ў вочы адразу і трапна выяўляе адносіны гэтых людзей да свету, у якім ім выпала доля нарадзіцца і жыць. У Ніжніх Байдунах усё вельмі лёгка і хутка ператвараецца ў смех, і няма анічога такога, што не магло б стаць аб’ектам вясёлых жарцікаў, нязлога пакеплівання, здзеклівай заўвагі, трапнага слоўца. Смех, свабодны, нязмушаны, дапамагае вяскоўцу жыць. Смех, жарт, досціп, вясёлая прыпавесць, народны анекдот дапамагалі жыць і быць заўсёды на духоўнай вышыні і самому аўтару гэтай карнавальнай аповесці. У кожнага з герояў свій апрабаваны спосаб выбірацца з нявыкрутнага становішча.